Агульныя ўскладненні аперацыі выдалення зуба ў пацыентаў з хранічнымі саматычнымі захворваннямі

Информация - Медицина, физкультура, здравоохранение

Другие материалы по предмету Медицина, физкультура, здравоохранение

ныя хваробы лёгкіх, хранічны гепатыт і інш., парушаецца гамеастаз - нарастае электралітны разлад і гіперкатэхоламінэмія, і гэта значна пагаршае стан пацыента, існуе высокая рызыка раптоўнай сардэчна-сасудзістай смерці. Калі лекар пераканаўся, што пацыент неадэкватны, незалежна ад прычыны, неабходная тэрміновая кансультацыя псіхіятра. Пацыента варта разглядаць як сацыяльна небяспечнага.

Калі сумнёваў у адэкватнасці пацыента ў вас няма і вы гатовыя прыступіць да аперацыі, застаюцца пытанні, адказ на якія варта атрымаць да пачатку любога ўмяшання.

 

-Вы сёння кушалі?

 

І калі мы чуем у адказ, што пацыент ні есці, ні піць ужо тры дні не можа, а да таго ж не спаў, бо па сценах бегаў - верагоднасць, што ён самлее ў крэсле, высокая. Калі да таго ж у яго выражаная інтаксікацыя - тым больш верагодна. Бывае, што падае ціск і млоснасць наступае ўжо пры спробе зрабіць анэстэзію. Але самыя мужныя і адказныя пацыенты часам трымаюцца да апошняга і губляюць прытомнасць ужо ў калідоры, калі, здавалася б, усё скончылася добра - і гэта самае небяспечнае, бо можа прывесці і да чэрапна-мазгавой траўмы.

Верагоднасць страты прытомнасці можна знізіць, калі прапанаваць такому пацыенту адразу расшпіліць верхні гузік, аслабіць папругу, а медсястры - прачыніць акно, даць пацыенту тампон з нашатырным спіртам і папрасіць папярэджваць, калі наступіць млоснасць. Такім чынам пацыент робіцца актыўным удзельнікам лячэбнага працэсу і верагоднасць страты прытомнасці змяншаецца. Тым не менш, нельга зганяць пацыента з крэсла адразу пасля маніпуляцыі. Пара хвілін адпачынку неабходная і для праверкі гемастаза, і для кантроля за агульным станам пацыента.

Асабліва важным пытанне еў ці не еў зяўляецца для хворых на цукровы дыябет. Калі пацыент з цукровіцай падеў, выходзячы з дому, а пасля некалькі гадзін правёў у паліклініцы, на фоне стрэса яму можа зблажэць ад паніжанага цукру ў крыві.

Наступнае пытанне, без якога не абыдзецца прыём стаматолага: ці пакутуе пацыент на алергію?

Раней гэтае пытанне часцяком гучала так:

 

замарозку пераносіце?

стаматалагічнае медыцынскае ўскладненне

Цяпер варта пашырыць пытанне. Важна высветліць і пра тое, як чалавек пераносіць лекі розных груп, і пра харчовую алергію.

Здавалася б, пытанне алергіі - гэта, хутчэй, тэма Агульныя ўскладненні пры правядзенні анэстэзіі. Але дазвольце з гэтым паспрачацца. Выдаленне зуба і само па сабе можа прыводзіць да кантакта з лекавымі рэчывамі, а значыць, да алергічных рэакцый. Часам мы прамываем лунку ці рану антысэптычным растворам. Бывае, кладзем у лунку непасрэдна пасля выдалення гемастатыкі, альважэль ці тампануем лунку турундай з ёдаформам. І гэта так сама можа выклікаць алергічную рэакцыю рознай ступені цяжкасці, ад крапіўніцы да анафілактычнага шоку.

Бранхіяльная астма - праява алергізацыі. Прыступ можа развіцца на фоне эмацыйнага ўзбуджэння. Рэзкі пах медыкаментаў і матэрыялаў часам выклікае развіццё бронхаспазму. Шэраг прэпаратаў можа дадаткова правакаваць бронхаспазм (марфін, індаметацын, ацэтылсаліцылавая кіслата).

У якасці прэмедыкацыі пацыент прымае прапісаныя тэрапеўтам прэпараты, а на прыём бярэ лячэбны інгалятар. Пажаданая папярэдняя кансультацыя лекара пацыента і падрабязны збор анамнеза з мэтай выяўлення алергенаў, якія правакуюць бронхаспазм. Пры правядзенні абязбольвання перавагу варта аддаць мясцовай анестэзіі, не ўжываць прэпараты з вазаканстрыктарамі з-за ўтрымання ў іх кансервантаў-алергенаў.

Астматычных статус - гэта працяглая ўстойлівая абструкцыя дыхальных шляхоў, пры якой звыклыя бронхалітыкі не даюць эфекта. Стан пацыента напрацягу некалькіх гадзін можа значна пагоршыцца, зыход можа быць летальны, таму варта адразу перадаць пацыента адпаведным спецыялістам. І яшчэ адна небяспека распаўсюдзілася параўнальна нядаўна, на хвалі прафілактыкі СНІД. Гэта алергія на латэкс. Калі анэстэзію мы можам рабіць фактычна ападактыльна, то выдаленне зуба, пагатоў складанае выдаленне, абавязкова звязанае з кантактам пальчатак і слізістай рота.

Небяспечным для латэкс-алергіка зяўляецца і тальк, які абсыпаецца з пальчатак, бо гэты пыл утрымлівае часцінкі латэкса. Гумовыя вырабы кшталту манжэтак танометраў, жгутоў, інтубацыйных трубак ці катэтэраў з латэкснымі наканечнікамі ўяўляюць такую ж небяспеку для гэтых людзей. Насцярожанасць у дачыненні алергіі на латэкс можа выклікаць харчовая алергія на таматы, бульбу, вішні, чарэшні, суніцы, трускаўкі, вінаград, пшанічныя вырабы, бананы, ківі, персікі, нектарыны, авакада, інжыр, папайю, каштаны, дыню і арэхі фундук.

Акрамя работнікаў сферы аховы здароўя ў групу рызыкі трапляюць людзі:

з дэфектам клетак костнага мозгу;

з дэфармаванай мачапалавой сістэмай;

людзі, якія перанеслі шматлікія аперацыі;

пацыенты з мачавым катэтарам з гумовым наканечнікам;

хворыя на астму ці экзэму, рэўматызм ці калагенозы. Супрацоўнікі сферы вытворчасці гумавых вырабаў, а таксама рэгулярныя спажыўцы прэзерватываў таксама ўваходзяць у групу рызыкі.

У склад прэмедыкацыі ўваходзяць антыгістамінные прэпараты або гарманальныя сродкі (прэднізалон, гідракартызон).

Наступнае пытанне:

-Чым хварэеце?

 

Наіўны лекар чамусьці думае, што пацыент скажа яму праўду. Але вельмі часта гэтага не адбываецца. Пацыент можа ўпарта сцвярджаць, што практычна здаровы, а праз хвіліну давядзецца выклікаць рэанімацыю. Ёсць і такія, хто нас перажыве на сто год, але дыягназы ягоныя можна выдавац?/p>