Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

¦ Ці, напрыклад, праэкт беларусізацыі Беларускага тэхналагічнага інстытуту. З больш сурёзных артыкулаў працы Ермаловіча, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Апошняе падказвае, што каштоўнасці часопіса усведамленне ўласнай годнасці, сваіх правоў і сваёй свабоды. Ды, зрэшты, гэтыя каштоўнасці былі характэрныя для гадоў Перабудовы.

Колькасць студэнцкіх суполак увесь час павялічвалася. Да стварэння “Студэнцкай думкі” далучаецца гурток “Крывічы” Педагагічнага інстытута. Затым часопіс выдаецца Задзіночаннем беларускіх студэнтаў. А ЗБС існаваў у Мінску, Магілёве, Брэсце і іншых абласных гарадах. Часопіс распаўсюджваецца, такім чынам, па ўсёй Беларусі і мае тыраж 5000 (Раней жа колькасць асобнікаў увогуле не ўказвалася).

Варта адзначыць, што часопіс рабіўся не журналістамі, а студэнтамі. (Самымі рознымі і тэхнічнай ВНУ таксама). У артыкулах ёсць малады энтузіязм, але далёка не заўжды цікавы стыль і прафесіяналізм.

Такім чынам, “Студэнцкая думка” канца 80-х пачатку 90-х працягвае традыцыі віленскага часопісу. Выданне прапагандуе каштоўнасць роднай мовы і роднай культуры.

3. “Студэнцкая думка” канца 90-х 2000 х.

 

3.1.Грамадска-палітычнае жыццё з 90-х і да нашага часу.

 

У 1994 годзе прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў абраны Аляксандр

Рыгоравіч Лукашэнка, палітыка якога, натуральна, вызначыла далейшыя падзеі ў грамадска-палітычным жыцці. У 2001 годзе Прэзідэнт абіраецца на другі тэрмін, у 2006 на трэці.

14 траўня 1995 года прайшоў Рэферэндум, што зрабіў рускую мову

другой дзяржаўнай. Навіны на Першым нацыянальным канале тэлебачання пачынаюць агучвацца на рускай мове. Калі ў 1996 годзе па-беларуску навучалася 33 % школьнікаў, то цяпер, у 2008 годзе, 20,9 %.

Развіваецца беларускі Інтэрнэт, традыцыйныя выданні пачынаюць губляюць чытачоў. У 1999 быў створаны папулярны партал tut.by. Сеціва робіць жыццё яшчэ больш хуткім, дае новыя мажлівасці для мас-медыя, змяняе дзейнасць журналістаў.

У 2003 годзе Задзіночанне беларускіх студэнтаў, адну з найбольш буйных недзяржаўных студэнцкіх суполак, пазбаўляюць рэгістрацыі. Зяўляецца дзяржаўнае моладзевае абяднанне БРСМ.

Змены адбываюцца і ў сістэме вышэйшай адукацыі. Павялічваецца колькасць месцаў на факультэце журналістыкі, там адчыняюцца новыя спецыяльнасці. У 2004 годзе быў зачынены унікальны для Беларусі Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, але ў 2005 годзе ён пераязжае ў Вільню і набірае беларускіх студэнтаў.

Развіваецца беларускае заканадаўства. 1995 годзе быў зацверджаны “Закон аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”, у 1998 прымаецца другая рэдакцыя юрыдычнага дакумента.

Шэраг папяровых выданняў знікаюць з шапікаў Белсаюздруку: з прычын эканамічнай немэтазгоднасці, падзення тыражоў, пазбаўлення рэгістрацыі альбо адмістрацыйнага ціску з боку ўладаў. Гэта літаратурна-мастацкі часопіс “Маладосць”, моладзевая “Музыкальная газета”, апазіцыйныя “Навінкі”, “Наша ніва”, “Народная воля”, “Салідарнасць”… На рынку зяўляецца гарадская газета “Минский курьер”, Обозреватель, адчыняюцца тэлеканалы ЛАД” і “СТВ”.

Такім чынам, недзе мы назіраем рэгрэс, а недзе прагрэс.

 

3.2. Папяровы часопіс да 2005 года

 

У 1998 годзе Задзіночанне беларускіх студэнтаў зноў аднаўляе часопіс,

ужо на якасна іншай аснове, годнай паперы: канец 90-х, аднак. Галоўны рэдактар І. Віданава, пазначаны наклад 299 асобнікаў. Наклад з 2000 года 2000 асобнікаў.

У часопіс пісалі Вітаўт Мартыненка, Віктар Мухін, Ілля Глыбоўскі, Андрусь Белавокі, Ігар Вуглік…

Дадатковы прыбытак прыносіла рэклама, хаця, падчас на рускай мове: рыштунак для турызму і спорту альбо лучшая косметика.

Звернемся да праграмнага артыкула ў №1 за 1998 год, дзе часопіс акрэслівае свае мэты і напрамкі дзейнасці:

“На старонках гэтага выданьня мы будзем шукаць магчымасьці для самарэалізацыі асобы як у навучальнай сфэры, так і ў прасторы грамадзскай актыўнасьці. Мы будзем знаёміць Вас з рознымі сыстэмамі вышэйшай адукацыі, якія існуюць ў сьвеце, з праблемамі і дасягненьнямі дзяржаўных і недзяржаўных ВНУ”.[ 13;1 ] У адпаведнасці з акрэсленымі напрамкамі, у 1998 годзе ў часопісе друкавалася праграма грантаў на 1998-1999 годы, інфармацыя пра палітычную кареру ў Бельгіі, размеркаванне студэнтаў, артыкул пра ESIB (нацыянальныя студэнцкія саюзы ў Еўропе), новы офіс Задзіночаньня беларускіх студэнтаў, платнае навучанне, правы і абавязкі пры працаўладкаванні, а яшчэ - артыкулы пра вандроўкі. У адрозненні ад віленскай “СД” і “СД” часоў Перабудовы зусім малы акцэнт робіцца на нацыянальнае пытанне: відаць, часы змяніліся. Шмат інфармацыі пра навучанне за мяжой: адсюль можна зрабіць выснову, што стваральнікі часопіса жадалі, каб беларусы адчулі сябе часткай Еўропы. Яшчэ журналісты “Студэнцкай думкі” за дэмакратычную Беларусь, як можна заўважыць па некаторых артыкулах. У матэрыяле “Міты і рэальнасць “трэцяга сэктару” “ заўважаецца, што грамадскія абяднанні (а “СД” выдавалася ЗБСам) спрыяюць дэмакратычнасці грамадства.

З 1999 года часопіс становіцца каляровым, выдаецца на глянцавай паперы. Варта адзначыць, што вокладкі надзвычай яркіх колераў. Часопіс моладзевы, а маладыя не любяць шэрань. Змяняецца і тэматыка выдання. Да артыкулаў на студэнцкую тэму дадаюцца артыкулы па самых розных пытаннях: псіхалагічныя парады, карысныя для маладога чалавека, культурніцкая тэматыка, зноў жа вандроўкі. Выходзіць серыя матэрыялаў пра газеты, якія сімпатычныя часопісу. Тут ужо праяўляецца нацыяна