Гаспадарчая дзейнасць насельніцтва Беларусі ў першабытную эпоху

Информация - История

Другие материалы по предмету История

тасці, але неслі прэстыж яго ўладальніку. Лакальны абмен дапамагаў пераразмяркоўваць прыбавачны прадукт ў межах абшчыны ці невялікага рэгіёну. На гэтай першай стадыі развіцця прымітыўны гандаль яшчэ адбываўся без пасрэднікаў. Гандляры як сацыяльная група зявяцца ў працэсе класаўтварэння і станаўлення дзяржаўных інстытутаў. З іх зяўленнем адбудзецца трэці вялікі грамадскі падзел працы.

Шматукладная гаспадарка

Шматукладнае грамадства гэта грамадства, дзе феадальны ўклад жыцця паступова пераважаў над родаплемяным і рабаўладальніцкім, суіснуючы некаторы час побач.

Эканамічная шматукладнасць наглядалася ў суіснаванні суседскай абшчыны і феадальных зямельных уладанняў. Сацыяльная шматукладнасць гэта падзел грамадства на розныя сацыяльныя групы. Адначасова суіснавалі групы: свабодных сялян-абшчыннікаў, але ўжо пачалося іх расслаенне, вылучэнне феадальна-залежнага сялянства (чэлядзі); была група рабоў, складваўся клас феадалаў-землеўладальнікаў. Адначасова ішло ўсталяванне дзяржаўных устаноў. Зявіліся “кармленні” складваліся васальныя адносіны, насельніцтва пачало эксплуатавацца дзяржавай у выглядзе палюддзя. Наогул, паступова вярхоўная ўлада на зямлю перайшла да дзяржавы ў асобе князя.

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

 

1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1-5. Мінск, 1993, 1999.

2. С. Ф. Шымуковіч Эканамічная гісторыя Беларусі / С. Ф. Шымуковіч Мн, 2001.

3. Галубовіч В.І. Эканамічны стан, побыт і гандаль старажытнай Беларусі / Галубовіч В.І. - Мінск, 1997.