Пры планаванні работы на 2012 год перш за ўсё неабходна арыентавацца на
Вид материала | Документы |
- План работы учителей физической культуры и обж на 2011 2012 учебный год. Руководитель, 92.98kb.
- Сучасні методи навчання при вивченні хімічних дисциплін, 123.62kb.
- План работы общеобразовательного учреждения средней общеобразовательной школы №26, 518.31kb.
- План методической работы моу бобровская средняя общеобразовательная школа на 2011-2012, 95.93kb.
- План работы совета депутатов баганского района на 2012 год 13 план работы совета депутатов, 4525.32kb.
- План работы мо «миф» на 2011-2012 учебный год, 30.77kb.
- План работы мо учителей на 2011 2012 учебный год Мероприятия, 282.02kb.
- Общие положения, 56.98kb.
- Гэты беларуска-расейскi слоўнiк прызначаны найперш для вучняў I настаўнiкаў сярэдняй, 2984.17kb.
- Темы письменной работы и рефератов для заочного отделения 2011/2012 уч год, 21.51kb.
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу
Рэкамендацыі
бібліятэкам ЦБС
да складання плана
работы на 2012 год
г. Баранавічы, 2011
Пры планаванні работы на 2012 год перш за ўсё неабходна арыентавацца на прыярытэтныя напрамкі дзейнасці бібліятэк:
- краязнаўчая дзейнасць;
- экалагічнае выхаванне, распаўсюджванне экалагічных ведаў;
- прапаганда здаровага ладу жыцця;
- адраджэнне духоўнасці, эстэтычнае выхаванне;
- арганізацыя сямейнага адпачынку;
- прававое і патрыятычнае выхаванне моладзі;
- дзейнасць клубаў і аматарскіх аб’яднанняў.
Для ўдасканальвання абслугоўвання насельніцтва горада неабходна:
- лічыць абавязковай арыентацыю на галоўныя праграмы, якія існуюць у рэспубліцы, горадзе, запланаваць мерапрыемствы па практычнаму выкананню гэтых праграм;
- абгрунтавана падыйсці да кантрольных паказчыкаў;
- развіваць у бібліятэках спецыялізаваны профіль абслугоўвання;
- праводзіць даследаванні запытаў і інтарэсаў асобных груп карыстальнікаў, па іх выніках укараняць інавацыйныя формы абслугоўвання;
- ствараць пазітыўны імідж бібліятэк, павышаць і замацоўваць іх прэстыж у горадзе;
- ладзіць цесныя сувязі з установамі культуры і зацікаўленымі грамадскімі арганізацыямі.
Трэба ўлічваць, што бібліятэкі не толькі культурна-асветніцкія ўстановы, але, найперш, інфармацыйныя цэнтры. Гэта павінна знайсці сваё месца ў планаванні работы па фарміраванню інфармацыйных рэсурсаў і стварэнні высокаэфектыўнай даведачна-інфармацыйнай службы.
Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць і на раскрыццё фондаў бібліятэк: афармленне выстаў і праглядаў.
Матэрыял рэкамендацый згрупіраваны па раздзелах:
Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання чытачоў – тэарэтычны матэрыял, з вопыту работы бібліятэк на старонках прафесійнай прэсы.
Сцэнарны матэрыял у дапамогу планаванню – як практычная аснова пры падрыхтоўцы масавых мерапрыемстваў.
Рашэннем ААН аб’яўлены:
ХХI стагоддзе - стагоддзе чалавека, стагоддзе адукацыі
2003 - 2012 - дзесяцігоддзе граматнасці ААН: адукацыя для усіх
2005 - 2014 - дзесяцігоддзе адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця ААН
2005 - 2014 - другое Міжнароднае дзесяцігоддзе карэнных народаў свету
2005- 2015 - Міжнароднае дзесяцігоддзе дзеянняў “Вада для жыцця”
2006- 2016- трэцяе дзесяцігоддзе пасля Чарнобыля
2008- 2017 - другое дзесяцігоддзе ААН па ліквідацыі галечы
2010- 2020 - дзесяцігоддзе ААН, прысвечанае пустыням і барацьбе з апустыньваннем
2011- 2020 - дзесяцігоддзе дзеянняў па забяспечванню бяспекі дарожнага руху
2011-2020 – дзесяцігоддзе біялагічнай разнастайнасці
2012 – Рашэннем ЮНЭСКА Сусветнай сталіцай кнігі аб’яўлены г. Ерэван, Арменія
2012 – Генеральная Асамблея ААН аб’явіла Міжнародным годам устойлівай энергетыкі для ўсіх і Міжнародным годам кааператываў
2012 – у Беларусі пройдзе пад зоркай 130-годдзя Народных пясняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
2012 – у Беларусі аб’яўлены Годам кнігі.
2012 – культурнай сталіцай Беларусі абраны Нясвіж.
2012 – птушкай года ў Беларусі аб’яўлены чорны стрыж.
Поспехаў Вам! Аддзел бібліятэчнага маркетынгу
Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання чытачоў
Прапануем Вам шырокае кола артыкулаў, неабходных для практычнай дзейнасці сучасных бібліятэк. Яны дапамогуць пры планаванні работы на новы 2011 год арыентавацца на галоўныя мэты і задачы, якія стаяць перад бібліятэкамі, дадуць распрацоўкі па галоўных праграмах, што існуюць у бібліятэчнай справе.
Абавязкова звярнуць увагу на падрыхтоўку кожнай бібліятэкай тых мерапрыемстваў, якія дапамагаюць ёй выбраць свій асабісты профіль. У многіх артыкулах прапануецца шэраг праблем, якія трэба ўлічваць, каб спаргназаваць запыты карыстальнікаў.
Інавацыі у бібліятэчнай прасторы:
Басова, Е.Ю. Вебинары – это просто! : интервью с руководителем Информационного центра «МЦФЭР ресурсы образования» Еленой Юрьевной Басовой // Школьная библиотека. 2011. № 4. С. 76 – 78.
Градуленко, Л. Вершы ў кішэні, или Библиотечный сэмплинг : [акция по привлечению читателей в библиотеку] / Л. Градуленко // Бібліятэка прапануе. 2011. № 5. С. 34.
Гусева, Е.Н. Библиотеки и инновации: социальные и управленческие аспекты / Е.Н. Гусева // Науч. и техн. б-ки. 2011. № 6. С. 28 – 41. Библиогр. : 16 назв. [инновационная деятельность библиотек как явление, имеющее важное значение для развития библиотечной сферы].
Гусева, Е.Н. Некоторые штрихи к библиотечной инновации / Е.Н. Гусева // Справочник руководителя учреждения культуры. 2010. № 9. С. 36 – 43.
Езова, С.А. Синергетический подход к библиотечному общению / С.А. Езова // Науч. и техн. б-ки. 2011. № 6. С. 42 – 49. Библиогр. : 9 назв. [новые приёмы привлечения читателя в библиотеку; библиотечное общение как саморазвивающаяся система].
Пинчук, Т. Технологии регулярного оповещения удалённых пользователей / Т. Пинчук // Бібліятэчны свет. 2011. № 5. С. 28 – 29.
Редькина, Н.С. “Библиотеки в облаках”, или Возможности использования перспективных информационных технологий / Н.С. Редькина // Науч. и техн. б-ки. 2011. № 8. С. 44 – 54. Библиогр. : 15 назв. [вопросы использования технические средства, социальные сети, мобильные сайты и облачные вычисления].
Семилет, Н.В. “Нельзя быть увядающей фиалкой и работать в библиотеке” / Н.В. Семилет, Г.С. Гречко // Школьная библиотека. 2011. № 5. С. 17 – 20. [экспансия библиотечных услуг за пределы своих стационаров становиться настоятельной необходимостью; интересные формы работы по привлечению детей к чтению].
Соколова, Ю.В. Опыт использования технологии вебинаров в Международной академии бизнеса и новых технологий : [вебинар – онлайн-семинар, презентация через Интернет в режиме реального времени] / Ю.В. Соколова // Науч. и техн. б-ки. 2011. № 4. С. 65 – 70.
Юрик, Инна. Веб 2.0 и инновации в библиотечно-информационной практике / Инна Юрик // Бібліятэчны свет. 2011. № 4. С. 25 – 28.