Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

?ца 15 нумароў. Сярэдні абём выдання 30 старонак.

У 20-я 30-я гады студэнты Савецкай Беларусі навучаліся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Сельска-Гаспадарчай Акадэміі ў Горы-Горках. Другім жа беларускім студэнскім асяродкам была Заходняя Беларусь у прыватнасці, Вільня. За мяжой Польшча (а ў першую чаргу Варшава); Прага, дзе утварылася славутае на той час “Абяднанне Беларускіх Студэнскіх Арганізацыяў”; Рыга.

“Студэнцкая думка” выходзіць нерэгулярна. У рубрыцы “Хроніка” у №3(4) чытаем: “Па загаду п.Камісара Ураду на м.Вільню сканфіскаваны №2(3) “Студэнцкая думка” ” [2 ; 31]. Акрамя гэтага, існуюць фінансавыя праблемы, часопіс падтрымліваецца ахвяраваннямі. У 25-26 гадах “Студэнцкая думка” друкуе рэкламу украінскіх СМІ.

№ 1 распачынаецца вершам В.Курачыцкага:

“Ідзі па дарозе і цернямі ўсланай;

І болю ня чуй, а ідзі бязустанна!

… Ідзі, ня спыняйся, - а дойдзеш да мэты,

Ня будуць ахвярай працоўныя леты

Твае! Так ідзі, Беларускі Народзе!

Да свету, свабоды! Бач!

Сонца ўсходзе!..” [ 1;1]

Верш досыць паказальны для ўсіх далейшых нумароў “Студэнцкай думкі”. Як бачым, часопіс ставіць сваёй мэтай падштурхоўваць да развіцця, дзеяння беларускую моладзь, не забывацца пра нацыянальную свядомасць: “Так ідзі, Беларускі Народзе!” Насуперак правілам арфаграфіі, гэтыя словы аўтар піша з вялікай літары: маўляў, не забывайцеся на годнасць, гонар нацыянальныя!

Звернемся да праграмнага артыкула ў №1, які яшчэ больш

выразна акрэслівае пазіцыю, адлюстраваную ў вершы В. Курачыцкага.

“ … Значыцца ў нашай працы мы ня будзем кіравацца партыйнасьцяй…

… Студэнская думка прадстаўляе агульны ідэйны кірунак адраджэнскае беларускае моладзі, а дзеля гэтага пры яе пасярэдніцтве ўся сьвядомая беларуская моладзь, ад студэнта высокае школы да малапісьменнага вясковага хлопца ці дзяўчыны, мае прыняць учасьце ў нацыянальнай беларускай працы, ў асьведамленьні сваіх несьвядомых братоў і сёстраў, арганізацыі і г.д.” [ 1; 2-3]

“Студэнцкая думка” не здрадзіць сабе і гэтай пазіцыі будзе прытрымлівацца да самага апошняга нумару, 1935 года.

Гонар за сваю нацыянальнасць, адраджэнне Беларусі гэтым прасякнуты шматлікія тэксты на самыя розныя тэмы. У артыкуле “Што чытаць па беларуску?” аўтар Язэп Сьветазар сцвярджае: “Наагул трэба адзначыць што, паміж славянамі мы не апошнія!” [1; 25] Альбо зяўляецца такая навіна: “У Менску студэнты-беларусы выдалі часопісь “Белорусскій Студент” парасейску! Шчыра пажадаем братом менскім наступныя № № выдаваць ужо на матчынай мове” [2; 31] Беларускі дзяржаўны універсітэт узгадваецца толькі аднойчы. Маючы цвёрдую нацыянальную пазіцыю, “Студэнцкая думка” не задаволеная БДУ. У №2 (9) ёсць артыкул “Труды Белорусского Государственного университета”: “Кожны, хто прачытае гэтыя вучоныя, універсітэцкія запіскі, прываблены й заінтрыгаваны іх галосным назовам, - будзе глыбока разачараваны: нідзе, ні ў адным артыкуле ён ня знойдзе тэмы, якая хоць чым-небудзь зачапіла-б Беларусь” [4; 27] І яшчэ адзіны цікавы факт у прыведзеным вышэй артыкуле: беларускіх студэнтаў у БДУ ў 1928 годзе было ўсяго 29 %.

Свой уклад унесла “Студэнцкая думка” у збор беларускіх народных твораў: часопіс не толькі грамадска-палітычны, але і літаратурны. У № 1 (2) чытаем: “Душа народу, яго погляды, перакананьні, яго мудрасьць, - вабліча ягонае, - як ведама, заўсёды найбольш ярка і поўна выліваецца ў яго запраўдных творах, г.зн. песьнях, казках, легэндах, байках, прыказках і г.п.” Па просьбе часопіса ў рэдакцыю прыходзіць сабраны чытачамі фальклор. Напрыклад, народныя песні са слоў Любы М. у № 3 (4)

У часопісе ёсць як крытычныя, літаратуразнаўчыя артыкулы, так і арыгінальныя літаратурныя творы. З арыгінальных - перклады А. Салагуба, Лермантава, вершы Арсеньевай, Каруся Каганца, Купалы, знакамітая паэма Міцкевіча “Дзяды” і невядомыя аўтары М. Васілёк, М. Тулейка, NN. Літаратуразнаўчыя артыкулы “Вільня ў беларускай літэратуры” у №5 (6), агляд творчасці М.Чарота у №1 (11)… Напрыканцы 20-х становіцца заўважна, што ў часопісе ўсе меней літаратуры, а болей месца аддаецца на асвятленне дзейнасці студэнцкіх суполак. Па нешматлікіх фота можна зрабіць выснову, што студэнты пачатку дваццатага стагоддзя значна адрозніваліся па ўзросце ад сённяшніх. Тыя студэнты ўжо дарослыя мужчыны і жанчыны.

У часопісе закранаецца жыццё Віленскага універсітэта, беларускіх студэнтаў у Польшчы і Празе. Напрыканцы 20-х зяўляецца рубрыка “Студэнцкае жыццё”, дзе друкуецца шэраг нататак пра падзеі ў студэнцкім руху. Унікальную гістарычную інфармацыю пра студэнцтва змяшчае артыкул Ст. Станкевіча “Гісторыя Беларускага Студэнцкага Руху” у № 3 (10) і нарыс “З жыцця беларускага студэнцтва на чужыне” А. Клімовіча у №1(8)

Студэнцкая тэма цесна пераплецена з тэмай эміграцыі. “Злая доля, што сотні цэлыя беларускай моладзі выгнала далёка ўпрочкі дзеля здабываньня асьветы…” [4; 18] У № 3 (4) ёсць верш аўтара пад псеўданімам Сумны (!) “Студэнт на чужыне” :

“ … І ён у чужыне апынуўся,

Ды шчасця ўжо і тут няма,

Бо ў Беларусі ён радзіўся,

А без яе ўвесь сьвет турма”. [3 ; 24]

Змяшчаліся ў “Студэнцкай думцы” і сурёзныя навуковыя тэксты: “Дыялектыка і лёгіка” Ю.Пляханава, “Паходжаньне, старадаўнія весткі і антрапалёгічныя адзнакі Беларусаў” Міколы Ільяшэвіча… У №4 (5) разбор артыкула прафесара Карскага пра беларускую мову, у якім сцвярджаецца, што беларуская мова, як “самародная, самастойная і незалежная” існуе. Яшчэ раз падкрэслім, што шматлікія тэксты часопіса прася?/p>