Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

? выданнем. Гэта “Виртуальныя радости", якія чытаюцца 2,4 % рэспандэнтаў. Такім чынам, толькі 6,9 % аўдыторыі рэгулярна чытае папяровыя моладзевыя выданні. Гэта жахлівы адсотак кажа аб адсутнасці ў нашай краіне якога больш-менш уплывовага моладзевага СМІ.

Таксама рэспандэнты мелі магчымасць назваць інтэрнэт СМІ, якімі яны рэгульрна карыстаюцца. Іх агульны працэнт большы, чым у друкаваных СМІ (27.4 % супраць 10,4 %). Але інтэрнэт-СМІ, якія пазыцыянуюць сябе як моладзевыя, усё роўна чытаюць мала (6,9 %). Пераможца тут партал generation.by, які чытаюць столькі ж, колькі і "Переходный возраст" (4,1 %.).

Цікавым зяўляецца факт наяўнасці ў адказах выданняў, якія маюць шырэйшую, чым проста моладзь, аўдыторыю. Некаторыі з іх абсалютна не разлічваюць на студэнцтва, што адлюстроўваецца і на іх рэкламнай палітыке. І дарэмна. Бо 14.9 % мінскіх студэнтаў лічыць навінны партал Tut.by моладзевымі. Да таго ж, гэта самы папулярны беларускі інтэрнэт рэсурс.

Дадатак 2.

 

Некаторыя выбітныя журналісты “Студэнцкай думкі”

1924 1935 гг.

Шкілёнак Мікалай

Дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння.

Юрыст, публіцыст Заходняй Беларусі, намеснік старшыні БЦР.

У 1946 годзе быў схоплены "смершам" у Польшчы і расстраляны.

Станкевіч Станіслаў

Беларускі грамадска-культурны дзеяч, паэт, выдавец.Актыўна дзейнічаў у заходнебеларускім руху. У 1926 годзе адкрыў уласную беларускую кнігарню ў Вільні, якая дзейнічала да вайны. Удзельнічаў у выданні беларускага адрыўнога календара, беларускіх кніг. Восенню 1945 году рэпрэсаваны савецкімі ўладамі і высланы ў канцлагер у Пермскую вобласць. На радзіму вярнуўся ў 1954 годзе. Выйшлі зборнікі ягоных вершаў “Сьмех ня грэх” (Вільня, 1926) і “З майго ваконца” (Вільня, 1928). Пра яго жыццёвы лёс выйшла ў 2000 годзе ў Вільні кніжка ягонай дачкі Мар'яны Русак “Лявонава доля”.

Шутовіч Янка

Рэдагаваў пэрыёдыкі “Студэнцкая думка” і “Шлях моладзі”, выдаваў часопіс “Калосьсе”. Займаў пасаду дырэктара Віленскага беларускага музею. Калі, у 1941 годзе, над найкаштоўнейшымі экспанатамі навісла пагроза вывазу ў Нямеччыну, яму ўдалося перахаваць іх у сутарэнні касцёлу святога Міхала пад апекай ксяндза Адама Станкевіча.

Перабудова

“Гуркоў Алесь (11.08.1965 Менск), адзін з актыўных удзельнікаў незалежнага выдавецкага і моладзевага рухаў у другой палове 1980-х.

Арганізатар і кіраўнік нефармальнае моладзевае суполкі Сьвітанак Беларускага тэхналягічнага інстытуту, выдавец і рэдактар газэты Студэнцкая думка (1988-1989), адзін з заснавальнікаў і выдаўцоў газэты Свабода (1990). Браў актыўны ўдзел у акцыях беларускага моладзевага руху, арганізацыі Мартыралёг Беларусі і БНФ Адраджэньне, дапамагаў іншым суполкам наладзіць выпуск самвыдату. Сябра БНФ ад 1988. Падчас вучобы быў пад спагнаньнямі з боку адміністрацыі інстытуту, выклікаўся ў пракуратуру для субяседваньня. Пасьля 1991 адышоў ад палітычнай дзейнасьці”. [31;153671.html]

“ Трусаў Алег (07.08.1954, Мсьціслаў), гісторык, археоляг, палітычны дзеяч Беларусі, адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту (1989) і адроджанай Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады (1991, 1998). У 1989 Т. быў адным з заснавальнікаў Таварыства Беларускай Мовы (з чэрвеня 1997 - першы намесьнік старшыні Рэспубліканскай рады ТБМ). Т. - аўтар больш 150 навуковых публікацыяў, сярод якіх некалькі манаграфіяў.

Акрамя палітычнай і навуковай дзейнасьці, Т. актыўна ўдзельнічае ў грамадзкім жыцьці Беларусі: узначальвае таварыства Беларусь-Гішпанія, з 1999 - старшыня Рэспубліканскай рады ТБМ, доўгі час быў сябрам Рады Згуртаваньня Беларусаў Сьвету Бацькаўшчына. Уваходзіць у склад рэдкалегіяў газэты Наша Слова і часопісу Беларуская Мінуўшчына ”. [31;153715.html]

“Вітушка Сяргей (Сяржук Дзінь-Дзілевіч; 1965, мяст. Чысьць Маладэчанскага р-ну Менскай вобл.), адзін зь лідараў беларускага дэмакратычнага руху моладзі напрыканцы 1980-х.

З 1986 - актывіст клюбу Талака, з 1987 - нязьменны старшыня клюбу Талака, каардынатар Канфэдэрацыі беларускіх суполак. З 1988 - у БНФ. Стала займаўся каардынацыяй і арганізацыяй моладзевага руху, кіраваў правядзеньнем шматлікіх акцыяў, у прыватнасьці - мітынгам на Верхнім горадзе ў Менску зімою 1987 супраць будаўніцтва мэтрапалітэна пад гістарычным цэнтрам гораду, Вальным Соймам беларускіх суполак зімою 1988, экалягічных маршаў па Прыпяці і Дзьвіне. Як кіраўнік клюбу Талака, рэгулярна ладзіў масавыя мерапрыемствы, найперш - фальклёрныя моладзевыя сьвяты (Купальле, Каляды, Гуканьне Вясны), талокі наТраецкім прадмесьці, Верхнім горадзе ў Менску. Уваходзіў у ініцыятыўную групу Аргкамітэту БНФ, браў удзел у Першым зьездзе БНФ у Вільні.

Актор самадзейнага тэатру Золак; найбольш значная роля - Васіль Вецер (Маці ўрагану паводле п'есы Ў.Караткевіча). Аўтар шэрагу публікацыяў па праблемах моладзевага руху, аховы помнікаў краязнаўства (Мастацтва Беларусі, ЛіМ, Голас Радзімы, Чырвоная Змена, Навіны БНФ, Брук).

Знаходзіўся пад адміністратыўнымі пакараньнямі, тэндэнцыйна крытыкаваўся ў камуністычным друку (Политический собеседник, Вечерний Минск, Советская Белоруссия, Звязда) за палітычную й культурніцкую дзейнасьць.

З 1991 стала жыве ў Вільні, працуе настаўнікам у беларускай гімназіі (СШ № 64)”. [ 31;153666.html ]

З 1998 па нашы дні

Марыйка Мартысевіч

Перакладчыца, журналістка, пісьменніца. Аўтарка мастацкай кніжкі “Цмокі лятуць на нераст”

Віта