Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

? усёй моладзі дый яшчэ парушаем маральна-этычныя нормы беларускай моладзі. Па шчырасці, нам начхаць. Ёсць рамкі гульні, калі гэтыя рамкі перастаўляюцца і пашыраюцца па прыхамаці нейкага чыноўніка, мы не абавязаныя з гэтым лічыцца. Мы сябе пазіцыянуем яклюдзі са здаровым Розумам”. [28;online/?a=con&b_id=571&c_id=6757] 15 лістапада 2005 года часопіс канфіскуюць з крамаў. “17/11/2005, 17:45 ЧАСОПІС CD / “СТУДЭНЦКАЯ ДУМКА” ЗАРАЗНЫ? - гэта падстава!

“Теперь “Студэнцкая Думка” запрещена,” - с такими словами 15 ноября в модных магазинах и бутиках Минска сотрудники милиции изымали бесплатный (free) молодежный журнал. С сотрудников магазинов, в которых распространялся CD, была взята расписка о том, что они больше не будут распространять этот журнал. Никто не может толком сказать, что произошло”. Такое поўнае трагізму паведамленьне даслалі на электронны адрас CD / “Студэнцкай Думкі” ананімныя зычліўцы...

… Як паведамляюць відавочцы, фанатычна адданыя сваёй справе людзі ў форме і безь яе нават рызыкавалі здароўем, абы сканфіскаваць часопіс, надрукаваны, як яны казалі, “вельмі шкоднай фарбай”.

Сваім жа чытачам і прыхільнікам нагадваем: для вас CD была і ёсьць free. У інтэрнэт-фармаце, у фармаце оф-лайну гэта няважна. Тут і так усё зразумела: STAY FREE і будзе нам шчасьце!” [27; articles/index.php?t=3id=531&id=294 ]

Вось так і скончылася гісторыя папяровага часопісу “Студэнцкая думка”. Часопіс 1998 года выданне з даволі традыцыйным стылем, якое прапагандавала, аднак, еўропейскія каштоўнасці. Часопіс 2005 мае экперэментальны для Беларусі дызайн, вельмі альтэрнатыўную моладзевую мову.

 

3.3. Multimedia СМІ CDMAG.

 

З 2006 года выданне трансфармуецца ў унікальны для Беларусі фармат мультымедыя і выходзіць на CD (на 1 альбо на 2). Распаўсюджваецца бясплатна, праз пошту, праз пэўныя крамы альбо праз моладзевыя вечарыны. (Мяркую, пры падрымцы еўрапейскіх грантаў для развіцця нацыянальнай культуры) Мультымедыя гэта флэш-анімацыя, традыцыйны тэкст, відэа-сюжэты, аўдыё-запісы. Журналісты выдання, як сапраўдная моладзь, ідуць наперадзе. Стыль мовы такі ж моладзевы і альтэрнатыўны, як быў часопісе. Кожны CD мае дызайн, не падобны да папярэдняга, няма нумарацыі, журналісты захоўваюць сваю ананімнасць, каб пазбавіцца лішніх праблемаў.

Безумоўна, з такім фарматам чытач-глядач прывязаны да кампютара. Але ж аўдыторыя гэта моладзь, студэнцтва, сярод якога пераважная большасць карыстальнікі кампютара.

Кожны нумар выдання гэта пэўная тэматыка. “CDMAG. 34. Music up” прысвечаны беларускай музыцы, “Eco/ a side” экалагічнаму ладу жыцця, “Celluloid” моладзеваму DIY-кіно, ролікам і мульцікам. На вокладцы “Celluloid”а чытаем : “Калі твой тата здымаў аматарскія кіношкі на васьмімілімэтровую стужку, яго, напэўна, лічылі самым прасунутым на раёне. … У эпоху new media тое, што ты паўсюль ходзіш з лічбавай камерай і здымаеш кіношку, ма(дэ)люеш у 2D і 3D, можа зьдзівіць хіба што 82-гадовую Сьцяпанаўну зь вёскі Малыя Драчкі. “Маладыя, канцэптуальныя і прыкольныя” кіношнікі і аніматары, калі верыць рэкляме лічбавай тэхнікі, літаральна валяюцца пад нагамі” [22; Celluloid]. З гэтай прадмовы да “Celluloid”а можна зрабіць шэраг высноваў.

CDMAG не толькі прагрэсіўны ў дызайне, але ж і закранае зявы ў беларускім грамадстве самыя найноўшыя. З гэтага тэксту можна зразумець, на якую аўдыторыю разлічана СМІ. Гэта тая моладзь, якая не баіцца новага, творчая альбо з інтарэсам да найсучаснейшай творчасці. Акрамя гэтага, згодна з прыведзеным вышэй тэкстам, можна вызначыць, што ўяўляе пэўны, магчыма, найбольш прагрэсіўны ў некатоых аспектах моладзевы асяродак Беларусі. Маючы доступ да Інтэрнэта і тэхнікі кампютара, лічбавага фотапарата, камеры яны пішуць графаманскія опусы, а падчас і сапраўдныя літаратурныя творы ў LiveJournal, шмат фатаграфуюць і робяць калажы ў FotoShopе.

Такім чынам, CDMAG працягвае традыцыі часопіса “Студэнцкая думка”: закранае тыя ж моладзевыя альтэрнатыўныя тэмы, з тым жа слэнгам і англіцызмамі, але ў новым фармаце мультымедыя.

Заключэнне

 

“Студэнцкая думка” адно з самых старэйшых моладзевых выданняў Беларусі. У Заходняй Беларусі, а затым падчас Перабудовы часопіс прытрымліваўся выразных нацыянальных пазіцыяў, што было характэрна для таго часу. У перыяд канца 90-х 2000-х СМІ адыходзіць ад строгай беларускай нацыянальнай накіраванасці. Ён пазіцыяную Беларусь як частку Еўропы, пачынае эксперыментаваць з мовай, вылучаецца альтэрнатыўнымі і неардынарнымі тэмамі. З 2006 года выходзіць у прагрэсіўным фармаце мультымедыя.

“Студэнцкая думка”, уводзячы ў беларускую мову шмат слэнгу і англіцызмаў, робіць мову больш сучаснай і цікавай для моладзі, на думку адных. На думку іншых, засмечвае лексікон.

На дадзены момант CDMAG - самае незвычайнае, але ж немасавае моладзевае выданне Беларусі.

Дадатак 1.

 

У сацыялагічным даследаванні “Стаўленне студэнтаў г. Мінска да беларускіх моладзевых друкаваных і інтэрнэт (онлайн) СМІ” прынялі ўдзел 88 беларускіх студэнтаў. Большасць рэспандэнтаў (62,2%) на пытанне аб рэгулярным чытанні СМІ не здолелі прыгадаць ніякіх СМІ ці прызналіся ў тым, што нічога рэгулярна не чытаюць. Пад рэгулярнасцю разумелася чытанне прэсы мінімум раз на месяц. Цікава, што сярод адказаў можна ўбачыць толькі адно папяровае дзяржаўнае выданне, якое лічыцца моладзевым і менавіта як на моладзевае выданне з бюджэту краіны ідуць грошы на яго развіццё. Гэта газета "Переходный возраст", якую па выніках аптыння чытае 4,1 %. У спіс таксама трапіла 1 газета, якую згодна з аўдыторыяй можна лічыць моладзевы?/p>