Агульныя ўскладненні аперацыі выдалення зуба ў пацыентаў з хранічнымі саматычнымі захворваннямі

Информация - Медицина, физкультура, здравоохранение

Другие материалы по предмету Медицина, физкультура, здравоохранение

? асобнай кніжкай, і ён гатовы гаварыць пра тое гадзінамі. Адзін раз апытаўшы такога хворага, доктар можа перастаць задаваць пытанні зусім.

Прычыны сакрэтных паводзінаў розныя. Адкінуўшы выпадкі, якімі павінен займацца псіхіятр, а таксама прыродную сціпласць хворых на сіфіліс, варта зазначыць банальнае: урачы-стаматолагі ў паліклініках не любяць займацца хворымі з агульнай паталогіяй. І пацыенты гэта ведаюць. Логіка пацыента грунтуецца на нашых сацыялістычных рэаліях. Тры дні пакутваць зубам, адстаяць чаргу ў шэсць раніцы за талонам, праседзець у чарзе ля кабінета, прызнацца, што ў цябе інфаркт быў месяц назад альбо ціск 240 на 180мм рт ст і пайсці дамоў з накіраваннем замест дапамогі - гэта не фантастыка, гэта паўсядзённасць. Таму пацыент можа маўчаць да апошняга. Ёсць і такія, хто не лечыць свае хваробы і не ведае пра іх, бо не абследваўся.

Цяжарныя дамы нібыта і не хворыя, але не тое каб і здаровыя. Больш дасведчаныя і асцярожныя парадуюць лекара, дурныя і запалоханыя самі не скажуць. Лічыцца, што другі трыместр цяжарнасці - прыкладна з 13 па 27 тыдзень - найбольш удзячны час для лячэння і выдалення зубоў.

 

Тактыка паводзінаў з пацыентамі з заведама ўскладненым анамнэзам

 

Пацыенты са складаным анамнэзам патрабуюць нестандартнага падыходу. Перш за ўсё неабходна вызначыцца, наколькі тэрмінова пацыенту патрэбна стаматалагічная дапамога. Калі размова ідзе пра планавую санацыю, вострае запаленне адсутнічае і боль на момант агляду не непакоіць, тактыка лекара вызначаецца агульным станам пацыента.

Пры скампенсаванай саматычнай паталогіі няма падстаў адсылаць пацыента ў стацыянар. Паказаная амбулаторная санацыя паводле індывідуальнага графіка, адпаведна зажыўленню. Пры медыкаментознай алертіі варта накіраваць пацыента на абследванне да алерголага і па выніках саніраваць амбулаторна ці накіраваць на санацыю пад наркозам.

Іначай вядзецца справа, калі неабходнае тэрміновае ўмяшанне. Трэба яскрава ўсведамляць, што вострае запаленне ў сківічна-тваравай вобласці - гэта боль, інтаксікацыя і сэнсібілізацыя. Гэта парушэнне сну і прыёму ежы. Такое комплекснае ўздзеянне напрацягу некалькіх гадзін, а тым больш некалькіх дзён, можа выклікаць абвастрэнне хранічнай саматычнай паталогіі. Гэта перспектыва гнойных ускладненняў (у хранічных хворых запаленне прагрэсуе хутка) і, як следства - траўматычных аперацый. Спроба самалячэння супрацьзапаленчымі прэпаратамі і антыбіётыкамі таксама можа прынесці шкоду. Таму задача стаматолага - тэрмінова аказаць дапамогу. Калі стан хворага здавальняючы - рабіць гэта непасрэдна ў неабходным абёме.

Калі пацыент пачуваецца блага па асноўным саматычным захворванні, а даабследваць і пракансультаваць яго на месцы немагчыма, лагічным падаецца накіраваць чалавека ў стацыянар. Але не варта спадзявацца, што ён даедзе туды калі-небудзь сваім ходам. Неабходна забяспечыць санітарны транспарт, а пры патрэбе (да прыкладу, гіпертанічны крыз) пачаць аказваць дапамогу па саматычным захворванні яшчэ да прыезду сантранспарта.

Калі такі пацыент дастаўлены ў стацыянар, перш за ўсё неабходная кансультацыя тэрапеўта (у выпадку хворых на эпілепсію - нэўролага). Выконваюцца абавязковыя абследванні (ААК, ААМ, ЭКГ) і дадатковыя абследванні, рэкамендаваныя спецыялістам-кансультантам. Вынікі дбайна запісваюцца. Бывае, што хворыя негатыўна рэагуюць на прапанову абследвацца, лічачы, што лекар шукае падстаў адмовіцца выдаляць зуб. Варта адразу патлумачыць пацыенту, што дапамогу яму абавязкова акажуць, а абследванні мусяць зрабіць дапамогу максімальна якаснай і поўнай. Вельмі добра, калі паралельна ўдаецца правесці адпаведную прэмедыкацыю.

 

Што можа чакаць падчас прыёму пацыента

 

Сардэчная недастатковасць і нават дэкампенсацыя сардэчнай дзейнасці, прыступ ішэмічнай хваробы сэрца і інфаркт міякарда, сардэчныя арытміі, падём артэрыяльнага ціска, гіпертанічны крыз.

Стрэс, боль і ўвядзенне вазаканстрыктараў могуць справакаваць любое з пералічаных ускладненняў, і нават некалькі. Напрыклад, на фоне пастаяннага прыёма сардэчных гліказілаў увядзенне вазаканстрыктараў можа стаць прычынай прыступа арытміі. А вынікам можа стаць вострая сардэчная недастатковасць і ішэмія міякарда. Прыступ стэнакардыі - ішэмія міякарда з прычыны неадпаведнасці паміж патрэбай міякарда ў кіслародзе і яго рэальнай дастаўкай. Інфаркт міякарда - ішэмічны некроз сардэчнай цягліцы, які ўзнікае з прычыны дэфіцыта крывезабеспячэння па каранарных артэрыях сэрца. Праява - боль які душыць, які сціскае за грудзінай або ў вобласці сэрца, рознай інтэнсіўнасці. Напачатку боль не вельмі рэзкі, затым інтэнсіўнасць яго павялічваецца, і боль робіцца нясцерпны.Тыповая ірадыяцыя болю ў левую руку - па ўнутранай яе паверхні да мезенца. Часта боль аддае ў левую лапатку, шыю, ніжнюю сківіцу, часам у абедзве рукі, вельмі рэдка ў правую. Хворыя бледныя, у цяжкіх выпадках пакрываюцца халодным потам, адзначаецца пад'ём АЦ, з'яўляецца страх смерці або цяжкае пачуццё прыгнечанасці. Боль звычайна носіць хвалепадобны характар: то ўзмацняецца, то слабее, працягваецца некалькі гадзін і нават сутак. Часта назіраецца брадыкардыя, зніжэнне АЦ. Атыповыя формы інфаркту міякарда: Астматычны - працякае па тыпу сардэчнай астмы або ацёку лёгкіх. Чэраўны - з лакалізацыяй болю ў надчэраўнай вобласці. Арытмічны - пачынаецца з прыступаў мерцальнай тахіарытміі, экстрасісталіі. Цэрэбральны - мае клініку непрытомнасці або інсульту.

Па магчымасці пацыен