Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

?нуты ідэяй пра нацыянальную годнасць.

На пасадах галоўнага рэдактара-выдаўца знаходзіліся наступныя асобы Адольф Зянюк, Ігнат Гаголінскі, Янка Шутовіч, Мікалай Шкілёнак, М. Якімец

З 1924 да 1935 год адбываецца заканамерная эвалюцыя часопіса. У апошніх нумарах размяшчаюцца карціны беларускага мастака П.Сергіевіча. У №1(12) упершыню вокладка становіцца ілюстраванай. Пачынаючы з №3(4), зяўляецца фота. У №1(12) новы крок у шыхтоўцы: робяцца калонкі. У №3(14) назва часопіса і змест дублююцца на англійскай мове, у №1 (15) на польскай. Як бачым, часопіс пашырыў сваю аўдыторыю.

“Студэнцкая думка” унікальнае моладзевае выданне 20-х 30-х гадоў, што ставіла сваёй мэтай развіццё нацыянальнай самасвядомасці. Сапраўды беларускае, яно цвёрда прытрымлівалася сваёй пазіцыі да самага канца і, наперакор нялёгкай сітуацыі ў Заходняй Беларусі, смела выкрыквала: “Так ідзі, Беларускі Народзе!”

2.“Студэнцкая думка” часоў Перабудовы

 

  1. Феномен Перабудовы

 

“Перабудова. Галоснасьць. Праўда пра Леніна й Сталіна, Курапаты й Чарнобыль. Гісторыя й экалёгія…

70-гадовы камуністычны міт у сьвядомасьці юнага пакаленьня рухнуў за лічаныя месяцы. Яшчэ ў разгар перабудовы, у 1988, больш за 75% падлеткаў былі ўпэўненыя, што “Ленін самы выбітны чалавек усіх часоў і народаў”, - але ўжо напрыканцы 1989 г. “савецкімі людзьмі” сябе лічылі толькі 20% зь іх.

… Нацыянальныя пачуцьці, якія ўвесь час праблісквалі ў фаерверках канца 80-х, натуральна ўпісваліся ў кантэкст пераменаў, і таксама ўспрымаліся юнай хваляй як належнае. Калі напачатку зьявы беларускага руху выглядалі хіба што мілымі дробязямі, дык чым далей, тым усё важней для гэтых дзяцей рабілася незалежнасьць і беларушчына”. [25; 16 ] Вось такі погляд у палітыка Павала Севярынца, не пазбаўлены, вядома, пэўнай субектыўнасці.

Апытанне, праведзенае ў сярэдзіне 1993 года Інстытутам Працы і беларускай службай “Грамадская думка”, высветліла, што галоўнымі эмоцыямі моладзі першай паловы 90-х былі наступныя:

  1. надзея (36,7 %)
  2. спакой (22%)
  3. упэўненасць (13%)
  4. абыякавасць (10,3 %)
  5. крыўда (7,2 %)
  6. безвыходнасць (5,2 %)

Рэформа палітычнай сістэмы распачалася ў 1988 годзе. Каб пашырыць унутрыпартыйную дэмакратыю, уводзяцца выбары на альтэрнатыўнай аснове. Аднак падчас жнівеньскага путчу КПБ паказвае, што ўжо няздольная падтрымліваць прагрэсіўныя пераўтварэнні ў грамадстве. 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет прыпыніў дзейнасць партыі.

25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі. Дэкларацыя аб дзяржаўнай незалежнасці ператварылася ў канстытуцыйны закон. У Беларусі распачаўся новы этап развіцця.

Яшчэ ў 1990 годзе быў прыняты закон СССР аб грамадскіх арганізацыях. Згодна з ім, грамадзяне малі права засноўваць суполкі і партыі. Аднак закон спазніўся, бо гурткі па вывучэнні культуры, спадчыны і інш. пачалі стварацца значна раней. Палітычная партыя Народны фронт “Адраджэнне” быў заснаваны ў 1989 годзе. А вось некаторыя прыклады моладзевых суполак, колькасць якіх павялічвалася хуткасна (вядома, моладзі ўласціва злучацца па інтарэсах!): “Зьніч”, культурна-асветніцкая суполка пры Мінскім інстытуце культуры; Канфедэрацыя беларускіх суполак, незалежнае, грамадска-палітычнае згуртаванне моладзі; Задзіночанне беларускіх студэнтаў, створанае пры Сацыял-Дэмакратычнай Грамадзе; “Чырвоны Жонд”, анархісцкая суполка, што ператварала палітыку ў гумарыстычны перформанс, Партыя Аматараў Піва, сугучная “Жонду”…

Факт стварэння суполак і абяднанняў быў паказальным: ён сведчыў пра дэмакратычнасць у грамадстве, стварэнне плюралізму меркаванняў.

 

  1. “Студэнцкая думка” напрыканцы 80-х пачатку 90-х

 

У 1988 годзе згуртаванне “Сьвітанак”, што існавала пры Беларускім тэхналагічным інстытуце, аднаўляе віленскую “Студэнцкую думку”, толькі цяпер у Мінску. (Натуральна, што кожнае згуртаванне, кожная суполка мела сваё выданне). У адрозненні ад віленскай, гэтая “Студэнцкая думка” пазіцыянуе сябе як грамадска-палітычны ды культуралагічны часопіс.

У №1 мінскія студэнты паведамляюць, што “адчуваюць сябе нашчадкам1 тых барацьб1тоў-студэнтаў, як1я ў варунках заняволенай буржуазнай Польшчаю Заходняй Беларус1 будз1л1 заспаную нацыянальную сьвядомасьць беларусаў”. [9; 1]

У рэдакцыйны склад уваходзілі А.Гуркоў, А.Кавальчук, Г.Аніськова, А.Трусаў, С.Ладуцька, Ф.Швайбовіч, І.Міхно, С.Вітушка, З.Вайцяховіч, Г.Барвенава, А.Рагуля, А.Сабаленка, У.Селядцоў і інш. Цікава, што №2 і №3 быў прафінансаваны беларускім паэтам Анатолем Сысом.

У №1 зяўляецца артыкул Алеся Гуркова “Здавайма іспыты па-беларуску!” Увогуле, у чосопісе перыядычна размяшчаюцца артыкулы на “беларускамоўную тэматыку”: “Беларускі іменьнік”, складзены Альгердам Пакалюбовічам, “Матарялы да трасянка-беларускага слоўніка”, руска-беларускі слоўнічак турыстычнай лексікі … Як бачым, адна з задач часопіса дапамагчы моладзі вывучыць беларускую мову і распачаць размаўляць на ёй у паўсядзённасці.

У “Студэнцкай думцы” 80-х 90-х значна меней літаратуры, чым у віленскай. (Зрэшты, часопіс ужо і не пазіцыянуе сябе як літаратурны) Але, напрыклад, да №4 дадаецца кніжачка-самвыдат “Вандэя навыварат”. У №1 за люты 1992 года - вершы Уладзіміра Жылкі, Максіма Багдановіча, Сокалава-Воюша.

Тут шмат артыкулаў інфармацыйнага кшталту: нататкі пра дзейнасць літсуполкі “Тутэйшыя”, “Першыя крокі Задзіночання беларускіх студэнтаў”?/p>