Беларуская л ітаратура 10 клас (красавік)

Вид материалаДокументы

Содержание

Падагульненне настаўніка
Сярод прапанаваных вам выказванняў знайдзіце супярэчлівыя, адрозныя ад аўтарскай пазіцыі. Выкажыце сваё меркаванне.
Адказы вучняў, удакладненні настаўніка.
Каханне Хадоські і Яўхіма. Якое яно? (выбраць з таго ж раду азначэнняў). – У чым яе бяда, памылка, а можа і віна?
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Сярод прапанаваных вам выказванняў знайдзіце супярэчлівыя, адрозныя ад аўтарскай пазіцыі. Выкажыце сваё меркаванне.
Подобный материал:
Беларуская літаратура 10 клас (красавік)

Тэма: Праблема кахання ў рамане І.Мележа “Людзі на балоце”

Мэта: завяршыць назіранні над вобразамі Васіля і Ганны, Яўхіма і праблемамі, звязанымі з каханнем у іх жыцці; удасканальванне ўмення і навыку аналізу мастацкага твора; развіццё моўнай культуры падлеткаў; выклікаць вучняў на роздум пра складанасць жыцця, пра адказнасць за кожны важны жыццёвы ўчынак.

І. Падрыхтоўка да ўрока: індывідуальны паведамленні:

а) “Каханне, з пункту погляду псіхолага, – гэта … ”;

б) “Каханне, з пункту погляду філолага, – гэта … ”;

в)“Каханне, з пункту погляду паэта, – гэта …”;

ІІ. Абсталяванне ўрока:

а) Тэкст рамана І.Мележа “Людзі на балоце”;

б) Практыкаванні да ўрока з выказваннямі Я.Брыля, А.Адамовіча, Я.Казекі, Ф.Куляшова, І.Мележа пра Ганну Чарнушку – гераіню І.Мележа; азначэнні, эпітэты да слова “каханне”

ІІІ. Асэнсаванне тэмы ўрока:

Настаўнік: Пачуццё кахання як універсальная з’ява асабістага жыцця кожнага чалавека, асабліва свежае і непаўторнае, хвалюючае і драматычнае ў самым пачатку свайго ўзнікнення, цікавіла і натхняла такіх пісьменнікаў, як Шэкспір (“Рамэа і Джульета”), Гётэ (“Пакуты маладога Вертэра”), Пушкіна (“Яўгеній Анегін”), Дастаеўскага (“Белыя ночы”), Тургенева (“Першае каханне”), Купалу (“Яна і я”), Коласа (“На ростанях”) … Наўрад ці можна знайсці ў сусветнай літаратуры пісьменніка обо паэта, які б не звяртаўся да гэтай вечнай тэмы. Дык што ж такое каханне? Давайце звернемся да тых вучняў, якія рыхтавалі індывідуальныя паведамленні да гэтага ўрока.

ІV. Індывідуальныя паведамленні вучняў

(Кароткі змест выказванняў з індывідуальных паведамленняў:

а) Псіхолагі сцвярджаюць, што каханне – псіхалагічны стан, пачуццё, звязанае з вышэйшай нервовай дзейнасцю чалавека ці жывога арганізма. Каханне – гэта такія адносіны да другой асобы, пры якіх узнікае жаданне быць лепшым, чым ты ёсць. Каханне трэба адрозніваць як ад дружалюбных, сяброўскіх адносін, так і ад страсці (маніі) – сляпой, моцнай, нястрымнай цягі, гарачнасці ў адносінах да каго-небудзь. Каханне – вышэйшае духоўнае пачуццё, багатае на разнастайныя эмацыянальныя перажыванні, заснаваныя на высакародных пачуццях і высокай маралі. Каханне суправаджаецца гатоўнасцю зрабіць усё дзеля каханай ці каханага.

б) Філолагі ў тлумачальным слоўніку даюць вельмі лаканічны адказ: “Каханне – вялікае сардэчнае пачуццё да пэўнай асобы”

в) Паэты сцвярджаюць, што каханне – гэта пачуццё да чалавека, у якім увасоблены твой ідэал. Закаханы бачыць у гэтым свеце куды больш прыгажосці, чым той, хто не кахае. З’яўляецца асаблівая эстэтыка кахання. Шэры плашч будзённасці спадае са звычайных прадметаў, адкрывае іх схаваную прыгажосць. Каханне – самае загадкавае пачуццё, і нездарма адным з яго сімвалаў стаў Месяц з яго зменлівасцю, убываннем і прыбываннем, з яго адваротным бокам, схаваным ад нашага погляду. Схаваны бок кахання пакрысе памяншаецца, людзі ўсё бліжэй падыходзяць да яго глыбінных таямніц. Але свет кахання невычэрпны, бо кожны кахае па-свойму. Кожнае каханне чымсьці падобнае да астатніх, але ў той жа час непадобнае да іх. Дзве дарогі, дзве стромкія пуцявіны ў свеце – Яе ды Яго. Дзе, па якіх мудрых, таемных законах суджана ім сустрэцца, каб сплесціся ў вянок лёсу, сям’і, роду? Нікому таго наперад ведаць не дадзена, але аднойчы яно надараецца – свята Кахання.)

V. Ацэнка вучнямі і настаўнікам індывідуальных паведамленняў.

VІ. Вызначэнне мэты і пастаноўка задач урока:

Настаўнік: Каб вызначыць, як раскрываецца праблема кахання ў рамане І.Мележа “Людзі на балоце”, звернемся да вобразаў галоўных герояў. Аналізуючы ключавыя, вызначальныя сцэны рамана, мы павінны разабрацца ў прычынах чалавечай драмы маладых людзей. Якімі, на вашу думку, былі яны, галоўныя героі – Васіль і Ганна?
  • У чым падобныя і ў чым розныя нашы героі? Больш падобнага ці рознага?
  • Ці кахае Ганна Васіля? Што дае падставу так сцвярджаць?
  • Ці кахае Васіль Ганну? Чаму вы так думаеце?
  • Як першае пачуццё мяняе маладых людзей?

VІІ. Праблемнае поле дзейнасці вучняў:

Якім жа было каханне Васіля і Ганны?

(Работа ў парах: выбраць эпітэты і азначэнні з прапанаваных слоў )

Ахвярнае, бурлівае, адчайнае, адбалелае, вечнае, высакароднае, горкае, маўклівае, журботнае, безнадзейнае, самотнае, палкае, гарачае, неўміручае, доўгачаканае, невычэрпнае, гордае, кранальнае, летуценнае, моцнае, неазмрочанае, нерастрачанае, нябеснае, нясцерпнае, прыгожае, пяшчотнае, радаснае, светлае, таемнае, тайнае, усёпаглынальнае, чыстае, шчаслівае, шчырае, безнадзейнае, бязрадаснае, горкае, грэшнае, журботнае, маўклівае, непадзельнае, нярадаснае, няшчаснае, пакутнае, пякельнае, раўнівае, сарамлівае, саромнае, утрапёнае, хваравітае, ціхае, сляпое…
  • Пракаменціруйце свой выбар.
  • Паміж Васілём і Ганнай узнікае сапраўднае каханне, бацькі не супраць выбару сваіх дзяцей. Чаму ж тады Ганна выходзіць замуж за Яўхіма?
  • Аналіз сцэны сватаўства Яўхіма. Работа з тэкстам:

а) стан Ганны: ці магла яна пярэчыць волі самых уплывовых суседзяў? б) настрой бацькі;

в) радасць і хітрасць мачыхі;

г) традыцыі і патрабаванні тагачаснага сялянскага асяроддзя да дзяўчыны і жанчыны.

Падагульненне настаўніка: Даць адназанчны адказ на пастаўленае пытанне немагчыма. Кожны з вас мае рацыю: учынак Ганны абумоўлены шэрагам фактараў. Мабыць, не хапіла ў маладых людзей маральных сіл і жыццёвай мудрасці, каб зберагчы сваё каханне. Але мы бачым, што і абставіны часта бываюць мацнейшымі за чалавека. “Вось і разваж, дзе лёсу адпаведнасць, дзе збег прычын, а дзе бяссілле сіл…” (М.Стральцоў)
  • А як жа паставіўся Васіль да рашэння Ганны? Чаму ж ён не засылаў сватоў да Чарнушкаў?
  • Як ацаніць адносіны Яўхіма да Ганны? Кахае ён Ганну ці не?
  • Успомніце азначэнне кахання з пункту погляду псіхалогіі. Каханне гэта ці страсць?
  • Калі каханне, то ці зрабіла гэтае пачуццё Яўхіма лепшым?
  • Калі ён думае пра Ганну, то ўяўляе яе душэўныя якасці ці толькі знешнасць, цела?
  • Якім словам некалькі разоў называе аўтар Яўхіма? (Успомніце эпізоды: пасля вячорак Яўхім першы раз ідзе з Ганнаю; стары Корч перахапіў погляд сына на дзяўчыне; Ганна адбіваецца ад Яўхіма ў лесе ).
  • Як свой стан ацэньвае Яўхім, калі пасля выпадковай сустрэчы з Ганнай перадумаў ісці да леснікоўны?
  • Ці спалучаюцца са словам “каханне” азначэнні “грубае, нахабнае”?

Вывад, да якога прыйшлі вучні: Хутчэй за ўсё, гэта страсць, якую падаграюць сябелюбства, ганарыстасць, самаўпэўненасць.
  • А як Ганна ацэньвае адносіны Яўхіма да сябе? Можа, яна кахае Яўхіма?(абыякавасць – здзіўленне – нянавісць)
  • Некаторыя крытыкі і пісьменнікі сцвярджаюць, што Мележ парушыў логіку характару, калі паказаў, што Ганна, гордая, прынцыповая, смелая, настойлівая, з высока развітым пачуццём чалавечай годнасці пакорна, без пратэсту пайшла замуж за нахабніка Яўхіма. Другія, у тым ліку і сам Мележ, даказваюць, што Ганна павінна была трымацца так, як паказана ў рамане.
  • Сярод прапанаваных вам выказванняў знайдзіце супярэчлівыя, адрозныя ад аўтарскай пазіцыі. Выкажыце сваё меркаванне.

Я.Брыль: Мілая і задорная Ганначка, па страшнаму закону беднасці і цемры адарвана ад любімага і выдадзена замуж за кулака і хама, амаль вылюдка, вельмі ж неадпаведна свайму характару, незразумела пакорліва, нават без натуральнай агіды прымае свій лёс, нібы між іншым аддаецца чалавеку, які нядаўна дамагаўся яе груба згвалтаваць, якога на магла так хутка перастаць ненавідзець.

А.Адамовіч: Колькі разоў гэта было, што жанчына карае крыўдзіцеля свайго, распінаючы, топчучы сябе! Разумеючы, што няма яму большай кары, чым гэтая, такая… Юнацтва і кахае, і памыляецца, і карае і сябе і другога па-асабліваму.

Я.Казека: Адным з тых, хто зрабіў вялікі ўплыў на лёс Ганны, быў сам Васіль Дзяцел, які, затаіўшы крыўду на ўвесь свет, нават не глянуў на дзяўчыну, калі тая, насуперак спрадвечным законам і ўяўленням пра дзявочую гордасць, кінулася яму насустрач, каб падтрымаць у цяжкую хвіліну. Яшчэ глыбей мяжа пралягла паміж імі, калі Васіль паверыў брудным нагаворам на Ганну. Усё гэта не магло не паўплываць на рашэнне выйсці за Яўхіма.

Ф.Куляшоў: Яна, Ганна, ужо не думала, не вагалася, паслухмяна ішла, куды яе вялі бацькі… Ганна павінна была б сабе дазволіць нейкую дзёрзкую выхадку, узбунтавацца, абурыцца хоць раз, хоць чым-небудзь. Няхай бунт сляпы, стыхійна-міжвольны, але бунт сэрца, мяцеж пачуццяў, калі не думкі. Гэта было б натуральна для чалавека яе тэмпераменту, яе душэўнага складу.

І.Мележ: Па меры таго як Ганна вырастала з маіх адчуванняў, светлай мары, – я разумеў гэта не абстрактна, а зусім канкрэтна, назіраючы і аналізуючы рэальныя праявы характару гераіні … Нельга зразумець герояў, не ўлічваючы духу часу. Іх учынкі, калі хочаце, выкліканы паветрам, якім яны дыхаюць.

Адказы вучняў, удакладненні настаўніка.
  • Настаўнік: Паслухайце верш А.Вярцінскага “Жаночая гордасць”:

Ёсць звон ручая, ёсць свежасць рос,

Ёсць свежасць вяршыні горнай.

І ёсць яшчэ адно дзіва з дзівос,

Гэта – жаночая гордасць.

Яна – не прыхамаць, не капрыз,

Не д’ябальская забава.

Глянуць адчужана зверху ўніз –

Святое жаночае права.

Ёсць нешта ў ёй ад гор і ад зор.

Ды ўсё-ткі яшчэ болей

Позірк яе, яе дакор –

Аснова зямной любові.

Ёсць ветра бег, ёсць каханне наспех,

Смех, грубы ў сваёй прыроднасці…

Самы вялікі мужчынскі наш грэх –

Грэх супраць жаночай гордасці.

Каханне Хадоські і Яўхіма. Якое яно? (выбраць з таго ж раду азначэнняў). – У чым яе бяда, памылка, а можа і віна?
  • Каго яшчэ з закаханых маладых людзей мы бачым у рамане? Якое каханне Хоні?

VІІІ. Падвядзенне вынікаў:
  • Васіля і Ганну, Яўхіма, Хадоську і Хоню аддзяляе ад нас амаль стагоддзе. Чаму ж усё ж такі з такой цікавасцю сочым мы за іх лёсамі, паводзінамі, пачуццямі?
  • А ці адрозніваецца сучаснае каханне ад тагачаснага? Чым?
  • Пра літаратуру кажуць, што яна падручнік жыцця. Якія ўрокі, апавядаючы пра каханне, дае чытачам І.Мележ?

ІХ. Выстаўленне адзнак за работу на ўроку.

Х. Дамашняе заданне: Цытатны план тэмыПраблема палескай вёскі і палешукоў у рамане І.Мележа “Людзі на балоце”.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Гімназія №1 г.Барысава”

Галушка Наталля Міхайлаўна

Практыкавнні да ўрока “Праблема кахання ў рамане І.Мележа “Людзі на балоце”

Якім жа было каханне Васіля і Ганны?

Ахвярнае, бурлівае, адчайнае, адбалелае, вечнае, высакароднае, горкае, маўклівае, журботнае, безнадзейнае, самотнае, палкае, гарачае, неўміручае, доўгачаканае, невычэрпнае, гордае, кранальнае, летуценнае, моцнае, неазмрочанае, нерастрачанае, нябеснае, нясцерпнае, прыгожае, пяшчотнае, радаснае, светлае, таемнае, тайнае, усёпаглынальнае, чыстае, шчаслівае, шчырае, безнадзейнае, бязрадаснае, горкае, грэшнае, журботнае, маўклівае, непадзельнае, нярадаснае, няшчаснае, пакутнае, пякельнае, раўнівае, сарамлівае, саромнае, утрапёнае, хваравітае, ціхае, сляпое…

Некаторыя крытыкі і пісьменнікі сцвярджаюць, што Мележ парушыў логіку характару, калі паказаў, што Ганна, гордая, прынцыповая, смелая, настойлівая, з высока развітым пачуццём чалавечай годнасці пакорна, без пратэсту пайшла замуж за нахабніка Яўхіма. Другія, у тым ліку і сам Мележ, даказваюць, што Ганна павінна была трымацца так, як паказана ў рамане.

Сярод прапанаваных вам выказванняў знайдзіце супярэчлівыя, адрозныя ад аўтарскай пазіцыі. Выкажыце сваё меркаванне.

Я.Брыль: Мілая і задорная Ганначка, па страшнаму закону беднасці і цемры адарвана ад любімага і выдадзена замуж за кулака і хама, амаль вылюдка, вельмі ж неадпаведна свайму характару, незразумела пакорліва, нават без натуральнай агіды прымае свій лёс, нібы між іншым аддаецца чалавеку, які нядаўна дамагаўся яе груба згвалтаваць, якога на магла так хутка перастаць ненавідзець.

А.Адамовіч: Колькі разоў гэта было, што жанчына карае крыўдзіцеля свайго, распінаючы, топчучы сябе! Разумеючы, што няма яму большай кары, чым гэтая, такая… Юнацтва і кахае, і памыляецца, і карае і сябе, і другога па-асабліваму.