Агульныя ўскладненні аперацыі выдалення зуба ў пацыентаў з хранічнымі саматычнымі захворваннямі
Информация - Медицина, физкультура, здравоохранение
Другие материалы по предмету Медицина, физкультура, здравоохранение
БЕЛАРУСКАЙ МЕДЫЦЫНСКАЙ АКАДЭМІІ ПАСЛЯДЫПЛОМНАЙ АДУКАЦЫІ
КАФЕДРА СКІВІЧНА-ТВАРАВАЙ ХІРУРГІІ
рэферат
Агульныя ўскладненні аперацыі выдалення зуба ў пацыентаў з хранічнымі саматычнымі захворваннямі
ЦЕРАШКОВА Алена Аляксандраўна
Мінск, 2011
Уводзіны ў праблему
Выдаленне зуба - адно з самых распаўсюджаных амбулаторных хірургічных умяшанняў - нярэдка ўспрымаецца як параўнальна бяскрыўдная аперацыя. Тым не менш, у чарзе да кабінета хірурга-стаматолага можна пачуць шмат страшылак і сапраўды жахлівых гісторыяў. Асноўная частка гісторыяў прысвечаная тэхнічнаму боку пытання, меншая частка - мясцовым ускладненням пасля выдалення, але найлепшым чынам настройваюць пацыента гісторыі пра смяротныя выпадкі ў крэсле.
Прычынай гэтых трагедый зяўляюцца агульныя ўскладненні аперацыі выдалення зуба. І ўзнікаюць гэтыя ўскладненні большай часткай не на фоне поўнага здароўя. Рызыкоўная група - пацыенты з хранічнымі захворваннямі.
Хворыя зубы - гэта і ёсць лакальная праява парушанага агульнага стану арганізма. Але ці заўсёды разумее стаматолаг гэтыя сігналы?
Мы ведаем, што дыябетыкі часта пакутуюць на дыстрафічны парадонт, а хворыя на сіндром Шэгрэна маюць множны карыес. Але, убачыўшы развалены рот ці адэнтыю ў параўнальна нестарога пацыента, ці заўсёды мы думаем, што перад намі хранічна хворы чалавек? На жаль, часам мы тлумачым для саміх сябе такі стан зубоў выключна сацыяльнымі прычынамі, спасылаемся на нядбайнасць і нізкі ўзровень санітарнай культуры людзей. Між тым варта памятаць, што гэтыя самыя сацыяльныя абставіны бюць па ўсім арганізме, зубы - толькі адзін з сігналаў. І якасна сабраны анамнэз дапаможа доктару падрыхтавацца да непрыемных сюрпрызаў.
Першы погляд на пацыента
Што яшчэ, апроч факту зяўлення чалавека ў кабінеце стаматолага, можа сведчыць пра парушэнні агульнага стану здароўя?
Нават калі пацыентка ўчора прыехала з Блізкага Ўсходу, ваш прафесійны абавязак запатрабаваць:
Гюльчатай! Открой лічіко!
І звярнуць увагу на колер, стан і вільготнасць скуры.
Чырвоны твар, асабліва пры апаплексічнай канстытуцыі, выдае гіпертоніка. Гіпертонік са стажам, звычайна, ведае свой штодзённы ціск, але першым вам пра яго не скажа. Бледнасць твару, сіняватыя вусны і насагубны трохкутнік - нагода спытаць пра ішэмічную хваробу сэрца, а калі разам з тым пацыент абільна патнее - варта наогул падумаць пра інфаркт міякарда. Тым больш, што адной з праяў інфаркта можа быць ірадыяцыя болю ў левы бок ніжняй сківіцы.
Жоўты колер скуры ўласцівы мангалоіднай расе і еўрапейцам з хворай пячонкай. А хваробы пячонкі, па-першае, бываюць інфекцыйныя, а па другое - моцна ўплываюць на ўласцівасці крыві, зажыўленне ран і перапрацоўку лекаў. Бронзавы колер бывае пры разладжаных наднырачніках - так званай хваробе Адысона. Зеленаваты колер скуры - гэта хутчэй фігуральны выраз, але, калі пра пацыента хочацца сказаць бледны, ажно зялёны, магчыма, у яго нізкі гемаглабін ці іншая гематалагічная праблема.
Шэры, зямлісты колер уласцівы для кахексіі пры анкалагічных захворваннях. Сіняваты, цыанатычны - выдае сардэчна-лёгачную недастатковасць.
Шэра-сінія, карычневыя і нават фіялетавыя плямы бываюць вынікам падоўжанага прыема розных прэпаратаў, якія выклікаюць фотасэнсібілізацыю.
Дэрматыт і іншыя паражэнні скуры - гэта сімптомы імуннага дызбаланса - альбо гіперрэактыўнасць, сэнсібілізацыя арганізма, альбо, наадварот, імунадэфіцыт, аслабленне барерных функцый скуры.
Калі звярнуць увагу на тургар скуры, стан валасоў, пазногцяў, вуснаў, языка, слізістай абалонкі рота, частату і асаблівасці дыхання і г.д., можна атрымаць інфармацыю пра стан здароўя пацыента і зразумець, якія дадатковыя пытанні задаваць падчас збора анамнэзу. І ўсё ж такі ёсць шэраг абавязковых пытанняў, якія варта задаць нават знешне абсалютна здароваму чалавеку.
Самае трывіяльнае пытанне:
-На што скардзіцеся?
Бывае, што адказ на гэтае пытанне ставіць лекара ў тупік. Скаргі не ўкладваюцца ў трывіяльную карціну ўладкавання свету і не знаходзяць падмацавання ў клінічнай карціне. Задаўшы некалькі дадатковых пытанняў, адначасова ацаніце каардынацыю рухаў пацыента, тэмп і выразнасць мовы, зазірніце яму ў вочы. Калі зрэнкі не рэагуюць на змену асвятлення, вочы мутныя чырвоныя ці, наадварот, занадта рухавыя і бліскучыя, замаруджаная, невыразная мова ці, наадварот, хуткае маўлення і пастаянная змена тэмы размовы, немагчымасць уседзець на адным месцы ці нескаардынаваныя, запаволеныя рухі - магчыма, пацыент спажывае псіхатропныя прэпараты. Падвышаная трывожнасць, трэмар, галюцынацыі таксама могуць сведчыць пра алкагольны дэлірый.
Алкагольны дэлірый звычайна развіваецца на 1-5 суткі па спыненні алкагалізацыі (запоя). Але бываюць выпадкі, калі субект выпівае толькі па выходных, і, прапусціўшы чарговую пятніцу, выходзіць на 1 стадыю дэлірыя ў нядзелю альбо панядзелак, праз 2-3 сутак пасля прывычнай гадзіны Ч. Часта дэлірый правакуецца вострым саматычным захворваннем (панкрэатыт, пнеўманія, рожыстае запаленне, гнойная хірургічная паталогія і інш) або траўмай падчас запою. Можа пачацца пасля сутаргавага прыпадку ў абстыненцыі. На фоне алкагольнага делірыя абвастраюцца ішэмічная хвароба сэрца, гіпертанічная хвароба, цукровы дыябет, хранічныя абструктыў