Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні

Вид материалаДокументы

Содержание


69. Рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг., прэзідэнцкія выбары 2001 і 2006 гг. у лесе беларускага грамадства.
70. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-ары-ентаванай эканомікі.
71. Культурнае і духоўнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ-ХХІ стст. Ідэалогія беларускай дзяржавы.
Подобный материал:
1   ...   28   29   30   31   32   33   34   35   36

69. Рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг., прэзідэнцкія выбары 2001 і 2006 гг. у лесе беларускага грамадства.


У адпаведнасці з Канстытуцыяй РБ 1994 г. А. Р. Лукашэнка набыў статус главы дзяржавы і кіраўніка выканаўчай улады. Але ключавыя рычагі – у руках засталіся ў руках Вярхоўнага Савета (М. Грыб), які часта не зацвяр-джаў ініцыятывы Прэзідэнта, чым перашкаджаў ажыццяўленню яго перад-выбарчай праграмы. Акрамя таго, у грамадстве выявіліся настроі незадаваль-нення палітыкай парламента. У тых умовах А. Р. Лукашэнка выступiў з iнi-цыятывай правядзення ўсенароднага рэферэндуму па злабадзённых прабле-мах.

14 мая 1995 г. у рэферэндуме ўзяло ўдзел 64,8% грамадзян. У адказ на пытанне: “Цi згодны Вы з наданнем рускай мове роўнага статусу з беларус-кай” станоўчы адказ далi 83, 3% галасаваўшых; на другое : “Цi падтрымлiва-еце Вы прапанову аб устанаўленнi новых Дзяржаўнага сцяга i Дзяржаўнага герба РБ” – 75,1; трэцяга: “Цi падтрымлiваеце Вы дзеяннi Прэзiдэнта РБ, накiраваныя на эканамiчную iнтэграцыю з РФў” – 83,3; чацвёртага: “Цi згодны Вы з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю РБ, якiя прадугледжваюць магчымасць датэрмiновага спынення паўнамоцтваў ВС Прэзiдэнтам РБ у выпадках сiстэматычнага або грубага парушэння Кан-стытуцыi” - 77,7 %.

Вярхоўна Савет ХIII склiкання зацвердзiў вынiкi рэферэндуму. У адпа-веднасцi з iмі, адбыліся змены дзяржаўнай сiмволiкi i Закона аб беларускай мове.

У снежнi 1995 г. адбылiся давыбары ў Вярхоўны Савет, куды не трапiла нiводнага прадстаўнiка БНФ. Старшынёй Вярхоўнага Савета быў абраны Шарэцкi. Але памiж парламентам і Прэзiдэнтам канструктыўных адносiн так і не склалася.

Вынiкi рэферэндуму не знялi напружанасцi ў грамадстве. Ва ўмовах палi-тычнай канфрантацыi ў парламенце наспела неабходнасць яшчэ аднаго рэфе-рэндуму. Паводле пастановы Вярхоўнага Савета ад 6 верасня абедзве гру-поўкi звярнулiся да народа. Прэзiдэнт вынес прапановы: 1. перанесцi Дзень Незалежнасцi (“Дзень Рэспублiкi”) на 3 лiпеня; 2. прыняць Канстытуцыю 1994 г. са змяненнямi i дапаўненнямi (новая рэдакцыя Канстытуцыi РБ), пра-панаванымi Прэзiдэнтам РБ А. Р. Лукашэнкам; 3. “Цi выступаеце Вы за свабодныя, без абмежаванняў, куплю i продаж зямлi”; 4. “Цi падтрымлiваеце Вы скасаванне пакаранне смерцю ў РБ”.

19-20 кастрычнiка ў Мiнску на Усебеларускiм Народным сходзе з да-кладам “Толькi народ мае права вырашаць свой лёс” выступiў сам Прэзi-дэнт. Усе дэлегаты адобрылi яго ўнутраную i знешнюю палiтыку, што да-вала прэзiд камандзе рэальныя перспектывы на перамогу ў рэферэндуме.

Са свайго боку, група дэпутатаў Вярхоўнага Савета сфармулявала тры пытаннi: 1. прыняць Канстытуцыю РБ 1994 г. са змяненнямi i дапаўненнямi, прапанаванымi дэпутатамi фракцый камунiстаў i аграрыяў; 2. “Цi выступа-еце Вы за тое, каб кiраўнiкi мясцовых органаў выканаўчай улады абiралiся непасрэдна жыхарамi адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкiж 3. “Цi згодны Вы, што фiнансаванне ўсiх галiн улады павiнна здзяйсняцца галосна i толькi з дзяржаўнага бюджэтаў”.

Першыя тры пытаннi з чатырох, прапанаваных Прэзiдэнтам, выносiлiся на абавязковы рэферэндум. Канстытуцыйны суд вырашыў (устрымаўся Васiлевiч), што на абавязковы рэферэн-дум не можа выносiцца пытанне аб змяненнях i дапаўненнях Канстытуцыi РБ. Такiм чынам, меўшы адбыцца рэферэндум абвяшчаўся кансультацыйным i яго рашэннi маглi насiць толькi кансультацыйны характар.

На падставе рашэння Канстытуцыйнага Суда (старшыня Цiхiня) ад 4 лiстапада 1996 г. Вярхоўны Савет 6 лiстапада ўнёс змены ў сваю пастанову ад 6 верасня i прызнаў, што на абавяз-ковы рэферэндум выносяцца толькi пытаннi аб пераносе Дня Незалежнасцi РБ (“Дня Рэспублiкi”) i аб выбарнасцi кiраўнiкоў мясцовых органаў выканаўчай улады.

У сваю чаргу, Прэзiдэнт не пагадзiўся з заключэннем Канстытуцыйнага Суда i пастановай Вярхоўнага Савета ад 6 лiстапада, выдаўшы 2 указы. Ва ўказе № 455 ад 5 лicтапада ён насуперак Канстытуцыi i Закону “Аб народным галасаваннi (рэферэндуме) у РБ” вызначыў парадак уступ-лення ў сiлу рашэнняў рэсп рэферэндумаў аб змяненнi i дапаўненнi Канстытуцыi РБ.

Ва ўказе № 459 ад 7 лiстапада 1996 адзначалася, што заключэнне Канстытуцыйнага Суда ад 4 лiстапада 1996 г. не дзейнiчае, бо “iстотна разыходзiцца з Канстытуцыяй i абмяжоўвае кансты-туцыйнае права грамадзян на ўдзел у рэферэндуме (народным галасаваннi)”.

За два тыднi да рэферэндуму, 9 лiстапада пачалося галасаванне, нягледзячы на тое, што яшчэ не былi апублiкаваны канчатковыя варыянты змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi. Толькi 12 лiстапада выйшаў 4-х мiлiённым накладам прэзiдэнцкi праект Канстытуцыi. Альтэрнатыўны праект яе, распрацаваны Вярхоўным Саветам, быў апублiкаваны толькi 21 лiстап.

З нагоды факту парушэння Канстытуцыi 76 дэпутатаў парламента звярнулася ў Канстыту-цыйны Суд з iнiцыятывай аб iмпiчменце прэзiдэнту. 20 лicтапада Суд прыступiўся да разгляду справы. Слуханнi павiнны былi пачацца толькi праз 10 дзён, але iх перанеслi на 26.

У той самы час сярод “падпiсантаў“ пачалася праца па адклiканнi подпiсаў з мэтай уста-ранення “суб’екта права, якi звяртаўся ў суд”. Сiтуацыя настолькi абвастрылася, што 21 лiстапада з Масквы прыбыла група дзеячаў (Чарнамырдзiн, Строеў, Селязнёў), якая выступiла пасрэднiкам памiж канфлiктуючымi бакамi. Абодва адмаўлялiся i ад iмпiчменту, i ад абавязковага характару рэферэндуму. Ранiцой, 22 лiстапада кампрамiс быў дасягнуты. Але вечарам, на пасяджэннi Вяр-хоўнага Савета высветлiлася, што пагадненне зрываецца. Пасля таго, як старшыня Выбаркама В. Ганчар заявiў, што ў такiм выпадку ён не падпiша вынiковы дакумент, ён быў зняты з займае-май пасады, а будынак камiтэта заблакiраваны мiлiцыяй. Новым старшынёй была прызначана Л. Ярмошына.

26 лiстапада былi абвешчаны вынiкi Рэферэндуму, праведзенага 24 лiс-тапада: З 7,6 млн электарату ўзяло ўдзел 6,2 (84,16 %).

За прэзiдэнцкi варыянт Канстытуцыi РБ аддало галасы 5,2 млн (70,45%) супраць 589 тыс (7, 93 %);

За перанясенне “Дня Незалежнасцi” амаль 5,5 млн (88,18%);

Cупраць свабодных куплi-продажу зямлi - 5,2 (82,88 %)

Супраць скасавання пакарання смерцю каля 5 млн (80, 44%)

У гэты ж дзень, 26 лiстапада колькасць “падпiсантаў“ - iнiцыятараў iм-пiчменту знiзiлася да 40. Па гэтай прычыне Канстытуцыйны Суд 10 галасамi супраць 1 зняў названае пытанне з абмеркавання. Паколькi, на думку старшынi Канстытуцыйнага суда Цiхiнi, “пад выглядам рэферэндуму ад-быўся канстытуцыйны пераварот”, члены суда падалi ў адстаўку.

103 дэпутаты Вярхоўнага Савета, сабраныя адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта, прынялi закон “Аб перапыненнi паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета РБ ХIII cклiкання”. У той самы дзень Прэзiдэнт падпiсаў 2 указы: № 495 “Аб ухва-леннi спiсу дэпутатаў Вярхоўнага Савета РБ, уключаемых у склад Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу РБ” i № 496 “Аб склiканнi пазачарговай сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу РБ”.

11 снежня на падставе дэкрэта Прэзiдэнта ад 11 снежня 1996 “Аб за-цвярджэннi Палажэння аб выбарах членаў Савета РБ” была створана вер-хняя палата парламента - Савет Рэспублiкi.

У адпаведнасцi з новай рэдакцыяй Канстытуцыi РБ замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамi быў сфармiраваны двухпалатны – Палата Прадстаўнiкоў (110 абiраемых дэпутатаў) (старшыня Малафееў) i Cавет Рэспублiкi (па 8 абiраемых ад кожнай вобласцi i г. Мiнска i 8 прызначаных Прэзiдэнтам ( з 13 студзеня 1997 г. - старшыня П. Шыпук).

Указамi прэзiдэнта былi пераназначаны на пасады практычна ўсе вы-шэйшыя далжнасныя асобы, у тым лiку суддзi Канстытуцыйнага Суда. Паў-намоцтвы самога Прэзiдэнта пачыналi адлiк на чарговыя 5 год.

Разам з тым, многiя дзеячы Вярхоўнага Савета не прызналi яго роспуск законным i працягвалi выступаць ад яго iмя, стаўшы ў апазiцыю да Прэзiдэнта. Галоўныя iх патрабаваннi - вярнуцца да Канстытуцыi 1994 г. i правесцi прэзiдэнцкiя выбары ў 1999. Арганiзаваная iмi ў маi 1999 г. вы-барчая кампанiя (кандыдат Чыгiр) не прыцягнула ўвагi грамадскасцi i фактычна правалiлася. Тым не менш, Захад так i не прызнаў А. Лукашэнку легiтымным прэзiдэнтам. Таму на мiжнароднай арэне доўгi час прадстаўлялi 2 структуры - былога i новага парламенту.

Пасля Рэферэндуму кiраванне краiнай адбывалася людзьмi, прызначанымi на вышэйшыя па-сады (так званая вертыкаль). У гэты ж час адбываюцца частыя кадравыя перамены (Кебiч, Чыгiр, Лiнг, Ярмошын, Навiцкi); у МУС - Захаранка, Сiвакоў, Навумаў; Мiнiстэрства абароны -Кастэнка, Казлоўскi, Мальцаў, Чумакоў, Мальцаў i г. д.

Як барацьбiт з карупцыяй, А. Р. Лукашэнка прыцягнуў да адказнасцi старшыню Нацбанка Вiннiкаву, былога старшыню ўрада Чыгiра, губернатара Лявонава, дырэктара МАЗа Лявонава, дырэктара МЗХ Калугiна, прадпрымальнiка Клiмава, старшыню калгаса “Рассвет” Старавойтава i iнш.

У 1999 адбылася перарэгiстрацыя партый, рухаў i аб’яднанняў. У тым жа 1999 годзе, нягледзячы на заклiкi апазiцыi, адбылiся выбары ў органы мясцовага кiравання, у якiх узялі ўдзел 70 % выбаршчыкаў.

З 2000 г. на Беларусi дзейнiчалі 18 партый, 38 рэспублiканскiх праф-саюзаў, 644 мiжнародных i рэспублiканскiх арганiзацыi. Пасля расколу БНФ асноўную апазiцыйную ролю адыгрывае АГП (да 1999 г. лiдэр Карпенка).

Да часу чарговых прэзiдэнцкiх выбараў у вераснi 2001 г. апазiцыя не здо-лела выставiць кандыдата, якiб мог скласцi сур’ёзную канкурэнцыю А. Р. Лу-кашэнку. Перадвыбарчыя праграмы Ганчарыка i Гайдукевiча не прыцягнулi ўвагi электарата, у вынiку за ранейшага Прэзiдэнта было аддадзена 75, 6% галасоў.

Перамога на выбарах не знiзiла энергii Прэзiдэнта ў напрамку ажыц-цяўлення сваёй cтратэгiчнай задумкi – cтварэння саюзнай дзяржавы з РФ, а таксама ва ўнутранай палiтыцы, якая характарызуецца бескампрамiснасцю з апазiцый, рашучасцю ў вырашэннi гаспадарчых i cацыяльных пытанняў.

У кастрычніку 2004 г. адбыліся чарговыя выбары ў Нацыянальны сход і адначасова – Рэферэндум ад уносе змен у Канстытуцыю. Скасаванне арты-кула Канстытуцыі аб абмежаванні (2 тэрміны) удзелу кандыдата ў прэ-зідэнцкіх выбарах дало магчымасць А. Р. Лукашэнку выставіць сваю кандыдатуру разам з Казуліным, Мілінкевічам і Гайдукевічам на чарговыя выбары, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 г.

Як вядома, гэтыя выбары скончыліся пераканаўчай перамогай дзеючага Прэзідэнта А. Р. Лукашэнка, які атрымаў больш за 80 % галасоў выбаршчы-каў.

70. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-ары-ентаванай эканомікі.


Пасля выбараў першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі была прапанавана «Праграма неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспуб-лікі Беларусь з крызісу», якая была задверджана 30 верасня 1994 г. Вярхоўным Саветам.

Мэтаю праграмы было прыпыненне спаду вытворчасці, памяншэнне інфляцыі, недапушчэнне далейшага падзення жыццёвага ўзроўню. У выні-ку ўдалося запаволіць рост спажывецкіх цэн. У 1995 г. тэмпы спаду вы-творчасці, прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі былі ўжо крыху меншымі, чым у папярэднім годзе. 1995 г. стаў завяршальным годам падзен-ня большасці асноўных вытворчых пакаачыкаў.

Было відавочна, што наспела неабходнасць распрацаваць больш адэ-кватную рэчаіснасці стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, скласці доўгатэрміновыя прагнозы і праграмы, аб'яднаць іх у сістэму ўзаемазвязаных дакументаў, разлічаных на розныя перыяды. Гэта пе- радвызначыла распрацоўку ў 1996 г. Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага раз-віцця Рэспублікі Беларусь да 2010 г.»

Асноўных кірункаў сацыяльна-экана-мічнага развіцця Беларусі на 1996—2000 гг., у 1998 г. — Канцэпцыі сацы-яльна-эканамічнага развіцця краіны да 2015 г., у 1999 г. Асноўных кірункаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2010 г. і ў 2000 г. - Канцэпцыі і праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001–2005 гг.

У верасні 1996 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка зацвердзіў «Асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996—2000 гг.». Мэтаю новай праграмы стала пабудова сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, дасягненне ў 2000 г. узроўню 1990 г. па важнейшых эканамічных паказчыках. Ставілася задача кансалідаваць сілы і сродкі грамадства на вы-вад эканомікі з крызісу на аснове стратэгічных мэт рэфармавання ўсёй сістэ-мы грамадскіх адносін. Да 2000 г. прадугледжвалася прайсці два этапы:

1) 1996-1997 гг. — дасягнуць макраэканамічнай стабілізацыі, спыніць спад вытворчасці, знізіць інфляцыю, стабілізаваць курс нацыянальнай валю-ты;

2) 1998-2000 гг. — аднавіць эканамічны рост, забяспе-чыць прырост валавога ўнутранага прадукта не менш як на 5 % у год, забяспечыць рост жыццёвага ўзроўыю насельніцтва.

Зканамічнымі прыярытэтамі праграмы на 1996-2000 гг. былі абвешчаны: экспарт; жыллё; харчаванне,

Для выканання праграмы была рэарганізавана сістэма кіравання экано-мікай — прынята Генеральная схема кіравання народнай гаспадаркай на 1996 2000 гг. Другая палова 90-х гг. XX ст. стала важным этапам у працэсе пера-адолення крызісных з'яў, якія былі выкліканы распадам СССР і фарміра-ваннем новай структуры эканомікі. Ужо ў 1996 г., упершыню за перыяд існа-вання Беларусі як самастойнай дзяржавы, адбыўся прырост, у параўнанні з папярэднім 1995 г., ВУП — на 3 % , вытворчасці прамысловай прадукцыі — на 4, спажывецкіх тавараў — на 9, уводу жылля — на 35 %. Сельска-гаспадарчая вытворчасць павялічылася на 2 % . Аднак гэтыя паказчыкі былі яшчэ вельмі далёкімі да ўзроўню дакрызіснага 1990 г. Такім чынам, пачалося паступовае пераадоленне крызіснага падзення вытворчасці.

Эканамічныя працэсы другой паловы 1990-х гг. можна падзяліць на дзве фазы:
  1. 1996 — першая палова 1998 г. — высокія тэмпы росту,
  2. канец 1998—2000 г. — замаруджванне тэмпаў росту. Замарудж-ванне у многім было выклікана вынікамі крызісу 1998 г. у расійскай эка-номіцы. Пры гэтым залежнасць ад яе беларускай эканомікі была і застаецца высокай.

У другой палове 1990-х гг. была ўзмоцнена роля дзяржаўных органаў рэгулявання эканомікай. Была вызначана мэта эканамічных пераўтварэн-няў — пабудова сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі: стратэгі-яй нацыянальнага развіцця было абвешчана ўстойлівае развіццё, у пад-трымку якога павінны быці выступіць сацыяльныя прыярытэты.

У выкананні праграмы 1996—2000 гг. былі дасягнуты значныя по-спехі. Рэалізацыя праграмы дазволіла пераадолець спад вытворчасці, забяс-печыць штогадовыя прыросты ВУП, вытворчасці прамысловай прадукцыі, спажывецкіх тавараў, палепшыць сістэму сацыяльнай абароны насельніц-тва. Узмацніўся дзяржаўны кантроль за працэсамі цэнаўтварэння, раз-дзяржаўлення і прыватызацыі.

У 2000 г. удалося не толькі дасягнуць, але і пераўзысці на 10 % узро-вень 1990 г. у вытворчасці тавараў народнага спажывання, наогул па вы-пуску прамысловай прадукцыі — на 1 %. Валавы ўнутраны прадукт павя-лічыўся за пяцігодку на 36 %, прадукцыя прамысловасці — на 65, інвесты-цыі ў асноўны капітал — на 34, увод жылля — на 81, вытворчасць спажы-вецкіх тавараў — на 84 % , рознічны тавараабарот — болыы чым у два разы.

Разам з тым, нягледзячы на значны рост у параўнанні з 1995 г., па шэрагу асноўных паказчыкаў (ВУП, вытворчасці сельскагаспадарчай пра-дукцыі, інвестыцыях у асноўны капітал і інш,) у 2000 г. узроўню 1990-х гг. дасягнуць не ўдалося. Выступаючы ў лістападзе 2000 г. перад дэпута-тамі Палаты прадетаўнікоў, Прэзідэнт А. Лукашэнка адзначыў найбольш вострыя праблемы ў эканоміцы Беларусі:
  1. неэфектыўнасць сельскай гаспадаркі;
  2. стратнасць 1/3 прамысловых прадпрыемстваў;
  3. высокую інфляцыю;

4). нізкі ўзровень аплаты працы работнікаў

У канцы 1990-х гг. згодна з апублікаванымі дадзенымі Беларусь па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу займала ўжо 57-е месца ў свеце. Гэта быў лепшы паказчык сярод дзяржаў СНД (Расійская Федэрацыя – 62-е месца, Казахстан – 73-е, Украіна – 78-е), хаця ў апошнія гады нас значна апярэдзілі краіны Прыбалтыкі і дзяржавы Усходняй Еўропы, якія мелі аднолькавыя з намі стартавыя пазіцыі ў пачатку 1990-х гг. і якія правялі рэфармаванне эканомікі метадам “шокавай тэрапіі”.

У красавіку 2000 г. Саветам Міністраў РБ былі зацверджаны “Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 г.”. У дакуменце вызначаліся стратэгічныя мэты, задачы, базавыя прынцыпы і асноўныя прыярытэты на новае тысячагоддзе з улікам таго, што Беларусь невялікая краіна ва ўмовах працэсу глабалізацыі сусветнай экано-мікі, калі беларускім прадпрыемствам быў неабходны ўдзел у фінансава-пра-мысловых групах (ФПГ) і транснацыянальных кампаніях (ТНК) з мэтай пры-цягнення ў гаспадарку краіны новых тэхналогій і інвестыцый.

Паскарэнне працэсаў інтэграцыі Беларусі ў сусветную эканоміку з’яўляецца важнай перадумовай для паспяховай сістэмнай трансфармацыі яе эканомікі і далейшага прагрэсу чалавечага патэнцыялу.

У сацыяльнай палітыцы стратэгічнымі мэтамі вызначаліся: аздараў-ленне народа; павышэнне ўзроўню яго дабрабыту на аснове збалансаванага і ўстойлівага эканамічнага росту; забеспячэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця чалавека.

Іх дасягненне звязана з паскарэннем росту і паляпшэннем якасных параметраў усяго народнагаспадарчага комплексу краіны. Неабходна пера-ўзброіць вытворчасць на аснове навейшых тэхналогій, каб перайсці на вы-пуск прадукцыі сучаснага ўзроўню. Толькі ўдзел у сусветным падзеле працы дае магчымасць вырашыць ў бліжэйшай будучыні стратэгічныя задачы і перш за ўсё забеспячэнне росту даходаў насельніцтва, стварэнне годных умоў жыцця і асяроддзя пражывання чалавека.

У адрозненне ад эканамічна развітых краін, структура выдаткаў дамаш-ніх гаспадарак у Беларусі характарызуецца высокай доляй затрат на харчо-выя тавары, нізкай – на набыццё тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння і яшчэ больш нізкай – на платныя паслугі. Удзельная вага кош-ту прадуктаў харчавання ў бюджэце сям’і ў 1999 г. склала 59,5% спажы-вецкіх выдаткаў. Другі па значэнні артыкул выдаткаў насельніцтва – пакупка нехарчовых тавараў. Нязначныя выдаткі ў сярэдняй беларускай сям’і на культуру, адукацыю, адпачынак і спорт.

Дзяржава вызначыла асноўныя прыярытэты сацыяльнай палітыкі – гэта рост рэальных даходаў насельніцтва праз увязванне зарплаты з ростам эфек-тыўнасці вытворчасці, распрацоўка дасканалага пенсійнага заканадаўства, калі дзяржава гарантуе пенсійнае забеспячэнне, але грамадзянін таксама нясе асабістую адказнасць за фарміраванне свайго пенсійнага фонду, рэформу сацыльных ільгот, адмену неапраўданых сацыяльных выплат. Адначасова пашыраліся платныя паслугі ў сферы аховы здароўя (акрамя першай дапамогі і базавага комплекса паслуг) і адукацыі (акрамя абавязковай сярэдняй аду-кацыі).

На Другім Нацыянальным сходзе была прынята “Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг. Яе выкананне павінна была стварыць ўмовы, каб забяспечыць стабілізацыю і ўстойлівы эканамічны рост і на яго аснове – павышэнне ўзроўню жыцця народа. Валавы ўнутраны прадукт планавалася павялічыць за гэты час у 1, 24- 1, 33 разоў, прадукцыю прамысловасці – у 1,24-1,28, у тым ліку спажывецкіх тавараў – у
1,28-1,33 разоў, сельскай гаспадаркі – у 1,2-1,3, а прадукцыя сфер паслуг – у 1,4-1,5 разоў. Планавалася палепшыць галіновую структура ВВП: дзе доля прамысловасці складала б 31-32%, сельскай гаспадаркі – 8,8-9%, будаўніцтва – 6-6,3%, а доля сферы паслуг узрасла да 37-37,5%. Прадукцыйнасць грамадскай працы меркавалася павялічыць на 28-36%. Матэрыялаёмістасць вытворчасці тавараў і паслуг знізіць на 4-5%, а энергаёмістасць ВВП – на 15-20%. Асноўнымі прыярытэтамі на гэты тэрмін вызначаліся жыллёвае будаў-ніцтва, пашырэнне экспарту беларускіх тавараў, забеспячэнне прадуктовай бяспекі, правядзенне іннавацыйнай палітыкі – мадэрнізацыі вытворчасці, прыцягненне ўнутраных і замежных інвестыцый, распрацоўка механізмаў інтэгрыравання ў сусветную эканоміку. У сацыяльнай сферы прыярытэты – гэта здароўе нацыі і рост даходаў насельніцтва.

Дасягненню прадуктовай бяспекі павінна садзейнічаць выкананне “Праграмы павышэння эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу да 2005 года”. Галоўная задача – гэта ліквідацыя зерневай залежнасці краіны. Так, валавыя зборы зерня павінны былі скласці 8-9 млн. тон штогод, бульбы – 9-10, гародніны – 1,5-1,7, цукровых буракоў – 2-2,2 млн.тон, малака – 7-7,5 млн.тон, мяса – 1,3-1,5 млн.тон. Выкананне гэтых паказчыкаў дазволіла цал-кам забяспечыць краіну харчаваннем і пятую частку накіроўваць на экспарт. Асноўны ўпор быў зроблены на захаванне на вёске буйнатаварнай вытвор-часці (мадэрнізаваных калгасаў), пашырэнне навукаёмкіх тэхналогій, выка-рыстанне палепшаных сартоў насення і парод жывёлы.

22 чэрвеня 2004 г. на пасяджэнні Савета Міністраў была абмеркавана і адобрана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіц-ця Рэслублікі Беларусь на перыяд да 2020 г. Згодна з ёю, у Беларусі плануецца дасягнуць ВУП па парытэтнай пакупной здольнасці на душу насельніцтва да ўзроўню 60% ад сярэднееўрапейскага (у 2002 г. гэты паказчык складаў 30%). Для гэтага штогод прырост валавога ўнутранага прадукту павінен складаць не менш чым 6—7 %.

У цэлым у пабудова сацыяльна-арыентаванай рыначнай эканомікі ў Беларусі мае ўстойлівы прагрэс. Першая палова 1990-х гг. характарызавалася разрывам складзеных у перыяд існавання СССР эканамічных сувязяў, стратаю сыравіннай базы эканомікі і больша-сці рынкаў збыту прадукцыі, рэзкім спадам вытворчасці, ростам бес-працоўя, гіперінфляцыяй, падзеннем узроўню жыцця насельніцтва. 3 1996 г. пачалося паступовае пераадоленне крызісу. Была істотна ўзмоцнена роля дзяржавы ў эканамічных пераўтварэннях, выпра-цавана стратэгія развіцця грамадства — пабудова сацыяльна арыен-таванай рыначнай эканомікі. Адмова ад шокавай тэрапіі і выбар шляху сацыяльна арыентаванай рыначнай сістэмы падтрымліваецца гра-мадзянамі. Беларуская эканамічная мадэль, заснаваная на моцнай дзяржаўнай уладзе, спалучэнні розных формаў уласнасці, прыва-тызацыі ў грамадскіх інтарэсах, арыентацыі на ўтварэнне саюзнай дзяржавы з Расіяй, сацыяльнай скіраванасці, паспяхова дзейнічае і мае перспектывы да далейшага развіцця.


71. Культурнае і духоўнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ-ХХІ стст. Ідэалогія беларускай дзяржавы.


Адыход ад жорсткай ідэалагічнай абмежаванасці звязаны перш за ўсё з ходам «перабудовы» у СССР, калі пачаўся працэс паступовага адказу ад найбольш дыскрэдытаваўшых сябе палітычных і эканамічных метадаў гас-падарання. Гэты працэс суправаджаўся расшырэннем дэмакратыі, вядучую ролю ў якой іграла «галоснасць» ў сродках масавай інфармацыі.

Кіруючыя колы БССР не толькі пляліся ў хвасце перабудоўчых працэсаў, а нават стараліся іх затармазіць. Напрыклад, тагачасны першы сакратар ЦК КПБ Я. Сакалоў безпадстаўна заяўляў, што быццам бы ў рэспубліцы ство-раны ўсе магчьшасці для развіцця беларускай мовы і беларускай нацыя-нальнай культуры. А таму, «хто памыляецца ў гэтых пытаннях», — са змрочным намёкам гаварыў ён, — «трэба дапамагчы разабрацца». А між тым, у выніку інтэнсіўнай русіфікацыі беларускай культуры, як і ўсяго жыцця за апошнія дзесяцігоддзі існавання БССР, вырасла не адно пака-ленне людзей, цалкам ці ў значнай ступені адарваных ад нацыянальна-культурнай глебы. Практычна амаль усё насельніцтва гарадоў Беларусі жыло як рускамоўны народ, выхоўваючыся ў асяроддзі рускай культуры. Адсюль абыякавасць да свайго нацыянальнага, адсутнасць гістарычнай памяці, пагарда да нацыянальных каштоўнасцей. Нацыянальны нігілізм ахапіў практычна ўсе пласты беларускага грамадства, а нават сціплыя спробы захаваць ці абараніць нацыянальнае — расцэньвалася, як нацыя-налізм. На паўсядзённым, бытавым узроўні мянушка «нацыяналіст» гучала як абраза або пракляцце.

У склаўшыхся ўмовах, калі ва ўсіх рэспубліках СССР сталі ўзнікаць розныя партыі і грамадскія арганізацыі, шэраг літаратараў, артыстаў і прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі Беларусі стварылі ў чэрвені 1989 года (г. Вільнюс) Беларускі народны фронт (БНФ) «Адраджэнне». Гэты рух паставіў перад сабою мэту — адраджэнне і далейшае развіццё бела-рускай нацыянальнай культуры і прыняцце закона аб дзяржаўнасці бела-рускай мовы. Папярэднічала гэтаму руху дзейнасць маладзёжных аматарскіх аб'яднанняў «Талака» у Мінску, «Паходня» у Гродне і інш. Актыўная грамадская пазіцыя гэтых суполак спалучалася з дзейсным удзелам у рэстаўрацыйных работах у Мінску, Гродне, Лідзе, Оршы і інш. У 1989 годзе распачало сваю дзейнасць Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Ф. Скарыны, на чале якога стаў выдатны паэт Ніл Гілевіч. Пад уплывам гэтых рухаў у студзені 1990 года, Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб дзяржаўнасці беларускай мовы і аб свабодным карыстанні рускай мовай, як мовай міжнародных і міжнацыянальных зносін. Гэтае палажэнне аб мовах было зацверджана і ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятай 15 сакавіка 1994 года.

Кардынальна змяніліся ўмовы для развіцця нацыянальнай культуры пасля абвяшчэння ў жніўні 1991 г. незалежнасці і суверэнітэта Беларусі і стварэння ў снежні гэтага ж года Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Цяпер ужо адсутнічаў «цэнтр», ад якога ўсё залежала і амаль усё яму падпарад-кавалася. Лёс беларусаў цяпер стаў залежаць ад саміх беларусаў.

Гэтая ісціна гаворыць, што ад стану адукацыі ў першую чаргу залежыць поспех нацыянальна-культурнага адраджэння. У рэспубліцы была распра-цавана і пачала ажыццяўляцца праграма дашкольнага і школьнага навучання і выхавання. Ужо ў 1993/94 навучальным годзе 80% першаклас-нікаў у Беларусі вучыліся на роднай мове. Сталі стварацца прынцыпова новыя навучальныя ўстановы: гімназіі, ліцэі і каледжы. На пачатак 1992 года працавала 33 гімназіі, 12 ліцэяў і 2 каледжы. З'явіліся прыватныя гімназіі.

Музычнае мастацтва на Беларусі вызначаецца тым, што вядучым жанрам застаецца сімфонія. У гэтым напрамку працуюць: Дз. Смольскі, В. Вонцік, Ул. Дамарацкі, С. Бельцюкоў, А. Сонін. У. Дарохін, К. Цесакоў. Гэтыя май-стры музыкальнай справы добра вядомы ўжо і сусветнай фамадскасці.

Новыя творы з’явіліся і ў оперным жанры. Сярод іх опера Ул. Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха», якая ўпершыню была паказана ў двары Троецкага прадмесця пад адкрытым небам, С. Картэса «Візіт дамы», А. Банда-рэнкі «Князь Наваградскі» і інш.

Вялікую работу праводзіць пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга створаны ў 1987 годзе Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусі. Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў — «Славянскі базар», «Мінская вясна», «Беларуская сакавіца».

У сучасным выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі: «Арт-творчасць», «Вітанова», «Жыльбел», «Верхні горад» і інш. З'явіліся новыя творчыя аб'яд-нанні.

Такім чынам, 80-я — 90-я гады адрозніваюцца значна большай стра-катасцю жанраў, форм, напрамкаў у культуры Беларусі, чым папярэднія дзе-сяцігоддзі. У гэты час змяняюцца абставіны культурнага жыцця, што ўно-сіць неабходнасць пошуку новых рашэнняў у творчасці.

З пачаткам перабудовы духоўнае жыццё грамадзян Беларусі значна ўзба-гацілася. С крахам камуністычнай ідэалогіі назіраецца вяртанне людзей да старых хрысціянскіх каштоўнасцей. Свабода сумлення, якая зафіксавана ў дзеючай Канстытуцыі, рэальна гарантуе выруючым іх права спавядаць любую рэлігію, абе не спавядаць ніякай.

За апошнія два дзесяцігоддзі колькасць рэлігійных арганізацый павя-лічылася амаль што ў чатыры разы і складае 3 103. Па стану на 1 студзеня 2007 г. у Рэспубліцы Беларусь налічваліся 2 953 рэлігійныя абшчыны, у іх ліку 1 399 праваслаўных і 440 каталіцкіх, 33 — стараверскіх, 493 — хрысціян веры Евангельскай, 267 — Евангельскіх хрысціян-баптыстаў, 29 — Савет цэркваў ЕХБ (без рэгістрацыі), 13 — грэка-каталіцкіх, 21 — новаапосталь-ская, 29 — іудзейскіх (традыцыйных), 24 — ісламскіх, 26 — сведак Іеговы, 5 — бахаі, 4 — мармонаў, 6 — крышнаітаў. Абшчыны прадстаўляюць 25 кан-фесій, цэркваў, рэлігійных напрамкаў і дэнамінацый.

На тэрыторыі Беларусі існуюць 2 063 культавыя памяшканні, дзейніча-юць 1 175 праваслаўных цэркваў, 435 касцёлаў і інш. У цяперашні час будуюцца 245 новых культавых будынкаў, у тым ліку 172 —праваслаўных, 45 — каталіцкіх, 25 — пратэстанцкіх; многія культавыя будынкі рамантуюцца або знахо-дзяцца на рэстаўрацыі5.

У Рэспубліцы Беларусь са сваімі статутамі дзейнічаюць 150 рэлігійных арганізацый, якія маюць агульнаканфесіяналынае значэнне, у тым ліку 45 рэлігійных цэнтраў і ўпраўленняў (рэспубліканскіх і абласных). Сярод іх 11 праваслаўных і 4 каталіцкія епархіі, праваслаўная і 2 каталіцкія духоўныя семінарыі. Дзейнічаюць праваслаўная акадэмія і духоўныя вучылішчы, 27 праваслаўных і 8 каталіцкіх манастыроў5.

Асаблівую ролю адыгрывае БПЦ (Беларуская праваслаўная царква) на чале з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, патрыяршым экзархам Беларусі Філа-рэтам. Паміж Міністэрствам адукацыі і БПЦ усталяваліся канструктыўныя адносіны, скіраваныя на сумеснае выхаванне моладзі, барацьбу з п’янствам, наркаманіяй і інш.


Ідэалогія беларускай дзяржавы

Чалавечае грамадства кансалідуецца сістэмай ідэй, якія аб'ядноўваюць розныя слаі насельніцтва, абумоўліваюць каштоўнасныя арыентацыі, мараль-ныя нормы, пэўны ўклад жыцця, сацыяльную актыўнасць. Такая сацыяльна значная і тэарэтычна аформленая сістэма ідэй, у якой адлюстроўваюцца глыбінныя інтарэсы адпаведных сацыяльных груп і слаёў і якая прызна-чана замацаваць або змяніць грамадскія алносіны, і з'яўляецца ідэалогіяй.

Вызначальную ролю ў распрацоўцы ідэалогіі беларускай дзяржавы ады-граў сам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, які ў 2003 г. заявіў: «Ідэалогія для дзяржавы — “Тое ж самае, што імунная сістэма для жывога арганізма. Калі імунітэт слабее, любая, нават самая нязначная інфекцыя ста-новіцца смяротнай. Гэтак жа і дзяржава: калі распадаецца ідэалагічная аснова грамадства, яе гібель становіцца толькі справай часу, якой бы на выгляд дзяр-жава ні здавалася моцнай і грознай». Ідэалогія дзяржавы — гэта нацыяналь-ная згуртавальная і мабілізуючая ідэя.

У Беларусі на працягу большай часткі XIX і ў XX (стагоддзях было актуальным пытанне пошуку сваёй ідэнтычнасці, натхняльнай нацыянальнай ідэі. У пераломлыя моманты развіцця грамадства асабліва востра ўздымалася пытанне пошуку духоўнай ідэі развіцця Беларусі і яе месца ў свеце.

У пачатку XX стагоддзя нацыянальная ідэя беларусаў была з надзвы-чайнай дакладнасцю сфармулявана народным паэтам Беларусі Янкам Купа-лам. Сутнасць яе ў наступных словах: «Мы — беларусы». У вершы «А хто там ідзе?» паэт абвясціў свету аб існаванні беларусаў як самабытнага народа і адразу ж заявіў аб іх праве на паважлівыя адносіны да сябе. Формула «Мы —- беларусы» гэта заява свету беларусамі аб сабе як самабытным народзе, як асаблівай разнастайнасці славяна-рускай супольнасці. Пазней гэтая ідэя была трасфармавана ў практычную задачу канстытуіравання беларусаў у якасці нацыі-дзяржавы ў складзе федэратыўнай (саюзнай) дзяржавы.

У дарэвалюцыйнай Беларусі асноўным інтэграцыйным фактарам, які характарызуе тып дзяржаўна-нацыянальнай ідэалогіі, была хрысціянская рэ-лігія (праваслаўе, каталіцызм). Агульнасць рэлігійных перакананняў пера-важна беларускага насельніцтва, якое і было асновай станаўлення беларускай дзяржаўнасці, забяспечыла неабходную ступень грамадскай кансалідацыі і інтэграцыі ў Беларусі. Хрысціянская рэлігія наклала свой глыбокі адбітак на беларускую народную самасвядомасць, на станаўленне ідэалаў і каштоўнас-цей патрыятызму, саборнасці, духоўнасці, самаахвяравання ў імя Радзімы, спрадвечнага пошуку праўды, асаблівага беларускага шляху. Акрамя таго, яна спадарожнічала ўстанаўленню гістарычнай спецыфікі развіцця нашай дзяржаўнасці — практычна заўсёды адстойвала моцную дзяржаўную ўладу, заклікала да агульнага яднання ў мэтах адстойвання агульнанацыянальных інтарэсаў.

Крызіс Расійскай дзяржавы і грамадства ў пачатку XX стагоддзя выклі-каў станаўленне новай дзяржаўнай ідэалогіі, якая грунтавалася на марксіс-цка-ленінскай класавай канцэпцыі. У 1917-1990 гг. дамінуючай была камуні-стычная ідэалогія. Новыя камуністычныя ідэі трывала замацаваліся ў гра-мад-кай свядомасці, выкараняючы хрысціянскі светапогляд. Такая ідэалогія пэўны час аб'ектыўна выконвала інтэгруючую функцыю, знаходзячы мабілі-зуючыя сімвалы і ідэі, асабліва ў важныя крытычныя моманты, напрыклад, у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Постсавецкі перыяд (з 1991 г.) характарызуецца пошукам беларусамі дзяржаўнай формы, адэкватнай іх цывілізацыйнай ідэнтычнасці і гістарыч-наму вопыту, і шляху далейшага грамадскага развіцця ў свеце. У суверэннай Беларусі назіраецца новы ўсплёск цікавасці да тэмы беларускай нацыяналь-най ідэі, беларускага шляху развіцця.

Працэс змянення ідэалогіі беларускай дзяржавы праходзіў пад знакам «дэідэалагізацыі», гэта значыць разбурэння і адкідвання ідэалогіі камуні-стычнай. Многім здавалася, што ідэалогія не патрэбна наогул.

Беларуская інтэлігенцыя імкнулася прымаць актыўны ўдзел у пераменах, якія адбываліся ў Беларусі, тым больш што змены ў эканоміцы і палітыцы непасрэдна вялі і да трансфармацыі каштоўнасных, духоўных і ідэйных кам-панентаў грамадскага жыцця беларускага соцыуму.

Беларускія палітычныя партыі і грамадскія рухі таксама вылучылі свае ідэйныя канцэпцыі, якія адлюстроўвалі пераважна партыйныя арыенціры. Дзяржаўныя структуры з пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя, абвясціўшы сваю дзейнасць свабоднай ад ідэалогіі, імкнуліся пераарыентаваць Беларусь згодна з «заходнімі» ўзорамі.

Пошук дзяржаўнымі структурамі інтэграцыйнай сістэмы каштоўнасцей і ідэалагічных арыенціраў праходзіў у некалькі этапаў. Пасля перыяду «дэідэ-алагізацыі» былі спробы зрабіць стаўку на рэлігійныя каштоўнасці: уводзі-лася атрыбутыка Вялікага княства Літоўскага і інш. Толькі з абраннем Прэ-зідэнта А. Р. Лукашэнка дзяржаўныя структуры ўсвядомілі значнасць распра-цоўкі нацыянальнай ідэалогіі, на аснове якой можа адбыцца яднанне беларускага грамадства і народа, прыступілі да фармі-равання ідэалогіі беларускай дзяржавы

Свайго роду папярэднім аналізам стану распрацаванасці гэтай праблемы з'явілася правядзенне па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 12 лістапада 1998 года навуковай канферэнцыі на тэму; «Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці: праблемы тэорыі і практыкі». У прадстаўленых на канферэнцыі дакладах і паведамленнях закраналася шырокае кола тэарэтыч-ных і практычных праблем ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці.

З прыходам А. Р. Лукашэнкі ў вышэйшую кіруючую эліту настае і новы этап развіцця сучаснай ідэалогіі беларускай дзяржавы. На палітычным уз-роўні кіраўніцтвам краіны адзначана, што наша краіна заснавана на трох фундаментатьных апорах; Саветах дэпутатаў, прафсаюзных арганізацыях і маладзёжных арганізацыях. На думку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, гэта «тры асноўныя апоры нашага грамадства, якія прызначаны забяспечыць сувязь народа з органамі ўлады, прыцягваючы грамадзян да ак-тыўнага дзяржаўнага будаўніцтва».

Ідэалогія беларускай дзяржавы ствараецца духоўна-інтэлектуальнымі пошукамі айчынных вучоных, грамадскіх дзеячаў, праграмнымі распрацоў-камі палітычных партый, а таксама прыняццем шэрага афіцьійных канцэп-цый і дактрын у асобных сферах дзяржаўнай дзейнасці і палітыкай кіраўніка дзяржавы, сфармуляванай у пасланнях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на грамадскіх форумах узроўню Усебеларускага народнага сходу.

У сувязі з гэтым асаблівую значнасць уяўляюць асноўныя дзяржаўныя дакументы: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года (са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 і 17 кастрычніка 2004 года) і Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, якія ма-юць агульнанацыянальную каштоўнасную вартасць і ідэалагічныя арыенці-ры, накіраваныя на станаўленне новай сістэмы, і непасрэдна ўносяць новыя структурныя і арганізацыйныя элементы ў фарміраванне ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Магутным імпульсам для працэсу фарміравання ідэалогіі беларускай дзяржавы паслужылі некалькі выбарчых кампаній у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000, 2004), выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1994, 2001) і рэспубліканскія рэферэндумы (1995,1996, 2004).

Ідэалогія беларускай дзяржавы ўяўляе сабой у агульным плане ўпарадка-ваную сукупнасць ідэалаў, каштоўнасцей, канцэпцый, якія служаць абгрунта-ваннем беларускага шляху развіцця, гэта складанаарганізаваная сістэма, у якой кожны з яе кампанентаў можа сам разглядацца як сістэма.

Ідэалогія беларускай дзяржавы — гэта вучэнне аб нормах жыцця, ідэалах і каштоўнасцях беларускага народа, ідэалагічнай палітыцы дзяр-жаўных інстытутаў і аб ідэалагічных працэсах, якія характарызуюць мэты і асаблівасці беларускага шляху грамадскага развіцця.

На палітычным узроўні ідэалогія набывае форму ідэалагічнай дактры-ны, якая з'яўляецца светапогляднай асновай ідэалогіі дзяржавы ў канкрэт-ных гістарычных умовах. Наша ідэалагічная дактрына існуе ў форме бела-рускай нацыянальнай ідэі, асноўным зместам якой з'яўляюцца такія фунда-ментальныя паняцці, як агульначалавечыя хрысціянскія каштоўнасці, нацыя-нальна-дзяржаўная самасвядомасць, грамадзянскасць, патрыятызм.

Прававой асновай ідэалогіі беларускай дзяржавы з'яўляецца Кансты-туцыя Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя выступае не толькі як сродак ста-наўлення прававых адносін, але і як сродак агульнанацыянальнай кансты-туцыйнай ідэалогіі (пэўнай сістэмы ідэй, канцэпцый і дактрын), які фарміруе развітую прававую і маральную свядомасць, грамадзянскую пазіцыю, гра-мадскую думку, а таксама выхоўвае патрыятызм і пачуццё грамадзянскага абавязку, павагу да інстытутаў дзяржаўнай улады. Канстытуцыяй замацоўва-ецца сістэма каштоўнасцей, маральных пачаткаў, ідэалагічных рэалій, якая адпавядае ідэалам і магчымасцям беларускага грамадства, а таксама праду-гледжваецца стварэнне неабходных умоў і гарантый для актыўнага іх выка-рыстання грамадзянамі.

Яна аказвае такім чынам уплыў на думкі і пачуцці людзей, закранае іх маральныя ўстаноўкі, спрыяе фарміраванню ў членаў грамадства пэўнага све-тапогляду і выступае магутным спецыфічным сродкам ідэалагічнага ўздзе-яння на свядомасць людзей, фарміраванне іх сацыяльна-палітычнай арыен-тацыі.

Вызначэнне напрамкаў і перспекгыў развіцця трамадства, замацаванне і гарантыя рэальных сацыяльных і палітычных каштоўнасцей для ўсіх спры-яюць умацаванню адзінства, сацыяльнага ідэалу, пошуку рознымі палітыч-нымі сіламі кампрамісу і згоды; Канстытуцыя з'яўляецца важнай аб'ядналь-най светапогляднай асновай для ўсяго беларускага грамадства. У гэтым і за-ключаецца канструктыўная роля ідэалагічнай функцыі Канстытуцыі Рэспуб- лікі Беларусь.

Эканамічнай асновай ідэалогіі дзяржавы з'яўляецца беларуская экана-мічная мадэль, у аснове якой: 1. моцная і эфектыўная дзяржаўная ўлада, якая забяспечвае палітычную стабільнасць, бяспеку, сацыяльную справядлівасць і грамадскі парадак; 2. развіццё прыватнага сектара ў спалучэнні з дзяржаў-ным і не на шкоду нацыянальньш інтарэсам; 3. прыватызацыю не як самамэ-ту, а як сродак зацікавіць інвестара, стварыць эфектыўнага ўласніка; 4. інтэ-грацыю з Расіяй і іншымі краінамі СНД, перш за ўсё ў эканамічнай сферы; 5. моцную сацыяльную палітыку дзяржавы, інвестыцыі ў ахову здароўя, аду-кацыю, прафесійнае і культурнае развіццё асобы, а таксама адрасную сацы-яльную дапамогу.

Беларуская мадэль эканомікі вытрымала праверку часам. Яна дазволіла пераадолець глыбокі спад вытворчасці, шырока разгарнуць інстытуцыйныя рыначныя рэформы, пазбегнуць сацыяльных хваляванняў, умацаваць дзяр-жаўнасць і рэальны суверэнітэт краіны.

Палітычнай асновай ідэалогіі з'яўляецца палітычная сістэма дзяржавы. Беларуская палітычная сістэма (дзяржава, палітычныя партыі, грамадскія ар-ганізацыі) заснавана на Канстытуцыі Рэспублікі Бела-русь.

Неабходны далейшы пошук такой мадэлі, якая б адлюстроўвала як рэаліі сучаснай Беларусі, так і працэсы глабалізацьіі сучаснага свету і пераходу ча-лавецтва да інфармацыйнага грамадства. Мадэль беларускага грамадскага ла-ду павінна ўлічваць не толькі трансфармаваныя рысы сучаснай мадэлі, але і традыцыйныя прагрэсіўныя рысы палітычнай сістэмы. Гэта мадэль павінна прадугледжваць новыя формы палітычнага ўпарадкавання, якія б забяспеч-валі рацыянальнае збалансаванае спалучэнне індывідуалісцкіх і калектыўных пачаткаў і прынцыпаў. У ёй неабходна разумнае спалучэнне грамадзянсюій супольнасці і прававой дзяржавы з карпаратывізмам і рыначных механізмаў з дзяржаўным рэгуляваннем. Рацыянальнае спалучэнне гэтых характарыстык у палітычнай сістэме дазволіць Беларусі ўсебакова развівацца па шляху фар-міравання постіндустрыяльнага інфармацыйнага грамадства.

На сённяшні дзень можна гаварыць пра наяўнасць усіх чатырох гарманічных састаўных частак ідэалогіі беларускай дзяржавы: Канстытуцыя, беларуская эканамічная мадэль, беларуская палітычная сістэма, беларуская ідэалагічная дактрына ў выглядзе нацыянальнай ідэі.

Ідэалагічныя асновы беларускай дзяржавы з часам аформяцца ў адзіную зладжаную, інстытуцыянальна замацаваную ідэалогію, прызначаную выка-наць, па-першае, мэтаўтваральную функцыю, якая зводзіцца да фармуляван-ня мэт развіцця дзяржавы; па-другое, інтэграцыйную функцыю, выяўленую ў фарміраванні адзінай дзяржавы; па-трэцяе, матывуючую функцыю, якая па-вінна заахвочваць людзей да дзейнасці на карысць дзяржавы; па-чацвёртае, камунікатыўную функцыю, што дазволіць ідэнтыфікаваць людзей, якія не падтрымліваюць гэтай ідэалогіі; па-пятае, аксіялагічную функцыю, якая аба-значыць найбольш важныя каштоўнасныя арыентацыі дзяржавы.

Адлюстроўваючы сённяшнія рэаліі, ідэалогія беларускай дзяржавы звер-нута ў будучыню, нясе ў сабе адказ на пагрозы і выклікі новага стагоддзя.


72. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь у новых умовах. Рэспубліка Беларусь – раўнапраўны суб’ект сусветнай супольнасці. Беларусь і Расія на шляху да ўтварэння саюзнай дзяржавы.


Пасля распаду СССР Рэспубліка зрабілася правамоцным суб’ектам сусветнай супольнасці. У цяпераші час яна мае дыпламатычныя адносіны са 160 краінамі свету. На 46-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1991) міністр замежных спраў Беларусі выклаў знешнепалітычныя прынцыпы і прыярытэты беларускай дзяржавы. Статус Беларусі быў абвешчаны як бяз'ядзерны і нейтральны, знешняя палітыка — шматвектарнай.

Беларусь пашырыла свой удзел у арганізацыях сістэмы ААН, з'яўля-ецца членам 13 спецыялізаваных устаноў ААН. У Мінску былі адкрыты прадстаўніцтвы ўплывовых міжнародных арганізацый. У верасні 1992 г. Рэспубліка Беларусь (другая з краін СНД пасля Расіі) адкрыла ў Мінску прадстаўніцтва ААН, а таксама прадстаўніцтвы Сусветнага банка і Еўра-пейскага банка рэканструкцыі і развіцця. У 1995 г. у Мінску было адкрыта прадстаўніцтва Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па бежанцах, у 1996 г. - пастаяннае прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па мігрантах.

3 сакавіка 1998 г. у Мінску дзейнічае кансультацыйна-назіральная група АБСЕ.

У 90-я гг. Мінск наведалі вядомыя палітычныя дзеячы — кіраўнікі між-народных арганізацый і дзяржаў. У ліпені 1992 г. у Мінску з візітам зна-ходзіўся Генеральны сакратар НАТА М. Вернер. У чэрвені 1993 г. адбыўся візіт у Мінск прэзідэнта Польшчы Л. Валенсы. У кастрычніку 1993 г. дзяржаўны сакратар ЗША У. Крыстафер быў у Мінску і запрасіў беларускія ўлады да ўдзелу ў праграме НАТА «Партнёрства дзеля міру».

15 студзеня 1994 г. у Мінск прыехаў прэзідэнт ЗПІА Б. Клінтан, які сустрэўся з вышэйшымі дзяржаўнымі асобамі, а таксама з прадстаўнікамі апазіцыі. У красавіку 1994 г. Мінск з трохдзённым візітам наведаў Гене-ральны сакратар ААН Б. Бутрас-Галі. У лютым 1995 г. з афіцыйным візітам у Мінск прыехаў прэзідэнт Расіі Б. Ельцын. Падчас гэтага візіту паміж Бела-руссю і Расіяй быў падпісаны Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супра-цоўніцтве. 21—23 чэрвеня г. у сталіцы Беларусі з візітам знаходзіўся прэм'ер Дзяржсавета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Пэн. У лістападзе г. у Мін-ску Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка і Генеральны сакратар АБСЕ Д. Ара-гон абмеркавалі пытанні, звязаныя з выкананнем Беларуссю Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе.

Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка ў кастрычніку 1995 г. выступіў на спецыяльным урачыстым пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН, прысве-чаным 50-годдзю гэтай арганізацыі, дзе выклаў пазіцыі кіраўніцтва Бела-русі па ключавых праблемах міжнародных адносін. У Будапешце і Лісабоне на форумах АБСЕ А. Лукашэнка прапанаваў стварыць бяз'ядзерную прастору ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Ядзерная зброя з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь была вывезена ў лістападзе 1996 г.

Беларусь з’яўляецца актыўным членам Руху Недалучэння і дэманструе сваё міралюбства. Намаганнямі Прэзідэнта ўсталяваны трывалыя сувязі з краінамі далёкага замежжа – Іранам, Індыяй, Венесуэлай. У мінулым годзе Беларусь набыла новага, яшчэ аднаго стратэгічнага партнёра – Кітай.

Супрацоўніцтва з Расіяй і іншымі краінамі СНД. У шматвектарнай знешняй палітыцы Беларусі прыярытэтным, тым не менш, з'яўляецца су-працоўніцтва з Расіяй. Гэта супрацоўніцтва актывізавалася з выбраннем у 1994 г, першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі. На майскім рэферэндуме 1995 г. з 65 % грамадзян Беларусі, якія прынялі ў ім удзел, 82 % падтрымалі ідэю аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй. У 1995 г. прэзі-дэнты дзвюх краін А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве тэрмінам на 10 гадоў. 25 мая 1995 г. Б. Ельцын выдаў указ аб адмене мытнага кантролю на расійска-беларускай мяжы, а на наступны дзень А. Лукашэнка і прэм'ер-міністр Расіі В. Чарна-мырдзін сімвалічна ліквідавалі на ёй шлагбаум.

2 красавіка 1996 г. у Крамлі быў падпісаны дагавор аб стварэнні су-польнасці суверэнных рэспублік Беларусі і Расіі. Па новаму дагавору пра-дугледжвалася ўзгадняць пазіцыі па міжнародных пытаннях, узаемадзейні-чаць па захаванню бяспекі, ахове граніц і барацьбе са злачыннасцю. Захоўваючы атрыбуты суверэнітэту, дзяржавы выходзілі на сумеснае будаўніцтва структур, якія мелі агульную заканадаўчую базу.