Янка Купала вялікі нацыянальны паэт беларускага народа

Вид материалаДокументы
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7

Паэма пабудавана на выразным канфлікце неадпаведнасці вы-сокай, па-горкаўску ўзятай тэмы «чалавека», які «пад уладай сваёй будзе меці як ёсць усё чыста на свеце», і панаваннем як у прыродзе, так і ў грамадстве злых, варожых чалавеку сіл, што зводзяць на нішто самыя гераічныя яго намаганні.

Мужык, намаляваны ў «Адвечнай песні», сапраўды паўстае ў апафеозе гераічных намаганняў, гэта гераічная асоба, і тое, што акаляючыя сілы аказваюцца мацнейшымі за яго і ўрэшце яго адольваюць, перамагаюць, зводзячы ў магілу, не гаворыць аб-адмо-ве ад змагання, барацьбы за лепшую будучыню. Смерць Мужыка, «гаспадара жыцця», перамога над ім варожых злых сіл успры-маецца, як высокая гераічна-трагічная тэма, такая ж, як і ў «Кургане» (1910) і ў «Бандароўне» (1913), толькі тут гэта тэма вырашаецца пераважна рэалістычнымі сродкамі, нягледзячы на (129-130) ўмоўна-фантастычны, разгорнуты ў плане метафары характар твора.

У рамантычных творах Купалы смерць яго «высокіх» герояў наступае ў час канфлікту паміж ім і носьбітамі сацыяльнага гра-мадскага зла. Тут жа, у «Адвечнай песні», Мужык на працягу ўсяго вельмі звычайнага, вельмі будзённага жыцця, штодзень, што-хвіліны сутыкаецца з нягодамі, якія пасылае яму акаляючы свет, — голад, холад, бяда, доля, магазыннік, стараста; усё жыццё Мужы-ка — ланцуг пакутлівых выпрабаванняў, што нібы камяні, кінушя невядома кім, трапляюць у яго і раз-пораз наносяць яму балючыя раны.

3 паэта сялянскага, «мужыцкага» Купала вырастае ў паэта народнага, нацыянальнага.

3 першых крокаў творчай працы Купалу вызначае маштабнае паэтычнае мысленне, невымерны палёт думкі, фантазіі, і ўсё гэта накладвае адбітак на стыль ягоных твораў — інтанацыю, рытм, параўнанні, тропы, асацыяцыі. Ужо Багдановіч адзначаў, што буй-ны, шпаркі купалаўскі рытм «падмывае, захоплюе чытача... не дае апамятавацца, затрымацца і нясе яго ўсё далей і далей... Каб зда-воліць яго разгон, канцы строк аж звіняць, з'яўляюцца рыфмы і пасярэдзіне верша, нават словы да яго падбіраюцца зычныя, моц-ныя; а калі ў мове сталеццямі гнуўшагася беларускага народа не хватае іх, дык Купала ўжывае новыя, выкаваныя ім самім, ні ў жаднага нашага паэты няма такога багатага славара, як у Купалы» (Багдановіч М. Поўн. зб. тв. Т. 2. С. 187—188.).


2


Паводле зместу, танальнасці, вобразаў другі купалаўскі зборнік «Гусляр» дапаўняе «Жалейку», развіваючы матывы сялянскай бя-доты, нягод, пакутлівых выпрабаванняў. Таму ён як бы падводзіць вынік пад паласой пераважна «сялянскай» лірыкі паэта. Разам з тым заўважаем у «Гусляра» і новыя якасці. Шэраг вершаў («Вёс-ка», «А як мы з хаткі выходзім», «Крыжы», «Поле») сведчаць аб пашырэнні паэтычнага Купалавага далягляду, аб тым, у прыват-насці, што паэт вяскова-сялянскі робіцца паэтам народным, агульнанацыянальным. Удасканаленне музы паэта ідзе і па лініі фармальнай.

Паэзія для Купалы як бы вырастае з музыкі, і гэта ў большай ступені, чым у першым зборніку, адчуваецца ў «Гусляры». Музы-кальнасць успрымання, бачання свету — вызначальная рыса Ку-палавага таленту. Першым ва ўсёй беларускай літаратуры паэт ад-чуў, што кожная з'ява быцця — пейзажны малюнак, бытавы прадмет, рух інтымнага пачуцця — мае сваю непаўторную музыку, якую трэба ўлавіць, выявіць у найтанчэйшых нюансах, каб, уз-навіўшы на струнах уласнай душы, сплавіць з вершаваным словам. (130-131)

Менавіта музыкальны малюнак, а не жывапісны, не пластыч-ны бок з'явы, прадмета, перш за ўсё цікавіць паэта. Такіх май-строў, як Купала, які ўмеў даць дакладны тэмбр, голас ддя гукавой характарыстыкі кожнай з'явы, у сусветнай паэзіі не шмат: Пушкін, Верлен, Шаўчэнка, Блок, Тычына. У беларускай паэзіі вяршыня незвычайна гнуткага, багатага рытмікай, інтанацыяй верша — Ку-пала.

«Музыкальнасць», напеўнасць паэзіі Купалы цесна, непа-срэдна сплецена з гучаннем ёмістага, напоўненага пахам сівой мінуўшчыны і адначасна надзвычай свежага беларускага слова, яшчэ непасрэдна звязанага з міфам і фальклорам. Купала выраз-на адчуў, што ў мове народа — ягоная душа, адметнасць бачан-ня ім свету, тое непаўторнае, што вылучае яго сярод іншых народаў.

Беларуская мова, доўгі час пазбаўленая кніжнай апрацоўкі, за-хапляла паэта яўнымі прыкметамі першароднай славянскай даў-насці, напаўзабытых міфалагічных павер'яў. Мова як нельга лепш выяўляла характар народа — цярплівага, працалюбівага, здольнага на сябе самога глядзець з мяккай паблажлівай усмешкай. Багацце мовы і песні, меласу — вось што найбольш цікавіла паэта з куль-турнай народнай спадчыны; вельмі рана ён адчуў, што ў скарбах мовы і песні як бы скандэнсаваўся рухомы гістарычны лёс народа, яго псіхалагічны склад:

Ты зжылося з намі, бацькоўскае слоўца,

Як бы корань з дрэвам, як бы з небам сонца;

Дзеліш з намі вечна ўсё, што з намі ходзе

У благой і добрай мачысе-прыгодзе. (II, 209)

Зборнік «Шляхам жыцця» (1913) — найвышэйшы ўзлёт купа-лаўскай лірыкі дарэвалюцыйнага часу. Калі ў папярэдніх зборніках гаворка пераважна ішла пра забітага, занядбалага селяніна-бедака, які нібы ўвасабляў ў сабе ўсю нерасчлененую, пазбаўленую інды-відуальнасці, узятую ў яе родавай агульнасці сялянскую масу, то ў новым, трэцім па ліку зборніку справа некалькі мяняецца. I тут герой яшчэ не індывідуалізаваны, паэтыка зборніка грунтуецца на фальклорна-родавай агульнасці, але напрамак лірыкі Купалы прыкметна змяняецца. Перад намі паэт не толькі сялянскай ня-долі, забітай, занядбалай вёскі, але ў значнай меры паэт народны, нацыянальны. Асоба паэта як бы перарастае ў велічную фігуру народнага, трыбуннага нацыянальнага песняра.

Дыяпазон узаемадачыненняў паэта і народа пашыраецца, ускладняецца. Не заўсёды тыя, каму адрасавана песня паэта, разумеюць яе, не заўсёды яна для іх набат, кліч да барацьбы, да новага жыцця. У плыні купалаўскай лірыкі ёсць вершы, дзе на першым плане матывы смутку, роспачы, адчаю якраз з пры-чыны таго, што народ не разумее паэтавага закліку, абыякавы да яго: (131-132)

Ці йду ў беларусаву хату

Са сну прывітаць на зары,

I рукі там выцягну к брату,

I кіну вачыма к сястры...

Душа мне і шэпча, і плача:

Адзін ты, адзін, небарача! (I, 45)

Матывы інертнасці, грамадскай пасіўнасці роднага народа, яго абыякавасці да павеваў прагрэсу, разладу паміж паэтам, рэва-люцыйным правадыром, які ўсім асабістым ахвяруе дзеля шчасця народа, і народам, які не хоча гэтай ахвяры прыняць, нават падчас не заўважае яе, — матывы гэтыя досыць адчувальныя ў паэзіі Ку-палы, яны перарастаюць у трагічную сваім гучаннем тэму марнасці намаганняў асобы, няхай сабе выдатнай, выключнай, перайначыць свет, перарабіць жыццё на справядлівых, гуманных пачатках. Рамантычна-трагічныя матывы разладу паміж асобай і масай, рэвалюцыйным правадыром і народам і ў лірыцы, і ў драматызаваных творах перарастаюць у адкрыта трагічную тэму непрымання жыцця.

Другая паэма-трагедыя Купалы «Сон на кургане», напісаная праз два гады пасля «Адвечнай песні», з'яўляецца яе своеасаб-лівым працягам, хоць твор гэты шырэйшы праблематыкай і знач-на ўскладнены сімвалічна-алегарычным зместам карцін, вобразаў, сюжэтна-кампазіцыйнай структурай.

Роздум Купалы аб гістарычным мінулым народа, які ў рэва-люцыі шукаў здзяйснення сваіх сацыяльных і нацыянальных спа-дзяванняў, — вось рэальны змест паэмы, які праглядвае з сімва-лічных, алегарычных карцін твора, і ўмоўна-схематычнай шмат-значнасці герояў.

Янка Купала не прайшоў міма пэўных мастацкіх форм, вы-працаваных паэтамі-сімвалістамі і імпрэсіяністамі, яны мелі на яго бясспрэчны ўплыў. Можна нават сказаць, і гэта будзе справядліва не толькі ў дачыненні да Купалы, але і да Бядулі, Багдановіча, што натхніўшыя іх матывы, вобразы сімвалісцкай, імпрэсіянісцкай па-эзіі як бы мелі адпаведную апору ў народнай творчасці, якая абуджала, давала грунт фантазіі паэтам і пісьменнікам. Сапраўды, Купалу не трэба было выдумляць русалак, відмаў, як і Багдановічу вадзянікаў, падвеяў, бо гэтыя фантастычныя істоты ўжо існавалі ў міфах, казках, народных паданнях. Народная міфалогія, стыхія вуснай народнай творчасці, багатая не толькі вобразамі канкрэтаа-адчувальнымі, але і ўмоўна-казачнымі, фантастычнымі, вобразамі, якія нясуць шматзначную абагульняючую думку.

Відаць, Купала, ствараючы паэму-трагедыю «Сон на кургане», менавіта таму звярнуўся да ўмоўна-фантастычнага, алегарычнага плана, што ён даваў паэту магчымасць з'яднаць сённяшнюю яву з мінуўшчынай, з гісторыяй роднага народа.

Малюнкі «У пушчы», «На замчышчы» з іх русалкамі, відмамі, Чорным і, нарэшце, Самам — цэнтральным героем, заступнікам (132-133) народа, праўдашукальнікам, — нібы нясуць подых прошласці, гісторыі. Сам шукае адказ на балючыя пытанні жыцця, ён на раздарожжы, хоць бы ў падзеях мінулага жыцця роднага народа хоча (ці не адсюль метафара «Сон на кургане») знайсці цвёрды грунт, пункт апоры («Хаджу і блуджу я ўжо колькі гадзін, і дзе ні ступлю, не бачу пуцін»).

Чорны — злосны дэман, ён нібы ўвасабленне спрадвечных перашкод на шляху чалавека да шчасця, увасабленне сіл апра-метнай, родны брат чорта, д'ябла, сатаны — узораў «высокай» народнай фантазіі.

Бясспрэчна, што паэма-трагедыя «Сон на кургане» — непа-срэдны водгук паэта на супярэчлівасць развіцця грамадскіх падзей пасля падаўлення першай рускай рэвалюцыі, на катаклізмы, па-чварныя з'явы панавання рэакцыі, азмрочанага ёй жыцця: інды-відуалізмам, хцівасцю, здрадай ідэалам прагрэсу.

У заключных эпізодах Сам паўстае ў знаёмым вобліку лірніка-вешчуна, які прагае сабраць, з'яднаць раскіданае, запаліць сэрцы тых, хто яго слухае, імкненнем да яднання, самаахвярнасці ў свя-той барацьбе за народную праўду, за высокія ідэалы сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення.

Сам

(кладучы ліру на каленях)

...А калі ж к нам прындуць весці,

Што пара ўсім засесці

На пачэсным на пасадзе

Ў роўнай долі, ў роднай радзе? (VI, 138)

Драматызаваная паэма «Сон на кургане», як і «Адвечная пес-ня» з'явіліся зусім новымі па жанру творамі беларускай літа-ратуры, якая развівалася пакуль у рэчышчы канкрэтнага, рэальна-прадметнага бачання жыцця.

Да Купалы ў беларускай літаратуры не было паэта, які б лепш, чым ён, адчуў гераічную душу народа, невымерныя патэнцыяль-ныя сілы, якія тояцца ў народнай душы. Пра беларусаў думка як бы ўсталявалася здаўна — народ забіты, занядбаны да такой сту-пені, што страціў усведамленне чалавечай годнасці, нацыянальнай гордасці, і думка такая працягвала існаваць, нягледзячы на праніклівае папярэджанне Дабралюбава.

Творчасць Янкі Купалы нібы па волі гістарычнага лёсу і была выклікана да жыцця, каб развеяць такі, па сутнасці здзеклівы, погляд на беларускі народ, на «матку-зямлю Беларусь».

Ні ў якога другога беларускага паэта, акрамя Купалы, не знойдзем мы столькі нярадасных, шэрых фарбаў, якімі малюе ён воблік сваёй «невяеёлай старонкі», дзе «родзе шнур несамавіта», дзе «ячмень з сажай, з званцом жыта, з свірэпкай авёо, дзе «па вёсках люд убогі», дзе «людзі — Янка ды Сымонка», птушкі — (133-134) «дрозд ды гусь», ні ў кога іншага гэтак бясконца шчымліва не скардзіцца на свой гаротны лёс селянін-беларус.

У Купалы — такі характар яго таленту — усё завострана, гіпер-Трафіравана, даведзена да крайнасці, і калі яго мужык заяўляе пра сваё гора, бяду, нядолю, то голасна, на ўвесь свет, каб пачулі самі нябёсы; часам гэты мужык гаворыць вельмі ціхмяна, «па-бела-руску», але напал страсці цяпер у другім — у слёзнай скарзе, працяжна-бясконцай, якая, пераходзячы з верша ў верш, вырастае ў пакутліва-трагічную сімфонію.

У рэалістычна-бытавой плыні купалаўскай паэзіі, дзе паказва-ецца беларуская вёска, дзе многа разоў паўстае перад намі фігура беларускага мужыка з яго маналогам-споведдзю, дзе не раз выка-жацца самы занядбаны «элемент» тагачаснай вёскі — бяззямель-ны, жабрак, сірата, выгааннік, — у гэтай, здавалася б, выключна бытавой сферы паэзіі таксама выяўляецца рамантычны склад мыс-лення Купалы. Рамантызм выступае тут як бы ў сваёй адваротнай якасці — у «згушчэнні» бытавых фарбаў, у давядзенні бытавога малюнка да ступені драматычнага, бадай, трагічнага гучання, у адмаўленні, непрыняцці жыцця такім, як ёсць.

Вельмі часта паэт паказвае свайго героя ў «крайніх» стано-вішчах, таму тыповай фігурай лірыкі Купалы з'яўляюцца беззя-мельны, сірата, жабрак — людзі, нягодамі лёсу выбітыя з нармаль-най каляіны жыцця.

Не будзем шукаць у Купалы стварэння вобраза чыста рэалі-стычнымі сродкамі тыпізацыі; гэтага няма — адметны, вельмі своеасаблівы купалаўскі рэалізм амаль заўсёды ідзе побач з ра-мантызмам, з «матэрыялізацыяй» суб'ектыўнага пачатку, які не можа знайсці апоры ў тыповасці характару і абставін.

Рамантычная «абагульненасць», маштабнасць мыслення паэта кладзе свой адбітак на яго стылістыку, на сістэму вобразных сродкаў, інтанацыйна-музыкальны лад. Амаль паўсюдна ў купа-лаўскіх вершах знойдзем мы неканкрэтную «размытасць контураў» у бачанні навакольнага свету — яна ў першую чаргу ідзе ад фаль-клорна-родавай эстэтыкі з яе ўвагай не да індывідуальнага, а да агульнага, абагульнення.

Грамадзянскія, народныя пазіцыі паэта непахісныя, нідзе і ніколі не збочыць ён з намечанага самому сабе шляху — служыць паэтычным дарам роднай краіны, народу.

Я не для вас, паны, о не,

Падняць скібіну слова рвуся

На запусцелым дзірване

Сваёй старонкі Беларусі... (I, 151)

Герой купалаўскай паэзіі — асоба збіральная, «сумарная», за вобразам селяніна, «мужыка» выступае ўся сялянская маса, уся яе бядняцкая агульнасць. Але гэты збіральны герой далёка не ад-народны. Ён можа быць і бунтаром, непакорнай, гордай асобай, і (134-135) чалавекам, якога зламалі сацыяльныя абставіны жыцця, які не можа падняцца над імі і таму бясконца скардзіцца, наракае на свой лёс. Менавіта гэты герой нясе асноўную гуманістычную на-грузку, тое бязмежнае купалаўскае спачуванне абяздоленым, пры-ніжаным, пазбаўленым элементарных радасцей жыцця, што скла-дае пафас, самую сутнасць купалаўскай паэзіі. Усепаглынальны гуманізм, гарачае, шчырае, кроўна зацікаўленае спачуванне бед-ным, беззямельным, сіротам, жабракам, шэрай сялянскай масе, якая не бачыць у жыцці ніякай прасветліны, адно толькі пра-цуе, лье пот, галадае, пакутуе ад холаду, — асноўная тэма гэтай паэзіі, якой вызначаецца яе сацыяльны змест і ўсе астатнія ма-тывы.

Але народжаная, паднятая на грэбень жыцця рэвалюцыйнай эпохай муза Купалы не толькі плакала, не толькі скардзілася на лёс селяніна, яна ў той час і пратэставала, клікала да сацыяльнай і нацыянальнай барацьбы, прарочыла народнай масе светлую буду-чыню:

До спаць! Паўстаньце грамадою

I йдзіце ім там памагаць,

Паўстаньце крэпасцю такою,

Каб вораг вас не мог зламаць. (I, 86)

У Купалы ёсць некалькі спроб апавядання вершам і эпічных паэм («Зімою», «У Піліпаўку»), але паэта-эпіка з яго не атры-малася. Ледзь не ўсе расказаныя гісторыі меладраматычныя па зместу, яны, здаецца, і прывабілі паэта сваёй незвычайнасцю, вы-ключнасцю. Паэту як бы цесна ў строгіх рамках чыста апавядаль-най карціны, і ўсе яго вершаваныя апавяданні па мастацкаму ўзроўню значна ніжэй за тыя творы, дзе свабодна, нястрымна праявілася стыхія магутнага таленту паэта, дзе нібы зліваюц-ца ў адно карціна і песня, дзе адбітая зрокава «прадметнасць» навакольнага свету ідзе поруч з музыкальным вырашэннем тэмы.


3


Шырыня купалаўскага таленту здзіўляючая: усё, што можа змяшчаць чалавечае сэрца, уся бясконцая гама чалавечых пары-ванняў, імкненняў, пачуццяў, учьшкаў, якія вымяраюцца эстэтыч-нымі катэгорыямі высокага, трагічнага, камічнага, усё, што звы-чайна называем гераічным і «будзённым», драматычным і лірычным, патэтыкай і гумарам, — усё гэта ёсць у спадчыне паэта.

Думка Купалы можа лунаць у паднябессі і спускацца на зям-лю, у звычайныя будні побыту: тварэнні паэта паўстаюць то прасякнутымі глыбокім філасофскім роздумам, то авеянымі мілай, грацыёзнай усмешкай і нават бесклапотнасцю. (135-136)

Муза Купалы ўмее плакаць і смяяцца, быць гнеўнай, паэтыч-на-надрыўнай, па-грамадзянску бескампраміснай і адначасна па-сялянску ціхай, незласлівай, сузіральна-спакойнай.

Жыццё і смерць, каханне і здрада, імгненнасць і бяскон-цасць — гэтыя спрадвечныя тэмы мастацтва займаюць і Купалу, вырашаюцца на глебе беларускай рэчаіснасці — сацыяльнай і на-цыянальна-гістарычнай. Пры ўсёй сваёй шырыні, «універсаль-насці» ўсёабдымнасці муза Купалы настроена пераважна на «высокае», гераічнае, рамантычнае і гэтым «прызыўным» святлом даляў, гераічнымі акордамі барацьбы як бы падсвечвала ўсё, што напісаў паэт.

Янка Купала стварае шэраг «чыста» рамантычных паэм — «Ац-плата кахання» (1905—1907), «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва» і ў гэты ж час ці крыху раней трагедыйныя, драматызаваныя паэмы «Адвечная песня», «Сон на кургане», камедыю «Паўлінка» (1912), драму «Раскіданае гняздо» (1913).

Пры ўсёй непадобнасці названых твораў — жанравай, тэма-тычнай, стылявой, ёсць рыса, якая як бы яднае, напрыклад, драму «Раскіданае гняздо», камедыю «Паўлінка» і «рамантычныя паэмы».

Вобразаў такога гераічнага трагедыйнага напаўнення, як музы-ка-гусляр («Курган») і Бандароўна, беларуская літаратура да Купа-лы не ведала, вобразы гэтыя створаны як бы насуперак таму шырока распаўсюджанаму ў тагачаснай літаратуры погляду, павод-ле якога беларус у сваёй гістарычнай даўнасці — асоба пакорлівая, забітая, паслухмяная; зрэшты і аб усім народзе беларускім бытава-ла думка, як аб народзе, не здольным да гістарычнай, дзяржаўнай дзейнасці.

Супярэчнасці няма, што Янка Купала ад героя збіральнага, «сумарнага», вуснамі якога гаварыла занядбалая сялянская Бе-ларусь, прыйшоў да вобраза выключнага, гераічнага, «узнятага па-над рэальным побытам», якімі з'яўляюцца музыка-гусляр з «Курга-на» і Бандароўна; непадобнасць тут толькі ў сродках выяўлення сацыяльнага зместу, а не ў сутнасці. Важна мець на ўвазе, што і ў лірыцы, і ў рамантычных паэмах Купала паэтызуе асобу не столькі выключную, колькі эпічную, асобу, якая цесна звязана з масай, з рэвалюцыйным імкненнем гэтай масы.

Сам Купала прызнаваўся, што «Курган» — вынік «чыстай па-этычнай фантазіі», а «Бандароўна» напісана паводле народных па-данняў. У «Беларускім зборніку» вядомага збіральніка беларускага фальклору П. Шэйна ёсць некалькі варыянтаў народных песень пра Бандароўну, і параўнанне іх з Купалавай паэмай сведчыць, што паэт выкарыстаў якраз тыя з іх, дзе найбольш «шчыльна» з'яднаны асабістае гора Бандароўны і матывы агульнай, народнай бяды.

Купала-рамантык услаўляе асобу простай дзяўчыны з народных нізоў, гусляра-музыку, якіх, зрэшты, нямала вандравала па дарогах сярэдневяковай Беларусі, паказваючы перш за ўсё вы-сакароднасць душы, пачуццяў простых людзей, іх маральную (136-137) перавагу над панамі-магаатамі. I калі паны ў абедзвюх паэмах дзейнічаюць толькі па ўласнай прымхаці, злой асабістай волі, калі іх душы, спустошаныя, сапсаваныя распустай, прагауць новых вострых уражанняў, то гусляр і Бандароўна паўстаюць як увасаб-ленне народнай сціпласці, маральнай чысціні, высакародных імкненняў.

У карцінах, намаляваных Купалам у паэме «Курган», здзіўляе рамантычнае адчуванне прасторы, шырыні, асмужанай далі, дзе контуры як бы расплываюцца, раздвойваюцца, дзе паэт нібы наўмысна пазбягае «канкрэтнасці», «рэчавасці», даючы волю дум-цы і фантазіі чытача. Вось запеў паэмы «Курган»:

Памік пустак, балот беларускай зямлі,

На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,

Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, —

Ўдзірванелы курган векавечны.

Дуб галлё распусціў каранасты над ім,

Сухазелле у грудзі ўпілося;

Вецер стогне над ім уздыханнем глухім, —

Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе. (V, 71)

Можна ўявіць, што гэту намаляваную музыкальным купа-лаўскім словам карціну мастак захацеў бы перанесці на палатно, аднавіць у зрокавых фарбах. Контуры карціны даволі расплыў-чатыя, фантазіі мастака даецца прастор. Сапраўды «пусткі балот беларускай зямлі», «узбярэжжа ракі шумнацечнай», «вецер стогае над ім уздыханнем глухім» — усё гэта тыповы рамантычны жывапіс словам, у якім на першы план выступае родавае, агульнае, а не індывідуальнае, рэчава-канкрэтнае і дзе вялікі прастор для да-думвання, суб'ектыўнага ўспрымання намаляванай паэтам кар-ціны.

Мастак-бытапісец не здолее зрабіць добрай ілюстрацыі да ку-палаўскага тэксту, паэтычная карціна ў Купалы перш за ўсё сімвалічная: курган, дуб — помнікі мужнасці, нязломнасці народ-нага героя, духу, які жыве ў народзе, і вецер, які «аб мінуўшчыне ў жальбах галосе», успрымаецца як вецер гісторыі.

Выразна рамантычны, праўдзівей, фалыслорна-рамантычны жывапіс словам і ў «Бандароўне». Ён трымаецца на «адзіным му-зыкальным напоры», на інтанацыі лірыка-гераічнай народнай песні, дзе ў адно цэлае сплаўлена патэтыка, «узвышанасць» калек-тыўнага пачуцця народных бітваў і звычайны чалавечы, лірычны сум, які льецца з кожнага асобна ўзятага сэрца. I ў гэтай ра-мантычнай шіыні музыкальнага, дакладна выверанага на чалаве-чым пачуцці слова ёсць штосьці і ад рэалістычных тэндэнцый, бо мясцовы каларыт народных, «казацкіх» бітваў у паэме не застыг-лы, і ўмоўны, як у «чыстых» рамантыкаў, а жывы, рухомы, з «рамантычнай», «родавай» агульнасці прарываецца непаўторнае, індывідуальнае, што ўласціва толькі пэўнаму часу і асяроддзю. Для (137-138) жывой чалавечай непаўторнасці малюнка падчас хапае аднаго толькі вобраза.

— Асцярожна, ясны пане,

З грозьбамі сваімі!

Забурчала старшыня ўся,

А моладзь — за імі. (V, 84)

Народнае паданне пра ўзнікненне горада Магілёва дало Купалу паэтычны матэрыял для характару, які, адарваўшыся ад народнай агульнасці, зрэшты робіцца яе ворагам, адшчапенцам.

Машэка, «разбойнік страшны на ўвесь мір», імем якога сталі «пужаць, калышучы дзяцей», спачатку не быў ніякім разбойнікам, жыў у вёсцы, «дзе пасвіў, араў, касіў», любіў і быў узаемна любімы дзяўчынай Наталькай. Бяда здарылася тады, калі Машэка пагнаў па Дняпры плыты, а ў час ягонай адсугнасці да Наталькі пачаў заляцацца «барын» з палаца. Здрада каханай штурхнула Машэку на дарогу помстьь