Хромчанка Альбіна Рышардаўна, ст выкладчык Кожыч Павел Паўлавіч Мінск 2008 г. Змест Змест 2 реферат

Вид материалаРеферат

Содержание


Глава 2. Апісанне праграм 5
Глава 3. Прыклад выкарыстання інфармацыйных тэхналогій пры аналізе старабеларускіх тэкстаў 9
Реферат “Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аналізе старабеларускіх тэкстаў” Уводзіны
Глава 1. Агляд літаратуры
Глава 2. Апісанне праграм
2.2. Апісанне праграм, прызначаных напасрэдна для аналізу старадрукаў
База даных вадзяных знакаў
2. Увядзенне ў навуковае абарачэнне спецыялізаванага інструментарыя і метадалогій, якія дазваляюць
3. Стварэнне электроннай бібліятэкі, якая ўтрымлівае лічбавыя выявы старонак старадрукаў
4. Інфармацыйная праграма "Манускрыпт"
Глава 3. Прыклад выкарыстання інфармацыйных тэхналогій пры аналізе старабеларускіх тэкстаў
Спіс выкарыстанай літаратуры
Прадметны паказальнік да рэферата
Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання
Асабісты сайт у WWW
10.01.01 – Белорусская литература
10.01.02 – Русская литература.
10.01.08 – теория литературы; текстология
10.01.03 – литература народов стран зарубежья
10.01.10 – журналистика
...
Полное содержание
Подобный материал:

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ


Выпускная работа па
«Асновах інфармацыйных тэхналогій»


Магістранта

кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Світы Таццяны

Кіраўнікі:

дацэнт Хромчанка Альбіна Рышардаўна,

ст. выкладчык Кожыч Павел Паўлавіч


Мінск – 2008 г.

Змест


Змест 2

Реферат “Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аналізе старабеларускіх тэкстаў” 3

Уводзіны 3

Глава 1. Агляд літаратуры 4

Глава 2. Апісанне праграм 5

2.1. Апісанне праграм, якія выкарыстоўваюцца пры аналізе тэкстаў любога кшталту 5

2.2. Апісанне праграм, прызначаных напасрэдна для аналізу старадрукаў 6

Глава 3. Прыклад выкарыстання інфармацыйных тэхналогій пры аналізе старабеларускіх тэкстаў 9

Заключэнне 10

Спіс выкарыстанай літаратуры 10

Прадметны паказальнік да рэферата 12

Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання 13

Асабісты сайт у WWW 15

Граф навуковых цікавасцей 16

Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі 17

Спіс літаратуры да выпускной работы 18

Дадатак 19



Реферат “Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аналізе старабеларускіх тэкстаў”

Уводзіны


Старыя літаратурныя творы цiкавыя сёння не толькi таму, што яны старыя. Калi пастарацца больш глыбока пранікнуць у іх сэнс, усвядоміць іх асноўную ідэю і ўзаемасувязь яе з праблематыкай, палітрай моўна-стылёвых сродкаў, у ярчэйшым святле бачны i iншыя матэрыялы пра надзённыя клопаты нашых папярэднiкаў, клопаты, якiя сталi ўжо гiсторыяй.

Асаблівую ўвагу прыцягвае публіцыстычны дыскурс XVI–XVII стагоддзяў (палемічная літаратура як творы перыяду зараджэння публіцыстыкі), таму што на сучасным этапе развіцця літаратуры рэзка ўзрастае ўласцівая прыгожаму пісьменству функцыя пазнання свету.

Тэма палемічнай літаратуры Беларусі XVI–XVII стст. актуальная сёння ў трох аспектах – навукова-літаратуразнаўчым, духоўна-культурным і гра-мадскім. Яе актуальнасць вынікае з прыроды гэтага віду літаратуры, яго функцыянальнага прызначэння і мастацка-эстэтычнай адметнасці. Без глыбо-кага асэнсавання азначанай літаратуры немагчыма поўна і дакладна выявіць заканамернасці развіцця публіцыстычнага стылю, а таксама ўсёй беларускай літаратуры. Менавіта аўтары палемічнай літаратуры заклалі падмурак на-цыянальнай публіцыстыкі, сфарміравалі яе стандарты, вызначылі ключавыя складнікі гэтага тыпу дыскурса і тэарэтычна абгрунтавалі нутраныя законы функцыянавання і логіку пабудовы публіцыстычных твораў.

Натуральна, працэс даследавання азначаных твораў – досыць складаны і працаёмкі, таму што, па-першае, вывучэнне прадмета даследавання вымагае глыбокіх дадатковых ведаў (як мінімум, ведаў пра палітычнае становішча на Беларусі ў пэўны перыяд, а таксама ведання старабеларускай мовы), па-другое, не ўсе творы старабеларускай літаратуры захаваліся да нашага часу, некаторыя захаваліся не ў лепшым стане, а вялікую колькасць з іх можна знайсці толькі ў замежных бібліятэках. Усе гэта прыводзіць да думкі, што выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій змагло б значна палегчыць і палепшыць працэс даследавання.

Інфармацыйныя тэхналогіі ў лінгвістыцы – гэта сукупнасць законаў, метадаў і сродкаў атрымання, захавання, перадачы, распаўсюджання, пераўтварэння інфармацыі пра мову і законы яе функцыянавання з дапамогай камп'ютэра. Мэтай інфармацыйных тэхналогій з'яўляецца вытворчасць інфармацыі для яе аналіза чалавекам і прыняцця на яе аснове рашэння па выкананні пэўнага дзеяння.

Мэтай гэтай працы з’яўляецца пошук аптымальнага вырашэння праблем у вывучэнні старажытных тэкстаў з дапамогай інфармацыйных тэхналогій.

Дзеля дасягнення мэты намі вырашаліся наступныя задачы:
  • ахарактарызаваць праграмы, якія выкарыстоўваюцца для аналізу старадрукаў;
  • разгледзець магчымасці ўказаных праграм.

Глава 1. Агляд літаратуры


Перш чым разгледзець непасрэдна эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аналізе старабеларускіх тэкстаў, адзначым, што ў літаратуры гэтая тэма зусім не распрацаваная. Даследаванні, якія б праводзіліся на тэрыторыі Беларусі ў рэчышчы прымянення інфармацыйных тэхналогій для вывучэння беларускіх старадрукаў, нам не вядомыя. Мяркуем, гэта звязана не толькі і не столькі з адсутнасцю неабходнасці ў выкарыстанні найноўшых тэхналогій у аналізе старабеларускіх тэкстаў ці са складанасцю такога выкарыстання, але з неактыўнасцю даследаванняў старабеларускай мовы. Фундаментальная праца над складаннем этымалагічнага слоўніка беларускай мовы, якой займаецца Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Беларусь, пакуль яшчэ далёка не завершана. Гэта значна ўскладняе даследаванне беларускіх старадрукаў “уручную” і разам з тым у пэўнай ступені перашкаджае выкарыстанню інфармацыйных тэхналогій у такім аналізе, таму што магчымасць стварэння, напрыклад, электроннага слоўніка старабеларускай мовы (перакладнога або тлумачальнага) адсутнічае.

Асноўныя звесткі, што ўдалося знайсці аўтару рэферата, сабраны з разнастайных сайтаў сеткі Інтэрнэт. Падкрэслім, яны скіраваныя на аналіз старажытнарускіх тэкстаў, аднак у пэўнай меры карысныя і для даследчыкаў старабеларускай спадчыны, бо могуць быць узятыя за аснову для праграм, у аснове якіх будзе палягаць старабеларуская мова.

На грунце падрабязнага вывучэння знойдзеных звестак можна зрабіць выснову, што найбольш шчыльна распрацоўкай праграм для аналіза старадрукаў займаюцца расійсія і аўстрыйскія навукоўцы.

Прычым праца вядзецца ў некалькіх накірунках.
  1. Распрацоўка праграмнага забеспячэння для шматмоўнай падтрымкі размеркаваных баз даных [4], што дасць магчымасць навукоўцам з розных краін карыстацца патрэбнымі тэкстамі.
  2. Увядзенне ў навуковае абарачэнне спецыялізаванага інструментара і метадалогій, якія дазваляюць публікаваць у сетцы Інтэрнэт комплексы сярэднявечных дакументаў [5].
  3. Стварэнне электроннай бібліятэкі, якая ўтрымлівае лічбавыя выявы старонак старадрукаў [6].
  4. Стварэнне праграм, якія дазваляюць праводзіць лінгвістычныя, тэксталагічныя, кампазіцыйныя, гістарычныя і інш. даследаванні старадрукаў [7].

Адзначаныя накірункі больш падрабязна разгледзім у наступнай главе. Цяпер толькі падкрэслім, што некаторыя з іх ужо рэалізаваныя і сучасныя навукоўцы могуць імі карыстацца, а некаторыя знаходзяцца толькі на стадыі распрацоўкі.

Глава 2. Апісанне праграм

2.1. Апісанне праграм, якія выкарыстоўваюцца пры аналізе тэкстаў любога кшталту


Варта адзначыць, што ў сучасных умовах дэталёвае вывучэнне якой-небудзь навуковай тэмы пачынаецца з азнаямлення з вялікай колькасцю літаратурных крыніц, недаступных у друкаваным выглядзе. Адзіным выйсцем у дадзеным выпадку з’яўляецца выкарыстанне міжнароднай сеткі Інтэрнэт і пошук у ёй матэрыялаў па кірунках даследавання.

Як наступства пошуку навуковых матэрыялаў у сетцы Інтэрнэт (значэнне якой у сучасных навуковых даследаваннях немагчыма недаацаніць) узнікае неабходнасць выкарыстання тэкставых рэдактараўMicrosoft Word, WordPerfect, WordPro, праграм Acrobat Reader (пры чытанні і стварэнні электронных тэкставых дакументаў), ABBYY FineReader (пры іх распазнанні падчас сканавання) і шэрагу іншых.

Важна адзначыць і неабходнасць валодання навыкамі працы ў такой праграме стварэння прэзентацый для візуалізацыі дакладаў на канферэнцыях, як Microsoft PowerPoint.

Для аўтаматычнай карэктуры тэкстаў існуе праграма, якая носіць назву AfterScan. AfterScan можна выкарыстаць для карэкціроўкі тэксту, уведзенага ўручную, тэксту пасля распазнавання, для апрацоўкі тэкстаў на старажытнай мове, а таксама тэкстаў з Інтэрнэту. Для працы ў гэтых рэжымах створаны спецыяльныя версіі праграмы: Webmaster — для тэкстаў з Інтэрнэту і Antique — для старажытных тэкстаў.

Для праўкі тэксту пасля распазнання ёсць дзве версіі праграмы: Express — самая простая і Professional — з павялічанымі магчымасцямі. Версія Professional можа працаваць з тэкстам, набраным ад рукі, а таксама з тэкстам без формул і інтэрнэт-адрасоў. У яе ёсць магчымасць працы з карыстацкім слоўнікам.

Да таго ж версія Professional дазваляе захоўваць часопіс выпраўленняў для кожнага дакумента. У выніку пасля заканчэння працоўнага дня працу можна спакойна завяршыць, дакумент захаваць, а з раніцы працягнуць праўку з таго месца, дзе яна спыненая. У версіі Express прыходзіцца ўсё рабіць за адзін раз альбо праводзіць аналіз тэксту паўторна.

AfterScan здольная працаваць з вялікім аб'ёмам тэксту і выпраўляць памылкі не на аснове ўбудаванага слоўніка, а на аснове імавернасных і эмпірычных ведаў аб структуры мовы. Праўда, праграма на дадзены момант разумее рускую і англійскую мовы.

AfterScan мае наступныя рэжымы працы: інтэрактыўны і аўтаматычны. Аўтаматычным рэжымам можна карыстацца пры невялікіх тэкстах альбо пры адпрацаваным карыстацкім слоўніку. Інтэрактыўны рэжым разумее пакрокавае выкананне ачысткі з карэкціроўкай карыстачом параметраў ачысткі. Выкарыстанне інтэрактыўнага рэжыму дазваляе не толькі дакладней выконваць праўку, але і лепш зразумець сэнс і алгарытмы працы праграмы.

AfterScan на дадзены момант з’яўляецца адзінай праграмай, якая можа аўтаматычна выпраўляць памылкі, якія ўзнікаюць пры сканаванні і распазнанні тэксту.

Гэтаксама можна ўзгадаць праграмы кантэнт-аналізу, якія грунтуюцца на статыстычных метадах аналізу тэкстаў. Напрыклад, сярод іх:
  • "TACT" – адна з самых "старажытных" праграм, якая працуе яшчэ пад сістэмай DOS. Яна была створана ў адным з універсітэтаў Канады, русіфікавана айчынным навукоўцамі і выкарыстоўваецца досыць часта гісторыкамі пры вывучэнні спецыфічных тэкстаў. Нягледзячы на "сур'ёзны ўзрост" мае досыць шмат функцый, аднак часам з-за праблем русіфікавання дае збоі пры працы;
  • "VAAL" ("ВААЛ") – адна з самых вядомых айчынных праграм кантэнт-аналізу. У ВААЛ-2000 карыстальнік можа сканструяваць свае ўласныя крытэрыі або скарыстацца такімі блокамі аналізу тэксту, як псіхіятрычны аналіз (дыягностыка акцэнтуацыі); псіхааналітычны аналіз; матывацыйны аналіз; эмацыйна-лексічны аналіз; дыягностыка мета-праграм; фона- і колерасемантычны аналіз. Выбар блокаў аналізу для рашэння пэўных задач вызначаецца згодна з тэарэтычнымі перадумовамі і методыкай рэалізацыі аналізу ў ВААЛ, асабістымі перавагамі, узроўнем падрыхтоўкі і задачамі навукоўца. Часцей за ўсё "VAAL" ўжываецца ў маркетынгавых і паліталагічных даследаваннях, што тлумачыцца галоўным недахопам праграмы – яе адносна высокай каштоўнай (кошт самога таннага камплекта "VAAL" складае 450 еўра), што не дазваляе ёй атрымаць шырэйшае распаўсюджванне.

2.2. Апісанне праграм, прызначаных напасрэдна для аналізу старадрукаў


Разгледзім азначаныя праграмы ў адпаведнасці з напрамкамі іх распрацоўкі, вылучанымі на пачатку рэферата.

1. Распрацоўка праграмнага забеспячэння для шматмоўнай падтрымкі размеркаваных баз даных. У першую чаргу яно скіраванае на каталагізацыю і рэстаўрацыю сярэдневяковых рукапісаў і першадрукаў. Найбольш шырока распаўсюджаны метады ідэнтыфікацыі, заснаваныя на аналізе звестак аб паперы, скарыстанай у гістарычнай крыніцы, і ў прыватнасці, звестак аб вадзяных знаках або філігранях. Як сцвярджаюць аўтары артыкула [4], да цяперашняга часу ў шматлікіх навукова-даследчых цэнтрах ужо распрацаваныя і хутка развіваюцца вялікія базы дадзеных сярэднявечных рукапісаў, першадрукаў і змешчаных у іх вадзяных знакаў, аб'ём дадзеных у якіх вымяраецца шматлікімі тысячамі базавых запісаў. Сучасныя базы даных і электронныя каталогі будуюцца, у асноўным, на аснове такіх праграмных сродкаў, як Microsoft Access, Microsoft Excel, dBase і да т.п.

Разам з тым нават такія вялікія базы даных з'яўляюцца, як правіла, лакальнымі і падтрымліваюць толькі адну мову, што рэзка абмяжоўвае эфектыўнасць іх сумеснага выкарыстання навукоўцамі, якія працуюць у гэтай вобласці даследаванняў з аналагічнымі данымі, але выкарыстоўваюць іншыя мовы. Таму наступныя крокі пераходу на лічбавыя тэхналогіі ў дадзенай вобласці павінны быць накіраваныя на стварэнне размеркаваных баз дадзеных са шматмоўнай падтрымкай і на забеспячэнне тэлекамунікацыйнага доступу да звестак.

База даных вадзяных знакаў была створана пры супрацоўніцтве Камісіі палеаграфіі і кадыкалогіі сярэдневяковых рукапісаў Аўстрыйскай АН (г. Вена, Аўстрыя), Камісіі навуковай візуалізацыі Аўстрыйскай АН (г. Вена, Аўстрыя) і Інстытута праблем перадачы інфармацыі Расійскай АН (г. Масква, Расія). У першапачатковым варыянце базы даных была забяспечана падтрымка толькі адной мовы – нямецкай. Зараз вядзецца праца па забеспячэнні шматмоўнай падтрымкі праграмы [4].

2. Увядзенне ў навуковае абарачэнне спецыялізаванага інструментарыя і метадалогій, якія дазваляюць, па-першае, публікаваць у сетцы Інтэрнэт комплексы сярэдневяковых дакументаў, па-другое, праводзіць на базе гэтых калекцый шырокі спектр крыніцазнаўчых даследаванняў і, па-трэцяе, арганізаваць інфармацыйную прастору для сумеснай працы супольнасці даследчыкаў. Аўтары прапануюць платформу, з дапамогай якой можна гэтае меркаванне пацвердзіць рэальным эксперыментам, пераправерыць вынікі гэтага эксперыменту і падыскутаваць аб метадзе. На дадзены момант у сістэму ўводзяцца дакументы двух комплексаў крыніц: комплексу сярэднявечных гістарычных крыніц "Moscowitica-Ruthenica" XII–XVIII стст., а таксама комплексу дакументаў загадавага справаводства з гісторыі горада Дынабурга. Прычым галоўным прынцыпам сістэмы павінна быць апублікаванне тэстаў старадрукаў у Інтэрнэт, таксама як і праведзеных над імі даследаванняў [5].

3. Стварэнне электроннай бібліятэкі, якая ўтрымлівае лічбавыя выявы старонак старадрукаў. Такая работа прадугледжвае выкарыстанне Adobe Photoshop (для ўстаранення дэфектаў зыходных выяў), сістэмы вядзення бібліятэк GreenStone або D-Space. Трэба сказаць такая праграма ўжо створаная і выкарыстоўваецца ў бібліятэцы Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама Нацыянальнай бібліятэцы імя А. Навоі (Узбекістан, Ташкент). Апісаная сістэма распрацавана з выкарыстаннем Borland Delphi 7 і мовы PHP 5, прызначана для работы на платформе Win9x, Win2k. Сістэма ўключае ў сябе такія магчымасці, як прадухіленне праступання надпісаў са зваротнага боку, выраўніванне яркасці і кантраснасці выявы, выдаленне дэфектаў і пятнаў, выдаленне або замена фону; разметка старонкі; збор і рэдагаванне метададзеных, якія апісваюць выяву; пабудова бібліятэкі і яе размяшчэнне на серверы [6].

4. Інфармацыйная праграма "Манускрыпт" [7,8] уяўляе сабой праграмны комплекс, які складаецца з модуляў:

Электронныя выданні. Модуль утрымоўвае электронныя выданні старажытных славянскіх рукапісаў і падае магчымасць фарміравання запытаў і падрыхтоўкі выбарак для атрымання траскрыпцыі тэкстаў і даведкавых матэрыялаў.

Модуль выбарак і запытаў. Модуль прызначаны для выканання складаных запытаў і выбарак на аснове тэксталагічных, лінгвістычных, слоўнікавых і інш. значэнняў адзінак базы дадзеных "Манускрыпт".

Рэдактар. Спецыялізаваны тэкставы рэдактар OldEd прызначаны для ўводу, рэдагавання і фрагментавання тэкстаў і рукапісаў у базе даных інфармацыйна-пошукавай сістэмы "Манускрыпт" (ІПС). Рэдактар рэалізуе наступныя ключавыя функцыі: (a) набор і рэдагаванне тэксту і дадатковай інфармацыі аб ім пры непасрэдным узаемадзеянні з базай дадзеных; (b) паданне тэксту рукапісу ў блізкім да арыгінала выглядзе; (c) вылучэнне і стварэнне адзінак тэксту і праца з іх уласцівасцямі і значэннямі; (d) праца з узаемасувязямі адзінак (стварэнне, перападначаленне, выдаленне, змена ўласцівасцяў і тыпаў сувязяў, праца з іерархічнымі структурамі); (e) падтрымка шматкарыстальницкага рэжыму працы.

Марфалагічны аналізатар (вер. 1-4). Модуль прызначаны для аўтаматычнага аналізу і сінтэзу словаформ старажытнарускай мовы.

Лінгвагеографічная інфармацыйная сістэма "Дыялект". Модуль прызначаны для ўводу, захоўванні і рэдагавання дыялектнай інфармацыі, для фармавання выбарак на яе аснове і для падрыхтоўкі лінгвістычных карт.

Слоўнікі. Модуль прызначаны для ўводу, рэдагавання і ўзгадненні лінгвістычных слоўнікаў інфармацыйна-пошукавай сістэмы "Манускрыпт".

База дадзеных. Модуль прызначаны для рэдагавання ўласцівасцяў і значэнняў аб'ектаў у базе дадзеных "Манускрыпт".

Рэдагаванне. Модуль прызначаны для рэдагавання інфармацыі на партале "Манускрыпт".

Аўтарызацыя. Модуль прызначаны для адміністравання мае рацыю доступу да рэсурсаў партала.

Пераклад. Модуль прызначаны для стварэння шматмоўных рэсурсаў базы дадзеных і партала.

Названая праграма дае магчымасць карыстальніку пасля фрагментавання старажытных славянскіх рукапісаў праводзіць лінгвістычныя, тэксталагічныя, кампазіцыйныя, гістарычныя і інш. даследаванні, а таксама магчымасць дапоўніць спіс аб’ектаў у сістэме, якія даследуюцца.

Неабходнасць захоўвання ў шматтэкставай базе спецыфічных для старажытнаславянскіх моў знакаў і ўключэнняў фрагментаў на іншых мовах прывяла да неабходнасці распрацоўкі ўласнага набору знакаў у стандарце UNICODE. Кадзіровачна-шрыфтавая сістэма "Манускрыпт" уключае ў сябе набор знакаў UTF8LAPREXT1 і сямейства шрыфтоў Menaion. Набор знакаў забяспечвае захоўванне, сартаванне і неабходныя ператварэнні ўсіх ужывальных у шматтэкставай базе знакаў.

Прайграванне варыянтаў напісанняў аднаго і таго жа знака (аж да індывідуальных асаблівасцяў почырку пісцоў) здзяйсняецца з дапамогай неабходных шрыфтоў.

Асновай для шматкарыстальніцкай працы з'яўляецца адкрытая архітэктура інфармацыйна-пошукавай сістэмы і ўжывальная для захоўвання даных СКБД Oracle. Прадугледжаная магчымасць арганізацыі шматкарыстальніцкага доступу да тэкстаў як для прагляду (з дапамогай Web-сайтаў), так і для карэкціроўкі сродкамі рэдактара “Манускрыпт".

Асноўнымі модулямі для працы з калекцыяй сайта з'яўляюцца:
  • сайты і запытальныя формы, якія дазваляюць пазнаёміцца з тэкстамі, паказальнікамі і ажыццявіць выбарку даных;
  • спецыялізаваны рэдактар для ўводу, рэдагавання і фрагментавання тэкстаў;
  • модуль выбарак і запытаў, які дазваляе падрыхтаваць даныя для лінгвістычных, палеаграфічных і тэксталагічных даследаванняў;
  • марфалагічны аналізатар для аўтаматычнага аналізу і сінтэзу словаформ старажытнарускай мовы;
  • модуль граматычных слоўнікаў для ўводу, рэдагавання і ўзгаднення слоўнікавых матэрыялаў [7].

Мадэль дазваляе захоўваць і апісваць практычна любыя аб'екты, якія цікавяць або могуць зацікавіць даследчыка. Так, аб'ектамі-адзінкамі з'яўляюцца тэксты, тэкставыя словаформы, марфемы, пунктуацыйныя знакі, сінтагмы, прапановы, фрагменты, выдзеленыя на вызначанай падставе, і інш. Любая адзінка можа валодаць унікальным наборам характарыстык, вызначаных яе тыпам. У інфармацыйна-пошукавай сістэме адсутнічаюць якія-небудзь абмежаванні на спіс доследных аб'ектаў. Магчыма даданне новых аб'ектаў, напрыклад, вылучэнне адзінкі, якая валодае пэўнымі ўласцівасцямі, у новы тып [8].

Глава 3. Прыклад выкарыстання інфармацыйных тэхналогій пры аналізе старабеларускіх тэкстаў


Нягледзячы на тое, што праграм для аналізу старажытных тэкстаў, здавалася б, шмат, ніводная з іх не можа стаць паўнавартасным дапаможцам. Як ужо адзначалася вышэй, невывучанасць старабеларускай мовы (а можа і адсутнасць вострай цікавасці да яе) стала прычынай таго, што ніводная з апісаных праграм не прыдатная для аналізу беларускіх старадрукаў.

У цяперашні час максімальная карысць інфамацыйных тэхналогій у рэчышчы разгледжанай тэмы ў тым, каб па-першае, знайсці інфармацыю ў сетцы Інтэрнэт, па-другое, забяспечыць магчымасць прачытання знойдзенай інфармацыі ў электронным выглядзе.

Тэарэтычна праграмы для аналізу старажытнарускіх тэкстаў могуць стаць асновай і прыкладам для распрацоўкі аналагічных праграм для старабеларускай літаратуры. Галоўная перашкода для гэтага цяпер, мяркуем, у адсутнасці слоўнікаў старабеларускай мовы на традыцыйных носьбітах, якія маглі б выкарыстоўвацца пры стварэнні адпаведных праграм.

Заключэнне


Аналіз старабеларускіх тэкстаў знаходзіцца на памежжы лінгвістыкі і літаратуразнаўства, таму што ў ім аднолькава істотныя як моўныя характарыстыкі тэкстаў, так і іх літаратурныя якасці, сэнсавае і ідэйнае напаўненне. На жаль, сёння выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій ні ў мовазнаўстве, ні ў літаратуразнаўстве не распрацаваныя належным чынам. Акрамя праграм, што фактычна выкарыстоўваюцца ва ўсіх сферах навукі, – тэкставых рэдактараў і Інтэрнэт, мы можам назваць хіба што праграмы для сацыялагічных даследаванняў; і то ў дадзеным вырадку яны могуць выкарыстоўвацца толькі пры пэўнай дапрацоўцы.

Думаецца, такая сітуацыя звязана найперш з тым, што для стварэння адпаведных праграм патрэбны дасканалы і грунтоўны аналіз вядомых старадрукаў. А ён якраз не проста не завершаны, ён яшчэ толькі дасягнуў свайго апагею. Таму зусім натуральна, што беларускія навукоўцы мусяць пакуль што сваімі сіламі змагацца над аналізам старадрукаў.

Такім чынам, актуальнымі і неабходнымі сёння маглі б стаць на першым этапе распрацоўкі праграм, якія маглі б дазваляць даследчыкам старабеларускай літаратуры аўтаматычна перакладаць такую літаратуру на сучасную мову (ці хаця б пераводзіць яе на сучасны алфавіт), праводзіць кантэнт-аналізы розных відаў (напрыклад, на паўтаральнасць слоў, іх семантыку і г.д.).


Спіс выкарыстанай літаратуры





  1. Зубов, А. В. Информационные технологии в лингвистике /А. В. Зубов, И. И. Зубова. – М., 2004.
  2. Курсовые и дипломные работы: от выбора темы до защиты / авт.-сост. И. Н. Кузнецов. – Минск, 2003.
  3. Фуркин, Б. А. Информационные технологии в глобальном мире: социально-философский анализ / Б. А. Фуркин; автореферат диссертации. – М., 2005.
  4. Карнаухов, A. B. Прикладное программное обеспечение для многоязыковой поддержки распределенных баз данных / A. B. Карнаухов, Э. Венгер, B. Н. Карнаухов, и др. – Режим доступа: ссылка скрыта.
  5. Кравцов, И. В. Технологии создания информационной системы для работы с полнотекстовыми базами данных исторических документов / І. В. Кравцов, В. О. Филатов. – Петрозаводский государственный университет, Россия.
  6. Южиков, В. С. Компьютерная система для создания и поддержки электронных коллекций старинных книг / В. С. Южиков. – Казанский государственный университет, Россия.
  7. Баранов, В. А. Полнотекстовая многоязычная база данных древних славянских рукописей «Манускрипт»: опыт создания, использования и предоставления доступа / В. А. Баранов. – Режим доступа: ссылка скрыта.
  8. Гнутиков, Р. М. Редактор OldEd как специализированный инструмент для редактирования документов в базе данных «Манускрипт» / Р. М. Гнутиков, В. А. Баранов. – Удмуртский государственный университет, Ижевск, Россия.



Прадметны паказальнік да рэферата





A

AfterScan 5, 6

M

Microsoft PowerPoint 5, 17, 18

Microsoft Word 5

Moscowitica-Ruthenica 7

W

WordPerfect 5

WordPro 5

І

Інтэрнэт 4, 5, 7, 9, 10, 14

Інфармацыйныя тэхналогіі 3, 4

М

Манускрыпт 7, 8, 9, 13

п

праграмы кантэнт-аналіза 6



Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання



ссылка скрыта

сайт, дзе можна спамаваць праграму “Манускрыпт”.


ссылка скрыта

сайт з тэзісамі дакладаў на канферэнцыі EVA (Electronic Imaging & the Visual Arts) - "Электронныя малюнкі і візуальныя мастацтвы" - арганізуюцца фірмай VASARI Enterprises (Велікабрытанія) c 1989 года па даручэнні і пры фінансавай падтрымцы Камісіі Еўрапейскай Супольнасці ў рамках праектаў EVA Cluster і EVA Cluster II. Канферэнцыі EVA праводзяцца ў розных краінах; кожны год праводзіцца "вялікая EVA" у Велікабрытаніі, а таксама некалькі канферэнцый у іншых еўрапейскіх краінах, прысвечаных больш спецыфічным пытанням. У 1998 годзе ўпершыню канферэнцыі EVA выходзяць за рамкі Заходняй Еўропы: акрамя канферэнцый у Фларэнцыі, Парыжы, Кембрыджы (Велікабрытанія), Афінах, Вене, Берліне канферэнцыі праводзіліся ў Лос-Анжэлесе (ЗША), у Гіфу (Японія) і ў Маскве. У 1999 году канферэнцыі EVA адбыліся ў Фларэнцыі, у Тэхасе, у Нью-Ёрку, у Эдынбурзе (Шатландыя), у Маскве, у Берліне.

У апошнія гады тэмы канферэнцый становяцца значна шырэй і ўключаюць агульныя пытанні ўжывання новых тэхналогій у культуры і мастацтве, пэўныя праекты і распрацоўкі, праблемы мае рацыю на інтэлектуальную ўласнасць, праблемы адукацыі, міжнароднае супрацоўніцтва, праграмы і праекты Камісіі Еўрапейскай Супольнасці.


ссылка скрыта

сайт “Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы”, які змяшчае вялікую колькасць прававых, літаратурных тэкстаў часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, а таксама мае спіс вэб-рэсурсаў, куды ўваходзяць спасылкі на сайты беларускіх і замежных бібіліятэк, дзе можна знайсці іншыя творы старабеларускай літаратуры.


ссылка скрыта

Сайт Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Тут размешчаны матэрыялы, датычныя падрыхтоўкі навуковых кадраў, прысуджэння навукоўцам ступеняў і званняў, кароткія пашпарты спецыяльнасцяў і праграмы-мінімумы кандыдацкіх іспытаў па спецыяльнасці.


ссылка скрыта

Пошукавая сістэма Google. Дазваляе вырабляць просты пошук па ключавых словах, магчымы варыянт пашыранага пошуку па групах (сярод кніг, музычных файлаў або відэафайлаў, навін і г.д.), спецыяльным прыкметам (азначэнне, тып файла) і г.д. Пошук інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт аўтар звычайна пачынае з гэтага сайта.

ссылка скрыта

Scirus – найбольш поўная пошукавая сістэма для навукоўцаў у Інтэрнэце. Заснаваная на апошніх пошукавых тэхналогіях, яна шукае больш чым у 300 мільёнах вызначаных для навукі Web-старонках, дазваляючы карыстачам хутка знаходзіць навуковыя звесткі; апошнія публікацыі; часопісы, якія рэцэнзуюцца; патэнты і часопісы, якія звычайна прапускаюць іншыя пошукавыя сістэмы.

Пошукавік прапаноўвае ўнікальныя функцыянальныя магчымасці для навукоўцаў і даследчыкаў. Scirus дапаможа Вам хутка вызначаць месцазнаходжанне навуковай інфармацыі ў Інтэрнэце:

  1. адфільтроўвае ненаучные сайты;
  2. знаходзіць якія рэцэнзуюцца артыкулы фармату PDF і файлы PostScript, якія з'яўляюцца часта нябачнымі для іншых пошукавікаў;
  3. шукае глыбей чым іншыя пошукавыя сістэмы, паказваючы, такім чынам, патрэбную інфармацыю.

З сайтам Scirus, Вы можаце:

  1. вылучыць дыяпазон прадметных абласцей для пошуку;
  2. павузіць ваш пошук па пэўным аўтару, часопісу або артыкулу;
  3. абмежаваць пошук дыяпазонам даты;
  4. знайсці інфармацыю аб навуковых канферэнцыях, рэзюмэ і патэнтах;
  5. удасканаліць, наладзіць і захаваць вынікі пошуку.


ссылка скрыта

Сайт прысвечаны праблеме літаратурнага тэксту, яго паходжанню, аўтарству, жыцці ў грамадстве. Тут мы можам знайсці наступныя падзелы: бібліятэка (сабраная розная інфармацыя аб тэксце як крыніцы інфармацыі), бібліяграфія (разглядаюцца праблемы кнігазнаўства, тэксталогіі, крыніцазнаўства і інш.), персаналіі, публікацыі і шматлікія іншыя. На сайце функцыянуе форум, на якім можна абмеркаваць розныя праблемы звязаныя з тэксталогіяй. Сайт навуковы, сур'ёзны, але займальны і, несумнеўна, карысны для тых, хто займаецца вывучэннем літаратурнага працэсу.


ссылка скрыта

На сайце знаходзяцца электронныя кнігі і бібліяграфія па гісторыі ВКЛ 13–18 стст., даюцца адрасы першакрыніц, а таксама прыкладаецца кароткае апісанне некаторых крыніц. Сайт вельмі карысны для пошуку літаратуры па тэме, для стварэння тэарэтычнай базы па тэме даследавання.

Асабісты сайт у WWW



ссылка скрыта


Граф навуковых цікавасцей


магістранткі Світы Т. А. факультэта журналістыкі

Спецыяльнасць “журналістыка”


Смежные

специальности

10.01.01 – Белорусская литература
  1. Інтэртэктстуальнасць мастацкай творчасці;
  2. Беларуская літаратура ў еўрапейскім і сусветным літаратурным кантэксце;
  3. Літаратурная крытыка.




10.01.02 – Русская литература.
  1. Взаимодействие и взаимосвязь русской литературы с другими литературами (в первую очередь с белорусской).
  2. Герменевтика и семиотика художественного творчества.
  3. Интертекстуальность художественного творчества.
  4. Художественный перевод как часть литературного процесса.




10.01.08 – теория литературы; текстология
  1. Выяўленчыя сродкі.
  2. Мова літаратурных твораў.
  3. Тэорыя мастацкага перакладу.
  4. Прынцыпы выдання мастацкіх твораў. Тыпы выдання.







10.01.03 – литература народов стран зарубежья
  1. Система образов в творчестве зарубежных классиков мировой литературы.
  2. Язык художественных произведений зарубежных писателей.




Основная

специальность



10.01.10 – журналистика
  1. Жанрово-групповые, структурные и стилевые процессы.
  2. Эстетика публицистического и эссеистического творчества.
  3. Литературно-художественная критика.
  4. Дискурсный анализ СМИ.
  5. Социальные, политические, кономические и психологические аспекты  журналистики



Сопутствующие

специальности

10.02.01 – белорусский язык
  1. Сучасны стан, дыяхранічныя і тыпалагічныя праблемы станаўлення, развіцця і функцыянавання беларускай мовы.
  2. Праблемы норм беларускай літаратурнай мовы ў гістарычным развіцці і на сучасным этапе.
  3. Даследаванне функцыянальных стыляў беларускай мовы.
  4. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах беларуска-рускага двухмоўя.




10.02.19 – теория языка
  1. Даследуецца функцыянаванне моў ў грамадстве, змены іх сацыяльнага статуса, сфер выкарыстання, сацыяльных функцый (дыялектны, нацыянальны, міжнародны статус; канфесіянальныя, юрыдычныя, літаратурна-паэтычныя і іншыя сферы выкарыстання моў і г.д.), лінгвагеаграфічнае чляненне і гістарычная эвалюцыя моў, соцыялінгвістычны аспект білінгвізма.




10.02.02 – русский язык
  1. функциональные стили русского языка, жанры речи;
  2. функционирование русского языка в условиях русско-белорусского и белорусско-русского двуязычия



Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі


Прэзентацыю магістэрскай дысертацыі аўтара, выкананую ў пакеце Microsoft PowerPoint, можна паглядзець, перайшоўшы па наступнай спасылцы: ссылка скрыта

Спіс літаратуры да выпускной работы





  1. Microsoft PowerPoint 2003 : самоучитель / М. В. Спека. – М., СПб., К. : Диалектика, 2004.
  2. Microsoft Office XP в целом : наиб. полное рук-во / Ф. Новиков, А. Яценко. – СПб. : БХВ-Петербург, 2002.
  3. Волков, В. Понятный самоучитель работы в Microsoft EXCEL / Владимир Волков. – СПб. : Питер, 2003.
  4. Гончаров, А. Ю. ACCESS 2003: самоучитель с примерами / А. Ю. Гончаров. – М. : Кудиц-Образ, 2004.
  5. Елизаветина, Т. М. Компьютерные презентации: от риторики до слайд-шоу / Т. М. Елизаветина. – М. : КУДИЦ ОБРАЗ, 2003.
  6. Курбатова, Е. А. Microsoft Excel 2003 [краткое руководство] / Е. А. Курбатова. – М., СПб., К. : Диалектика, 2004.
  7. Шафрин, Ю. А. Информационные технологии: учеб. пособие : в 2 ч. / Ю. А. Шафрин. – М. : Лаборатория Базовых Знаний, 2003. – Ч. 1: Основы информатики и ИТ.
  8. Шафрин, Ю. А. Информационные технологии : учеб. пособие : в 2 ч. / Ю. А. Шафрин. – М. : Лаборатория Базовых Знаний, 2003. – Ч. 1 : Офисная технология и ИТ.


Дадатак