Отдел образования миорского райисполкома учреждение образования
Вид материала | Документы |
СодержаниеКонкурсная праграма «Мой радавод» |
- Отдел образования миорского райисполкома учреждение образования, 1086.83kb.
- Отдел образования Жлобинского райисполкома Государственное учреждение образования, 1493.81kb.
- Отдел образования Несвижского райисполкома Учреждение образования, 228.72kb.
- Отдел образования Дятловского райисполкома Районный учебно-методический кабинет Особенности, 606.08kb.
- Отдел образования Дятловского райисполкома, 44.73kb.
- Отдел образования Дятловского райисполкома уо «Гезгаловская государственная гимназия», 619.17kb.
- Отдел образования Кормянского райисполкома Учреждения образования я/с №2 «Радуга» Влияние, 1253.44kb.
- Отдел образования Дятловского райисполкома гуо «упк горковский детский сад – базовая, 264.49kb.
- Отдел образования Свислочского райисполкома Районный учебно-методический кабине, 525.7kb.
- Положение о проведении конкурса на «Лучшую малую архитектурную форму» Цель и задачи, 13.88kb.
Конкурсная праграма «Мой радавод»
Мэта :спрыяць захаванню памяці аб продках ,развіццю сямейнай творчасці ,узмацненню ролі сям’і ў выхаваўчым працэсе .
Форма правядзення : конкурсная праграма
Ход мерапрыемства :
1-ы чытальнік :
Зямля Беларусі ,
Зямля Беларусі ,
Прыгожая ,слаўная .
І колькі вякоў ты ўжо знала ?
і колькі народаў і лёсаў
Ты ўслаўляла ?
І ў кожным той лёс
Як быліна ,як казка ў вуснах народных
Жыве ,прадаўжаецца .
І хочацца ведаць
З якіх я вытокаў …
Хто быў і хто ёсць у лёсе маім .
З малых гадоў я пытаўся
Адкуль ,ад каго я пачаўся ?
Хто быў маім дзедам ,прадзедам ,
Хто ў родзе маім праслаўляўся ?
Хто імем якім называўся ?
Хто дзе працаваў ,ваяваў ,
Як долю сваю дабываў,
За шчасце нашчадкаў
Змагаўся міжволі ,
Хачу я дазнацца
Якой саслужылі ўсе долі ,
Якія імёны насілі
І што ў гэтым жыцці
Ад нас заслужылі .
Добрую памяць нашчадкаў ,
Нягледзячы на сто непаладкаў .
Лісток за лістком
Гартаю я памяць .
Нагадваю справы ўсіх продкаў сваіх ,
Што ішлі па жыцці ,
Па цяжкіх дарогах вайны і нястачы .
Долю ,жыццё мне яны пачалі …
Напэўна ,не думаў ніхто і ніколі ,
Што памяць адновіць сцяжынка жыцця .
Каб зноўку і зноў
Да глыбінь прытуліцца ,
Пачуць цеплыню іх жыцця .
Хай будзе заўсёды ў вяках ,у народзе
Спрадвечная слава ісці
Па сцяжынках жыцця ,
Што далёка ,далёка
Плывуць да нас з небыцця .
Вядучы :Добры дзень ,паважаныя сябры ! Сёння мы праводзім сустрэчу-конкурс “Наш радавод “.Менавіта прачытаны верш раскрывае мэту нашай сустрэчы .Так,мы сёння сустрэліся ,каб успомніць сваіх продкаў ,пагаварыць на надзённыя тэмы ,больш пазнаёміцца з сем’ямі нашых вучняў.
Я зараз прадстаўлю вам сем’і , якія ў якасці гасцей прысутнічаюць на нашай сустрэчы. (прысутнічаюць 5-6 сямей .Вядучая знаёміць гледачоў з іх прадстаўнікамі ).
Вядучы 2:
На роднай зямельцы
Усе мы не госці
Усе мы чыесьці
Усе мы кагосьці .
Хоць спрахнелі дзядоў нашых косці
У нашай натуры ёсць іхняе штосьці .
Гэтыя словы Ларысы Геніюш нібы гавораць нам ,што не трэба забывацца пра сваіх продкаў, бо яны далі нам самае дарагое- жыццё .
Вядучы 1: А зараз мы пачнем нашу конкурсную праграму і прадставім наша паважанае журы .
1-ы конкурс “Візітка “.Прадстаўнікі сямей павінны расказаць пра сябе :дзе нарадзіліся, вучыліся ,як стварылі ўласныя сем’і ,ці ёсць у ёй любімчыкі ,якія якасці цэняць у людзях, якіх людзей лічаць шчаслівымі ,як разумеюць сэнс выраза “Беражыце сям’ю “.
2-і конкурс “Памяць “.Памяць-гэта тое ,што звязвае нас са сваімі каранямі .Памяць можа быць мацней за час .Прадстаўнікі сямей паказваюць малюнкі генеалагічных дрэў і адказваюць на пытанні :
-Ці ёсць у вашым родзе вучоныя ,знакамітыя людзі ?
- Ці любяць у вашай сям’і спяваць і па чыіх каранях гэта пайшло ?
- Якое імя паўтараецца ў вашым родзе часцей ,а якое імя было толькі адзін раз ?
-Ці былі ў вашым родзе таленавітыя продкі ,якія добра ведалі сваю справу ,напр.,добра ўмелі шыць ,майстраваць і г.д.?
-Ці ёсць у вас родныя за мяжой ?Доўгажыхары ?
-Колькі пакаленняў свайго роду памятаеце ?
3-і конкурс “Сямейная традыцыя “ .
Традыцыі бываюць не толькі ў славутых людзей ,яны ёсць у кожнай сям’і .Сёння мы з вамі пачуем прыклады ,годныя для пераймання .
-Якія традыцыі ёсць у вашай сям’і ?
-Ці ёсць у вас асаблівыя сакрэты ў выхаванні ,якімі б вы хацелі падзяліцца ?
- Ці ёсць у вашай сям’і памятныя даты ?
4-ы конкурс “Цікавыя старонкі біяграфіі “
-Раскажыце пра самыя шчаслівыя жыццёвыя моманты ці смешныя здарэнні з вашымі дзецьмі .
- Калі ў вас дрэнны настрой ,на кім вы яго спаганяеце ?
-Як пазбаўляецеся ад яго ?Ці гэтага не здараецца ?
-Хто ў вашым доме гаспадар ?Якія ў вас адносіны са свякроўю ,цешчай ?
5-ы кокурс “Ці ведаеце вы сваіх дзяцей ?”
Пытанні :
1.Любімае свята вашага дзіцяці .
2.Да якога знака задыяка ён (яна ) адносіцца ?
3.Колькі грошай вы выдзяляеце дзецям на іх расходы ?
4.Колькі сяброў мае ваша дзіця ?
5.Любімая група ці саліст .
6.У якім узросце ў вашага дзіцяці было першае каханне ?
6-ы конкурс “Прафесія “.Трэба прадставіць прафесію аднаго з членаў сям’і .
-Ці ёсць у вас любімая справа ,занятак ?Раскажыце падрабязней .
- Ці прывучаеце вы да яго сваіх дзяцей .
7-ы конкурс “Экзамен для бацькоў “.Бацькі выцягваюць білеты з праблемнымі сітуацыямі, якія яны павінны разрашыць .
1.Вашай дачцэ прапануюць працу за мяжой у якасці фотамадэлі .Вашы дзеянні ,парады ?
2.Вы даведаліся ,што ваша дзіця курыць.Ваша рэакцыя .
3. Ваша дачка зрабіла прычоску “бокс “. Ваша рэакцыя .
4.Вы даведаліся , што ў вас прапалі грошы. Вашы дзеянні.
8-ы конкурс “Пажаданні , падзякі”. Выкажыце , калі ласка , усё тое , што б вы хацелі пажадаць сваім дзецям. Дзеці чытаюць вершы , прысвечаныя бацькам .
Люблю тебя , мама , За что , я не знаю , Наверно , за то ,
Что дышу и мечтаю, И радуюсь солнцу Исветлому дню –
За это ,родная , тебя я люблю. За небо , за ветер ,
За воздух вокруг . . . Люблю тебя ,мама ,
Ты –лучший мой друг .
Верш “ Усё ад маці “ С.Грахоўскі Усё , што я маю, усё ад маці -
Усмешка ,першы боль да слёз. І асцярожны крок па хаце І мой круты ,няроўны лёс. Ад маці першыя барозны На гэтай любае зямлі , І вочы ясныя , як вёсны , І на далонях мазалі.
Ад маці ўся мая навука ,
А ўсё апошняе – пасля . Гучыць песня “Как здорово , что все мы здесь сегодня собрались” Журы падводзіць вынікі. Кожнай сям’і прысвойваецца тытул – самай музыкальнай, знаходлівай , эрудыраванай.
Вядучы : Паважаныя сябры ! Вялікі дзякуй за сустрэчу . Хочацца верыць ,што яна дапамагла нам бліжэй даведацца адзін пра аднаго , дапамагла аб’яднацца . Давайце і мы з вамі ў сваіх сем’ях пастараемся зблізіцца , зрабіць яшчэ адзін крок да ўзаемаразумення і адзінства! Няхай агеньчык цяпла ніколі не згасне ў вашым доме ! Дзякуем за ўвагу!