Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні

Вид материалаДокументы

Содержание


14. Знешняя палітыка ВКЛ: збліжэнне з Польшчай, барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
15. Асаблівасці развіцця культуры ВКЛ у ХІІІ-ХVІ ст. Ідэі еўра-пейскага Рэнесансу ў творчасці беларускіх дзеячаў. Кнігадрукаванн
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   36

Адпаведна ўзмацнілася эксплуатацыя сялянства. Узніклі новыя катэ-горыі залежнага сялянства – цяглыя (чыя павіннасць складалася ў асноўным з прыгону) і асадныя (хто плаціў у асноўным аброк і чынш). Акрамя таго ся-ляне выконвалі многія іншыя павіннасці – гвалты (згоны), талокі. У тых умо-вах сяляне не гублялі надзей ухіліцца ад павіннасцей: найперш, бралі не ва-локу, а палову, а патрэбную для гаспадаркі зямлю – шукалі далей ад панскіх вачэй.




Найважнейшай прыкметай развіцця феадальнага ладу зрабілася ўтва-рэнне фальваркаў – панскіх гаспадарак, разлічаных не на ўласнае спажыван-не сялянскіх прадуктаў, а на іх продаж.

Гарады ВКЛ імкліва раслі і развіваліся разам з развіццём рамёстваў і гандлю. Важнай прыкметай ХІУ-ХУ стагоддзяў зрабілася ўтварэнне мястэ-чак, жыхары якіх будавалі свой дабрабыт развіцці рамёстваў і на абслугоў-ванні купецкіх караванаў. Асноўнай адзінкай рамеснай вытворчасці з’яўля-лася майстэрня, якая належала гаспадару-майстру, які працаваў асабіста, меў у падпарадкаванні чалядніка (падмасцер’я) і некалькі вучняў. З цягам часу майстры адной прафесіі, аб’ядноўваліся ў цэхі з мэтай упарадкавання цэн, да-ходаў, барацьбы з канкурэнтамі (партачамі); набывалі памяшканне, герб, агульны скарб. У час вайны былі абавязаны бараніць пэўную частку гарад-ской сцяны.

У шэрагу месцаў багатыя купцы, рамеснікі, мяшчане здолелі аб’яднаць намаганні і дамагчыся ў прыватных уласнікаў або вялікага Князя права на самакіраванне, па ўзору заходнееўрапейскіх гарадоў, так званае магдэбург-скае права. Першым яго атрымалі жыхары Вільні (1387), затым Берасця (1390) і Гародні (1391), Менск (1499).


У шэрагу месцаў прыватным уласнікам удалося захаваць свае ўладанні ў частках горада, так званыя “юрыдыкі”.

Гарадское самакіраванне (магістрат) засядала ў Ратушы, якая будавалася ў цэнтры горада, на гандлёвай плошчы. Магістрат складаўся з дзвюх частак – рады і лавы. Узначальваў яго войт, прызначаемы Вялікім князем; яму ў дапа-могу абіраліся 2 бурмістры. Выбарчыя правы мелі толькі хрысціяне, мужчы-ны, жанатыя і меўшыя маёмасць.

Гарады – цэнтры гандлю. Рынкі і кірмашы. Замежны гандаль з Поль-шчай, Масквой, крыжакамі.

Мяшчане, рамеснікі, купцы, шляхта, свабодныя сяляне.

Сацыяльная дыферэнцыяцыя гараджан: багатыя і гульцяі, людзі лёзныя.


14. Знешняя палітыка ВКЛ: збліжэнне з Польшчай, барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.


З моманту стварэння ВКЛ яго князям даводзiлася цесна кантактаваць з сусед-няй Польшчай, бо, як правіла таго патрабавала сумеснае імкненне абараніцца ад крыжацкай агрэсіі. Вядома, што актыўную барацьбу супраць крыжакоў вялi Трайдзень, Вiцень, Гедзiмiн, Вiтаўт. Вядома такама i тое, што князi (Мiндоўг) або прэтэндэнты на вялiкакняскi трон (Скiргайла, Вiтаўт) у час мiжусобнай ба-рацьбы звярталiся за дапамогай да крыжакоў i карысталiся iх узброенай пад-трымкай. Але гэта было хутчэй выключэннем, чым правiлам, бо крыжакi Тэўтон-скага або Лiвонскага ордэнаў аказвалi гэтую дапамогу, iмкнучыся падарваць ма-гутнасць ВКЛ i скарыстаць любую магчымасць для свайго замацавання на сла-вянска-балцкiх землях. Дарэчы, балцкiя землi Балтыйскага ўзбярэжжа амаль поўнасцю сталі нямецкiмі: напрыклад, ад шматлiкiх плямёнаў прусаў i куршаў засталiся толькi геа-графiчныя назвы. Такая ж пагроза навiсла над аукштайтамi, жэмайтамi (жамойтамi) i славя-намi, у тым лiку над заходнiмi. Варта пры гэтым прыгадаць, што значным дыпла-матычным дасягненнем Вiтаўта з’явiлася арганiзацыя сумесных сiл супраць крыжакоў пад час “вялiкай вайны” 1409-1411. 15 лiпеня 1410 г. пад Грунвальдам у войска саюзнiкаў уваходзiлi беларускiя, лiтоўскiя, польскiя, украiнскiя, рускiя (смаленскiя) харугвы, польскiя, чэшскiя, нават татарскiя войскi. Разгром Тэўтон-скага ордэна абумовiў паступовы заняпад крыжакоў (Таруньскi мiр 1466 г) i iх дзяржаўных утварэнняў на Усходзе, у тым лiку Лiвонii.

Узаемаадносіны ВКЛ з Польшчай складваліся традыцыйна дружалюбна, па-саюзніцку. Таму спрыяла этнічная (славяне), геаграфічная, эканамічная бліз-касць, а таксама неабходнасць у сумеснай барацьбе з крыжакамі.

Іншая справа, што большую выгаду з такога дабрасуседства мелі палякі, да-кладней шляхта і каталіцкая царква, якія імкнуліся падпарадкаваць сабе багатыя землі княства.

Адносiны ВКЛ з мангола-татарамi таксама мелi свае асаблiвасцi. Па-першае, як адзначалася вышэй, названае княства не мела такiх разбурэнняў, як, да пры-кладу, шматлiкiя рускiя княствы. Можна дапусцiць, што яно нават узмацнiлася, паколькi некаторыя з iх (рускiх княстваў) дабрахвотна пераходзiлi ў яго склад каб пазбавiцца мангола-татарскага прыгнёту. А ўзмацнiўшыся, войскi ВКЛ маглi нават прыпынiць заваёўнiкаў, як гэта адбылося ў 1366 г. на Сiнiх Водах, калi Альгерд нагалаву разбiў iх. Менавіта дзейнасць Альгерда характарызуецца вы-разнай антытатарскай палітыкай.

У далейшым князi ВКЛ – Ягайла, Вiтаўт, Казiмiр i iнш. iмкнулiся ўсталяваць з мангола-татарамi саюзныя адносiны, скiраваныя, у першую чаргу, супраць Маскоўскага княства як палiтычнага канкурэнта на мiжнароднай арэне. Прыкла-дам таму – паводзiны Ягайлы пад час Кулiкоўскай бiтвы 1380 г., дазвол Вiтаўта на пасяленне ў ВКЛ татар у канцы ХIУ ст., з 1392 г.

Ёсць звесткi аб тым, што Вiтаўт iмкнуўся заручыцца падтрымкай i ў Залатой Ардзе, пасадзiўшы на тамтэйшы трон свайго стаўленiка. Умяшальніцтва Вітаўта ў справы Арды было настолькі моцным, што выклікала вострае незадавальненне тамтэйшай знаці, якая арганізавала супраць яго паход. У выніку ваеннае пара-жэнне ад мангола-татар каля р. Ворсклы 12 жнiўня 1399 г. прымусіла Вітаўта весці больш стрыманую палітыку. У далейшым яна прынесла плён, калі Вiтаўт ў час Грунвальдскай бiтвы выкарыстаў татар у якасці саюзнікаў. Такія ж саюз-ніцкія адносіны ВКЛ з татарамі падтрымліваліся і ў час узвышэння Масквы.

Пасля смерцi Вiтаўта яго саюзнiцкую з татарамi палiтыку працягваў Казiмiр Ягелончык, праўда, аказаць Ардзе iстотную дапамогу ў яе барацьбе супраць мас-коўскага цара Iвана III ён не здолеў. Вядома, напрыклад, што мангола-татары, не дачакаўшыся гэтай дапамогi восенню 1480 г. на р. Угра, адступалi па тэрыторыi ВКЛ i ўсё знiшчалi на сваiм шляху.

Другая палова ХV ст. характарызуецца пагаршэннем адносiн памiж ВКЛ i Крымскiм ханствам – было часткай Залатой (Вялiкай) Арды. Саюзнiк Масквы хан Менглi-Гiрэй здзяйсняў частыя набегi на паўднёвыя землi ВКЛ. У перыяд з 1500-1569 (час княжання Аляксандра Казiмiравiча, яго малодшага брата Жыгi-монта I Старога, Жыгiмонта II Аўгуста) беларускiя землi падверглiся 45 татар-скiм паходам. У 1505 г. iм удалося абрабаваць Менск i Наваградак, захапiўшы ў палон каля 100 тыс жыхароў. У наступным, 1506 г. гетман ВКЛ М. Глiнскi ў баi пад Клецкам разбiў заваёўнiкаў i вызвалiў палонных. Пасля гэтай бiтвы паходы татараў на Беларусь хоць i працягвалiся, але ўжо не мелi той разбуральнай сiлы. У далейшым асноўнай сiлай, якая стрымлiвала паходы татар на ВКЛ, стала казацкае войска Запарожскай Сечы, а потым войска Рэчы Паспалiтай.

Узаемаадносiны памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавы на працягу ХIV-ХVI характарызавалiся cупернiцтвам за гегемонiю ва Усходней Еўропе ўзаемнай ва-рожасцю. Асноўным рэгiёнам узброеных сутыкненняў абедзвюх дзяржаў з’яўля-лiся тэрыторыi, якiя знаходзiлiся памiж iмi, у першую чаргу – Cмаленшчына, Браншчына i iнш. Як вядома на першым этапе мангола-татарскай навалы ў ХIII-першай палове ХIV cтст. многiя рускiя землi дабрахвотна або без значнага ва-еннага супрацiўлення ўвайшлi ў склад ВКЛ, каб абаранiць сябе ад прыгнёту заваёўнiкаў.

З узвышэннем Масквы ўзмацнiлiся яе спробы сабраць вакол сябе рускiя зем-лi, у тым лiку тыя, што ўжо знаходзiлiся ў складзе ВКЛ. Натуральна, што ўсё гэ-та i iншае выклiкала шматлiкiя i працяглыя войны памiж абедзвюма дзяржавамi. Акрамя таго, варожасць cуседзяў выклiкала антымаскоўская палiтыка ВКЛ, якое падтрымлiвала саюзнiцкiя адносiны з мангола-татарамi i дапамагала iншым рус-кiм княствам (Ноўгарад, Цвер) захаваць сваю незалежнасць ад Масквы. Не спры-яла замiрэнню памiж дзяржавамi i тая акалiчнасць, што цэнтрам праваслаўя ва Усходняй Еўропе з’яўлялася Масква, якая iмкнулася абараняць iнтарэсы i права-слаўных вернiкаў ВКЛ. Ва ўмовах паступовага распаўсюджання каталiцызму некаторыя беларускiя i лiтоўскiя феадалы выказвалi iмкненне далучыцца да сваiх праваслаўных суседзяў, што пагражала цэласнасцi ВКЛ.

Пры Маскоўскiм цары Iване III (памёр у 1505 г.), якому ў 1480 г. нарэшце ўда-лося пазбавiць рускiя землi ад Вялiкай Арды, узмацнiлiся ваенныя сутыкненнi з ВКЛ. Пасля смерцi Казiмiра Ягелончыка новы князь - Аляксандр Казiмiравiч не здолеў аказаць дастойнага ваеннага супрацiўлення Маскве i iмкнуўся ўладзiць вайну мiрнымi сродкамi. У прыватнасцi, ён адмовiўся ад падтрымкi варагаваў-шых з Масквой Ноўгарада, Пскова, Цвяры, Разанi. Мiрнае пагадненне мусiла за-мацавацца дынастычным шлюбам: Аляксандр Казiмiравiч ажанiўся з дачкой Iва-на III Аленай.

Але неўзабаве ў 1500 г. баявыя дзеяннi аднавiлiся iзноў i амаль бесперапын-на працягвалiся да 1537 года. За гэты час ВКЛ у абарончых мэтах заключыла са-юз з Вялiкай Ардой, Лiвонскiм Ордэнам i спрабавала аднавiць унiю (1501 г.) з Польшчай. У прыватнасцi, Аляксандр Казiмiравiч быў яе абраны каралём.

За час баявых дзеянняў з 1501 па 1503 г. ВКЛ страцiла чвэрць сваiх тэрыто-рый, у тым лiку населеных беларусамi.

Пасля смерцi Iвана III (1505) i Аляксандра (1506) новы цар Васiлiй III па-спрабаваў праз сваю сястру Алену (удаву князя ВКЛ) падпарадкаваць Маскве ўсю дзяржаву. Але няўдала, бо новым князем ВКЛ (а неўзабаве i каралём Поль-шчы) быў абраны брат Аляксандра – Жыгiмонт (Казiмiравiч) (1506-1544)

Новая вайна 1507-1508 хоць і скончылася на карысць Масквы, але не зада-волiла Васiлiя III, якi iмкнуўся да захопу буйнейшага фарпосту ВКЛ – Смален-скай крэпасцi. Яму спатрэбiлiся тры паходы (1512, 1513,1514 гг.), каб дамагчымя сваёй мэты.

Спроба маскоўскага войска замацаваць поспех заваёвамi новых тэрыторый ВКЛ была прыпынена 8 верасня 1514 г., калi пад Оршай гетман К. Астрожскi ўшчэнт разбiў значна большую за яго войска 80-тысячную раць. Але ў далей-шым беларуска-лiтоўскаму войску так i не ўдалося вярнуць заваяваных Масквой тэрыторый. Новая спроба здзейснiць гэта адразу пасля смерцi Васiлiя III (1533) скончылася адваяваннем Гомеля i некаторых валасцей на поўднi. Перамiр’е, заключанае ў 1537 г., працягвалася аж да новай, Лiвонскай вайны 1558-1583 г.

Такiм чынам, знешняя палiтыка ВКЛ выяўляла сябе ва ўмацаваннi ўсебако-вых сувязей з Польшчай, з Вялiкай Ардой. Узаемаадносiны з крыжакамi харак-тарызавалiся нестабiльнасцю, абумоўленай iх агрэсiўнымi намерамi. Вялiка-княская палiтыка ў адносiнах да Масквы ў цэлым вызначалася iмкненнем абара-нiць свае ўсходнiя тэрыторыi, на якiя яна прэтэндавала. У цэлым жа на пачатку ХVI стагоддзя мiжнароднае становiшча ВКЛ значна пагоршылася, што сведчыла аб сур’ёзных негатыўных з’явах унутры дзяржавы.


15. Асаблівасці развіцця культуры ВКЛ у ХІІІ-ХVІ ст. Ідэі еўра-пейскага Рэнесансу ў творчасці беларускіх дзеячаў. Кнігадрукаванне, мастацтва і архітэктура.

З часоў узнікнення Вялікага княства Літоўскага (першая палова XIII ст.) уваходзячыя ў яго склад землі знаходзіліся на розных узроўнях эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця. ВКЛ было поліэтнічнай дзяржавай, у якой побач з продкамі сённяшніх беларусаў пражывала шмат іншых этнасаў — аўкштайты, валыняне, жамойты, латыголы, севяране, яцвягі, з канца XIV стагоддзя — татары, яўрэі і інш.

На культуру нашых продкаў пэўны ўплыў аказвала культура гэтых этнасаў.

Значнае ўздзеянне аказвала культура балцкіх плямёнаў. Пацверджанні таму захаваліся ў беларускім фальклоры, у прозвішчах, імёнах, назвах мясцін, у рэчах хатняга і гаспадарчага ўжытку, якія знаходзілі пры археалагічных раскопках.

Яўрэйская культура таксама ўплывала на беларускую, асабліва ў гара-дах, дзе з XV стагоддзя тут пражывала ад двух да дзесяці працэнтаў яўрэяў. Яны займаліся гандлярствам, ліхвярствам, ювелірнай справай і інш.

Каля 40 тысяч татар з'явілася ў ВКЛ напрыканцы XIV ст., а ў XVI ст. — іх ужо было звыш 200 тысяч. Яны былі добрымі воямі, каняводамі, ра-меснікамі і сваім майстэрствам дзяліліся з беларусамі.

Культура народаў былога старажытнарускага дзяржаўнага аб'яднання з цэнтрам у Кіеве (продкаў сённяшніх украінцаў), далучаных да ВКЛ пасля перамогі над татарамі ў другой палове XIV ст.

Уплыў культуры палякаў і маскоўцаў у XIV—XV ст.ст. быў яшчэ нязначным, ніякага ўздзеяння на нашых продкаў не аказваў.

Трэба адзначыць, што хаця ўздзеянне вышэйпазначаных народаў на беларусаў і мела месца, але рашуча паўплываць на самабытную, нацыя-наль-ную культуру нашых продкаў было няздольным. Нашчадкі крывічоў, дрыга-вічоў і радзімічаў не растварыліся сярод іншых этнасаў, а на працягу ХІУ-ХУ ст.ст. стварылі беларускую народнасць, якая захавала сваю багатую і раз-настайную культуру. Яна заставалася непаўторнай, адметнай і займала вя-дучую ролю сярод культур іншых этнасаў на працягу некалькіх стагоддзяў існавання ВКЛ. Аб гэтым сведчаць наступныя факты.

1.Старабеларуская мова ў ВКЛ мела статус дзяржаўнай. Разам з умацаваннем і пашырэннем межаў ВКЛ ішло фарміраванне беларускай мовы з ярка выражанымі арфаграфічнымі і гукавымі асаблівасцямі, якіх не было ў мове суседніх народаў - палякаў і маскоўцаў (аканне, дзэканне, цэканне, цвёрдае «р», кароткае «ў», фрыкатыўнае «г» і інш.). Яна была асноўнай лі-таратурна-пісьмовай мовай усёй дзяржавы, рабочай мовай Вялікага сойма. На ёй вялося справаводства, адукацыя, асвета і інш. На ёй напісаны важней-шыя юрыдычныя дакументы — Прывілеі, Судзебнік, Статуты ВКЛ. Па-за межамі краіны мову называлі літоўскай (дарэчы, ў жамойтаў, продкаў сён-няшніх літоўцаў, аж да XVI ст. сваёй пісьмовай мовы яшчэ не было). Пісь-мо да рускага цара Аляксея Міхайлавіча ў сярэдзіне XVII ст. Багдан Хмяль-ніцкі пісаў беларускім пісьмом, бо сваёй, украінскай канцэлярскай мовы таксама не існавала. Гісторыя захавала яшчэ адзін факт, засведчаны рускім вучоным С. Салаўёвым у «Истории российской с древнейших времён», дзе маскоўскія паслы выказвалі незадавальненне сваім калегам з Рэчы Паспалітай у 1646 годзе: «Издавна повелось, что грамоты королевские к великому государю пишутся белорусским письмом, и теперь, мимо прежних обычаев, по-польски писать не годится...»

Як вядома, дзяржаўнасць беларускай мовы была скасавана Пастановай канфедэрацыі саслоўяў Рэчы Паспалітай у 1696 годзе.

Высокага ўзроўню развіцця ў ВКЛ дасягнула прававая і палітычная культура, дзяржаўнае будаўніцтва. На змену звычаёваму праву, якое рэгу-лявала ўсе праваадносіны ў грамадскім жыцці нашых продкаў, з XIV ст. пачынаюць выдавацца законы ў форме Прывілеяў (грамат), дзе юрыдычна пацвярджаліся правы і ільготы феадалаў, афармлялася прававое становішча шляхты і іншых слаёў грамадства. Першымі такімі агульна-дзяржаўнымі (земскімі) дакументамі лічыліся тры Прывілеі, выдадзеныя ў 1387 годзе Вялікім князем Ягайлам пасля заключэння Крэўскай уніі з Польшчай. Хоць гэтыя прывілеі і былі найперш накіраваны на распаўсюджванне тут каталіцызму, на пашырэнне правоў каталіцкай шляхты, але таксама закра-налі інтарэсы ўсяго народа, юрыдычна замацоўвалі дзяржаўную адасоб-ленасць ВКЛ ад Польшчы.

Значнае месца сярод крыніц дзяржаўнага права мелі Прывілеі Вялікага князя Літоўскага Жыгімонта, прынятыя ў 1432 і 1434 гадах. Дзеля захавання адзінства і згоды ў дзяржаве, цэласнасці яе зямель, прывілеі ўраўноўвалі ў правах праваслаўных феадалаў з каталіцкімі, забяспечвалі ім асабістую свабоду і недатыкальнасць. Такім чынам, гэтыя граматы стварылі прававыя ўмовы для згуртавання ўсяго вышэйшага саслоўя, незалежна ад вера-вызнання.

Важным крокам наперад у развіцці заканадаўства наогул, і дзяржаўнага права ў прыватнасці, быў так званы Земскі Прывілей Казіміра I Ягайлавіча, прыняты ў 1447 годзе. Па свайму зместу нагадваў Вялікую хартыю воль-насці Англіі. У ім больш грунтоўна выкладзены правы асобы і маёмасныя правы не толькі феадалаў, служылай шляхты, але таксама і простых людзей, асабліва гараджан (месцічаў або мяшчан), гарантавалася іх недатыкальнасць. Змешчаны некаторыя прынцыпы крымінальнага, цывільнага і дзяржаўнага права. Так, за праступства мужа ці бацькі не неслі адказнасць іншыя чле-ны сям'і. Гарантавалася ўсім права свабоднага выезду з краіны і вяртання назад. Цікавасць выклікаюць артыкулы, у якіх ураду забаранялася разда-ваць дзяржаўныя пасады і маёмасць іншаземцам. Такім шляхам Прывілей абараняў Беларусь і Літву ад палітычных і эканамічных памкненняў Поль-шчы пасля Крэўскай уніі ў 1385 годзе.

За часы паўвяковага княжання Казіміра Ягайлавіча ў 1468 годзе быў зацверджаны другі дзяржаўны акт, вядомы пад назвай Судзебніка, альбо Статута. Ен складаўся з 25 артыкулаў і ўключаў нормы дзяржаўнага, крьшінальнага, грамадзянскага і прыродаахоўчага права. Гэта быў падруч-нік для дзяржаўных суддзяў па судовай практыцы. Ён увёў з'езды суддзяў, на якіх вырашаліся найбольш заблытаныя і незразумелыя судовыя пытанні. Судзебнік абавязваў усіх грамадзян клапаціцца аб захаванні лесу, пад-трымліваць у належным парадку дарогі і масты. Судзебнік 1468 года паклаў пачатак новаму этапу развіцця права і заканадаўчай дзейнасці дзяржаўных органаў, які завяршыўся стварэннем трох Статутаў ВКЛ у XVI ст. Аб іх размова пойдзе ніжэй. У галіне прававой культуры наша дзяржава апярэ-дзіла сваіх суседзяў. Судзебнік маскоўскага князя Івана III, прыняты на 30 год пазней, па зместу і тэрміналогіі нагадваў беларускі: складальнікі мас-коўскага зводу законаў карысталіся нашым і многа з яго запазычылі, бо мас-коўская дзяржава і яе заканадаўства амаль 300 год знаходзілася пад уплывам татара-мангольскага звычаёвага права.

Дух свабоды здаўна быў уласцівы беларусам. У складзе ВКЛ яны стварылі адно з самых дэмакратычных гаспадарстваў свету. Праявай гэтага было так званае Магдэбургскае права гарадоў. Яно ўпершыню было прадастаўлена нямецкаму гораду Магдэбургу ў канцы ХПІ ст. і з'явілася юрыдычным замацаваннем поспехаў гараджан у барацьбе з феадаламі за самастойнасць. Гэтае права з канца XIV ст. атрымалі шэраг гарадоў Беларусі – Вільня (1387 г.), Бярэсце (1390 г.), Гародня (1391 г.). На працягу ХУ-ХУІ ст.ст. яно было нададзена ўсім буйным беларускім гарадам — По-лацку, Навагрудку, Слуцку, Пінску, Мінску, Магілёву і інш. Яго рас-паўсюджванню спрыяла вылучэнне гараджан у асобнае мяшчанскае саслоўе і пашырэнне іх правоў.

А як вядома з гісторыі, яшчэ старажытную Беларусь іншаземцы назы-валі краінай гарадоў. Але найбольш інтэнсіўна горадабудаўніцтва пачало развівацца ў ХІУ-ХУ ст.ст. Крыніцы згадваюць, што ў XVI ст. на Бе-ларусі ўжо налічвалася 350 гарадскіх пасяленняў з колькасцю жыхароў ад 1,5 да 3 тысяч. Былі і буйныя — ад 6-8 да 10 тысяч чалавек.

Па Магдэбургскаму праву жыхары горада выходзілі з-пад юрысдыкцыі феадалаў-землеўласнікаў, вызваляліся ад шэрагу феадальных павіннасцей, выбіралі гарадскія органы ўлады (раду, магістрат, суд). Адказнасць за ўсе праступствы ў горадзе і за яго межамі мяшчане неслі толькі перад судом свайго горада і вызваляліся з-пад улады і суда ваяводаў, паноў, старастаў і іншых службовых асоб агульнага кіравання ВКЛ. Ажыццяўленне і ахова іх правоў уваходзілі ў абавязкі гарадской рады. Граматы на самастойнасць змяшчалі агульныя для многіх беларускіх гарадоў нормы мясцовага права. Яны былі скіраваны на захаванне ільгот і правоў гараджан, на стварэнне ўмоў для росквіту і ўмацавання горада, яго эканомікі і культуры.

Цікавасць выклікае той факт, што граматы беларускім гарадам гаво-раць аб увядзенні нямецкага права, але не змяшчаюць ніводнай яго нормы, не называюць ніводнага нямецкага кодэкса, якім трэба карыстацца, а ўтрымліваюць нормы мясцовага звычаёвага права і новыя нормы, вы-працаваныя беларусамі ў працэсе вылучэння гараджан у асобнае саслоўе та-гачаснага феадальнага грамадства. Усё гэта дае падставу называць гэтае права не нямецкім, а гарадскім (мяшчанскім) правам Беларусі. Сказанае вы-шэй станоўча адбівалася на характары гараджан, спрыяла выхаванню ў іх пэўнай незалежнасці і пачуцця асабістай чалавечай годнасці, павагі да сябе і іншых.

У часы ВКЛ інтэнсіўна развівалася і матэрыяльная культура бела-рускага народа, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. У ХІУ-ХУІ ст.ст. працягвае існаваць і развівацца феадальны спосаб вытворчасці, паскоранымі тэмпамі ідзе працэс аддзялення рамяства і гандлю ад сельскай гаспадаркі. У гэты час узнікаюць і пашыраюцца новыя формы і спосабы арганізацыі зе-мляробства, апрацоўкі глебы. Двухпольны севазварот змяняўся трохлольным, што спрыяла павышэнню ўрадлівасці і давала магчымасць буйным феадаль-ным гаспадаркам вырошчваць збожжа на продаж. Дзякуючы развіццю рамё-стваў, з'яўляліся новыя прылады працы, новыя тэхналогіі апрацоўкі зямлі, розных матэрыялаў.

На Беларусі здаўна амаль кожны сялянскі двор выступаў як самастойны вытворчы калектыў. Усе неабходныя рэчы, прылады працы і хатняга ўжытку рабіліся на месцы майстрамі-ўмельцамі. Беларусы займаліся кавальскай справай, ганчарствам, дрэваапрацоўчымі рамёствамі, ткацтвам, кравецтвам і інш. 3 XIV ст. цэнтрамі рамяства і гандлю сталі гарады і буйныя мястэчкі. Разам з вышэйазначанымі рамёствамі тут выкарыстоўвалася апрацоўка каме-ню для будаўніцтва дамоў і прылад працы, медніцтва, апрацоўка скур, выраб з іх абутку, адзення, рэчаў гаспадарчага і хатняга ўжытку. 3 XVI ст. распаўсюджваецца выраб шкла і паперы. Таксама далейшае развіццё атры-мала дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: ювелірная справа, разьба па косці, каменю і дрэву, закладваліся асновы нацыянальнага беларускага ткацтва. 3 XIV ст. з'яўляецца мастацкая апрацоўка металу, чаканка, таракотавая і па-ліваная кераміка і кафля, паліхромная і рэльефная кафля з рознымі кампа-зіцыямі, аздабленне зброі каштоўнымі металамі. Ужо дзейнічаюць цэхі ювеліраў, разьбяроў па косці і каменю, гутнікаў (высокамастацкія вырабы са шкла — кубкі, бакалы, бутэлькі і інш.).

Па падліках гісторыкаў, у гарадах Беларусі налічвалася ад 50 да 80 ра-месніцкіх прафесій, а колькасць саміх рамеснікаў вагалася ад 20 да 50% ад усіх мяшчан. У крыніцах XVI — першай паловы XVII ст. упамінаецца ўжо каля 200 рамесніцкіх прафесій і спецыяльнасцей. Так, здабыча і апрацоўка розных металаў налічвала каля 40 прафесій, дрэваапрацоўка — 27, гарбарная і футравая вытворчасць — звыш 25. Не менш разнастайнай была вытвор-часць валакністай сыравіны і адзення (26 прафесій), прадуктаў харчавання і напояў (21), апрацоўка мінеральнай сыравіны — 12 прафесій. А іменна колькасць рамеснікаў, рамесніцкіх прафесій і спецыяльнасцей з'яўлялася важнейшым паказчыкам высокай ступені развіцця горада, яго матэрыяльнай культуры.

У гарадах і мястэчках Беларусі развіваліся таксама промыслы — цагель-ні, млыны, рудні, цукроўніцы, вінніцы, піваварні і інш. Рост рамёстваў і промыслаў садзейнічаў развіццю гандлёвай дзейнасці, крэдытнай справы і ліхвярства. Для некаторых гараджан, асабліва купцоў, ліхвярства станавілася прафесіяй. Атрымліваючы высокія працэнты з даўжнікоў, яны хутка багацелі.

Значныя дасягненні беларускага народа ў ХІУ-ХУІ ст.ст. меліся ў галіне