"Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!"
Вид материала | Документы |
СодержаниеЛеанід Дайнека Ядвігін Ш. Марцінкевіч у практычным жыцці Я. Кужоўнік |
- "Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!", 121.21kb.
- Старий кодак, 755.68kb.
- Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося ў прамежку часу 100 40 тыс, 1264.19kb.
- Я был солдатом, 176.98kb.
- Усе, що відбувається з нами, залишає той або інший слід у нашому житті. Усе на світі, 5715.95kb.
- Главное управление внутренних дел по Ставропольскому краю, 378.84kb.
- Конкурс знавців рідного краю «Моя Мала Батьківщина», 131.44kb.
- Уфк по Камчатскому краю (офмс россии по Камчатскому краю), 48.17kb.
- План контрольно-надзорных мероприятий территориальных отделов Управления Роспотребнадзора, 1166.27kb.
- Пры планаванні работы на 2012 год перш за ўсё неабходна арыентавацца, 881.86kb.
ТЭМА: "Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!"
Мэта.
1. Аднавіць і паглыбіць веды вучняў пра жыццёвы шлях пісьменніка, выклікаць цікавасць да яго творчасці.
2. Наведаць мясціны і пазнаёміць вучняў са сцяжынкамі Дуніна-Марцінкевіча на Пяршайшчыне.
3. Выхаваць любоў і пашану да гістарычнага мінулага роднага краю, да яго знакамітых людзей: працягнуць работу над усведамленнем вучняў свайго месца ў захаванні спадчыны.
Эпіграф: Не кліч, не кліч –
Мне ў далеч добра крочыцца,
Аддамся я шляхам, вытокам, нетрам,
Бо мне ў душу стагоддзяў глянуць хочацца,
Нібы ў акно, расчыненае ветрам...
I праз усе нягоды і адлегласці
Нам свецяць вочы роднай Беларусі
Леанід Дайнека
Настаўнік гісторыі:
Добры дзень, паважаныя вучні! У гісторыі развіцця чалавецтва, сусветнай цывілізацыі вельмі вялікая роля належыць славянству і яго культуры. Шматлікая сям'я славянскіх народаў займае неаглядныя прасторы Еўропы і Азіі. Гэтыя народы – старажытныя па паходжанні, гісторыя пісьменнасці якіх налічвае звыш паўтары тысячы гадоў. Мы не можам пералічыць вялікіх імёнаў усіх тых, хто сваёй творчасцю, сваёй самаахвярнай дзейнасцю так прыкметна падвысіў неба над галавой чалавецтва. Сапраўды, каб успомніць многіх, патрэбна шмат часу. Дні для такой высакароднай мэты мы яшчэ знойдзем. А сёння наша задача пазнаёміць вас глыбей з адным іменем, якое належыць нашаму слаўнаму земляку - Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу.
Як стораж, стаў смела на варце
Радзімых запушчаных гоняў,
Стаў сеяць па-свойму ўсё тое,
Што мы далей сеем сягодня.
Гэтыя радкі былі адрасаваны Дуніну-Марцінкевічу Янкам Купалам.
Кіраўнік музея:
Любоў да Радзімы – пачуццё не абстрактнае. Свой родны край мы любім як часцінку нашай Бацькаўшчыны. Мінчане ганарацца тым, што жывуць і працуюць у сталіцы Беларусі. Жыхары Вязынкі – тым, што іх зямля дала свету вялікага Купалу. А мы, пяршайцы, ганарымся Дуніным-Марцінкевічам, у гонар якога і створаны наш музей
Настаўнік літаратуры:
Ёсць старая, як свет, ісціна: мінулае павінна вучыць нас, як жыць сёння. I хто гэтага не ўсведамляе, асуджаны на небыццё. Пароль неўміручасці, гарантыя і падмурак будучыні – гэта веданне мінулага, памяць пра яго. Велічная і трагічная гісторыя годнага народа прымушае вас прыглядацца да сябе сённяшніх і спытаць услед за Я.Купалам:
Божа. Гэткі свет тут
Моц стварыла твая.
Дзе ж мой дом, дзе мой люд?
Дзе Айчына мая?
Адкуль мы? Хто мы? Чым слаўныя ў свеце?
Вучаніца:
Мы – дзяўчынкі-беларускі
З васільковымі вачыма,
Хоць малыя, але знаем:
Беларусь – наша Радзіма.
Вучань:
Васількі ў світальным жыце,
Вербы ніцыя над Сожам.
Беларусь:Пяршаі, Іслач,
Налібокі і Валожын.
Вучаніца:
Ганарымся мы тым,
Што ўзраслі і жывём у Пяршаях...
Продкаў нашых
Тут калыска спрадвек і спачын
Вучань:
Мы багатыя тым, што вялікую спадчыну маем,
Што імёнамі слыннымі слаўная наша зямля.
Мову беларускую, пявучую падарыў Вінцэнт стары.
Колькі тут цікавага і значнага захавана аж да гэтае пары!
Вучань:
“Гапон” “Залёты” “Вечарніцы”
Пісаліся на Люцінскай гары.
Пратасавіцкі, Ліпскі і Кугорга
Не раз збіраліся, з'яджаліся сюды.
Вучаніца:
У ліпавай альтанцы на пагорку
У каханні прызнаваліся не раз
Кароль Лятальскі, Юлія, Марыська
Каханне да зямлі расце і ў нас.
Вучань:
Школа на мужыцкай мове
У Люцінцы адкрытая, панове,
I Ядвігін Ш. у ёй вучыўся,
Дударава слова не забыўся.
Вучаніца:
I хоць сягодня ў Тупальшчыне
Спіць вечным сном стары Вінцэнт,
Яго героі на Пяршайшчыне
Жывуць і славяць цэлы свет.
Настаўнік літаратуры:
Кажуць, каб зразумець творчасць пісьменніка, трэба пабываць на яго радзіме. I зараз мы з вамі наведаем Люцінку, дзе больш за сорак гадоў пражыў пісьменнік.
Кіраўнік музея:
Вось мы і выехалі на дарогу, якая вядзе ў былы фальварак Люцінку, дзе ў нелегальнай школе, арганізаванай Марцінкевічамі, у якой настаўнічала Цэзарына, дачка пісьменніка, вучыўся Антон Лявіцкі - будучы беларускі пісьменнік Ядвігін Ш., бацькі якога жылі ў той час у Пяршаі ( цяпер будынак Пяршайскага лясніцтва)
"...Умеў нябожчык заахвочваць нас да навукі, умеў строіць жарты, быў для нас добрым: любілі і шанавалі яго акалічныя сяляне і суседзе, але з пісаннем сваім... ад усіх запіраўся ў каморку... каваў ён там беларускую жывую мову, ...першы паказаў, што мова гэта не цяжкая, не тапорная, за якую яе ўважалі, а гладкая, гібкая, пявучая, лірычная, багатая ў словы і звароты... ён першы сеяў зярняты, усходу каторых , бадай, ці спадзяваўся сам..."
Ядвігін Ш. Марцінкевіч у практычным жыцці
Настаўнік літаратуры:
Да прыезду Дуніна-Марцінкевіча Люцінка была даволі глухім, забытым Богам і людзьмі кутком. Але вось пасяліўся ў 1840 годзе пісьменнік. I ўсё тут ажыло. Дочкі наладзілі школу. Сам паэт заняўся тэатрам, стварыў хор і, вядома, шмат пісаў. У Люцінцы найперш напісаў шэраг твораў на гістарычную тэму. Сярод іх “Люцінка, альбо Шведы на Літве” “З-пад Іслачы, альбо Лекі на сон”. Мут жа ён зрабіў пераклад на беларускую мову “Пана Тадэвуша” А.Міцкевіча.
Люцінка адразу стала вядомай усяму культурнаму свету. Ведалі яе і Сыракомля і Крашэўскі, Станіслаў Манюшка. Пра Люцінку чулі Мінск і Масква, Вільня і Варшава.
Сёння Люцінка – невялічкая вёсачка, усяго 14 хат, якая была пабудавана ў 1957-1960 гадах, мае назву Малая Люцінка. I назва сапраўды адпаведная, бо тут пражывае зараз толькі 14 чалавек. Але я ганаруся вёскай, бо тут я нарадзілася, вырасла, адсюль хадзіла ў Пяршайскую школу, тут жывуць мае бацькі, тут слаўная зямля. Думаю, што кожны з вас таксама захавае ў памяці сваю маленькую радзіму, дзе б ён ні быў.
Красуе жыта,
Жаваранак у небе
Чуй-вецер пахне ў бары,
Матулін голас,
Бацькі майго рукі…
I клён на Дунінскім двары –
Маё багацце і маё натхненне,
Мой гонар і маё сумленне,
Мая спагада і мой зялёны рай,
Мая калыска – Беларускі край.
Я. Кужоўнік
Настаўнік гісторыі:
Нам вядома, што Дунін-Марцінкевіч быў паэт і драматург, рэжысёр і артыст, спявак і музыкант.А што мы ведаем пра яго як чалавека, грамадзяніна? Пра гэта мы сёння даведаемся, наведаўшы мясціны, дзе жыў пісьменнік.
Ваш суд мне не страшны,
Хай злосна скавыча
У будцы сабака, увагі на пса
Не звярну я,
Пішу я цяпер як заўсёды,
На мове мужычай.
В.Дунін-Марцінкевіч
Экскурсія па сядзібе пачынаецца з усходкаў:
(Вучні павольна падымаюцца, а настаўнік чытае верш Я. Кужоўніка "Няма тае славутае хатцы ")
Няма тае славутае хаціны
I ліпы, што садзіў стары Вінцэнт.
Усходкі памяці – хвіліны.
Але зямля жыве, бо жыў на ёй Паэт.
(Вучні падыходзяць да ліпы)
Вось тут стаяла сядзібная ліпа – адзіная памятка з Марцінкевічавага часу. Велічная прыгажуня-ліпа ўладарыла тут над усім наваколлем. Тут збіраліся і дзеці , і дарослыя, бавілі свой час: наладжваліся вечарынкі, гулялі вяселлі. Але час і злыя людзі скарацілі яе век.
Вучаніца чытае верш С.Законнікава:
Саджаная ў добрым часе
Дудара рукою
Ліпа ў Люцінцы ўзнялася
Над зямным спакоем.
Пад густой, бухлатай кронай,
Пад мядовым гудам
Долю падзяліў да скону
Ён з мужыцкім людам.
Слухаў думна пошум лісця,
Сумны ці вясёлы,
I у яго душы віліся
Словы, нібы пчолы.
I разносіўся над светам
Хваляй гонкай, новай
Водар спеўны буйнацвету
Беларускай мовы.
Нават войны мелі літасцівасць
Праз усё жывая
Паплыла красуня-ліпа,
Ліпа векавая.
Ён бы спогад абаронцаў. Каб аберагалі,
Каб атожылкі да сонца
Ад яе шукалі.
Ды ў дачаснікаў не ў модзе
Спадчына і памяць.
Колькі год пры ўсім народзе,
Нішчаць, рушаць, памяць.
Газай аблілі вандалы,
Чыркнула запалка.
І ніхто тады не ўдарыў
Па вар’яцкіх пальцах.
Зараз пачынаем хліпаць,
Галавой ківаем…
Дагарэла наша ліпа,
Ліпа векавая.
Настаўнік:
А зараз падыдзем да месца, дзе стаяў дом Марцінкевіча. Сёння тут захаваліся вось гэтыя прыступкі і падмурак. Шмат розных віхураў пранеслася над Люцінкай. У канцы ХІХ стагоддзя тут разгуляўся пажар. У тым пажары загінула шмат чаго з Марцінкевічавай спадчыны. Але шмат чаго і ўцалела, шмат чаго людзі паратавалі...
Паэтавы ўнучкі адбудавалі дзядулеву сядзібу нанава.На тым жа падмурку ў Люцінцы аж да сярэдзіны саракавых гадоў нашага стагоддзя. У ім, як згадваюць тутэйшыя, пасля вайны галасавалі, праходзілі выбары. Затым сельсавет з-за свае недасведчанасці прадаў гэты дамок, і яго перавезлі ў Мінск.
Вучань чытае ўрывак з "Люцынка, альбо Шведы на Літве":
Дом стаіць на пагорку – лес вакол, алешнік,
Сад за домам, а ў садзе – грушы, чарэшні.
З ганка ступіш і бачыш – лес воддаль, яліны...
Дзеліць лес напалам стужка сіняй Люцыны...
Невялікая рэчка, да рыбы ў ёй поўна,
А пры рэчцы – крыніца з вадою цудоўнай.
Злева, быццам дыван, луг стракаты квітнее.
А на лузе бярозка там-сям зелянее,
Яшчэ далей відаць двор вялікі магната,
А за гаем направа – старэнькая хата.
Вучаніца: Незайздросная хата, дах – лата на лаце
Ды затое свая, нібы родная маці.
Калі хмара жыцця дагляд захінае.
Дык хаціна ахвотна бадзягу прымае.
Боль душы супакоіць, утаймуе ў спачынку...
А зімой добра мары снаваць ля камінку,
Дзетак я ўзгадаваў пад страхою хаціны,
Тут цудоўная частка я ведаў хвіліны.
(Вучні падыходзяць да мемарыяльнай памяткі, якая была ўстаноўлена ў 1986 годзе, ускладаюць кветкі, робяць фотаздымкі)
Вучні задаюць пытанні настаўнікам, затым накіроўваюцца ў бок заезду на падворак Марцінкевічавай сядзібы, дзе калісьці стаяла вялікая чырвоная брама.
Вучань. О зямелька мая дарагая, ці мала
Ад сваіх ты й ад ворагаў гора зазнала.
Як тапчу я нагою мурог твой зялёны
Ці з юначым свавольствам бягу на загонах,
Дык з трывогай мяне папярэджвае сэрца:
Асцярожна, каб веліч былога не сцерці.
Вучань: О, магіла бацькоў – любых продкаў сядзіба.
Я вітаю цябе, мая родная скіба.
Я душою твае бачу ціхія нівы.
I прыгадваю час – час мінулы шчаслівы...
Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы...!
Тут прывольна і ўтульна на ўлонні прыроды,
Тут і птушкі спяваюць прыгожа заўсёды.
Тут ёсць праўда і шчырасць, тут людзі з душою,
Тут бацькоў маіх прах пад сырою зямлёю...
“Блаславёная сям'я”
(Вучні садзяцца ў аўтобус – экскурсія працягваецца ў Тупальшчыну)
Настаўнік літаратуры:
Як бачым, і сёння надзённа гучаць разважанні Дуніна-Марцінкевіча пра павагу да бацькоўскіх звычаяў, роднай мовы. Каб паказаць, напрыклад, сыноўняю любоў да бацькаўшчыны, пісьменнік стварае шырокі гістарычны фон у паэме “Славяне ў 19 ст.” Ужо тады аўтар перасцярагаў:хто выракаецца роднай мовы, той забывае гісторыю народа, страчвае адчуванне жыватворных каранёў, уласны воблік, ператвараецца ў безаблічную істоту. Гэта адзін чалавек. А калі ўвесь народ стане такім? Прыгадаеш іх справы – а сэрцы салодка, Кроў бурліць ў табе мужнасць продкаў. Не мілей хіба нам наша родная мова, Дзе падкрэслена слава народу праз слова? Прыгажосць яе мы часамі не знаем I таму чужаземную мову ўжываем. Цвёрда верыў паэт у лепшыя сілы народа, здольныя супрацьстаяць ліхадзеям:
Сягоння ўсе інакш, змяніліся і людзі...
Сягоння сэрца не шукае – яно ў манеце,
I пры сустрэчах – холад як на белым свеце.
А край збяднеў, і каб здабыць кавалак хлеба,
Не раз крывавым потам аблівацца трэба.
Ды толькі слабы плача, як адчувае болі,
Не падае на духу той, хто сільнай волі...
Такім быў Вінцэнт – паэт, драматург, рэвалюцыянер педагог, асветнік. Нібы дбайны сейбіт, ён з сялянскай руплівасцю рыхтаваў глебу для будучых парасткаў на зямлі. Такім чынам падкрэсліваецца грамадзянскасць Дуніна-Марцінкевіча яскрава.
Кіраўнік музея:
Мясціна, дзе спачывае вечным сном В.Дунін-Марцінкевіч, завецца Тупальшчына. Некалі тут жылі Жаброўскія – даўнія сябры і знаёмыя Марцінкевіча. Паэт ніколі не мінаў іх. Ці то ехаў у Мінск, ці то вяртаўся назад у свой фальварак, які быў за шэсць-сем вёрстаў да Тупальшчыны. Тупальшчына... Дарагая і вабная для нашых сэрцаў мясціна. Шмат чаго яна магла расказаць пра песняра, таму, што і стала яго апошнім прыстанішчам.
Настаўнік гісторыі:
Некалі на Марцінкевічавай магіле стаяў стары збуцвелы крыж. Пастаўлены яго ўнучкамі, з надпісам: “Тут спачываюць Вінцэнт, Марыя, Цэзарына Дуніны-Марцінкевічы” А ў 1957 годзе на пісьменнікавай магіле пабудавалі помнік з мармуровай дошкай. Сучасны надмагільны помнік быў пабудаваны ў 1977 годзе.
(Вучні наведваюць магілу, ускладваюць кветкі, фатаграфуюцца ля помніка).
Настаўнік літаратуры:
Адсюль, з тупальскага пагорка, Вінцэнту Марцінкевічу відаць уся Беларусь, якую ён моцна любіў. Гэтая яго любоў да Беларусі, да зямлі сваіх продкаў гучыць ва ўсіх яго творах. I дзе б ты ні ішоў – у Панюшкавічах, у Тупальшчыне ці ў Люцінцы – паўсюль чуваць
Марцінкевіча паэзія.
Умеў ён прынадна настроіць
Тон ёмкі ў дудзе – самагудзе,
Што нам і цяпер яна грае,
I вечна канца ёй не будзе...
Я. Купала
Сцэнарый складзены у СШ в. Пяршаі Валожынскага раёна.