Янка Купала вялікі нацыянальны паэт беларускага народа

Вид материалаДокументы
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7

Купала пісаў:

Сярод раз'юшаных сатрапаў,

Паганы зладзіўшы хаўрус,

Свае таргуюць і чужыя

Табой, няшчасны беларус...

Асноўная частка Беларусі на пачатку 1918 г. была акупіравана кайзераўскімі войскамі. Купала пакутліва, з трагічным адчаем перажывае адрыў ад роднай Беларусі.

Паэт востра цікавіцца падзеямі культурнага беларускага жыц-ця. Дачуўшыся, што спачатку ў Пецярбурзе, а затым у Маскве (з красавіка 1918 г.) выходзіць газета «Дзянніца», рэдакгар якой быў 3. Жылуновіч (Цішка Гартны), Купала піша аб прысылцы яму ну-мароў, «каторыя недзе ў мяне згубіліся, а гэта мне вельмі патрэбна да камплекту» (Пуцявінамі Янкі Купалы: Дакументы і матэрыялы. Мн., 1981. С. 121.0.

Яшчэ ў верасні 1918 г. рускі паэт I. А. Белавусаў пачаў рыхта-ваць зборнік перакладаў Купалы на рускую мову. У лісце ад 16 ве-расня 1918 г. Я. Купала пісаў: «Вельмі ўдзячны Вам, Іван Аляк-сеевіч, за ўвагу, аказаную маім «внршам», і, вядома, нічога не маю супраць, каб яны Вамі перакладаліся на рускую мову. Дарэчы, за-значу, што многія з маіх твораў перакладзены ўжо В. Брусавым і А. А. Карынфскім і думаю, што другі раз перакладаць іх будзе залішняй раскошай» (VII, 464).

Зборнік быў выдадзен у 1919 г. у Маскве праз Беларускі па-даддзел нацыянальных меншасцяў Народнага камісарыята асветы РСФСР. У яго ўвайшлі пераклады I. Белавусава, В. Брусава, А. Карынфскага, Я. Нячаева і іншых рускіх паэтаў.

Жывучы ў Смаленску, Купала прымае некаторы ўдзел у рабоце часопіса «Чырвоны шлях», «...які выдаваўся ў Петраградзе Бела-рускім аддзелам Камісарыята па справах нацыянальнасцей Саюза камун Паўночнай вобласці. Часопіс гэты быў прысвечаны па-літычнаму, грамадскаму і літаратурнаму жыццю беларусаў... У ну-мары 7—8 гэтага часопіса Купала змясціў цыкл сваіх вершаў пад агульным загалоўкам «Забраны край» (Шарахоўскі Я. Пясняр народных дум. Мн., 1976. С. 3—4.).

Тым не меней смаленскі перыяд жыцця Я. Купалы ці не самы трагічны ў паласе імперыялістычнай, затым грамадзянскай войнаў. 20 верасня 1922 г. паэт пісаў Б. I. Эпімах-Шыпілу: «Там, жывучы праз увесь цяжкі і жудкі 1918 г., я папраўдзе быў, як непрытомны» (VII, 452).

21 студзеня 1919 г. Купала пераехаў у Мінск. У рэспубліцы стала наладжвацца выдавецкая дзейнасць, паэт прымае захады аб (156-157) выданні сваіх твораў. 13 красавіка 1919 г. ён піша Б. Эпімах-Шыпілу: «Служу ў Камісарыяце асветы бібліятэкарам пры Бе-ларускім народным доме. Літаратурна-выдавецкі адцзел узяў у друк маё «Раскіданае гняздо» (ужо друкуецца ў Вільні). Цяпер вяду з ІСамісарыятам перагаворы аб выданні поўнага збору маіх твораў. Том не друкаваных у аддзельных кніжках мною ўжо падабраны. Выйдзе такі велічынёю, як «Шляхам жыцця». Калі сыдуся на варункі з Камісарыятам, то можа сёлета і выйдзе гэты том у свет» (VII, 450-451).

Мірнае жыццё на беларускай зямлі працягвалася нядоўга. У жніўні 1919 г. у Мінск увайшлі легіёны Пілсудскага. Купала едзе да маці ў Акопы, наведвае іншых сваякоў, але перасядзець акупа-цыю ў адносна ціхай сельскай мясцовасці яму не ўдаецца.

Варта нагадаць яшчэ адну акалічнасць з жыцця паэта ў захоп-леным польскімі легіянерамі Мінску. На пачатку 1920 г. Купала цяжка захварэў. Хвароба доўга не адпускала паэта. У газетах рэгулярна друкаваліся бюлетэні аб стане здароўя Купалы.

Пазней паэт паведамляў Б. I. Эпімах-Шыпілу: «...У 1920 г., у студзені, я захварэў страшнай хваробай: гнойнае запаленне сляпой кішкі (па вучонаму перытаніт). Пралежаў у бальніцы, змагаючыся з смерцю, тры месяцы і выйшаў з пакрыўленай губай і надлома-ным зусім здароўем. Папраўдзе пабываў на тым свеце» (VII, 453).

У ліпені 1920 г. польскія легіёны былі выгнаны з Беларусі. Але вызваленне прыйшло няпоўнае: па Рыжскаму дагавору значная частка Беларусі аказалася па той бок мяжы.

Імперыялістычная вайна, класавыя бітвы вайны грамадзянскай неслі з сабой кроў, тысячы і тысячы загубленых жыццяў, вы-нішчэнне народнай гаспадаркі, разбурэнне гарадоў і вёсак.

Кастрычніцкую рэвалюцыю Янка Купала ўспрыняў з дэма-кратычных, народных пазіцый, бо яго папярэдняя творчасць вы-расла на глебе сацыяльных і нацыянальных спадзяванняў бела-рускага народа. Аднак і ў крывавы перыяд імперыялістычнай вай-ны, і ў гады рэвалюцыі і грамадзянскай вайны паэт бачыў родны народ толькі ахвярай нашэсця чужынцаў. Сумненні адносна лёсу роднага краю, народа ў паэзіі Купалы перыяду грамадзянскай вайны мелі пад сабой пэўны грунт.

29 касрычніка 1918 г., жывучы ў Смаленску, Купала піша сла-вуты верш «На сход!» Дарэчы, матыў «на сход» не новы для Купа-лы. Ён сустракаўся ў дарэвалюцыйнай лірыцы і асабліва ў драме «Раскіданае гняздо», дзе заклік «На вялікі сход! Па Бацькаў-шчыну!!!» укладзены ў вусны Незнаёмага.

На жаль, суровая рэчаіснасць рэвалюцыі, грамадзянскай вайны не спраўджвала светлыя ідэалы і парыванні паэта. Як «матрос Жалязняк» разагнаў у 1917 г. Устаноўчы сход у Пецярбурзе, то такі ж сход быў разагнаны ў снежні 1917 г. у Мінску. Рэвалюцыя, якая пераможна крочыла па краіне асабліва ў 1917 г., не жадала, на жаль, слухаць ніякіх сваіх апанен (157-158) таў. Таму не мог не сумаваць, не трывожыцца нават страшыцца няпэўнай будучыні роднага народа Янка Купала.


8


Тэма Беларусі ў творчасці Купалы ўсёабдымная, яна пад-парадкоўвае ўсе астатнія матывы ў роздуме паэта аб жыцці. Ліра Купалы проста не магла існаваць без таго, каб не кінуць позіркам на Беларусь, на- яе даўнасць, сённяшняе, будучыню, на яе шырокія прасторы, на яе песню і казку, што выліваюцца з душы народнай. Да «ўсечалавечага», інтэрнацыянальнага ішоў Купала праз апяванне роднага краю, яго красы і велічы, журбы і смутку яго гістарычнага бытавання.

У гэтым сэнсе Янка Купала, які адным з першых у Савецкай Расіі пераклаў з французскай на беларускую мову «Інтэрна-цыянал», не мог пагадзіцца з тымі «рэвалюцыйнымі» дагматыкамі, якія абвяшчалі неадкладнае знішчэнне нацый, нацыянальных імкнённяў, традыцый. Ён верыць: нягледзячы няхай сабе на су-светную рэвалюцыю, якая ахопіць увесь зямны шар, кожны народ будзе ахоўваць сваю радзіму, зямлю, свой духоўны набытак. Най-лепшым чынам паэт выказвае гэтыя свае думкі і пачуцці ў вершы «О, так! Я — пралетар!..»

У замежным эмігранцкім друку, а сёння ўжо і ў нашым раз-даюцца паасобныя галасы, што Янка Купала варожа сустрэў Кас-трычніцкую рэвалюцыю, не прымаў Савецкую ўладу, перайшоў-шы, так сказаць, у стан «унутранай эміграцыі», а яго «ідэалагічная перабудова» была няшчырай й адно вонкавай» (Станкевіч Ст. Янка Купала. На 100-я ўгодкі ад нараджэння. Нью-Ёрк, 1982.).

Літаратуразнаўца-эмігрант Ст. Станкевіч, якому належаць словы наконт «вонкавай перабудовы» Купалы, там жа гаворыць: «Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі дачыненні Купалы да камунізму спачатку былі адкрыта негатыўныя, нават варожыя, а пазней, у меру штораз болынага завастрэння бальшавіцкага ціску, скрыта варожыя» (Там жа. С. 357.).

Трэба вельмі павярхоўна ведаць Купалу, паэтыку, вобразны лад ягонай творчасці, каб адважыцца на такую адкрыта-пры-мітыўную фальсіфікацыю. На жаль, у кнізе Ст. Станкевіча гэта прысутнічае ў поўнай меры. Творчасць Купалы разглядаецца толь-кі паводле і ў адпаведнасці з ягонымі вузканацыяналістычнымі, загадзя зададзенымі схемамі.

Сапраўды, Купала асабліва ў першыя гады Савецкай улады (прыкладна да 1926 г.) прымаў не ўсё, што несла паслярэва-люцыйная савецкая ява, але надзеі на новы лад у яго як нацыя-нальнага паэта былі вялікія. А ў далейшым, па меры ўзмацнення сталінскай цэнзуры, проста не мог сказаць тое, з чым не мог па-гадзіцца. (158-159)

У перыяд 1905—1907 гг. паэт пераважна гаварыў пра долю му-жыка, сына сваёй зямлі, і няшчасце Беларусі ўспрымаў як су-марную, агульную бяду занядбалага, прыгаечанага сялянства. Ця-пер справа мяняецца. Беларусь у роздуме паэта як бы паўстае без-адносна да таго, хто і як у ёй жыве. Матывы трывогі, тугі, бездарожжа — вельмі часта схаваныя за алегорыяй — вандруюць з верша ў верш, складаючы досыць песімістычную паласу купа-лаўскай творчасці. Але за алегорыяй праглядваецца трагічная рэальнасць лёсу Беларусі — ліхалецце акупацый, што хваля за хва-ляй захлістваюць родную зямлю («У дарозе», «Сон», «Званы», «Забытая карчма», «Буралом», «Паязджане», «Груган», «На на-шым...» і г. д.). Невыпадкова ўсе памянёныя вершы датуюцца 1918 і часткова 1919—1920 гг., калі на Беларусі якраз спраўляла баль ліхалецце чужаземных акупацый.

Беларусь прыйшла ў рэвалюцыю з нявырашаным нацыяналь-ным пытаннем. Між тым у час рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і ў першыя мірныя гады сярод савецкіх, партыйных работнікаў існавала ідэйная цераспалосіца поглядаў наконт будаўніцтва на-цыянальнай дзяржавы. Былі вельмі ўплывовыя сілы, якія, ігна-руючы значэнне нацыянальнага моманту, сцвярджалі, што ўсе са-вецкія рэспублікі «павінны зліцца ў адзіную Расійскую Савецкую рэспубліку, а сама Расійская рэспубліка страціць характар фе-дэратыўнай дзяржавы» (Маргунский С. Созданне и упрочение белорусской государственности. Мн., 1958. С. 244.).

3 усім гэтым Купала пагадзіцца не мог. Не верыў ён ні псеўда-рэвалюцыйным заклікам «інтэрнацыяналістаў», ні салодкім абя-цанням пілсудчыкаў. 28 жніўня 1919 г. праз два з лішкам тыдні пасля заняцця Мінска легіёнамі Пілсудскага Купала піша верш «Паўстань»:

Паўстань з народу нашага,

Прарок, Праяваў бураломных варажбіт,

I мудрым словам скінь з народу ўрок,

Якім быў век праз ворага спавіт.

Збяры ў адну ўсю Беларусь сям'ю,

Вазьмі з яе прысягу і зарок,

Што не прадасць сябе, сваю зямлю...

Зняць путы бацькаўшчыне ўстань, Прарок.

(Станкевіч Ст. Янка Купала. Жыццёвы і творчы шлях // Купала Я. Спадчы-на. Выбар паэзіі Янкі Купалы. С. 129.).

У 1922 г. Я. Купала напіша вершы «Перад будучыняй», «Го-дзе...», у 1926 г. — «Акоў паломаных жандар...», «Каб...» і шэраг ін-шых. Ідэя іх блізкая, вынашаная паэтам праз усю ягоную творчасць, свабодная радзіма, бацькаўшчына і вольны як асоба, як непаўторная індывідуальнасць чалавек. Адначасова ўсе гэтыя вершы гучаць як гнеўная водпаведзь «ворагам беларушчыны», вя-лікадзяржаўным шавіністам. (159-160)

Так, сапраўды, у гады грамадзянскай вайны сацыяльныя маты-вы ў лірыцы Купалы прыглушаны, яны не вызначаюць яе галоўны напрамак, як гэта было ў дарэвалюцыйнай паэзіі. Але і абві-навачваць паэта, як рабілі крытыкі-вульгарызатары 20-х і 30-х гадоў, няма падстаў.

Дзіўна, крайнасці сходзяцца. Па сутнасці, савецкі крытык Л. Бэндэ піша тое, што і эмігрант Станкевіч: Купала не прыняў рэвалюцыю, негатыўна ставіўся да савецкай рэчаіснасці, яго адно-сіны да праяў новага жыцця былі «скрыта варожыя». Толькі Л. Бэндэ, як можа, ганьбіць Купалу, а Ст. Станкевіч, наадварот, хваліць.

Ісціна знаходзіцца недзе пасярэдзіне. Непрыняцце жорсткасці рэвалюцыі ў першыя савецкія гады былі нават у М. Горкага («Несвоевременные мыслн»), у многіх іншых пісьменнікаў, твор-часць якіх пачалася да рэвалюцыі (У. Караленка, Я. Колас, 3. Бя-дуля). Гутарка можа ісці не аб негатыўным, варожым стаўленні Купалы да рэвалюцыі, а аб своеасаблівых, супярэчлівых адносінах да яе паэта, у якіх было, вядома, адмаўленне некаторых момантаў, якія рэвалюцыя з сабой несла.

Восенню 1919 г., у той час, калі Беларусь была занята польскімі легіёнамі, Купала надрукаваў празаічны пераклад «Слова аб палку Ігаравым» (Беларусь. 1919. № 7—9. 11 лістап.). Купала бачыў у гэтым агульным для ўсходніх славян помніку многа беларускіх стылёва-паэтычных элементаў, што па-цвярджалі і некаторыя вучоныя. Думаецца, сам факт надрукавання помніка, агульнага для рускіх, украінцаў і беларусаў, у абставінах акупацыі меў для пазіцыі Купалы прынцыповае значэнне.

Правамерна можна паставіць пытанне, што грамадзянскую вайну з нашэсцем іншаземных захопнікаў Купала ўспрымаў як вайну айчынную ў дачыненні да Беларусі. Гэтым можна вытлума-чыць і цыкл вершаў «На ваяцкія матывы», які ўбачыў свет мена-віта ў гэты час. Калі над народам навісае небяспека яго заняво-лення як народа, нацыі, патрыятычнае, нацыянальнае няўхільна бярэ верх над усімі астатнімі памкненнямі.


9


Тэма Беларусі ў лірыцы Купалы перыяду рэвалюцыі і першай паловы 20-х гадоў прысутнічае як тэма лірычная і эпічная. Вядо-ма, калі гаворыцца пра эпіку Купалы, то заўсёды маецца на ўвазе яе своеасаблівасць, бо, бадай, не знойдзецца ў паэта карцін, не сагрэтых лірычнай, «асабістай» эмоцыяй. У купалаўскіх вершах матывы радзімы, бацькаўіцчыны вар'іруюцца нязменна — ад пуб-ліцыстычна-аголеных радкоў, дзе думка на паверхні, да верша пра гусіны «вырай» ці напеў «калыханкі», дзе вуснамі маці даецца на-каз сыну: «Не забудзься ты старонкі». (160-161)

Вершы, прасякнутыя матывамі адчаю, тугі, безвыходнасці, на-роджаны вельмі канкрэтнымі абставінамі, калі радзімы, баць-каўшчыны, Беларусі як гістарычнай рэальнасці паэт не бачыў. Рэвалюцыя рабілася не ў белых пальчатках. Класавыя бітвы гра-мадзянскай вайны суправаджаліся ахвярамі, крывёй. Побач з вя-лікасным ішло дробнае, мізэрнае.

У. Маякоўскі ў «Одзе рэвалюцыі» так паказаў яе крывавыя кантрасты:

О, звериная!

О, детская!

О, копеечная!

О, великая!

Каким названьем тебя еще звали?

Как обернешься еше, двуликая?

Стройной постройкой, грудой развалин?

(Маяковский В. Полн. собр. соч. Т. 2. М., 1956. С. 12.)

Тэма Беларусі ў творчасці Купалы ўсёабдымная, яна падпа-радкоўвае ўсе астатнія матывы, якія так ці інакш прабіваюцца ў лірыцы паэта.

Ліра Купалы проста не можа існаваць без таго, каб не кінуць позіркам на Беларусь, на яго даўніну, сённяшняе, будучыню, на прасторы яе палёў і лясоў, на яе песню і казку, што выліваюцца з народнай душы. Да «ўсечалавечага», інтэрнацыянальнага ішоў Ку-пала праз апяванне роднага краю, яго красы і велічы, журбы і смутку яго гістарычнага бытавання.

Складана, супярэчліва ўваходзіў Купала ў новую савецкую яву. Крытык-эмігрант Ст. Станкевіч піша: «Купала, аднак, як і шмат беларусаў, не пайшоў на ніякія, нават чыста фармальныя й дэкляратыўныя кампрамісы з балыдавікамі. Пакуль было магчыма, ён адкрыта маніфеставаў поўную негацыю бальшавізму, як аб гэ-тым найлепей сведчыць верш «Перад будучыняй» і драма «Ту-тэйшыя», напісаныя й надрукаваныя ўжо пасля абвешчання «бела-русізацыі» (Станкевіч Ст. Янка Купала. Жыццёвы і творчы шлях паэта // Купала Я. Спадчына. Выбар паэзіі Янкі Купалы. С. L.)/

У шырокай, пералівістай рацэ купалаўскай паэзіі як дарэвалю-цыйнага, так і савецкага часу (асабліва ў 20-я гады) знаходзяцца нямала матываў, прасякнутых жальбай, смуткам, нават гаевам, якія выкліканы нярадасным, паднявольным становішчам роднага краю. Вось верш 1922 г. «Перад будучыняй»:

Пакрыўленыя колісь нашы душы

Дагэтуль выпрастаць не ў моцы йшчэ;

Снуёмся, ў думках зводных затануўшы,

А хтось, а штось і мучыць і пячэ.

Цябе чакаем, будучыні нейкай,

Што прыйдзеш, недзе ўсіх нас павядзеш,

I гінем марна пад чужой апекай,

Адбіўшыся ад родных вехаў, меж. (161-162)

Не такімі ўсё ж просталінейнымі, адназначнымі былі адносіны Купалы да савецкага жыцця. Так, клопат, боль, трывога паэта, не-адлучнага сына сваёй бацькаўшчыны, адчуваюцца на працягу ўсяго гэтага творчага шляху.

Я зноў заснуўшую было жалейку

Бяру і пробую ў ёй галасоў:

Ці хопіць светлых, звонкіх думак-слоў,

Ці гладка пойдзе песня-дабрадзейка? ((IV, 7)

Напамінак аб жалейцы ў адным з першых вершаў, напісаных пасля Кастрычніка, невыпадковы. Паэт як бы дакларуе, што па-чынае новы круг паэтычнай работы, новыя «агледзіны» жыцця. Як блізка гэта па зместу і духу да радкоў з вядомага зборніка Якуба Коласа «Водгулле»:

А радасць пачуеш, надзеі ўзаўюцца,

Каб добрыя весткі падаць,

Няхай тады струны твае засмяюцца

I песняю шчасця гучаць.

(Колас Я. Зб. тв.: У 14 т. Т. 2. Мн., 1972. С. 13.)

Адразу пасля выгнання белапалякаў з Беларусі паэт актыўна ўключаецца ў культурнае жыццё. Працуе ў Беларускай тэрміна-лагічнай камісіі, а таксама на пасадзе загадчыка літаратурна-мастацкай секцыі літаратурна-навуковага адцзела Наркамасветы. Паэт быў адным са стваральнікаў Інбелкульта, з яго імем звязана заснаванне першага «тоўстага» часопіса «Полымя» (1922), Бела-рускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1) (1920), Беларускага дзяржаў-нага універсітэта (1921).

Побач з вершамі, прасякнутымі матывамі трывогі, разгубле-насці, няўпэўненасці Купала ў гэты час піша і творы, поўныя веры, надзеі на лепшую будучыню. Усё як у сапраўднага паэта. Нават у адзін і той жа дзень ён можа напісаць вершы, процілеглыя па танальнасці.

У 1921 г. перад завяршэннем п'есы «Тутэйшыя» Купала напісаў вершы «На смерць Сцяпана Булата» і «3 Новым годам!»

Няпраў быў Ст. Станкевіч, калі сцвярджаў, што Купала «не пайшоў на ніякія, нават чыста фармальныя й дэкляратыўныя кам-прамісы з бальшавізмам». Пайшоў, актыўна ўхваляў, славіў тое, што несла новая ўлада для аднаўлення жыцця на Беларусі.

У вершы «На смерць Сцяпана Булата» Купала якраз услаўляе актыўнага бальшавіка, партызанскага кіраўніка, камандзіра Чыр-вонай арміі, а пасля адказнага партыйнага работніка. Булат зма-гаўся за «камуну», але ён змагаўся і за Беларусь, бачачы магчы-масць яе росквіту на шляху будаўніцтва новага жыцця.

Верш напісаны ў выразнай рамантычнай манеры 20-х гадоў («Ты хапаў за косы сонца, думаў думку аб пяруне»), але лірычны (162-163) вобраз ніводнай рысай не нагадвае «скураной курткі», героя з сэрцам-«каменем». Паэт свядома ачалавечвае вобраз барацьбіта, змаганніка за «новы свет», яго рэквіем напісаны мякка, заду-шэўна, і гэтая мяккасць дасягаецца дзякуючы трапнай, блізкай да песеннай, інтанацыі, багатай пераходамі пачуццямі, «адчувальна-сцю» дэталяў («Як сіроты, забытымі цэп з касой вісяць у пуні — хто ж на ворага іх здыме?»). Успомнім у сувязі з прыведзеным во-бразам ранейшыя, напісаныя да рэвалюцыі радкі — «А калі ж на-клеплем косы на чырвоныя на росы».

Свет узняўся, схамянуўся...

Вер, свабодны вецер дуне

Па ўсёй чыста Беларусі! —

Сні, таварыш аб Камуне! (IV, 93)

Матывамі светлай веры ў лепшую будучыню наскрозь прасяк-нуты верш «3 Новым годам!»:

Для унукаў, для праўнукаў,

Расцярэбім сцежкі-шляхі;

Хай пануюць над прынукай, —

Каб аж к небу лёту ўзмахі!.. ((IV, 100)

Побач з названымі вершамі ў тым жа 1921 г. напісаны прасякнутыя песімізмам, адчаем, нявер'ем у светлыя сілы жыцця вершы «Мароз», «А зязюлька кукавала...», «Голад», «***Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі» і інш.

Галоўная тэма Купалавай ліры — Бацькаўшчына, Беларусь. Ва ўсе часы творчасці паэт будзе славіць Беларусь, даваць адпор «ворагам Беларушчыны», знаходзячы дзеля гэтага магчымасці на-ват у гады глухога сталінскага засілля.

Так, паэт быў па-грамадзянску мужны, смелы. I гэта ў той час, калі абставіны, якія складваліся вакол паэта, вызначаліся не-цярплівасцю, жорсткасцю, нават варожасцю. Як сведчаць людзі, якія стаялі блізка каля паэта, натура Купалы была складаная, над-звычай тонкая, чуллівая, нават кволая. Знешне спакойны, роўны, нават сарамлівы, ён меў глыбока ранімую душу.

«Памятаю яго дагледжаную хату ў даліннай частцы горада. Ва-кол хаты — сад, які гаспадар сам абходжваў. Пакояў у хаце ча-тыры. Адзін займала маці. Невялічкая гасціная ператворана ў ка-бінет, рабочы стол стаяў і ў прасторнай спальні. Значна большы пакой займала сталовая, што выразна сведчыла: госці займаюць у жыцці гаспадароў не малое месца.

Янка Купала тыя часы хадзіў у цёмна-зялёным фрэнчы, галіфэ і крагах, — такая была мода ў пасляваенны час... У руках Івана Дамінікавіча заўсёды быў элегантны кіёк са срэбнай манаграмай на ім і ручкай са слановай косці» (Барашка I. Сустрэчы з Янкам Купалам // Успаміны пра Янку Купалу. Мн., 1982. С. 58.). (163-164)

Іван Дамінікавіч заўсёды быў ветлівы, уважлівы да людзей, але не сказаць, каб лішне гаваркі. Творчымі задумамі не дзяліўся на-ват з блізкімі сябрамі.

П'еса «Тутэйшыя», названая «трагічна-смяшлівымі сцэнамі», — лагічнае завяршэнне той паласы Купалавай творчасці, якая пры-падае на гады грамадзянскай вайны і першыя гады Савецкай ула-ды. Закончаная ў жніўні 1922 г., п'еса «Тутэйшыя» тым не меней вяртае нас у абставіны акупацыі, нашэсця чужынцаў на бела-рускую зямлю. У плане ідэйна-мастацкім тут той жа, што і ў лірыцы, роздум аб шляхах-пуцявінах роднага народа, аб яго буду-чыні.

П'еса Купалы некаторымі рысамі пераклікаецца з паэмай Мі-хася Чарота «Босыя на вогнішчы» (1921). I «Босыя на вогнішчы», і «Тутэйшыя» паказваюць Беларусь, яе народ у агні акупацый, ва-енных завірух, што пачаліся ўслед за рэвалюцыяй. Але калі паэма вызначаецца актыўным сцверджаннем сацыяльных пераўтварэн-няў, якія прынесла рэвалюцыя, а пытанне «кім звацца» перано-сіцца на «потым», на будучае, то пафас п'есы Купалы ў ад-варотаым: праблема нацыянальнага самавызначэння народа ў яго на першым плане. 3 другога боку, няма падстаў называць п'есу «Тутэйшыя» нацыяналістычнай. Купалу ўвогуле ніколі не быў уласцівы вузкі, нацыяналістычны погляд на жьіццё, было чужым пачуццё нацыянальнай нянавісці, варожасці да іншых народаў.

Абодва творы блізкія між сабой адмаўленнем варожых народу носьбітаў сацыяльнага зла. Калі ў паэме Міхася Чарота сказана: «Пан з падпанкамі смяецца, гладзіць гладкі свой жывот», то і ў Купалавай п'есе-камедыі былыя «гаспадары жыцця» Пан, Спраў-нік, Поп, Дама паўстаюць толькі ў адмоўным асвятленні: смех, які суправаджае іх паяўленне на старонках твора, з'едлівы, здзеклівы, і смяюцца над імі якраз тыя героі, якіх аўтар падае як станоў-чых, — селянін Лявон Гарошка, яго дачка Аленка, малады настаў-нік Янка Здольнік.

Заўважаецца, аднак, што станоўчыя героі Купалавай камедыі абмаляваны контурна, эскізна, ім бракуе жывых, рэальных якас-цей, псіхалагічнай абгрунтаванасці паводзін і ўчынкаў. Выказваю-чы замілаванасць да «беларушчыны», бацькаўшчыны, яны гэтым і абмяжоўваюцца.

Увасабленнем нацыянальнай «здрады», жыццём беспрынцып-насці, палітычнага хамелеонства выступае ў камедыі Мікіта Зно-сак, чалавек вельмі недалёкі, абмежаваны, але з прэтэнзіямі на «асэсарства» і «панскае жыццё». Вобраз гэты гратэскны, гранічна шаржыраваны, тым не меней нейкай часткай душы можна нават пашкадаваць героя, разумеючы, што не толькі ён сам вінаваты ў сваёй бядзе.