Агульныя ўскладненні аперацыі выдалення зуба ў пацыентаў з хранічнымі саматычнымі захворваннямі

Информация - Медицина, физкультура, здравоохранение

Другие материалы по предмету Медицина, физкультура, здравоохранение

°, правакуючы прыступ глаўкомы, і гэта патрабуе неадкладнай медычнай дапамогі і лячэння, бо іначай напрацягу некалькіх гадзін наступае слепата. Мясцовымі прыкметамі абвастрэння глаўкомы будуць пашыраная зрэнка, застойнае, чырвонае вока, бляклая рагавіца. Калі пацыент заранёў папярэдзіў вас пра глаўкому, варта пазбягаць ўвядзення не толькі вазаканстрыктараў, але і атрапіна і іншых М-халінаблакатараў. Пры развіцці прыступа выклікайце хуткую дапамогу.

Сюрпрыз могуць паднесці хворыя на эпілепсію. Прыступ эпілепсіі можа пачацца з-за таго самага стрэса. Калі пацыент папярэдзіў вас пра сваю хваробу, можна правесці седатыўную прэмедыкацыю. Але звычайна прыспуп развіваецца раптоўна. Задача лекара - не даць пацыенту пашкодзіць самому сабе падчас прыступа. Падчас гіпертанічнай фазы прыпадка пацыент можа прыкусіць язык, страціўшы прытомнасць, ён падае, раніць галаву і атрымлівае чэрапна-мазгавую траўму. Калі сутаргі кланічныя, размашыстыя, трэба прытрымаць галаву хворага. У гіпатанічнай фазе прыступа сутаргі знікаюць, а прытомнасць і самакантроль да пацыента вяртаюцца не імгненна, і ў гэты момант існуе небяспека западзення языка. Таму трэба павярнуць на бок галаву непрытомнага, альбо вывесці наперад ніжнюю сківіцу пацыента і ўтрымліваць, пакуль кантроль над цягліцамі не вернецца. Нельга ўводзіць цвёрдыя прадметы паміж зубамі, каб не пашкодзіць зубы і не абцяжарыць прыступ абтурацыйнай асфіксіяй. Эпілептычныя прыступы могуць быць уласцівыя хранічным алкаголікам. Падчас ці пасля прыступу, трэба абавязкова выклікаць хуткую дапамогу ці кансультанта-нэўролага, асабліва калі пацыент адмаўляе прыпадкі ў мінулым. Правільным будзе накіраваць пацыента на рэнтгенаграму чэрапа.

Ускладніць выдаленне зуба можа эндакардыт. Найбольш рызыкуюць пацыенты пасля пратэзавання клапанаў сэрца, а таксама асобы з прыроджанымі ці рэўматычнымі парокамі сэрца альбо тыя, хто раней перанес інфекцыйны эндакардыт; пацыенты з пралапсам мітральнага клапана і мітральнай недастатковасцю, з электракардыястымулятарам, з субаартальным стэнозам; пацыенты на хранічным гемадыялізе.

Зменшыць рызыку бактерыэміі і наступнага эндакардыта дапамогуць паласканні рота растворам антысептыка на працягу 30 с перад умяшаннем. Добра зарэкамендаваў сябе 0,05%-й раствор хлоргексідына. Рэкамендуецца і рацыянальная антыбіётыкатэрапія: прыём ўнутр 2 г амоксіцыліна за 1 гадзіну да ўмяшання або 2 г ампіцыліна ўнутрыцяглічна ці ўнутрывенна за 30 хвілін да працэдуры. Пацыентам з алергіяй на пеніцыліны рэкамендуюцца кліндаміцын 600 мг або цэфаласпарыны - цэфазалін 1 г за 1 гадзіну да працэдуры.

Тырэатаксікоз. Пацыенты з дадзенай паталогіяй вельмі адчувальныя да стрэсу і болю, і выдаленне зуба можа быць прычынай абвастрэння тырэатаксікоза з развіццём адпаведнага крыза і комы з поўнай стратай прытомнасці. Пры тырэатаксікозе магчыма парушэнне функцыі шчытападобнай і іншых эндакрынных залоз, перш за ўсё кары наднырачнікаў. Гэта можа прывесці да гібелі хворага.

Сумесна з эндакрынолагам трэба аслабіць тырэятаксікоз, правесці медыкаментозную падрыхтоўку - аміназін 5% - 1 мл унутрыцяглічна або сібазон 0,005 2 разы ў суткі ўнутр. Варта памятаць: у такіх пацыентаў падвышаная адчувальнасць да адрэналіну.

Гіпатэрыёз. Хворыя схільныя да розных ускладненняў (да прастудных захворванняў, да развіцця другаснай інфекцыі пры хірургічным умяшанні). У сувязі з тым, што пры гіпатэрыёзе парушаецца функцыя іншых эндакрынных залоз, асабліва наднырачнікаў, магчымая неадэкватная рэакцыя на стаматалагічнае ўмяшанне, аж да смяротнага зыходу.

Пры цяжкіх формах гіпатэрыёзу стаматалагічнае ўмяшанне лепш праводзіць ва ўмовах стацыянара на фоне комплекснага лячэння. Не рэкамендуецца выдаленне адразу некалькіх зубоў.

Цукровы дыябет. Урач-стаматолаг абавязаны памятаць пра пагрозу развіцця ў такіх пацыентаў каматознага стану, бо адрэналін - антаганіст інсуліну, і масіўны выбрас яго прыводзіць да гіперглікемічнай комы. Пасля хірургічнага ўмяшання, з прычыны ангіапатыі, зніжэння імунабіялагічных уласцівасцяў арганізма, назіраецца запаволенае гаенне раны і хуткае развіццё інфекцыі. У выніку хранічнага ДУС-сіндрому ў хворых на цукровы дыябет пасля аперацыі назіраюцца раннія і познія крывацячэнні.

У дзень лячэння пацыенту рэкамендуюць прыняць звыклыя антыдыябетычныя прэпараты. Усе стаматалагічныя маніпуляцыі лепей праводзіць раніцай, праз 1-2 гадзіны пасля прыняцця ежы і ўвядзення інсуліну. Для мясцовай анестэзіі выкарыстоўваць прэпараты без адрэналіну, дапускаюцца норадрэналін або феліпрэсін. У пасляаперацыйным перыядзе прызначаюць сродкі для прафілактыкі інфекцыі, бо інфекцыя можа выклікаць глюкозурыю і прывесці да развіцця комы.

Гіпаглікемічная кома - востры стан, які развіваецца, калі рэзка і значна знізіўся цукар ў артэрыяльнай крыві і ўпала ўтылізацыя глюкозы мазгавой тканкай.

Развіваецца хутка - прафузны пот, бледнасць і вільготнасць скурных покрываў, вільготнасць языка, павярхоўнае рытмічнае дыханне. Магчымыя трызм сківіц, станоўчы сімптом Бабінскага. Адзначаюцца тахікардыя, арытмія, лабільнасць АЦ. Дыябетычная кома - развіваецца пры хуткім прагрэсаванні метабалічных парушэнняў у выніку позняй дыягностыкі цукровага дыябету, парушэння дыеты, інфекцыйных захворванняў, фізічнага і псіхічнага напружання. Кома развіваецца паступова на працягу некалькіх гадзін або дзён. З'яўляюцца стамляльнасць, слабасць, смага, моцны галаўны боль, галавакружэнне, звон у вушах, бессань, узбуджэнне, як?/p>