Янка Купала вялікі нацыянальны паэт беларускага народа
Вид материала | Документы |
- Т. А. Валуевіч // Бібліяпанарама. 2002. Вып. С. 29-36, 64.36kb.
- Адам Міцкевіч/ Adam Mickiewicz, 122.01kb.
- Уводзіны, 209.61kb.
- Впровадження технологій енергозбереження при перевезеннях залізничним транспортом, 2798.12kb.
- Биография Детство и школьные годы (1966-1983), 527.05kb.
- План Засяленне сучасных беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей на тэрыторыі, 216.17kb.
- Кароткі нарыс гісторыі культуры Беларусі, 2324.66kb.
- Про погодження Програми охорони навколишнього природного середовища м. Знам’янка, 347.48kb.
- Нацыянальны, 20.41kb.
- В. Г. Виткалов Комп’ютерна верстка, 96.61kb.
Дый памчымся ад краю да краю
Вольнай думкай па свеце цярністым.
Ў дзень вясёлы мы сонцам пякучым
Заіскрымся ў нябесным прасторы,
3 ветрам-сокалам душы заручым,
Ў пушчу-лес упляцём загаворы. (III, 182)
Жанчына авеяна ў паэзіі Купалы высокімі ўзнёсла-раман-тычнымі пачуццямі, і канфлікт у любоўнай сферы вынікае якраз тады, калі прадмет паэтызацыі, ухвалення аказваецца залішне «зямным», супярэчыць палёту высокай мары («А яна...», «Быў гэта сон...»).
5
Асаблівае месца ў Купалавай творчасці займае паэма «Яна і я» (1913) — светлы гімн чалавечай працы, каханню, прыгажосці на-вакольнага свету. Як і «Адвечная песня», гэта паэма пабудавана, здавалася б, на «звычайным» матэрыяле — змест яе складае ка-ляндарнае кола сялянскіх заняткаў, рэдкіх святаў, бясконцых буд-няў, клопатаў. Але будзённае, звычайнае як бы ўзнята тут (як і ў «Адвечнай песні») на п'едэстал вечнасці, пададзена буйна, «вя-лікасна».
Раем на зямлі выглядаў наш сад,
Я ў ім — Адам, яна ў ім — Ева;
Ў раі гэтым вецер быў нам бог і сват,
Вяцьвямі шлюб давала дрэва. (V, 130)
Заручыны Яго і Яе — найвялікшы цуд жыцця, яго асновы грунт. Іскрыстым пачуццём кахання, бляскам узаемнага шчасця гэтых двух як бы асветлены ўсе тыя прадметы, рэчы, да якіх да-кранаюцца Ён і Яна, «мядовы месяц» заручаных расцягваецца ад ранняй вясны да лета, адсюль усе праявы іх сумеснага жыцця за гэты час, захады па гаспадарцы, змены ў прыродзе, якія спа-дарожнічаюць іх гаспадаранню, набываюць такое вялікае, бадай, сімвалічнае значэнне.
Тонка даносіць Купала паэзію земляробчай працы, дзе чалавек застаецца адзін на адзін з прыродай, зямлёй. У жыцці, за-поўненым штодзённай працай, прылады працы, прадметы што-дзённага ўжытку, побыту набываюць надзвычай вялікае значэн-не — гэтай атмасферай паэтызацыі утылітарнага Купалава паэма вельмі блізкая да «Новай зямлі» Якуба Коласа.
Хоць героі паэмы «прыўзняты» над канкрэтным асяродцзем, з якога паходзяць, па спосабу жыцця, характару, звычаях яны — сяляне. Не маюць яны раскошаў, залішняга дастатку: у хаце, дзе жывуць Ён і Яна, «не выбіты атласам сцены, лавы», «над печкай, што стаіць каля парога, не працавалі мудры разбяры». (147-148)
Ад паэмы «Яна і я» патыхае духам сівой мінуўшчыны. Паэзія Купалы ўвогуле ўзнікла на амаль некранутай цаліне народнай мо-ватворчасці, якую характарызуюць многія прошлыя вякі духоўнага жыцця народа. Народны паэтычны свет з яго міфалогіяй, антра-памарфізмам, «язычніцкім» здзіўленнем перад невымерным багац-цем жыцця прыроды стаў светам паэзіі Купалы.
Кожны, хто чытаў празаічны, а затым вершаваны пераклад «Слова аб палку Ігаравым», здзейсненыя паэтам, мог заўважыць унутранае падабенства паміж помнікам старажытнай усходнесла-вянскай паэзіі і некаторымі творамі самога Купалы. Гэта падабен-ства датычыць перш за ўсё той сферы знітаванасці чалавека з прыродай, той «маштабнасці» мыслення, калі чалавек, як да блізкіх істот, можа звярнуццца да неба, сонца, зорак, рэчкі і г. д.
Вось радкі са «Слова...» (пераклад Я. Купалы), дзе Яраслаўна ў «Пуціўлі на сцяне» наракае на долю:
«О светлае сонца,
Трысветлае! Ўсюды
Цяплом і красою
Яснееш, як цуды.
Чаму ж, уладару,
Свой промень пякучы
На мужнае войска
Нанесла, не ждучы? (V, 275)
Гераіня паэмы «Яна і я» гэтак жа непасрэдна пасылае «за-клінання слоўкі» да сіл прыроды:
«Ты, ясна сонца, месяц, ясен свет,
I вы, на небе часценькія зоры,
Вы ўсе, што кропіце расою цвет,
I асвятляеце сушу і моры, —
Зямлю агрэйце, вырасцце траву,
Не пашкадуйце есць і піць жывінам,
Шаўковую сцяліце мураву,
Абгарадзіце жалязяным тынам. (V, 122)
Героі любоўнай лірыкі Купалы — маральна здаровыя, цэлас-ныя людзі, каханне — тая сфера, у якой найлепш выяўляюцца іх чалавечыя якасці.
Увогуле купалаўскай паэзіі ўласціва ідэалізацыя жанчыны. Ка-ханне ў Купалы — справа сур'ёзная, «вялікасная», нярэдка дзяў-чына — носьбіт нацыянальнага хараства, нязломнасці народнага духу (Бандароўна, Паўлінка). Увасабленнем апашлення інтымнага жыцця амаль заўсёды выступаюць людзі, далёкія ад працоўнага асяроддзя (баярын з паэмы «Адплата кахання», паніч з «Раскі-данага гнязда»). (148-149)
Падзеі першай сусветнай вайны як бы падсеклі творчыя крылы Янкі Купалы. Многа сіл у гэты час ён аддаў захаванню «Нашай Нівы», якую рэдагаваў (да верасня 1915 г.). Але захаваць газету не ўдалося. Фронт падступіў да Вільні. Купала эвакуіраваўся ў глы-біню Расіі. Спачатку жыве нейкі час у Арле, затым у Маскве, дзе вучыцца ў народным універсітэце Шаняўскага. У 1916 г. Купала жэніцца з Уладзіславай Францаўнай Станкевіч, настаўніцай, якая блізка стаяла да беларускай справы. У тым жа годзе быў залічаны ў дарожна-будаўнічы атрад, напаўваенную арганізацыю, якая за-бяспечвала патрэбы фронту. У гэты час ён пабываў у Мінску, По-лацку, Смаленску.
Купала за гэтыя месяцы і гады амаль нічога не напісаў. Прычыны творчага крызісу не толькі ў вандроўным, звязаным з частымі пераездамі жыццём, але і ў духоўнай разгубленасці паэта. Беларусь ахоплена пажарам вайны, значная частка яе тэрыторыі занята чужым войскам. Гуманіст Купала не мог змірыцца з фак-там, што культурныя, цывілізаваныя еўрапейскія нацыі нібы пера-несліся ў далёкую эпоху азіяцкіх набегаў, з іх азвярэннем, лютас-цю, прагнасцю да чалавечай крыві. Жыццё нібы траціла сэнс, у ім не засталося нічога святога. У вершах, якія Купала напісаў пад-час імперыялістычнай вайны («Песні вайны», «1914-ы», «Вясна 1915-ая»), паэт выкрывае звярыны, антынародны характар вайны, якая нясе адно толькі няшчасце, разбурэнне працоўнаму народу.
Янка Купала самаахвярна служыць ідэі сацыяльнага і нацыя-нальнага вызвалення роднага народа. У адным з лістоў да пра-фесара Эпімах-Шыпілы ён прызнаецца, што беларуская справа «мне цяпер стала даражэй жыцця» (VII, 447). Калі ў збор-ніках «Жалейка» і ў пэўнай ступені «Гусляр» на першым пла-не сацыяльныя матывы, абарона селяніна-мужыка, жаданне аблег-чыць ягонае гаротнае становішча, то ў трэцім, самым значным і па аб'ёме і па ідэйным змесце зборніку «Шляхам жыцця» становішча істотна мяняецца.
Не перастаючы абараняць мужыка, вёску, яго права «чалавекам звацца», Купала ўсё болыпую ўвагу засяроджвае на праблеме на-цыянальнага вызвалення народа, нацыі. Сцвярджаючыся як паэт усенародны, нацыянальны, Купала нязменна падкрэслівае не-парыўную еднасць з роднай зямлёй, старонкай, якая яго нарадзіла і выправіла ў свет («Я ад вас далёка...», «Мой дом», «Брату ў чужы-не» і інш.)- Да гэтай плыні вершаў прымыкае і другая, дзе паэт непасрэдна дэкларуе сваю ролю важака, правадыра народнай агульнасці, нацыі.
У Купалы чым далей, тым яскравей, выразней выяўляюцца ма-тывы адметнасці, непаўторнасці беларусаў як народа і нацыі, са сваім нялёгкім гістрычным шляхам, лёсам, светабачаннем, света-адчуваннем, менталітэтам.
Нацыя, якая пачынае ўсведамляць сябе гістарычна і тэры-тарыяльна з'яднанай агульнасцю, пачынае абуджацца да актыўнай гістарычнай творчасці, тым ці іншым спосабам «вылучае» пра (149-150) граму — будучыню, авеяную высакароднымі памкненнямі, ідэа-ламі. Такой нацыі патрэбны ўласныя вешчуны-прарокі, духоўныя правадыры, і хто, як не паэты, якія і ўзняліся на хвалі нацыяналь-на-вызваленчай барацьбы, адраджэння, толькі і могуць выконваць гэтую пачэсную і высакародную ролю.
Купала рана адчуў місію, жыццёвае прызванне, якія яму як бы захавала сама гісторыя.
6
Грамадзянскія, класавыя пазіцыі паэта непахісныя, нідзе і ні-колі не збочыць ён з прадвызначанага самім лёсам шляху — слу-жыць паэтычным дарам занядбанай, забітай сялянскай, мужыцкай грамадзе.
Беларусы, як і некаторыя іншыя суседнія народы (латышы, эс-тонцы, фіны), былі іменна сялянскімі нацыямі, бо не мелі выразна вызначаных «верхніх класаў», нацыянальнай арыстакра-тыі, нават сярэднія класы не былі ў іх канчаткова сфарміраваны. Другая справа, што ў тых самых фінаў, эстонцаў справа нацыя-нальнага вызвалення дасягнула пэўных вышынь, здабытых раней, чым у беларусаў.
Купала — паэт таксама сялянскай нацыі. Бо памешчыкі, маг-наты нават засцянковыя шляхцюкі, няхай сабе ў мінулым бе-ларусы, даўно сваёй «беларускасці» выракліся, акаталічыліся, апа-лячыліся. (У латышоў, эстонцаў пануючым класам былі немцы, у фінаў да ўваходжання яе ў склад Расіі ў пачатку XIX ст. — шве-ды.)
Кожны край мае тых, што апяваюць,
Чым ёсць для народа ўпадак і хвала,
А беларусы нікога ж не маюць,
Няхай жа хоць будзе Янка Купала. (I, 215)
Можна лёгка заўважыць, як ад сур'ёзнага велічнага гучання двух першых радкоў інтанацыя, заснаваная на анапеставай аснове, у трэцім як бы спатыкаецца, губляючы стапу, выклікаючы ўражанне прасякнутага болем і смуткам уздыху, каб у апошнім радку прагучаць вельмі па-беларуску — іранічна-суцяшальна. У гэ-тай змене настрояў — шырыня, багацце душы паэта, здольнай увабраць усе адценні чалавечых пачуццяў, настрояў, іх дынаміку, складаную дыялектыку пераходаў.
Дэклараваная Купалам тэма паэта знойдзе далейшы працяг і развіццё. ЁН прысвяціў нямала вершаў сваім паплечнікам і па-пярэднікам, а таксама паэтам братніх народаў (А. Паўловічу, В. Дуніну-Марцінкевічу, Цётцы, У .Сыракомлю (Л. Кандратовічу), М. Канапніцкай, С. Палуяну, Т. Шаўчэнку і інш.).
3 усіх гэтых вершаў-прысвячэнняў вынікае адна думка: паэт, паводле Купалы, магутная сіла толькі ў тым выпадку, калі ўсімі (150-151) імкненнямі неабдымнай душы зліты з народам, яго імкненнямі, з роднай зямлёй.
Паэт і народ — гэта праблема ў сацыяльна-гістарычных умо-вах, пры якіх развівалася творчасць Янкі Купалы, як бы пера-растае ў канкрэтную праграму ўздзеяння паэта на жыццё, дэ-клараванне ім форм і метадаў барацьбы за светлую будучыню народа, калі прыгнечаная Беларусь зойме «свой пачэсны пасад між народамі».
Асоба паэта, якая перарастае ў велічную фігуру народнага тры-буна, правадыра занядбалай сялянскай масы, прысутнічае не толькі ў тых творах, дзе ідзе гаворка пра высокі абавязак песняра перад народам, але і ў вялікай колькасці вершаў-пракламацый, вершаў-заклікаў, звернутых да беларускага селяніна, да ўсяго прыгаечанага народа.
Баявая грамадзянская паэзія Купалы выразна адлюстравала бурную, супярэчлівую эпоху. Некаторымі сваімі рысамі яна як бы нагадвае праграму барацьбы за нацыянальна-вызваленчыя ідэалы народа. У вершы «Памяці Шаўчэнкі» Купала высока ацэньвае вя-лікага ўкраінскага паэта за той практычны ўклад, які яго муза ўнесла ў справу вызваленчай барацьбы.
Дух збудзіў свайму народу
Сваім гучным словам,
Навучыў любіць свабоду,
Родны край і мову. (II, 82)
Ужо ў «Жалейцы» вобраз паэта паўстае як вобраз народнага змагара. Замены паэту няма, бо ягоная «песня» (многія вершы па-эт называе песнямі) — магутная зброя, якая не нішчыцца, не па-мірае нават пасля смерці свайго стваральніка. Яна духоўная зброя народа, што пераходзіць з пакалення ў пакаленне, робячыся ма-літвай, якая прарочыць народу вольнае, незалежнае жыццё.
На рукі людскія наложаць аковы,
Край стопчуць, заграбяць чужыя народы, —
У песнях жа родны край, родныя словы
Жылі, і жывуць, і жыць будуць заўсёды. (I, 87)
Паэт, пясняр — фігура выключная, рамантычная, прыўзнятая над навакольным будзённым асяроддзем («К небу думкай падлята-еш, шчасця зычыш для людзей»). Тым не менш, нягледзячы на сваю недасяжную рамантычную вышыню, паэт для Купалы па-збаўлен нават ценю індывідуалізму, любавання сваёй выключнас-цю, бо ўсімі струнамі душы, сэрца ён якраз і звязанй з паўся-дзённасцю жыцця, з яго «грубымі» матэрыяльнымі патраба-ваннямі, інтарэсамі. Бо паэт «слуга слугі ўсякай» і «цар усіх царэй» абавязаны змагацца за народную долю, быць духоўным правады-ром народа. (151-152)
Ужо ў «Гусляры» заўважаюцца прыкметы таго, што Купала — сялянскі, «мужыцкі» паэт — пачынае перарастаць у паэта агульна-народнага, нацыянальнага. Пытанне не такое простае, як на першы погляд здаецца. Паэт не мог адрасаваць сваю песню панам, бо яны даўно выракліся роднай мовы, звычаяў краю, перайшлі ў іншы, небеларускі стан. Нават сярэднія класы, усе гэтыя не надта багатыя гандляры, домаўладальнікі, нават панкі-арандатары не маглі шчыра і сардэчна вітаць Купалаву песню. А без чытача няма паэта — ісціна вядомая.
Гэта была трагедыя народа, з якога нібы пасмяялася гісторыя.
Прагным жаданнем паэта было «з цэлым народам гутарку весці, сэрца мільёнаў падслухаць біцця» («3 кутка жаданняў»). Толькі дзе былі гэтыя «сэрцы мільёнаў»? Жаданні, заклікі паэта нібы разбіваліся аб змрочную сцяну неразумення. Таму песня па-эта вельмі часта сумная, песімістычная, іншы раз яна даходзіць да адчаю.
Пачаткам кожнай нацыянальнай літаратуры з'яўляецца эпас, які сваім узнікненнем як бы самасцвярджае народ, нацыю, выяўляючы адметнасць іх погляду на жыццё, філасофію іх быта-вання, духоўны стан народнай душы. Беларусы свайго эпасу не мелі. Праўдзівей, мелі — і пра гэта ведаў Янка Купала — і шмат якія ягоныя вершы, прасякнутыя пантэістычным светаадчуваннем, «язычніцкім» поглядам на акаляючую прыроду, на зямлю, неба, зоркі, месяц (у тым ліку паэма «Яна і я»), прыбліжалі паэта да празаічнага, затым паэтычнага перакладу «Слова аб палку Іга-равым», усходнеславянскай эпапеі, агульнай для беларусаў, рускіх і ўкраінцаў.
Фінскі літаратар Э. Ленрат прадстаўнік такой жа, як і бела-руская, «сялянскай» нацыі, сабраў народныя фінскія песні-руны, аб'яднаў іх вобразам народнага ўмельца Вайнемайнена, стварыўшы «Калевалу», кнігу, што вельмі паспрыяла кансалідацыі нацыі і нараджэнню фінскай літаратуры.
Такая магчымасць была і ў беларусаў. Пра гэта гаварыў Якуб Колас (толыа ўжо пазней, у 30-я гады), бачачы магчымасць стварэння нацыянальнага эпасу шляхам аб'яднання бясконцых беларускіх казак, легенд, паданняў, песень, звязаўшы іх з вобразам якога-небудзь дасціпнага, разумнага, здольнага на выдумкі майстра-каваля.
У беларусаў гісторыя станаўлення іх нацыянальнага эпасу пайшла іншым шляхам.
Ст. Станкевіч у прадмове да зборніка Янкі Купалы «Спад-чына» піша: «Мы вышэй адмецілі, што над дамінуючымі раней ў Купалы сацыяльнымі і вузка сялянскімі матывамі ў зборніку «Шляхам жыцця» бяруць станоўчую перавагу матывы і ідэі нацыя-нальныя і агульнанародныя... Тут ужо была мова не аб мужыку і ягонай цяжкай долі, але аб цэлым беларускім народзе, як апрычрнай нацыі з ейнай гістарычнай мінуўшчынай і нацыяналь-нымі імкненнямі. Ранейшыя скаргі паэта на сацыяльную няроў (152-153) насць і несправядлівасць, у якой знаходзіцца беларускі селянін, падмянілі цяпер такія ж скаргі й пратэсты супраць нацыянальнага паняволення беларускага народа ды супраць паніжэння ягонай ужо не толькі чалавечай, але ў першую чаргу нацыянальнай год-насці» (Станкевіч Ст. Янка Купала. Жыццёвы і творчы шлях паэта // Купала Я. Спадчына. Выбар паэзіі Янкі Купалы. Нью-Йорк; Мюнхен, 1955. С. XXXIX.).
Крытык эмігрант Ст. Станкевіч далёка не ва ўсім мае рацыю і не ўлічвае некаторыя вельмі істотныя акалічнасці. Так з выключ-най сілай выявіліся пачуцці, настроі паэта ў вырашэнні тэмы Радзімы, Беларусі ў вершы «Маладая Беларусь» (1911—1912). Тут сапраўды зварот не да селяніна, мужыка, а да ўсяго беларускага народа, заклік узняцця на барацьбу за свабоду і нацыянальную незалежнасць, адчуванне канкрэтна гістарычнай перспектывы гэ-тай велічнай справы.
Падымайся з нізін, сакаліна сям'я,
Над крыжамі бацькоў, над нягодамі;
Занімай, Беларусь маладая мая,
Свой пачэсны пасад між народамі!.. (ІІІ, 143)
Купала з праніклівай, кроўнай зацікаўленасцю сочыць за па-дзеямі, якія разгортваюцца на Балканах, дзе славянскія народы змагаюцца супраць шматвяковага турэцкага ярма («На вялікім свеце», 1912), з горыччу дабаўляючы: «А ў нас, у нас што?.. Толькі звоняць путы...»
Пачуцці купалаўскага героя абвостраныя, супярэчлівыя. I хоць у такіх вершах, як «Над Нёманам», «Перад будучыняй», паэт як бы вяртаецца ў мінулае народа, але яго фантазіі немагчыма зачапіцца за рэальныя абрысы гэтага мінулага. Паэмы «Курган», «Банда-роўна», «Магіла льва» паказваюць наша сярэдневякоўе змрочным, антычалавечым.
Як трагедыю народа, расцягнутую ў вяках, разглядаў паэт гісторыю роднага краю, калі загнаны, прыгнечаны народ не раз паўставаў супраць сваіх крыўдзіцеляў, адчайна змагаўся, але так і не здолеў скінуць ярмо прыгнёту. I нараджаюцца ў ліры Купалы адчайныя па зместу радкі аб загубленай гісторыі народа.
Ходзім, блудзім, снуем без прыстанішча,
Адпраўляем старыя малітвы
На забытым самымі курганішчы,
Дзе спяць сведкі нявыйграных бітваў. (VI, 72)
Мінуўшчына як бы праецыруецца і на сучаснасць.
Дый дарма звоняць сурмы гулка,
Народ абманены прыціх, — (153-154)
Той спіць, той ходзе без прытулка,
А жаль і роспач у ва ўсіх. (I, 37)
У лірыцьі Купалы паяўляюцца іншы раз і з'едлівыя ноткі з прычыны інертнасці народа, пасіўных, абыякавых адносін да жыцця, да будучыні («Ты на гоман той народны, — паходню бяры і другіх будзі з паходняй!.. А мо лепей... спі?!»).
Тэма гэтая знойдзе найлепшае ўвасабленне ў п'есе «Тутэйшыя» (1922), названай паэтам «трагічна-смяшлівымі сцэнамі», але па-добныя настроі прабіваюцца ў купалаўскай лірыцы значна раней.
Купала бачыў свой народ, свой край, сваю нацыю недастатко-ва кансалідаванай, мала з'яднанай, слаба злучанай адзіным нацыя-нальным пачуццём, і гэта ў сваю чаргу кладзе адмеціну трагічнасці на шэраг ягоных твораў. Усведамляў Купала гэты факт ці не, але мы бачым яго паэтам сялянскага народа нават у такіх вершах, як «Перад будучыняй», «Над Нёманам», «Акоў паломаных жандар...», дзе гаворка ідзе аб слаўным мінулым народа, яго гістарычных помніках, дзеях, найвыдатнейшых людзях. Няма толькі герояў гэтых слаўных гістарычных дзеяў. У чым справа? Чаму Купала не мог паэтычна апрацаваць якое-небудзь гістарычнае паданне, легенду, якія б па-казвалі ягоны народ, прошласць у гераічным арэоле?
Прычын, відаць, некалькі. Адна і найважнейшая: у сялянскай масе, якая складала аснову беларускага народа, нацыі, не існавала такіх паданняў. I не магло існаваць. Бо пануючыя класы здрадзілі свайму народу, выракліся яго звычаяў, прыняўшы каталіцтва, ад-гарадзіліся нават верай. Карацей, у беларусаў не было ўласных бе-ларускіх паноў (мы маем на ўвазе фігуры буйныя, магнацкія, якія ігралі пэўную ролю ў гістарычных падзеях).
Такі лёс усіх «сялянскіх» нацый: фінаў, эстонцаў, латышоў, у некаторай меры літоўцаў і ўкраінцаў і, вядома, беларусаў.
Вядома, класавыя бітвы былі ў Беларусі. Але гэта была ба-рацьба паміж польскімі, літоўскімі феадаламі і простым народам. Ствараючы свае рамантычныя паэмы «Бандароўна», «Курган», «Магіла льва», Купала па-мастацку адлюстраваў гэтую барацьбу. Гэта быў беларускі народны эпас. Толькі гэта быў антыфеадальны, антыпанскі эпас. Інакшага, зыходзячы з канкрэтных сацыяльна-гістарычных умоў, і не магло быць.
7
Купала марыў аб эпасе, г. зн. аб такіх творах, дзе ідэалы ве-лічнай фігуры правадыра, князя, выдатнага героя зліваліся б з імкненнем шырокіх народных мас. Такі эпас ён створыць у гады Ірамадзянскай вайны, у цяжкую часіну, калі беларускую зямлю рвалі на кавалкі розныя захопнікі і акупанты, даўшы чытачу спа-чатку празаічны, а затым і паэтычны пераклад «Слова аб палку Ігаравым». (154-155)
Можна з дастатковай падставай сцвярджаць, што новы перыяд у творчасці Янкі Купалы пачынаецца з першымі раскатамі імперыялістычнай вайны. Вайна гэтая, якая ператварылася ў не-дарэчную сусветную бойню, моцна пахіснула, калі нават якасна не змяніла светаадчуванне і светабачанне паэта, яго гуманістычныя пазіцыі.
На нейкі час Купала нават падцаецца містыцы, змрочным біблейскім прароцтвам. Бо нельга паводле чалавечых законаў зразумець усё тое, што адбываецца на свеце («Йдзе край на край, на цара — цар, Народ падняўся на народ...»).
Тон вершаў Купалы перыяду імперыялістычнай вайны, як і пазнейшага перыяду рэвалюцый, грамадзянскай вайны, робіцца мінорным, змрочным, у самой плыні лірыкі цалкам адсутнічаюць хоць якія-небудзь светлыя фарбы і матывы.
Паэт стварае поўныя крайняга песімізму і смутку «Песні вай-ны», вершы «1914», «Вясна 1915», затым надоўга, на цэлыя два гады, ледзь не цалкам змаўкае.
Па зямлі пайшлі пажары —
Неба дымяць дыму хмары,
Там і тутака агнішча,
Над агнішчам вецер свішча.
Па сялібах — пошасць хваляй...
Гэты хвор, таго схавалі,
Тому чэшуць дамавіну...
Жыці, мерці няма ўпыну. (ІІІ, 267)
Праўда, і ў часіну поўнай беспрасветнасці ў паэта іншы раз выблісквае думка аб іншых, светлых днях, якія мусяць прыйсці на змену азвярэнню і дзікасці.
Аж прыйдзе іншы год з рукою лёгкай
Агледзіны рабіці новых дзён,
Дзе меч нявідзімага бога-рока
Напіша бескрывавы свой закон. (III, 278)
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Купала некаторы час жыве ў Смаленску. Каб як-небудзь праіснаваць, ён служыць агентам па нарыхтоўцы прадуктаў, раз'язджае па вёсках і гарадах. Цішка Гарт-ны ў артыкуле «Беларускі Парнас» у новай вопратцы» так піша пра стан беларускай літаратуры на пачатку Кастрычніц-кай рэвалюцыі. «Нагнёт гэтага крызісу каменіў сэрцы беларускіх пісьменнікаў да таго балюча, што ў іх застыла ўсякая радасць і светласць надзей. Нават адмёрла мажлівасць адчуваць далейшы бег здарэнняў. I выбухнуўшая рэвалюцыя не магла ажывіць іх як след, не магла выклікаць водгуку на свой праменны, сягаючы, іскрысты размах. Болынасць песняроў не маглі, не знайшлі сілы, каб пранікнуць у яе сэнс, каб з'ясніць яе мэты, й пыталі ў рэвалюцыі, (155-156) як і ў вайны: Ці не тыя толькі заданні ў цябе, якія былі і ў вайны? У кожным разе, што тоіш ты ў сабе? Ці дасі тое, што чакаем? Ці вернеш загубленую вайною Беларусь? Ці паставіш яе развіццё на тыя ж рэйкі, з якіх спіхнула вайна? Ці ўзвядзеш на новыя?» (Полымя. 1923. № 2. С. 72.).