Янка Купала вялікі нацыянальны паэт беларускага народа
Вид материала | Документы |
- Т. А. Валуевіч // Бібліяпанарама. 2002. Вып. С. 29-36, 64.36kb.
- Адам Міцкевіч/ Adam Mickiewicz, 122.01kb.
- Уводзіны, 209.61kb.
- Впровадження технологій енергозбереження при перевезеннях залізничним транспортом, 2798.12kb.
- Биография Детство и школьные годы (1966-1983), 527.05kb.
- План Засяленне сучасных беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей на тэрыторыі, 216.17kb.
- Кароткі нарыс гісторыі культуры Беларусі, 2324.66kb.
- Про погодження Програми охорони навколишнього природного середовища м. Знам’янка, 347.48kb.
- Нацыянальны, 20.41kb.
- В. Г. Виткалов Комп’ютерна верстка, 96.61kb.
Жыццёвая філасофія Мікіты Зносака вельмі нескладаная. Да рэвалюцыі: «Мы цвёрда стаялі на варце святога расійскага са-маўладства і баранілі тутэйшую рускую народнасць ад «інародчас-нага засілля...» Пасля рэвалюцыі: «А ў мяне... прафесар, душа (164-165) рэальная — хто мне болей плаціць, таму і служу і кіхаць хачу на ўсякія ідэі».
Сюжэт, драматычныя калізіі, канфліктная лінія п'есы і буду-юцца на «прыгодах» Мікіты Зносака. Да рэвалюцыі служыў Мікіта ў губернатарскай канцылярыі, пасля стараўся прыстасавацца то да нямецкіх, то да польскіх акупантаў, то нават да Савецкай улады, якая нясе з сабой «беларушчыну». Чалавек Мікіта дробны, мізэр-ны, ён раб, нявольнік па сваёй псіхалогіі, і горш за ўсё тое, што гэту сваю нявольніцкую душу ён выстаўляе як бы напаказ, га-нарыцца ёю.
Пры ўсёй сваёй шаржыраванасці, гратэскнасці Мікіта Зно-сак — значны сацыяльны тып. Гэтым вобразам Купала як бы кідае камень у агарод шмат якіх беларускіх абывацеляў, нават узгадава-ных на народныя грошы інтэлігентаў, якія выракаюцца свайго народа, нацыі, звычаяў, духоўных набыткаў роднага краю.
Камедыя «Тутэйшыя» была пастаўлена ў снежні 1926 г. на сцэ-не БДТ-1, але па вядомых прычынах ішла вельмі нядоўга. Яна ад-навілася на гэтай жа сцэне праз паўстагоддзя, атрымала Дзяржаў-ную прэмію — і гэта яскравы паказчык таго, што мастацкаму купалаўскаму слову сапраўды як бы забяспечана неўміручасць.
3 тэмай Бацькаўшчыны, народа, якому адмоўлена ў чалавечых правах, прыйшоў Купала ў савецкую літаратуру. У лагер новай літаратуры паэта прывяла глыбокая народнасць ягонай творчасці.
Купалавы адносіны да рэвалюцыі складаныя, супярэчлівыя. Але не варожыя. Сама па сабе жорсткая, брутальная рэвалюцыя, малюнкі разбурэння, знішчэння, кроў, смерць выклікалі ў паэта пачуцці пакуты, трагічнасці.
Зрэшты, падобнае ўспрыняцце ценявых бакоў рэвалюцыі было ўласціва не толькі Купалу. Нават Луначарскі жахнуўся і збіраўся выходзіць са складу Савецкага ўрада, калі даведаўся, што «залп Кастрычніцкага паўстання пашкодзіў Крэмль і храм Васілія Бла-жэннага» (Зелинский К. На рубеже двух эпох. М., 1960. С. 159.). Многія, вельмі многія пісьменнікі, якія пачалі пісаць да рэвалюцыі, успрынялі яе прыкладна так, як Купала.
Іншая справа — маладыя пісьменнікі. Усе без выключэння па-каленні, якія прыходзілі ў літаратуру пасля Кастрычніка, пачыналі з яе ўсхвалення. Рэвалюцыя дала кірунак іх пачуццям, афарбавала іх творы ва ўзнёслыя рамантычныя колеры. Маладая паэзія пер-шай паловы 20-х гадоў аддюстроўвала рэвалюцыйную яву пера-важна рамантычнымі сродкамі.
Паэтычным правадыром, сцягам гэтай паэзіі вельмі хутка стаў Янка Купала. Афіцыйна ён ім не лічыўся, у першай палове 20-х гадоў маладую паэзію «ўзначальваў» Міхась Чарот. Купалу нават час ад часу крытыкавалі за грахі адраджэнства. Але гэта справы не мяняла. Магутная рака купалаўскай паэзіі, перш за ўсё яе раман-тычная плынь, вабіла да сябе маладых паэтаў, усіх тых, хто разагнаўся ў «мяцежную даль» (А. Дудар). (165-166)
Па словах Якуба Коласа, «мастком», па якім Купала прыйшоў у савецкую літаратуру, стала яго паэма «Безназоўнае» (1924). Але і да паэмы з'явіўся шэраг твораў, сваім рэгістрам чуйна настроеных на новае жыццё.
Гэтыя творы па сваім характары, жанравай прыродзе — раман-тычныя. Купала гэтак жа, як «маладнякоўцы», сцвярджае новае савецкае жыццё пераважна ў яго «высокіх» ідэальных праявах («Арлянятам», «Дзве сястры», «Сей, вольны сейбіт!», «Летапіснае», «Дыктатура працы», «Сыходзіш, вёска, з яснай явы...» і г. д.). Ад-нак паэт яшчэ болей, чым раней, даражыць народнай думкай, народнай ацэнкай той ці іншай з'явы. Ён зноў увесь у фальк-лорнай стыхіі, яе вобразнасцю прасякнуты кожны твор, якую б тэму, няхай сабе самую сучасную, паэт ні вырашаў.
Купала глыбока разумее, наколькі бясцэнныя скарбы народнай творчасці. ЁН служыць ідэі Беларусі, і найважнейшая задача для яго — паказаць братнім народам, што і яго народ не з'яўляецца духоўным жабраком, што і ён, нягледзячы на неспрыяльныя аб-ставіны гістарычнага жыцця, мае адмысловы погляд на свет, бага-тую песню, казку, у якой выказана філасофія яго бытавання. Пес-ня не памерла, яна свяціла і будзе свяціць праз вякі, бо толькі ў ёй ідэал народнага шчасця:
Вам у спадчыне ад роду
Засталіся песні,
Каб быць вашай асалодай
У жыцця прадвесні. (IV, 112)
Паэт як бы нават спяшаецца сыпаць шчодрай жменяй на па-этычную ніву маладой савецкай паэзіі багаты, разнастайны інта-нацыямі, рытмамі, вобразамі засеў песні. Ніколі ў купалаўскай творчасці не была такой «напорнай» песенная стыхія: лёгкія, іскрыстыя, празрыста-ажурныя песенныя збудаванні ўзнікаюць адно за адным, чаруюць музыкай, развівам пачуцця, некранутай першароднай чысцінёй («Песня», «Дзе ты, хмелю, зімаваў?..», «Песня і казка», «Бай», «А зязюлька кукавала...» і г. д.).
Публіцыстычныя вершы, якіх Купала піша шмат, напаўняюцца песеннай інтанацыяй, фальклорна-родавай вобразнасцю," арнамен-тальнасцю. Бліскучым узорам гэтай плыні купалаўскай лірыкі мо-жа служыць верш «Дзве сястры» (1924). Думка, пакладзеная ў яго аснову, газетная, публіцыстычная — да рэвалюцыі работніца і ся-лянка жылі, не бачачы прасветліны, а цяпер настае новае жыццё. Купала пераводзіць тэму палітычную, сацыяльную ў тэму лі-рычную, «ачалавечвае» яе сродкамі песеннага эмацыянальнага раскрыцця. Песенна-паэтычнай, фальклорнай вобразнасцю, «за-мешанай» вельмі густа, дакладнай выверанасцю паэтычнага радка на меладычнае гучанне песні прасякнута ўся стыхія верша («дзве сястрыцы», «як забытыя ў лесе каліны», «вялі і сохлі націнай», «у (166-167) чыстым полі», «сцюдзёнай зімой у хаціне курной», «не зазнаўшы прасветнай часіны» і г. д.).
Здзіўляе экспрэсія пачуцця, уменне паэта вобразна-гукавым комплексам перадаць самыя тонкія адценні, зрухі настрою, пера-ход інтанацыі жалобы, смутку ў паэтычныя, «высокія» сваім гу-чаннем радкі. Інструментоўкай з працяглымі «а», «і», «о» нібы імітуецца народны плач, кандэнсуючыся ў трагічна-шчымлівую ноту:
Як надыдзе вясна,
Ў чыстым полі адна
Аж да восені сілы губляла,
А сцюдзёнай зімой
У хаціне курной
Кужаль прала, снавала і ткала. (IV, ПЗ)
Ацзін і той жа рытмічны ключ дзякуючы гукавой інструмен-тоўцы дае жыццё і элегічна-журботнай і паэтычна-ўзнёслай ін-танацыі.
Параўнаем:
На тугэйшай зямлі
Дзве сястрыцы жылі,
Як забытыя ў лесе каліны... (IV, 113)
I з другога боку:
Ой, настаў ужо час
Пашукаць іншых крас,
Як дагэтуль вы мелі, сястрыцы. (IV, 114)
Па характару таленту Купала, бясспрэчна, ярка выражаны лі-рык. Але менш за ўсё паэт напісаў вершаў, якія, карыстаючыся тэрміналогіяй эстэтыкі Гегеля, можна было б аднесці да «чыстай» лірыкі. Лірычная паэзія, паводле Гегеля, выяўляе суб'ектыўныя пачуцці, кола асабістых пачуццяў, уражанняў, перажыванняў, ка-рацей кажучы, свет асобы.
Паэзія Купалы, вядома, раскрывае свет асобы, але найменшае месца знаходзяць тут пачуцці асабістыя, вузкаінтымныя. Да-мінуючае месца займае так званая калектыўна-масавая эмоцыя.
Няма па гэтай прычыне індывідуалізацыі пачуцця, перажы-вання, няма чалавечай непаўторнасці асобы, бо купалаўская асоба жыве толькі ў дачыненні да кардынальных, грамадскіх пытанняў часу. Песенна-фальклорная «агульнасць» з яе родавымі, а не індывідуальнымі прыкметамі — найбольш прыдатная форма для ўвасаблення ідэі такой асобы.
Узорам паэтызацыі героя калектыўнага, «агульнага», дзе ча-лавечая індывідуальнасць не праглядвае, дзе няма нават намё (167-168) ку на лірычную «псіхалагізацыю», з'яўляецца верш «Арлянятам» (1923) (Верш «Арлянятам» складаўся напачатку з дзвюх настак. Першая, пад назвай «Арлянятам», надрукавана ў 1923 г. (Маладняк. № 1); другая, пад назвай «Вам», — у 1924 г. (Маладняк. № 2—3)).
Верш прысвечаны стварэнню масавай літаратурнай арганізацыі «Маладняк», але ён па сутнасці адрасаваны ўсёй беларускай мо-ладзі, у асобе якой паэт бачыць надзейную сілу ў стварэнні той светлай з'явы, якая дасць магчымасць «выйсці з мутнай каляіны беларускаму народу».
Гэй, узвейце сваім крыллем,
Арляняты, буйна, бурна,
На мінулых дзён магіле,
Над санлівасцю хаўтурнай!..
У маланках перуновых
3 гулкім гоманам грымотаў
Для вякоў дыхтуйце новых
Нечувалыя ясноты.
Вам сярпы і косы ў рукі
Ды мячы, каваны з сталі,
Далі буры, завірухі,
Што тут вылі, бушавалі. (IV, 110)
Пафасам, гучаннем, сістэмай вобразаў верш выразна раман-тычны, а па спосабу, характары паэтычнага мыслення яго раман-тычная афарбаванасць фальклорнага, «агульнародавага» паходжан-ня («узвейце сваім крыллем, арляняты», «мячы, каваны з сталі», «гартаваны косы» і г. д.).
Верш напісаны надзвычай яркай, зіхатлівай мовай эпітэтаў і метафар, якія перш за ўсё падкрэсліваюць шырокі, «маштабны» палёт паэтавай думкі, невымерны, нястрымны разліў пачуцця. Але пры ўсёй смеласці і навізне купалаўскія вобразы пабудаваны з апорай на народную традыцыю.
Ва ўсім бляску паказаў паэт выдатнае валоданне «музы-кай» — асанансамі, алітэрацыямі («у маланках перуновых з гулкім гоманам грымотаў»). Інтанацыя — рухомая, зменлівая — задае рад-ку праўду непадробленага чалавечага пачуцця, настрою, яна будзе замяняць адсутнасць у Купалы індывідуальна-асабовых, псіхала-гічных дэталяў. «Купалаўскі лірызм, — пісаў Бярозкін, — арыен-туецца ў сваім гучанні на калектыўную, калі можна так сказаць, эмоцыю, на песенны, эпічны голас народнай цэласнасці. Гэта лірызм масавага светаадчування...» (Бярозкін Р. Свет Купалы. Мн., 1965. С. 194.).
Паэма «Безназоўнае» — этапная для Купалы. Вялікі шлях прайшоў паэт да гэтай празрыстай, наскрозь лірычнай, нібы вы-тканай з сонечных праменняў паэмы-сюіты, бо стыхія купа (168-169) лаўскага верша абапіраецца ў першую чаргу якраз на «музыч-насць», на фанетычную пластыку слова.
Напісаная мовай паэтычнай алегорыі, паэма вельмі празрыстая сэнсам. Паэт пяе, услаўляе мілую яго сэрцу Беларусь, што стала «сабе гаспадыня», «пазірае смела». Для паэта тое, пра што рас-казвае, настолькі вялікае, значнае і ў той жа час асабістае, што ддя гэтага нават цяжка знайсці назву.
10
На працягу ўсёй творчасці Купалы Беларусь была «забраным краем», асацыіравалася з чужаземным прыгнётам, разбоем, абраба-ванасцю, нават здзічэласцю тутэйшага народа.
Сярод раз'юшаных сатрапаў,
Паганы зладзіўшы хаўрус,
Свае таргуюць і чужыя
Табой, няшчасны беларус.
Дыхнуць свабоднымі грудзямі
Й зірнуць арліна не дадуць, —
На ўзлёты дум кладуць аковы.
Як за рабоў сляпых кладуць.
(Купала Я. Спадчына. Мн., 1922. С. 39.).
Нямала ў Купалы такіх вершаў. Не раз і не два паэт уздымае тэму прыгнечанага краю і народа («Над Нёманам» (1911), «Перад будучыняй» (1922), «Беларушчына» (1908), «Паўстань з народу нашага...» (1919), «Акоў паломаных жандар...» (1926), «Ворагам Беларушчыны» (1907) і г. д.).
Часам у вершах Купалы як бы нават чулася хвала мінулым стагоддзям, калі беларускі народ быў вольны, незалежны, аб ім «Слава далёка за мора ішла», «песні і казкі інакш баіў», «шчасце было ў ім як макавы цвет» і г. д.
Вось найбольш характэрныя радкі з верша «Над Нёманам»:
Панам быў дома і слаўным за домам
Мой патаптаны сягоння народ;
Змог ён не толькі знаць штукі з заломам, —
Роднаму слову ўмеў кніжны даць ход.
3 вольнай дружынаю князь на пасадзе
Вольнаму люду законы пісаў;
Слухалі князя, а княэь што не ўладзіў —
Слухаў, што веча яму звон казаў.
(Там жа. С. 73.).
Толькі калі гэта было? «Роднаму слову» здолеў «кніжны даць ход» найвыдатнейшы беларускі асветнік і першадрукар, дзеяч (169-170) Адраджэння Францыск Скарына. Ён быў геніяльны чалавек, відаць, прадбачыў, прадугадаў будучыню, бо праз тры-чатыры дзе-сяцігоддзі пасля выхаду ў свет ягоных кніг адбылася Люблінская унія 1569 г., пасля якой кніжная справа ў Беларусі пайшла на спад.
У якія часы «князь на пасадзе вольнаму люду законы пісаў»? I як звалі гэтага князя? Хутчэй за ўсё паэт меў на ўвазе вельмі ўжо старажытную даўніну, калі стваралася «Слова аб палку Ігаравым», у якім, бясспрэчна, былі і беларускія элементы. Праз усё жыццё цягнуўся паэт да гэтага агульнага для ўсходніх славян помніка, ажыццявіўшы спачатку празаічны, затым паэтычны пераклад у 1919-1922 гг.
Усё астатняе пра славу роднага народа ў мінулым засталося толькі паэтычнай дэкларацыяй, прывідам, бо ў сваіх найвыдат-нейшых творах, прысвечаных сярэднявеччу, калі ўжо можна было гаварыць пра беларускі этнас, Купала напісаў нешта зусім процілеглае. Варта ўспомніць паэмы «Курган», «Бандароўна», «Ма-гіла льва» і, нарэшце, паэму, аб якой ідзе гутарка, — «Безна-зоўнае».
Змест «Безназоўнага» — не летуценні, не мара, не рамантычны погляд у мінулае ці такі ж палёт у будучыню, а больш-менш рэальная, прадметная, вядома, паэтычна асэнсаваная ява.
А мы самі, сабе самі
Ўжо гаспадары,
Малатамі і сярпамі
Звонім да зары. (V, 147)
Так Купала яшчэ ніколі не пісаў. «Мы» — гэта народ, нацыя, з'яднаная адзінствам мэты грамада, з якімі паэт адчувае кроўную сувязь. «Безназоўнае» выказвае гэта светаадчуванне масы, мноства і на першым плане тут выяўленне сілы, гонару, радасці за здзей-сненае.
Апавяданне вядзецца на аснове параўнання таго, што ёсць, з тьш, што было, і ў дачыненні да мінулага ў палітры паэта толькі шэрыя ды чорныя фарбы, адмоўныя эмоцыі, рашучае бескам-праміснае адмаўленне.
Зарад, напал нянавісці ў адносінах да прошласці дапамагае па-эту лепш вылучыць карціны сённяшняга жыцця, настрояў, і матыў пракляцця ў адрас мінулага паўтараецца не раз і не два, а пры-сутнічае, бадай, у кожным з дзесяці раздзельчыкаў паэмы, з'яд-наных у адно цэлае пафасам услаўлення беларускай дзяржаўнасці.
У сярэдзіне 20-х гадоў Янка Купала стаў прызнаным лідэрам беларускай паэзіі. Яго рамантычная, узнёслая творчасць, поўная парывання ў новыя, нязведаныя далі, размахам сваіх вялікасных, «маштабных» думак і пачуццяў імпанавала маладым паэтам і пісьменнікам, якія аб'ядналіся ў адздную на той час літаратурна-мастацкую арганізацыю «Маладняк» (1923). (170-171)
Крытыкі-«маладнякоўцы» пісалі: «I моладзь прыняла завет і загад правадыра беларускага культурнага руху дарэвалюцыйнага часу. «Арляняты» ўзвеялі сваім крыллем — утварыўся «Маладняк». Выхоўваўся ён толькі і выключна на творах Купалы і нікога больш» (Дубоўка У. Да гадовага юбілею Янкі Купалы // «Маладняк» — Янку Купалу. Мн., 1925. С. 15.).
Як бачым, маладым дзёрзкім максімалізмам павявае ад гэтага выказвання, бо творчасць М. Чарота, У. Дубоўкі, А. Дудара і ін-шых паэтаў узнікла на грунце здабыткаў усёй папярэдняй бе-ларускай паэзіі.
У беларускай паэзіі другой паловы 20-х гадоў тым часам на-растаюць крызісныя з'явы. Ад «звышрэвалюцыйных», «касмічных вышынь», да якіх гэтая паэзія ўздымалася, неяк нечакана яна спускалася да рамансавых, асабістых, камерных інтанацый і маты-ваў. Відаць, гэтага і трэба было чакаць, бо лірыка ёсць выяўленне душы паэта, яго глыбінных, унутраных, нават не да канца ўсвядомленых самім паэтам жаданняў, парыванняў. «Бурапена» саступае ў некаторых вершах маладых паэтаў матывам расча-равання, упадніцкім, песімістычным настроям.
У 1925 г. шырока адзначаецца 20-годдзе літаратурнай дзейнасці Купалы. Паэту надаецца званне народнага паэта Беларусі. Але нельга сказаць, што пасля гэтага наступае паласа росквіту творчай дзейнасці Купалы, увенчанага высокімі і ганаровымі дзяржаўнымі лаўрамі. Якраз наадварот. Яшчэ ў 1926 г. мы бачым як бы ўсплеск паэтычнай актыўнасці народнага паэта. Ён піша глыбока пра-нікнёныя публіцыстычныя вершы («За ўсё», «І прыйдзе», «Акоў паломаных жандар,..», «Царскія дары»). Мільгне некалькі асабіста-інтымных купалаўскіх вершаў, як бы дэманструючы новыя грані таленту паэта («Па Даўгінаўскім гасцінцы», «У лесе»). З'явяцца поўныя гумару «Гутарка аб кепскай гаспадыні», трохі раней аб «кепскім гаспадару», «I што я ёй зрабіў такое?»
Прымаючы ўдзел у дыскусіі аб мове, якую распачала газета «Звязда», Купала напіша верш «Акоў паломаных жандар...»:
Не па нутру, як смерць, яму,
Што беларускае дзіцё
Бяжыць у сцюжную зіму
У школу пазнаваць жыццё.
Спужаўся, што хлапчук ў лапцёх,
Напаўадзеты вёскі сын,
У роднай мове ўчыцца змог?..
О, стыдна, рускі «гражданін»!
(Наддзвінне. Полацк, 1926.)
Міхась Чарот, Язэп Пушча, Алесь Дудар, Андрэй Алексан-дровіч і іншыя былі вучнямі, спадчыннікамі паэзіі Купалы, Коласа (171-172) ў значна большай ступені, чым звыкла думаюць і гавораць. Проста творчасць гэтых паэтаў у выніку сталінскіх рэпрэсій была надоўга выкраслена з літаратуры, і тэарэтычная думка працавала без уліку іх творчасці і іншых фактараў літаратурнага працэсу. Вядома, вінаваціць Купалу, Коласа, а тым болей Чарота і іншых маладых паэтаў за гэта нельга. Агульнарамантычная, фальклорная паэтыка стаяла на шляху беларускай літаратуры як непераадольная традыцыя.
Тое, што адбылося ў беларускай паэзіі пачынаючы з сярэдзіны 20-х гадоў, — гэта, па сутнасці, неўсвядомлены, стыхійны пратэст супраць безасабовасці, ананімнасці ў паэзіі, супраць «заканадаў-чых» установак вульгарызатарскай эстэтыкі. Услаўленне новай явы і адначасова спроба раскрыць свет «я», якія бачым у дыялогу Лірыка і Матэматыка (паэма «I пурпуровых ветразей узвівы» У. Дубоўкі), своеасаблівы паэтычны анархізм Т. Кляшторнага (паэма «Калі асядае муць»), рэзкі спад «грамадскай тэмы» ў паэзіі У. Хадыкі, В. Маракова, Я. Пушчы, У. Дубоўкі, А. Бабарэкі, А. Гурло, «пачынаючых» П. Глебкі («Шыпшына»), М. Лужаніна — звенні аднаго ланцуга. Паэты як бы абаранялі права на паказ інтымнага, асабістага, выступалі супраць пануючай моды, калі ад шырокай узнёсласці першай паловы 20-х гадоў паэзія пераходзіла да напышлівай, халоднай рыторыкі, «одапіснасці».
Публіцыстычная, грамадская паласа беларускай паэзіі, якая бярэ пачатак у творчасці Багушэвіча, магутнай, усёпадпарадкоў-ваючай плынню праходзіць праз лірыку Купалы, Коласа, аплад-няе, нарэшце, паэтычную творчасць савецкага часу. Калі гаварыць пра вызначальны характар беларускай паэзіі, то прыйдзецца вельмі істотна змясціць акцэнты з лірычнага на эпічнае, бо апош-няе дамінуе не толькі там, дзе ў цэнтры ўвагі аўтара грамадская тэма, але і там, дзе на першы погляд выступае чыста лірычная структура. Сапраўды, лірычная паэзія вызначаецца, па словах Бя-лінскага, як «пераважна паэзія суб'ектыўная, унуграная, выра-жэнне самога паэта» (Белинский В. Собр. соч. Т. 2. М., 1948. С. 8.).
Пазней Бялінскі значна пашырыць паняцце лірыкі: «Кожны сапраўдны паэт, яю'мі б мастацкімі вартасцямі ні вызначаўся, а тым болей кожны вялікі паэт ніколі і нічога не выдумвае, увасаб-ляючы ў жывыя формы агульначалавечае. I таму ў творах паэта людзі, якія захапляюцца імі, знаходзяць штосьці даўно знаёмае ім, штосьці сваё ўласнае, што яны самі адчувалі ці толькі цьмяна і няпэўна прадчувалі, або аб чым думалі, але чаму не маглі знайсці выразнага вобраза, чаму не маглі даць слова і, што такім чынам, здолеў выказаць толькі паэт... Творы, у якіх людзі нічога не паз-наюць свайго і ў якіх усё належыць паэту, не заслугоўваюць ніякай увагі, як дробязі» (Там жа. Т. 3. С. 376.). (172-173)
Пра тое ж гаварыў у сваёй канцэпцыі родаў паэзіі і Гегель: «У кампаніі чалавек праяўляе не самога сябе; наадварот, уласная індывідуальнасць адсоўваецца, сувязь устанаўліваецца праз нешта трэцяе, гісторыю, анекдот, рысы іншых асоб... У гэтым выпадку паэт ёсць ён сам і разам з тым не, ён частуе не сабой, а нечым, і з'яўляецца як бы акцёрам, якому даводзіцца разыгрываць бясконца многа роляў» (Гегель. Соч. Т. 14. М., 1958. С. 298.).
Як бачым, думка Гегеля добра стасуецца да развіцця бе-ларускай паэзіі: жывучы грамадскім, «агульным», яна мала несла асабістага, інтымнага, стыль грамадзянскай паэзіі, маналогаў-споведзяў аказаўся вельмі ўстойлівым у беларускай паэзіі, гэта «аб'ектыўная лірыка», кажучы словамі даследчыка рускай паэзіі Д. Аўсяніка-Кулікоўскага (Овсянико-Куликовский Д. Собр. соч. СПб., 1912. Т. 4.). Гісторыя літаратуры ведае прыклады, калі ўся літаратура раптам ператвараецца ў адзін які-небудзь жанр, род (Белинский В. Собр. соч. Т. 1. С. 102.), хоць багацце жыцця, здавалася б, вымагала развіцця ўсіх жанраў і родаў. Улічваючы заўвагу Бялінскага аб «формах часу», можна ў дадзеным выпадку гаварыць аб пэўнай самастойнасці родавых паэтычных форм у адносінах да ўвасобленага ў іх зместу.
Беларуская лірыка аж да сярэдзіны 30-х гадоў трымаецца пера-важна на «сумарнасці» выражэння перажыванняў, настрояў, чала-век у гэтай лірыцы найчасцей «масавы», збіральны, таму і пачуцці, якія выяўляе паэзія, — перш за ўсё «масавыя», сацыяльныя. Такая лірычная форма, будучы пераважаючай, стрымлівала развіццё бе-ларускай паэзіі, бо асоба, народжаная ў савецкім жыцці, не выказ-вала ніякіх тэндэнцый да ананімнасці. Прадказанні пралеткуль-таўцаў аб інтэграцыі «пралетарскай асобы» не здзейсніліся.
Не трэба забываць і аб жорсткіх ідэалагічных шорах, у якіх развівалася літаратура ў 30-х гадах — часе росквіту культу асобы. Многія беларускія пісьменнікі, у тым ліку блізкія сябры Купалы, былі рэпрэсіраваны і нават фізічна знішчаны. Над самім паэтам пастаянна вісеў дамоклаў меч расправы. Нездарма ў 1930 г. ён, як і Якуб Колас напісалі «пакаянныя» лісты ў «Звязду», дзе бічавалі сябе за ўяўныя грахі «адраджанізму» і нацыянал-дэмакратызму.
Парадокс гісторыі. Школьнікі 30-х гадоў, завучваючы на па-мяць вершы Янкі Купалы «Дыктатура працы», «Настане такая ча-сіна», «Дзве сястры», «Арлянятам», «Алеся», «Хлопчык і лётчык» і інш., захапляліся здзяйсненнямі савецкіх людзей, вучыліся га-нарыцца сваёй радзімай, любіць яе. У той жа час у невялікіх артыкулах, змешчаных, скажам, у хрэстаматыях (стабільныя пад-ручнікі так і не былі створаны), аж да самай Айчыннай вайны творчасць Купалы, Коласа ганьбавалася, шапьмавалася, у іх творчасці крытыкі-вульгарызатары знаходзілі бясконцыя ідэйныя памылкі. (173-174)