Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

льная пазіцыя: журналісты выдання заўважаюць толькі беларускамоўную прэсу. Яны аналізуюць газету “Звязда”, “Навінкі”, “Наша ніва”. Нацыянальная пазіцыя зяўляецца і пры напісанні артыкула пра Казіміра Малевіча: робіцца акцэнт на тым, што мастак быў беларусам-каталіком.

У 2000 годзе на старонках выдання зяўляецца новы для “Студэнцкай думкі” жанр рэцэнзія. Музычныя рэцэнзіі спачатку на альтэрнатыўную еўрапейскую музыку, потым і на беларускую. Рэцэнзіі на літаратурныя творы. На мой погляд, гэта сведчанне таго, што выданне развівалася. Бо рэцэнзія няпросты аналітычны жанр.

“Студэнцкая думка” канца 90-х вымалёўвае свой ідэал студэнцтва (у прынцыпе, гэты ідэал сугучны папярэднім “Студэнцкім думкам”). Студэнт, на думку стваральнікаў часопіса, мусіць быць актыўным. Навучэнка гістарычнага факультэта Наталля Арлова піша артыкул “Студэнты на барыкадах” пра хваляванні ў Парыжы ў 1968. Матэрыял Ірыны Кароль “Шэры таксама колер” пра пасіўнасць беларускіх студэнтаў.

У 2001 годзе сурэдактарам “Студэнцкай думкі” становіцца Сяргей Сахараў. Мікола Шакель, таксама сурэдактар, паведамляе: “Калі прыйшоў Сахараў, мы пачалі рабіць папсовы часопіс”. [29; index.pl?theme=nn/2004/20&article=shakielj ]

Эвалюцыя працягваецца, часопіс не стаіць на месцы, часопіс змяняецца. Час вымагае новых пасад: у “Студэнцкай думкі” ужо ёсць арт-дырэктар, офіс-менеджэр. Цяпер ён пазіцыянуе сябе як "суб'ектыўнае выданне для нахабных і разумных маладых людзей 16-25 год". У часопіс у гэты час пісалі Марыйка Мартысевіч, Аркадзь Гвер, Макс Агееў, Алеся Серада…

Дызайн становіцца ўсё болей альтэрнатыўным. Тэмы моладзевая субкультура, альтэрнатыўная музыка, кіно, ўсемагчымыя мерапрыемствы, літаратура… “Студэнцкая думка”, на мой погляд, прыклад таго, як адказна журналіст мусіць ставіцца да выбару тэму, не ленавацца быць арыгінальным. Многія з тэм, якія закранала “Студэнцкая думка” (асабліва позні перыяд, 200-я), больш не закранаў ніхто ў Беларусі. Сквоты, анархісцкая акцыя Food not Bombs, Hospitality Club… Артыкулы пачынаюць пісацца ў куды больш самабытным стылі. №1 за 2003 распачынаецца так:

“Ведаеш, даўно хацеў сказаць: мы сынтэтычныя людзі.

… Сынтэтыка пачалася, калі твая матка ўпершыню нацягнула капронавыя калготкі.

… І калі табе ўсё яшчэ хочацца натуральных пахаў, тэатру замест галівудзкіх блёкбастэраў і сэксу бязь лятэксу, паспрабуй час ад часу зьмяняць сынтэз аналізам, лічбавы гук аналягавым, а мясцовы джын-тонік сокам. Варта быць натуральным”. [18 ; 2003 ] Спецыфічнымі, экперыментальнымі становяцца загалоўкі. “Дзе сьпіс дзеў?” так называецца матэрыял Аркадзя Гвера пра крадзеж сярод моладзі ў №10 за 2005 год. “ХАБА-ХАБА. Каму даць, каму даць, каму голаву зламаць?” артыкул Шуры Лепель пра хабар выкладчыкам. (Заўважым, што менавіта нефармальна Шура, а не Аляксандра, напрыклад. Часопіс для моладзі!)

“ Мова мусіць быць арганічнай. Таму мова CD набліжана да жывой, вулічнай, кажа Сяргей Сахараў , рэдактар Студэнцкай думкі. CD штонумар уводзіць у мову дзясяткі раней не ўжываных словаў. Часопіс, напрыклад, актыўна запазычвае для беларускай мовы з ангельскай.

Адно зь першых слоў, якія мы прыдумалі, кажа Сахараў, клабэліці. З ангельскага клюбная эліта. Стварылі слова адмыслова для верасьнёўскага нумару за 2002 год. Ён быў прысьвечаны клюбнай культуры. Тады нам здавалася, што клабэліці крутыя, але калі б пісалі пра тое ж сёньня… Стаўленьне было б дакладна іншым. Сюды ж дадаў бы слова клабэрша дзяўчынка, якая сэнсам свайго жыцьця бачыць бадзяньне па клюбах”. [29;index.pl?theme=nn/2004/20&article=CD]

Мова “Студэнцкай думкі” 2000-х гэта англіцызмы, слэнг, размоўная лексіка ледзь не ў кожным сказе. Тусіць, студык, унівэр, забугорны ўнівэр, прыкольна, рэмэйкі, тупіць, трындзючы яшчык, рэбрэндзіцца, гаўняць… Гэтыя словы могуць прывабіць пэўны моладзевы асяродак. І, улючваючы тое, што часопіс беларускамоўны, зрабіць родную мову сучаснай, моднай. А на думку некаторых кансерватыўных асобаў засмеціць лексіку.

Сяргей Сахараў кажа пра часопіс: “Мы ідзем на крок наперад. CD гэта не андэрграунд, а авангард беларускага прарыву”. [30;online/?a=con&b_id=571&c_id=6757] Святлана Курс піша:“Канцэпцыя СтуДумкі шэры глянец. СD ці яна табе ідзе, ці скандалізуе цябе або выклікае пагарду прымушае прызнаць: гэта новае, такога раней не бывала. Нешта нябачанае сярод белмоўных выданьняў. Нічога супольнага з традыцыйнай роднай старонкай etc. СD адрозьніваецца таксама ад глянцу часопісаў тыпу Мэнз Хелс. СD хаваецца пад абалонкай глямуру і моцна косіць пад глямур. Але гэта разумны глямур, калі форма ад аднаго, а зьмест і IQ з прэтэнзіяй на зусім іншае”. [30; index.pl?theme=nn/2004/20&article=shakielj ]

У 2003 годзе часопіс пазбаўляюць рэгістрацыі. “Студэнцкая думка” выходзіць цяпер накладам 299 асобнікаў. Сяргей Сахараў кажа ў інтэрвю ў 2004 годзе:

“З Задзіночаннем беларускіх студэнтаў цікавая сітуацыя: улады яго зачынілі, але ліквідацыя належным чынам завершана не была. Два гады мы валэндаемся без заснавальніка. Калі мы пачалі перарэгістроўвацца на новага заснавальніка, выявілася, што дакументы, апрача мноства іншых інстанцый, трэба скіроўваць адукацыйнай камісіі Мінскага гарвыканкама. Яна мусіла зрабіць нейкую экспертызу нашага выдання і даць заключэнне. А яны высветлілі, што, аказваецца, у Беларусі і так шмат моладзевых і дзіцячых выданняў, нашая сетка распаўсюду не ўяўляецца цікавай нейкім клеркам ці іхным босам, не ведаю, і мы не ахоплівае?/p>