Змест

Вид материалаДокументы

Содержание


Спіс абазначэнняў да выпускной працы
Глава І. Агляд літаратуры да рэферата
Глава ІІ. Методыка даследавання
Глава ІІІ. Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у вывучэнні антысавецкіх маладзёжных арганізацый у Заходняй Беларусі
ІІІ. 2. Вопыт работы з некаторымі інтэрнет-рэсурсамі па праблеме даследавання
Спіс літаратуры да рэферата
Прадметны ўказальнік да рэферата
Інтернэт рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання.
Прыватны сайт у інтэрнэце rod.ru Граф навуковых інтарэсаў
07.00.03 - усеагульная гісторыя
07.00.15 - гісторыя міжнародных зносін і знешняй палітыкі
07.00.06 - археалогія
07.00.09 - гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследвання
23.00.01 - тэорыя палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі
07.00.02 - айчынная гісторыя
12.00.01 - тэорыя і гісторыя права і дзяржавы; гісторыя прававых вучэнняў
13.00.02 - тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя)
23.00.04 - палітычныя праблемы міжнародных сістэм і глабальнага развіцця
24.00.01 - тэорыя і гісторыя культуры
Прэзентацыя магістарскай дысертацыі
...
Полное содержание
Подобный материал:

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

Выпускная праца па
«Асновам інфармацыйных тэхналогій»


Магістрант кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Ярмац Аляксандр

Кіраўнікі:

прафесар, доктар гістарычных навук Ладысеў Уладзімір Фёдаравіч;

дацэнт Пазнякоў Андрэй Міхайлавіч

Мінск - 2009

Змест


Змест 2

Спіс абазначэнняў да выпускной працы 3

Уводзіны 4

Глава І. Агляд літаратуры да рэферата 6

Глава ІІ. Методыка даследавання 8

Глава ІІІ. Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у вывучэнні антысавецкіх маладзёжных арганізацый у Заходняй Беларусі 9

ІІІ.1. Магчымасці Microsoft Office Access у працы з крыніцамі вывучэння маладзёжных антысавецкіх арганізацый у Заходняй Беларусі 9

ІІІ. 2. Вопыт работы з некаторымі інтэрнет-рэсурсамі па праблеме даследавання 14

Заключэнне 16

Спіс літаратуры да рэферата 17

Прадметны ўказальнік да рэферата 18

Інтернэт рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання. 19

Прыватны сайт у інтэрнэце 23

Граф навуковых інтарэсаў 24

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі 28

Прыклады тэставых заданняў па інфармацыйных тэхналогіях 31

Спіс літаратуры да выпускной работы 32

Спіс абазначэнняў да выпускной працы


БД – база дадзеных,

БССР – Беларуская савецкая сацыялістычная рэспубліка,

ІТ – інфармацыйныя тэхналогіі

СКБД – сістэмы кіравання базамі дадзеных,

СССР – Саюз савецкіхсацыялістычных рэспублік,

PDF – Portable document format,

DjVu – Digital View,


Уводзіны


Праблема антысавецкага руху на Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца малавывучанай. Фактычна, на дадзены момант адбываецца назапашванне матэрыялу па розных аспектах, асобах, падзеях, звязаных з антысавецкім падполлем, а больш глыбокае даследаванне, аналіз яго як з’явы ад самага ўзнікнення да лагічнага завяршэння пакуль не пачаўся, за выключэннем некаторых спробаў асобных аўтараў падагульніць вядомую інфармацыю. У гэтым спецыфіка і адметнасць аб’екта маёй дысертацыйнай працы. Галоўнымі яе крыніцамі з’яўляюцца:
  • архіўныя дадзеныя, прадстаўленыя ў выглядзе даклажных запісак, справаздач прадстаўнікоў органаў дзяржаўнаў бяспекі і інш;
  • успаміны ўдзельнікаў падзей і сучаснікаў;
  • матэрыялы прэсы 40-50-х гг. ХХ ст., як дзяржаўнай, так і эмігранцкай.

Падчас працы з крыніцамі выяўляецца багаты фактычны матэрыял. Гэта і прозвішчы, лёс ўдзельнікаў антысавецкіх арганізацый, колькаць чальцоў ў іх, час існавання, месца размяшчэння і інш. Гэта патрабуе сістэматызацыі гістарычнага матэрыялу для наступнага яго глыбокага вывучэння. Масавыя гістарычныя крыніцы ўжо атрымалі досвед сістэматызацыі пры прывядзенні іх дадзеных ва ўніфікаваныя анкеты, табліцы, базы дадзеных. Такім чынам, з’яўляецца неабходным і карысным арганізаваць інфармацыю ў зручную сістэму. Вядомым прыкладам з’яўляецца база дадзеных па рэпрэсаваным у СССР на працягу 1937 – 1938 гг., што размешчана на сайце http:/memo.ru, дзе можна даведацца аб лёсе сваіх рэпрэсаваных сваякоў, проста ўвёўшы іх прозвішчы ў пошукавік.

"Большасць прыкмет, што характарызуюць гістарычныя аб'екты, - пісаў яшчэ Кавальчанка І.Д., - з'яўляюцца якаснымі, атрыбутыўнымі. Яны не маюць адзінак вымярэння, г.зн. адпаведныя ўласцівасці не могуць быць выяўлены ў тых або іншых метрычных паказчыках" [6. 336].

Гэта ўскладняе прывядзенне крыніцы да формы ўніфікаванай анкеты, дзе кожны радок і элемент будуць мець значэнне паводле прынцыпаў пабудовы базы дадзеных (БД). Таму, першапачатковай задачай сістэматызацыі патрэбна каб быў пошук такіх прыкмет крыніцы, якім уласціва праяўленне на працягу ўсяго масіва крыніц, тады будзе створана аснова для далейшых гістарычных гіпотэз.

Вопыт працы з базай дадзеных будзе падрабязней апісаны ў асноўнай частцы.

Улічваючы бязмежныя здольнасці Інтэрнету ў сучасным свеце, вялікім крокам у развіцці дадзенай праблемы можа стаць стварэнне інтэрнет-рэсурса, прысвечанага адмыслова дадзенай тэме. Першым крокам добра было б проста сабраць тыя матэрыялы, артыкулы, дакументы, якія ўжо ёсць у сусветнай павуціне ці зрабіць на іх спасыкі на асобнай старонцы, бо на сваім вопыце сутыкнуўся з праблемай іх знаходжання. Цікавай з’яўляецца ідэя форума, накшталт таго, які існуе па праблеме расстэлу польскіх ваеннапалонных у Катыні, дзе гісторыкі і аматары з Расіі, Польшчы, Беларусі і інш. вядуць канструктыўную дыскусію, знаёмяць са сваім асмысленнем трагічных падзей, сваімі гіпотэзамі і меркаваннямі, якія пры крытычным падыходзе, безумоўна, вартыя ўвагі.

З-за таго, што праблема, якой я прысвяціў сваю дысертацыю толькі распрацоўваецца, адмыловых зборнікаў крыніц, манаграфій, прысвечаных ёй пакуль няма, інтэрнет-рэсурсы з’яўляюцца каштоўнымі крыніцамі атрымання інфармацыі – як правіла, электронных версій некаторых дакументаў, мемуараў і г.д. Некаторыя з іх будуць пра Па электроннай пошце ўдаецца звязвацца з некаторымі айчыннымі даследчыкамі, удзельнічаць у гістарычных форумах.

Праблемам, блізкім да тэмы маёй дысертацыі прысвечаны шэраг інтэрнет-сайтаў, прыватных блогаў (С. Ярша, напрыклад), форумаў, падрабязней пра якія будзе напісана ніжэй.

Такім чынам, напісанне гістарычнай навуковай працы абсалютна немагчыма на дадзены момант без хоць якога выкарыстання інфармацыйных тэхналогій, пачынаючы з Microsoft Office і скончваючы рознымі ваенна-гістарычнымі, архітэктурнымі 3D-рэканструкцыямі.

Глава І. Агляд літаратуры да рэферата


Улічваючы тое, што тэма майго дысертацыйнага даследавання адносна малавывучана, ступень прымянення ў ёй інфармацыйных тэхналогій знаходзіцца на пачатковай стадыі. У гэтым, як тое ні дзіўна, ёсць плюсы – магчымасць выкарыстоўваць ужо назапашаны вопыт прымянення ІТ у самых разнастайных гістарычных сферах, карыстацца дасягненнямі гістарычнай інфарматыкі – дастаткова новай дысцыпліны, што цяпер актыўна развіваецца і выкладаецца на нашым гістарычным факультэце БДУ і ва ўніверсітэтах суседніх краін. Вялікі ўнёсак у развіццё накірунку зроблены расійскімі даследчыкамі І.М. Гарсковай і Л.І. Бародкіным, беларускімі – Балыкінай Е.М., Ліпніцкай В.Л., Паповай А.Э. Іх падручнікі па гістарычнай інфарматыцы змяшчаюць тэарэтычныя і практычныя аспекты прымянення ІТ у гісторыі [1,5].

Што датычыцца баз дадзеных, як накірунку гістарычнай інфарматыкі, то яны сталі аб’ектам даследавання той жа Гарсковай І.М., Слаўко Т.І., Алімгазінаў К. і інш [2]. Іх працы прысвечаны як агульнай тэорыі і методыцы стварэння баз дадзеных на падставе гістарычных дадзеных, так і разгляду прыватных выпадкаў. Так, асабліва карысным быў для мяне артыкул апошняга, прысвечаны вопыту стварэння БД для крыніц асабістага паходжання, мемуараў у прыватнасці, бо яны, як адзначалася – важкая крыніца і майго даследавання. Корганюк Ю.Г. аналізуе стварэнне паўнатэкставых баз дадзеных, як сінтэтычнага жанру навукова-гістарычнай творчасці.

У якасці прыкладаў найбольш вядомых гістарычных БД можна прывесці Базу дадзеных карпарацый Расійскай імперыі (1700–1914 гг.), складзеную прафесарам Луізіанскага ўніверсітэта Томасам Оуэнам (Thomas C. Owen), БД “Партархив”, што змяшчае матэрыялы аб дзейнасці сучасных расійскіх грамадска-палітычных арганізацый і ставіць сваёй мэтай магчымасць больш поўнай і рэпрэзентатыўнай карціны станаўлення, развіцця і функцыянавання расийскай шматпартыйнасці. Яскравым прыкладам таго, як гістарычная база дадзеных можа выконваць і важкія сацыяльныя функцыі, з’яўляецца ўжо ўпамянутая БД па рэпрэсаваным 1937 – 1938 гг., адкрытая для агульнага доступу.

Што датычыцца выкарыстання Internet-рэсурсаў, карысным было для мяне азнаямленне з падручнікам МДУ “Информационные технологии для историков”, у якім падрабязна выкладзены асаблівасці і перавагі розных браўзераў, фарматаў файлаў, з якімі часцей за ўсё прыходзіцца сустракацца ў інтэрнэце. У гэтай жа кнізе асобныя главы прысвечаны навыкам працы з Microsoft Office , прыкладам аналізу інтэрнет-сайтаў і іншых рэсурсаў[5].

Метады гістарычнага даследавання даступна выкладзены ў працы Кавальчанкі І.Д. Кніга ўжо не новая, але не траціць сваёй актуальнасці ва ўмовах, калі на метадалогію даследаванняў ў нашай краіне звяртаецца ўсё большая ўвага. Падрабязнае яе апісанне патрабуецца і ў нашых магістарскіх працах [5].

Відавочна, з часам, даследаванняў, якія будуць пашыраць межы выкарыстання ІТ у гісторыі будзе ўсё больш. Таму праблема разумнага і карыснага сінтэзу гэтых накірункаў стане актуальнай для кожнага гісторыка, а не толькі спецыяліста ў гістарычнай інфарматыцы. Гэта падцвердзіла праца над дадзеным рэфератам.

Глава ІІ. Методыка даследавання


Сярод метадаў, якімі, нават падсвядома, мы карыстаемся ў сваёй даследчыцкай дзейнасці з’яўляюцца агульналагічныя метады – аналіз і сінтэз, індукцыя і дэдукцыя. Дадзены рэферат не з’яўляецца выключэннем. Так, метад аналізу дапамог вылучыць з інфармацыйных тэхналогій тыя, якія ў найбольшай ступені дапаўняюць тэму майго даследавання, , праналізаваць іх, адзначаючы дадатныя і адмоўныя бакі.

Пасля накаплення і асмыслення тэарэтычнага матэрыялу, метады індукцыі і дэдукцыі дапамаглі сістэматызаваць яго, вывесці агульнае і прыватнае, зрабіць вывады.

У працэсе аналізу інтэрнет-рэсурсаў па тэме магістарскай працы прымяняўся параўнаўчы метад, які дазваляў казаць аб падабенствах і адрозненнях аб’ектаў. З дапамогай параўнання я вылучыў якасныя характарыстыкі асобных інтэрнет-рэсурсаў, праграм і г.д., ажыццяўляў іх класіфікацыю і даў адпаведную адзнаку.

У рэшце рэшт, агульныя высновы ў рэфераце, і прыватныя па кожнай главе зроблены з выкарыстаннем метаду абагульнення.

Глава ІІІ. Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у вывучэнні антысавецкіх маладзёжных арганізацый у Заходняй Беларусі

ІІІ.1. Магчымасці Microsoft Office Access у працы з крыніцамі вывучэння маладзёжных антысавецкіх арганізацый у Заходняй Беларусі


Асаблівасцю крыніц і літаратуры па маёй магістарскай дысертацыі з’яўляецца іх насычанасць вялікай колькасцю інфармацыі, малавядомай шырокаму колу ў Беларусі. А разам з тым, праз антысавецкія арганізацыі, арышты і зняволенні ў лагерах прайшла дастаткова вялікая колькасць людзей, нашчадкі якіх магчыма і не ведаюць аб лёсе сваіх продкаў. Таму, на маю думку, актуальным з’яўляецца пытанне стварэння базы дадзеных, якая б змяшчала біяграфічныя звесткі аб удзельніках гэтых суполак, саміх арганізацыях. Тады тыя, хто цікавіцца змогуць даведацца аб жыцці і палітычнай дзейнасці сваіх родных, знаёмых і г.д., не кажучы ўжо карыснасці такой БД з навуковага пункту погляду. Стварэнне паўнавартаснай базы дадзеных - справа будучыні, але ў працэсе напісання дыпломнай і магістарскай дысертацыі я спрабаваў сабраць і абагульніць пакуль невялікі пласт інфармацыі ў БД, для зручнага і хуткага доступу да яе.

Улічваючы, што вялікая частка матэрыялаў дысертацыі знаходзіцца ў мемуарах у тым ліку, трэба сказаць некалькі словаў аб іх. Мемуары якія ўяўляюць сабой багатую, але супярэчлівую гістарычную крыніцу.

Асаблівасці ўспамінаў, як апавядальных гістарычных крыніц, складаюцца перш за ўсё у спецыфіцы захаванасці і асвятленні ў іх інфармацыі. Як лічыць заходні даследчык квантытатыўнай гісторыі, калі сумаваць прыкметы, што паказваюць спецыфіку гістарычных крыніц у дачыненні да ўзроўня іх структурыраванасці і сумяшчальнасці з мадэлямі, на якіх заснаваныя сістэмы кіравання базамі дадзеных, то большасць часта сустракаемых цяжкасцяў можна звесці да рознага кшталту нестандартнасці (нерэгулярнасці) дадзеных, у прынцыпе, звычайнай з’явай для гістарычных крыніц .

Дадзеным, што размяшчаюцца ў мемуарах ўласціва залежнасць і ад асобасных арыентыровак аўтара, як па характары выкладання, так і па фактах, што маюць месца ў крыніцы. Такім чынам, успаміны як ні адна іншая гістарычная крыніца характарызуюцца ўрыўкавасцю прыведзеных аўтарам звестак, абумоўленай як аўтарскімі перакананнямі перад выбарам фактаў, так уласцівасцямі памяці, што ускладняе іх змяшчэнне ў жорсткую структуру рэляцыйнай БД. Але ігнараваць такую каштоўную крыніцу ведаў таксама нельга. Таму важным этапам працы з’яўляецца аналіз даставернасці крыніцы, вылучэння з яе неабходнай інфармацыі.

Microsoft Office Access 2003 – база дадзеных, сфарміраваная на аснове табліц з дадзенымі, паміж якімі ўстанаўліваюцца сувязі. Дзякуючы такой базе я артрымаў магчымасць накопліваць і сістэматызаваць самую разнастайную інфармацыю, шукаць і сартыраваць аб’екты ў адпаведнасці з выбранымі (ці загадзя заданымі) крытэрыямі, ствараць формы для ўвядзення дадзеных, а таксама генерыраваць на аснове маючыхся запісаў прыгожа аформленыя справаздачы.

Згодна расійскімі вучонымі Бародкіну і Гарсковай, праектаванне гістарычнай базы дадзеных дзеліцца на два этапы: пабудова інфалагічнай (інфармацыйна-лагічнай, або семантычнай) мадэлі і даталагічнай мадэлі [5. 104 - 105].

Інфалагічнае праектаванне заснавана на аналізе прадметнай вобласці і магчымых інфармацыйных запытаў да будучай базы дадзеных, якая павінна ўяўляць сабой інфармацыйную мадэль гэтай прадметной вобласці. На гэтым этапе праектавання неабходна выявіць асноўныя інфармацыйныя аб'екты з іх уласцівасцямі, а таксама сувязямі паміж імі, г. зн. Інфалагічнае праектаванне звязана са структураваннем інфармацыі. Яно дазваляе задаць структуру будучай базы дадзеных на паперы, яшчэ да працы з кампутарам.

У нашым выпадку галоўнымі крыніцамі для стварэння БД з’яўляюцца мемуары ўдзельнікаў падзей – чальцоў антысавецкіх арганізацый. Гэта, у першую чаргу успаміны Васіля Супруна, Надзеі Дземідовіч, Фурс А., Умпіровіч А. і інш, а таксама матэрыялы крымінальных спраў, справаздач супрацоўнікаў партыйных і органаў бяспекі на месцах [3,4,7,8]. У гэтых крыніцах адлюстравана дзейнасць некалькіх арганізацый, іх удзельніках, праграмных пунктах, асноўных мерапрыемствах і інш.

У выніку аналізу неабходна выявіць асноўныя інфармацыйныя аб'екты, або сутнасці, інфармацыя аб якіх маецца ў крыніцах. У інфармацыйных аб'ектаў ёсць вызначаныя ўласцівасці - атрыбуты. Акрамя таго, сутнасці існуюць не ізалявана адзін ад аднаго - паміж імі маюцца тыя або іншыя залежнасці, або сувязі. Сутнасць - гэта тып, або клас, аб'ектаў; пэўныя аб'екты кожнага класа завуцца экземпляры. Аналагічна, паняцці тыпу і экземпляра можна ўжываць для атрыбутаў і сувязяў.

Паколькі ўсе экземпляры павінны адрознівацца, адзін з атрыбутаў звычайна грае ролю ідэнтыфікатара, які павінен адназначна ідэнтыфікаваць кожны экземпляр, г. зн. яго значэнні не павінны паўтарацца. Такі атрыбут называецца ключавым.

У дадзеным канкрэтным прыкладзе, крыніцы даюць інфармацыю аб антысавецкіх арганізацыях і іх удзельніках. Менавіта яны і з’яўляюцца сутнасцямі ў нашай базе дадзеных. Арганізацыі з’яўляюцца галоўнай структурнай адзінкай інфармацыі, таму ім адведзена першая табліца БД – “Арганізацыі”, якая скаладаецца з атрыбутаў “Назва”, “Лакалізацыя”, “Дата ўзнікнення”, “Дата арышту”, “Кіраўнік”. Калі пранумераваць арганізацыі, то нумар будзе зручна выкарыстоўваць у якасці ключавога поля. Пры гэтым, зразумела, атрыбуты “Дата …” маюць лічбывы тып запісу, астатнія – тэкставы.

Удзельнікі арганізацый складуць другую табліцу, куды ўвойдзе інфармацыя наступная інфармацыя аб іх: “Прозвішча”, “Імя”, “Дата нараджэння”, “Дата смерці”, “Месца нараджэння”, “Прафесія” (каб прааналізаваць прафесійны склад антысавецкага элементу ў грамадстве), “Дата арышту”, “Месца высылкі”, “Нумар арганізацыі”. Дзякуючы апошняму полю, звязваюцца абедзве табліцы з дапамогай тыпу сувязі “адзін да многіх”, бо ў адну арганізацыю ўваходзіла некалькі падпольшчыкаў, але не было такога, каб чалавек паспяваў удзельнічаць у некалькіх арганізацыях. Гэтае поле ў падпарадкаванай табліцы называецца другасным. Структуру табліц вызначаем з дапамогай канструктара.

Наступным крокам з’яўляецца пабудова даталагічнай мадэлі, якая апісвае ўласна дадзеныя (інфармацыю, якая будзе запісана ў памяці кампутара) і сувяі паміж дадзенымі. Кожная СУБД абапіраецца на пэўную мадэль дадзеных. Найбольш папулярнай у наш час з’яўляецца рэляцыйная мадэль дадзеных [2. 112].

Пры стварэнні БД важна пазбягать лішку дадзеных, для забеспячэння цэласнасці дадзеных. Менавіта для гэтага ў табліцу “Удзельнікі” ўносіцца толькі поле “Нумар арганізацыі”, без назвы арганізацыі, бо яна ўжо маецца ў нас у табліцы “Арганізацыі”. Яшчэ адной неабходнай умовай з’яўляецца несупярэчлівасць дадзеных, г.зн. забарона на паўтарэнне інфармацыі ў ключавым полі.

Падчас занясення інфармацыі ў поле з тэкставым фарматам запісу выявілася, што туды можна ўносіць інфармацыю з пяцідзесяці сімвалаў, што не дазваляла ўносіць доўгія назвы арганізацый. Каб вырашыць гэтую праблему, трэба ў рэжыме Канструктара пашырыць гэтае поле.

Пасля таго, як неабходная інфармацыя ўнесена ў табліцы, іх неабходна звязаць, як адзначалася крыху вышэй, па полю “Нумар арганізацыі”. Для гэтага зачыняем абедзве табліцы і адкрываем вакно “Схема дадзеных”, у якое патрэбныя табліцы дадаем. Затым перацягваем курсор з поля “Нумар арганізацыі” галоўнай табліцы “Арганізацыі” на адпаведнае поле табліцы “Ўдзельнікі”. Такім чынам утварылася сувязь між табліцамі БД.

Удасканаліць працу з інфармацыяй можна дзякуючы прасцейшым сродкам работы з табліцамі. Пры праглядзе табліцы запісы ў ёй размяшчаюцца па значэнням ключавога поля, што не вельмі зручна, калі трэба знайсці інфармацыю па назве арганізацыі. У такім выпадку прасцей за ўсё карыстацца графічнымі кнопкамі “Сарціроўка па ўзрастанню”, “Сарціроўка па ўбыванню”, паставіўшы курсор на патрэбным полі.

У тым выпадку, калі з табліцы арганізацыі, напрыклад, патрэбна вылучыць толькі тыя з іх, што былі створаны ў Мінску, трэба карыстацца кнопкай “Фільтр па выдзеленым”. Зададзены фільтр можна захаваць для шматразовага карыстання пры працы з дадзенай табліцай. Для гэтага трэба пры закрыцці табліцы станоўча адказаць на пытанне “Захаваць змяненні макета ці структуры табліцы?”. У гэтым выпадку пры кожным сеансе працы з табліцай кнопка ўключэння/выключэння фільтра дазволіць у любы момант выклікаць захаваны фільтр. Яшчэ больш шырокія магчымасці мае каманда “Змяніць фільтр”. Яна дазваляе камбінаваць некалькі ўмоваў, якія адносяцца да аднаго і тако ж ці некалькіх палёў. Калі некалькі ўмоваў будуць знаходзіцца ў адным радку, яны павінны выконвацца адначасова. Напрыклад, калі да умовы “Глыбокае” поля “Месца стварэння” арганізацыі дадаць умову “1947” – “Дата арышту” членаў арганізацыі, то на экран будзе выведзена арганізацыя з Глыбокага, што была выкрыта органамі бяспекі ў 1947 г.

Прымяненне фільтраў у далейшым, са значным павелічэннем колькасці запісаў ў табліцах, дапаможа хутка і наглядна ацаніць уздымы і заняпады падпольнага руху па гадах, прааналізаваць геаграфію антысавецкіх выступленняў, узроставы склад іх удзельнікаў.

Універсальным жа сродкам пошуку і аналізу інфармацыі ў БД з’яўляюцца запыты. Яны могуць выконваць функцыі фільтра, а таксама выкарыстоўваць дадзеныя некалькіх звязаных табліц, групіраваць дадзеныя і выконваць вылічэнні. Так, патрэбны алфавітны спіс арганізацый з датай іх заснавання можна атрымаць наступным чынам. У канструктар запытаў дадаем табліцу “Арганізацыі”, з якой возьмем патрэбныя палі “Назва арганізацыі” і “Дата стварэння” і дададзім іх у “бланк запыту”. У трэцім радку бланка – “Сарціроўка” можна задаць функцыю сарціроўкі вынікаў запыту па патрэбным полі, у дадзеным выпадку, па полю - “Назва арганізацыі”. Пры пераходзе ў рэжым табліцы, будзе бачны вынік – толькі тая інфармацыя, якая адпавядае запыту. Так як у маёй працы важкім з’яўляецца ўзрост падпольшчыка, карысна вылучаць з табліцы “Ўдзельнікі”, толькі тыя асобы, якія нарадзіліся пасля 1921 г., напрыклад. Для гэтага можна скарыстацца радком “Умовы адбору” ў канструктары запытаў, перад гэтым дадаўшы палі “Прозвішча”, “Імя”, “Дата нараджэння”. На перасячэнні “Умоваў адбору” і “Даты нараджэння ” пішу выраз “> = 1921”. Пасля запуску гэтага запроса з’явіцца інфармацыя аб усіх падпольшчыках, якія нарадзіліся пасля 1921 г. уключна, што дазволіць ахарактарызаваць узроставы склад антысавецкага падполля.

У тым выпадку, калі трэба задаць некалькі ўмоваў, можна карыстацца лагічнымі аперацыямі “И”, “ИЛИ”. Так мы можам дадаць да ўмовы “> = 1921” умову Вільня, папярэдне уключыўшы ў запыт поле “Месца нараджэння”. Галоўнае, размясціць абедзве ўмовы ў адным радку, што будзе значыць, што яны павінны выконвацца адначасова. Гэта дазволіць вылучыць маладых ураджэнцаў Вільні – удзельнікаў падполля. Пры выкарыстанні лагічнай аперацыі “ИЛИ”, умовы размяшчаю ў розных радках.

Для таго, каб вылучыць асобна падпольшчыкаў ці арганізацыі, што паходзяць з сучасных межаў Беларусі, выключаю Вільню з запыту. Для гэтага ў якасці ўмовы пазначаю выраз “not Вільня”.

Падчас далейшага запаўнення табліц, магчымы будуць іншыя варыянты запытаў.

Табліцы і запыты дазваляюць адлюстраваць на экране спісы запісаў, якія могуць быць даволі вялікімі пры адпаведнай колькасці інфармацыі. Калі неабходна сканцэнтраваць увагу на адным канкрэтным запісу, інфармацыі аб канкрэтным удзельніку той ці іншай арганізацыі, можна выкарыстоўваць формы. Формы таксама аблягчаюць увод, рэдактаванне і ўспрыняцце інфармацыі, могуць змяшчаць дапаможныя подпісы і элементы афармлення.

Прыкладам можа з’яўляцца форма па для асобных запісаў аб ўдзельніках падполля, якая ствараецца з дапамогай “Майстра формаў”. У яго першым вакне выбіраю табліцу, па якой ствараецца форма – “Ўдзельнікі” і пераношу патрэбныя для формы палі. У наступным вакне дыялога выбіраю для формы стыль – “Выраўнены”, затым – варыянт афармлення – “Камень”. Майстар адчыніць форму ў рэжыме прагляду дадзеных.

Такім чынам, на аснове канкрэтнага прыкладу відавочны станоўчыя бакі выкарыстання Access у абагульненні вялікай колькасці інфармацыі з мэтай яе далейшай апрацоўкі і рэпрэзентавання ў неабходным выглядзе.

ІІІ. 2. Вопыт работы з некаторымі інтэрнет-рэсурсамі па праблеме даследавання


Характэрнай рысай тэмы майго даследавання, з’яўляецца яе супярэчлівасць і неадназначнасць. Таму не дзіўна, што на некаторых інтэрнет-старонках разгортваюцца гарачыя дыскусіі аб ролі і месцы антысавецкіх арганізацый у пасляваеннай БССР, у якіх прыймаюць удзел і прафесійныя гісторыкі, і аматары. Найбольш цікавымі на маю думку з’яўляюцца наступныя рэсурсы.

Па-першае, гэта блог горада Гродна, дакладней гістарычная яго старонка, на якой гісторык С. Ёрш, журналіст М. Скобла і інш. падымаюць найбольш дыскусійныя праблемы, прыводзячы матэрыялы, якія былі сабраны імі падчас працы ў архівах, размоў з удзельнікамі і сучаснікамі падзей (ссылка скрыта). Пасля простай рэгістрацыі на сайце, я здолеў задаць некаторыя пытанні іншым удзельнікам, паўдзельнічаць у дыскусіі.

Па-другое, нельга абмінуць форум сайта ссылка скрыта, у якім удзельнічаюць прыхільнікі праблемы ІІ-й сусветнай вайны і пасляваеннай адаптацыі насельніцтва СССР з Беларусі, Украіны, Расіі і інш. Форум насычаны спасылкамі на артыкулы па праблеме, што выходзяць у суседніх краінах, якія складана знайсці ў беларускіх бібліятэках і ў інтэрнэце.

Нельга не ўспомніць таксама пра сайт “Беларускага калегіуму” – навучальнай установы, дзе на асветніцкіх пачатках чытаюць лекцыі вядомыя беларускія гісторыкі, філосафы, філолагі, мастацтвазнаўцы і г.д. (ссылка скрыта). На самім сайце выкладзена ў свабодным доступе большасць лекцый, а на старонцы аналітыка можна пакінуць свае ўражанні, меркаванні, а таксама задаць пытанні прафесіянальным даследчыкам. Галоўная перавага гэтага рэсурса – магчымасць знаёміцца з сучаснай айчыннай гуманітарнай думкай па розных дысцыплінах “on-line”.

Адным з найбольш карысных інтэрнет-рэсурсаў у маёй даследчыцкай дзейнасці з’яўляецца сайт-бібліятэка Камунікат (ссылка скрыта). Характарыстыка гэтага рэсурса прыведзена ў адпаведным артыкуле рэферата. Тут трэба адзначыць раздзел “Перыёдыка” гэтага сайта, на якім прадстаўлена больш 30 перыядычных выданняў – часопісаў і газет, у т.л. некаторых польскіх. Асабліва цікавымі для мяне з’яўляліся гістарычныя часопісы (Беларускі гістарычны часопіс, Гістарычны альманах, Bialoruskie Zeszyty Historyczne, ARCHE і інш.). Большасць з нумароў гэтых часопісаў даступны ў фармаце PDF. Вельмі зручна тое, што кожны артыкул змешчаны асобна, таму калі шукаеш канкрэтны артыкул не трэба пампаваць увесь часопіс.

Важкім элементам працы з кнігамі і дакументамі, атрыманымі з інтэрнет-рэсурсаў, былі адмысловыя праграмы для чытання адпаведных тэкставых і графічных файлаў. Так, частка з іх была даступна ў PDF – псеўдаграфічным фармаце, у якім якім інфармацыя прадстаўлена дакладна, як на кніжнай старонцы (напр. манаграфія В.А. Белазаровіча “Западнобелорусская деревня в 1939 – 1953 гг. Гродна, 2004 г.”). Для таго, каб прачытаць гэты фармат, патрэбна праграма Adobe Acrobat Reader. Недахопам фармату PDF, дарэчы, з’яўляецца адносна вялікі памер файлаў. Вырашана гэтая праблема ў файлах фармату DjView. Дакумент у гэтым фармаце выглядае амаль гэтак жа, як і ў PDF, але той мае больш магчымасцей работы з тэкстам. Галоўная перавага DjView – невялікі памер файлаў. Праграмай, якой я карыстаўся для такіх файлаў – WinDjView 0.5.

Некаторыя матэрыялы былі ў архіўных фарматах ZIP ці RAR, якія Internet Explorer не адчыняў, а адразу прапаноўваў захаваць на дыску (Кузнецов И. Pепрессивная политика советской власти в Беларуси (вып. 2). Архівы таксама выкарыстоўваюцца для змяншэння “вагі” файлаў.

У некаторых выпадках патрэбна захаваць непасрэдна самую інтэрнет-старонку, разам з тэкстам, спасылкамі, малюнкамі. Яны адчыняліся самімі браўзерамі [5. 171-172].

Карысным было выкарыстанне праграмы Solid Converter PDF, якая дазваляе перавесці файл з фармату PDF у звычайны дакумент Microsoft Office Word. Гэта дазволіла пашырыць магчымасці працы з тэкстам, раздзяліць вялікія і таму нязручныя файлы некаторых кніг па асобным главам і, зразумела, значна паменшыць аб’ём займаемай файлам памяці. Таксама праграма можа захаваць файл .doc у фармаце PDF.

Падсумоўваючы сказанае, варта адзначыць, што праца з інтэрнэт-рэсурсамі і сумежнымі праграмамі складае істотную частку падрыхтоўкі магістарскай працы. Гэта мае свае перавагі, што былі апісаны вышэй, але пры гэтым трэба мець на ўвазе суб’ектыўнасць інфармацыі, прадстаўленай у сеціве, яе магчымыя скажэнні, таму яна можа выкарыстоўвацца ў працэсе гістарычнага даследавання толькі разам з класічнай працай з крыніцамі ў архівах, зборах дакументаў, успамінаў і г.д.

Заключэнне


Са сказанага вынікае, што ІТ можна з карысцю выкарыстоўваць нават тады, калі тэма даследавання, здавалася, не мае да іх аніякага дачынення. Праблема, на маю думку, заключаецца, па-першае, у кансерватызме, “застойнасці” ў развіцці гістарычнай навукі ў Беларусі ў цэлым.

Па-другое ў недахопах гістарычнай адукацыі, недастатковым азнаямленні студэнтаў з інфармацыйнымі тэхналогіямі на практыцы. Было б карысна, у працэсе навучання падказваць студэнтам варыянты выкарыстання ІТ у іх канкрэтнай сферы інтарэсаў.

Што датычыцца менавіта маёй магістарскай працы, то вопыт выкарыстання ІТ пры яе падрыхтоўцы зводзіцца да наступных тэзісаў:
  • з дапамогай Microsoft Office Access праводзілася апрацоўка часткі матэрыялаў з крыніц асабістага характару, справаводчых дакументаў, для іх сістэматызацыі, структурызацыі, захавання ў форме табліц, запытаў, форм з мэтай зручнага карыстання імі;
  • ажыццяўляўся пошук інфармацыі ў шматлікіх Internet-рэсурсах рознага характару, ад электронных бібліятэк, тэматычных сайтаў да форумаў, сайтаў-галерэй і г.д. з выкарыстаннем браўзераў Internet Explorer, Opera;
  • з дапамогай шэрагу офісных праграм, была магчымай праца з тэкстам кніг і дакументаў, знойдзеных у інтэрнэце, перавядзенне іх з аднаго фармата ў іншы.

Усё вышэй пералічанае дазволіла, на маю думку, павысіць прадукцыйнасць працы над дысертацыяй, зэканоміць час, прадставіць прамежкавыя вынікі працы ў рэпрэзентатыўным выглядзе.

Спіс літаратуры да рэферата

        1. Балыкіна А.М. Историческая информатика: истоки и направления/ Е.Н. Балыкина, Д.Н. Бузун, В.В. Сергеенкова // Клио: грани истории: научно – популярное издание для молодёжи – Минск: НИО, 2007. – С. 39 - 55
  1. Гарскова И.М. Базы и банки данных в исторических исследованиях. М., МГУ., 1994. 215 с.
  2. Гарт: 3 успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. - Мн.: Наша Ніва,1997. - 349 с.
  3. Дземідовіч, Н. Успаміны сэрца майго. - Мн.: Наша Ніва, 2006. - 138 с.
  4. "Информатика и математика для историков" / Под ред. Л.И. Бородкина и И.М. Гарсковой. М.: Изд-во МГУ, 2007
  5. Ковальченко И.Д. Методы историчекого исследования. – М., Наука, 1987. – 439 с.
  6. Кісель, У. Сваю маладосьць мы прысьвяцілі незалежнасьці Беларусі // Пагоня. - 1998.- 17 сакавіка. - 5 с.
  7. Супрун, В. Жыць для Беларусі. - Менск - Слонім: БГАКЦ, 1998. - 250 с.



Прадметны ўказальнік да рэферата


Access 9

Internet 6

Microsoft Office 6

Арганізацы 12

БД 6

запыт 12

ІТ 16

Форм 13



Інтернэт рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання.


1 . Сайт-бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства

Спасылка: ссылка скрыта

Дадзены сайт змяшчае новыя і класічныя манаграфіі, перыядычныя выданні на беларускай і замежных мовах аб беларускай гісторыі, літаратуры, сусветнай філасофіі, мастацтве. Частка матэрыялаў даступна ў PDF-фармаце, МР-3 (аўдыёкнігі). На галоўнай старонцы змешчаны правілы карыстання бібліятэкай, што аблегчвае працу з інтэрнэт-рэсурсам. У спецыяльных рубрыках сайта (“Топ-спіс выданняў”, “Топ-спіс медыяў”) можна даведацца аб рэйтынгах папулярнасці маючыхся матэрыялаў. З мінусаў трэба адзначыць тое, што аўтары беларускага сайта, калі той ці іншай кнігі ў электронным выглядзе на сайце няма, накіроўваюць у Беластоцкую гістарычную бібліятэку і не даюць інфармацыі аб экзэмплярах выдання на Беларусі. Тым не менш, менавіта тут я знайшоў некалькі польскіх зборнікаў дакументаў па сваёй спецыяльнасці і інш. цікавых выданняў, якія складана знайсці ў нашых бібліятэках. Таксама вялікі дзякуй аўтарам сайта за класічныя заходнія філасофскія працы, перакладзеныя на беларускую мову (напр. Дж. Лоўдзі).


2. Сайт-галерэя аб гарадах і вёсках Беларусі

Спасылка: ссылка скрыта

Дадзены інтэрнэт-рэсурс унікальны тым, што змяшчае фотаздымкі і гістарычныя звесткі аб усіх населеных пунктах Беларусі і памежных рэгіёнах суседніх краін. Сайт знаёміць з архітэктурнымі і прыроднымі славутасцямі, прапаноўвае турыстычныя маршруты па кожнай з абласцей краіны. Кожна жадаючы можа прапанаваць свой варыянт, дадаць інфармацыі пра сваю “малую Радзіму”. Сайт даступны ў версіях на чатырох мовах. Яшчэ адной асаблівасцю з’яўляюцца рэтра-фотаздымкі берускіх гарадоў, у т.л. і Мінска, з дапамогай якіх можна скласці ўражанне аб тым, як яны выглядалі дзесяцігоддзі таму. Відавочных мінусаў я не заўважыў, сайт цалкам адпавядае сваёй мэце.


3. Жертвы политического террора в СССР

Спасылка: ссылка скрыта

Здавалася бы пасля падзення камуністычнага рэжыму ў нашых народаў няма важнейшай задачы, чым разабрацца ў прычынах і ўсвядоміць маштабы катастрофы, створанай ўласнымі рукамі. Неабходнай умовай выканання гэтай задачы з'яўляецца ўзнаўленне ў поўным аб'ёме памяці аб тэроры, падрабязнасці якога дзесяцігоддзямі хаваліся і замоўчваліся.

Для таго каб захаваць памяць аб ахвярах і дапамагчы людзям аднавіць гісторыю іх сем'яў, Таварыства «Мемарыял» у 1998 г.. прыступіла да стварэння адзінай базы дадзеных, зводзячы разам інфармацыю з рэгіянальных Кніг памяці, у т.л. і беларускіх, ужо якія выйшлі ў свет або толькі падрыхтаваных да выдання. Вынікі гэтай працы, дапоўненыя інфармацыяй з шэрагу іншых крыніц, і складаюць асноўны змест рэсурсу. Галоўнай праблемай з’яўляецца тое, што частка дадзеных да нашага часу застаецца засакрэчанымі, а таму матэрыялы на сайце пакуль абмежаваны 1937 – 1938 гадамі рэпрэсій.


4. Интернет-проект “1812 год”

Спасылка: ссылка скрыта

Дадзены інтэрнэт-сайт з’яўляецца самым поўным і дасканалым рускамоўным рэсурсам, на мой погляд, па такой цікавай і складанай тэме, як вайна 1812 г. Сайт складаецца з шасці асноўных раздзелаў: “Бібліятэка праекта”, “Мастакі-баталісты”, “Армія і ўзбраенне”, “Мемарыял”, “Хроніка вайны”, “Асобы”. Праект мае багатую крыніцазнаўчую базу: мемуары, лісты, карціны мастакоў-сучаснікаў падзей, дакументы з архіваў розных краін і інш.

Сайт даступны ў руска- і англамоўнай версіях, мае свой форум. Трэба адзначыць, што рэсурс пастаянна папаўняецца новымі матэрыяламі, што не так часта сустракаецца сярод спецыяльнагістарычных сайтаў, паведамляе аб канферэнцыях, выставах, прэзентацыях новых кніг.


5. Жыве Беларусь: гісторыя Беларусі, культура Беларусі, родная мова

Спасылка: ссылка скрыта

Сайт, прысвечаны самым розным праблемам гісторыі Беларусі, цікавы тым, што ў ім публікуюцца самыя новыя артыкулы беларускіх, польскіх гісторыкаў, якія цяжка знайсці ў перыядычных выданнях. Як правіла, артыкулы прысвечаны дыскусійным, праблемным, маладаследаваным пытанням нашай гісторыі: акупацыйнаму перыяду 1941 – 1944 гг., грамадска-палітычнаму жыццю ў Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны і інш. Заўсёды абнаўляецца поўны гістарычны каляндар, гістарычная фотагалерэя. Сайт, відавочна, толькі нядаўна з’явіўся, таму мае даволі простае афармленне, што, як мне здаецца, можна лічыць плюсам. Мэтазгодна пашыраць тэматычную базу, якая пакуль абмяжоўваецца па большай частцы ХХ ст.

6. “Познаём человека через его историю”

Спасылка: ссылка скрыта

Сайт адносіцца да ліку навукова-папулярных. Разам з навуковымі манаграфіямі ад гісторыі Расіі да гісторыі Бірмы, Йемена і інш.,тут ёсць і раздзел “Таямніцы гісторыі”, дзе змяшчаючы розныя погляды на нявывучаныя, складаныя праблемы сусветнай гісторыі. Артыкулы на сайце носяць энцыклапедычны характар, а многія змешчаныя манаграфіі, хоць і не страцілі сваёй навуковай значнасці, але састарэлі.


7. “Всемирная история в лицах”

Спасылка: ссылка скрыта

Сайт-энцыклапедыя, прысвечаны самым вядомам гістарычным персанажам. Будзе цікавы для тых, хто шукае спаравачную інфармацыю. Карыснымі будуць спісы літаратуры па кожнай персоне, дзе можна знайсці больш падрабязную інфармацыю. Самі ж біяграфіі на сайце прадстаўлены па большай частцы ў выглядзе храналагічных табліц, што больш карысна для навучэнцаў, настаўнікаў. З нядаўняга часу на праекце пачалася публікацыя энцыклапедычнага слоўніка «Манархі і дынастыі замежнай Еўропы», які ўяўляе сабой алфавітны гісторыка-біяграфічны даведнік аб'ёмам каля 5000 артыкулаў, утрымоўвальны звесткі аб заходніх еўрапейскіх кіруючых дынастыях і іх асобных прадстаўніках – манархах.


8.The War of 1812 Website

Спасылка: ссылка скрыта

На дадзеным сайце прадстаўлены артыкулы заходніх гісторыкаў, брытанскіх, французскіх, амерыканскіх, прысвечаныя напалеонаўскім войнам і вайне 1812 г. у прыватнасці. Перавага дадзенага рэсурса ў адрозненне ад рускамоўнага па той жа праблеме – большая разнастайнасць артыкулаў. Ад аналізу вялікіх бітваў да харчавання англійскіх салдат паччас вайны (Robert Henderson). Самае галоўнае, што тут можна пазнаёміцца з поўным аўтарскім тэкстам бясплатна, што рэдка сустракаецца на замежных сайтах. Трэба адзначыць, што матэрыялаў, прысвечаных рускай арміі на рэсурсе значна менш, а было б цікава пазнаёміцца з думкамі адносна яе заходніх вучоных.


9. Welcome to HistoryOrb.com

Спасылка: ссылка скрыта

Цікавы сайт аб сусветнай гісторыі, на якім прадстаўлены артыкулы некалькіх вядомых заходніх гісторыкаў (James Graham, напрыклад) па васьмі галоўных раздзелах: Амерыканская, Азіяцкая, Еўрапейская, Лацінаамерыканская гісторыі, а таксама асобна разглядаюцца падзеі ў Новай Зеландыі, праблемы эканамічнай гісторыі, агульныя сусветныя тэндэнцыі. Асобны раздзел – аб гісторыі Расіі, дзе ёсць артыкулы, датычныя і Беларусі. Аўтары сайта адзначаюць, што нідзе ў свеце не ажыццяўляліся такія радыкальныя рэформы, як у Расіі, а таму на яе вопыце можна шмат чаму навучыцца. Сайт вельмі карысны для тых, хто хоча параўнаць погляды айчынных, расійскіх, заходніх гісторыкаў па адных і тых жа праблемах. Ёсць на рэсурсе пазнавальны раздзел “Today in history”, дзе змешчаны па дням 200 000 найважнейшых падзей гісторыі чалавецтва на думку стваральнікаў сайта.

10. Best of history web sites

Спасылка: ссылка скрыта

У прынцыпе, пошук заходніх (амерыканскіх пераважна) інтэрнет-рэсурсаў па гісторыі варта пачынаць з гэтага сайта, на якім размешчана каля 1200 спасылак на розныя гістарычныя сайты, якія размешчаны па раздзелам, сярод якіх “Maps”, “Art History”, “Oral History” і інш. На сайце можна знайсці планы для ўрокаў па гісторыі школе, даведнікі, гістарычныя гульні, варыянты тэставых і іншага кшталту заданняў. Матэрыялы датычацца гісторыі ЗША, Еўропы, Расіі.

Прыватны сайт у інтэрнэце


ссылка скрыта

Граф навуковых інтарэсаў



магістранта Ярмаца А.А. гістарычны факультэт

Спецыяльнасць: Айчынная гісторыя


Сумежныя спецыяльнасці


05.25.02 - дакументалістыка, дакументазнаўства, архівазнаўства

1.Распрацоўка арганізацыйных, тэхнічных і прававых асноў дакументаабароту пры выкарыстанні традыцыйных, сучасных і перспектыўных носьбітаў інфармацыі.

2.Распрацоўка крытэрыяў адбору дакументаў для архіўнага захоўвання, вызначэнне статусу і рэжыму, класіфікацыя архіўных дакументаў, у тым ліку ў стасунку да аўтаматызаваных сістэм, іх захоўваня і пошуку.

3.Распрацоўка навуковай метадалогіі выкарыстання архіўных фондаў, навуковае абгрунтаванне і распрацоўка метадаў аналізу і эфектыўнага выкарыстання дакументаў навукі, гісторыі і культуры.

4.Сістэмны аналіз, мадэляванне і аптымізацыя дакументапатокаў на аснове сучасных інфармацыйных тэхналогій.

 

07.00.03 - усеагульная гісторыя

1.Агульныя заканамернасці эканамічнага, палітычнага і соцыякультурнага развіцця народаў свету ва ўхаемасувязі з іншымі сферамі чалавечай дзейнасці, уплыў навакольнага асяроддзя на грамадскае жыццё і ўплыў чалавецтва на навакольнае асяроддзе.

2.Гісторыя развіцця дзяржаў, палітычных і грамадскіх інстытутаў на лакальным, рэгіянальным і лакальных узроўнях; гісторыка-дэмаграфічныя працэсы.

Развіццё духоўнай культуры, навукі, тэхнікі і адукацыі ў розных краінах і частках свету; гісторыя паўсядзённасці, ментальнасць людзей розных эпохаў.

07.00.15 - гісторыя міжнародных зносін і знешняй палітыкі

1.  Мiждзяржаўныя адносiны ў гістарычным аспекце (войны як спосаб вырашэння мiжнародных (мiждзяржаўных) супярэчнасцей; стварэнне i ўзаема-дзеянне эканамiчных i ваенна-палiтычных блокаў дзяржаў; узнікненне, эвалюцыя і распад сістэм міжнародных адносін; узнікненне і распад дзяржаў, змена дзяржаўных межаў).

2. Гiсторыя i сучасная дзейнасць сусветных мiждзяржаўных арганiзацый па падтрыманнi мiру i бяспекi; сiстэмы рэгiянальных мiждзяржаўных аб’яднанняў, ваенна-палiтычных i эканамiчных каалiцый i саюзаў, iнтэграцыйных аб’яднанняў, сусветных няўрадавых арганiзацый.

07.00.06 - археалогія

1.Гістарычныя працэсы сацыяльна-эканамічнага развіцця, відаў гаспадарчай дзейнасці, праблемы палітычнай гісторыі па пісьмовых і археалагічных матэрыялах, праблемы гістарычнай перыядызацыі і класіфікацыі помнікаў.

2. Гісторыя беларускай археалогіі.

3. Развіццё духоўнай культуры і ідэалагічных уяўленняў.

 

07.00.09 - гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследвання

1.Асновы пабудовы мадэлі гістарычнай навукі. Мадэлі канцэптуальных падыходаў. Структура гістарычнага даследвання.Основы моделирования исторической науки. Катэгорыі гістарычнай навукі.

2.Прынцыпы і метады гістарычнага даследвання. Спосабы пабудовы і абгрунтавання гістарычных ведаў. Агульналагічныя, агульнанавуковыя і спецыяльныя гістарычныя метады.

 

23.00.01 - тэорыя палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі

1.Узнікненне і этапы развіцця палітычнай навукі.

2.Асноўныя ідэалагічныя накірункі сучаснасці. Крытэрыі дыферынцыяцыі сучасных палітычных ідэалогій. Беларускаяідэалагічная дактрына ў выглядзе нацыянальнай ідэі.

 

Асноўная спецыяльнасць


07.00.02 - айчынная гісторыя

1.Сацыяльна-эканамічнае развіццё грамадства на тэрыторыі Беларусі: грамадскі лад, сельская гаспадарка, прамысловасць, шляхі зносін і транспарт, гандль, сродкі сувязі, урбанізацыя, фарміраванне і становішча саслоўяў, класаў.

2.Дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі, іх унутраная і знешняя палітыка, мясцовае кіраванне, класавая барацьба, палітычныя і іншыя партыі, арганізацыі. .

3.Рэлігія і царква, становішча і роля асобных канфесій у дзяржаўным і грамадскім жыцці, культурным развіцці, канфесійныя ўзаемаадносіны

4.Матэрыяльная і духоўная культура, асвета і навука.

5.Фарміраванне этнасаў і нацый на тэрыторыі Беларусі, іх ментальнасць, этнічныя ўзаемаадносіны, нацыянальная культура і нацыянальны рух.

6.Эканамічныя, грамадска-палітычныя і культурныя сувязі Беларусі з іншымі краінамі


Спадарожныя спецыяльнасці

 

12.00.01 - тэорыя і гісторыя права і дзяржавы; гісторыя прававых вучэнняў

 1. Даследванні сутнасці, зместу і формы права, заканамернасцяў яго ўзнікнення, развіцця і функцыянавання.

2. Роля дзяржавы і права ў забеспячэнні правоў і свабод чалавека.

3. Сучасныя тэндэнцыі ў развіцці дзяржавы і права.

Даследванне гісторыі канцэптуальных прававых і палітычных ідэй і тэорый, заканамернасцяў іх узнікнення і развіцця.


13.00.02 - тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя)


1. Распрацоўка канцэпцый зместу навучальных прадметаў на розных узроўнях навучання.

2. Канструяванне зместу, метадаў і арганізацыйных формаў навучання ва ўмовах трансфармацыі, інфарматызацыі і глабалізацыі грамадскіх, культурных і адукацыйных працэсаў.

 

23.00.04 - палітычныя праблемы міжнародных сістэм і глабальнага развіцця

1.Гістарычная эвалюцыя сістэмы міжнародных зносінаў.

2.Месца Рэспублікі Беларусь у сістэме міжнародных зносінаў. Знешняя палітыка і дыпламатыя Рэспублікі Беларусь.


24.00.01 - тэорыя і гісторыя культуры

Праблемы кроскультурнай камунікацыі, нацыянальнае і агульначалавечае ў культуры, спецыфіка культуры Беларусі

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі



















Прыклады тэставых заданняў па інфармацыйных тэхналогіях



1.

(Ярмац Аляксандр) Вучонымі якой установы быў распрацаваныі Інтэрнет-браўзер World Wide Web? :



Амерыканская кліяметрычная асацыяцыя
Цэнтр гуманітарнай інфарматыкі Берганскага універсітэта

Японскай акадэміі навук

Жэнеўская лабараторыя ядзернай фізікі

няма правільнага адказу






2.

(Ярмац Аляксандр) У якім горадзе выходзіць часопіс "History and Computing"? :



Вашынгтон.

Жэнева.

Рэйк'вік.

Эдзінбург.

няма правільнага адказу




Спіс літаратуры да выпускной работы

        1. Балыкіна А.М. Историческая информатика: истоки и направления/ Е.Н. Балыкина, Д.Н. Бузун, В.В. Сергеенкова // Клио: грани истории: научно – популярное издание для молодёжи – Минск: НИО, 2007. – С. 39 – 55
        2. Бородкин Л. Историческая информатика: Этапы развития// Новая и новейшая история. 1991. №1. С. 4-24.
        3. Гарскова И.М. Базы и банки данных в исторических исследованиях. М., МГУ., 1994. 215 с.
        4. Гарт: 3 успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. - Мн.: Наша Ніва,1997. - 349 с.
        5. Дземідовіч, Н. Успаміны сэрца майго. - Мн.: Наша Ніва, 2006. - 138 с.
        6. "Информатика и математика для историков" / Под ред. Л.И. Бородкина и И.М. Гарсковой. М.: Изд-во МГУ, 2007
        7. Ковальченко И.Д. Методы историчекого исследования. – М., Наука, 1987. – 439 с.
        8. Кісель, У. Сваю маладосьць мы прысьвяцілі незалежнасьці Беларусі // Пагоня. - 1998.- 17 сакавіка. - 5 с.
        9. Кудряшов В.Е., Липницкая О.Л. Базы данных в исторических исследованиях Беларуси/Компьютер и историческое знание/ Ред. Бородкин Л.И. и Владимиров В.Н. Барнаул, 1994
        10. Сидорцов В.Н. Методология истории: количественные методы и информационные технологии: Учеб.-метод. пособие/ В.Н. Сидорцов. – Мн.:БГУ, 2003. – 143 с.
        11. Супрун, В. Жыць для Беларусі. - Менск - Слонім: БГАКЦ, 1998. - 250 с.