Гаспадарчая дзейнасць насельніцтва Беларусі ў першабытную эпоху

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?зі, што засялялі сучасную тэрыторыю Беларусі, ужо валодалі навыкамі палявання і збіральніцтва.

Збіральніцтва першая форма гаспадарчай дзейнасці. Збіральніцтва не патрабавала складаных прылад працы, прыстасаванняў. Збіралася ўсе прыгоднае ў ежу расліны, дробныя жывелы і г.д.

Прылады працы самыя простыя палка-капалка, косці, рогі жывел, груба апрацаваныя камяні.

Збіральніцтва залежала ад кліматычных умоў, таму людзі вымушаны былі весці качавы характар жыцця.

Паляванне больш складаная форма прысвайвальнай гаспадаркі, давала людзям харчаванне на працягу усяго года. Акрамя ежы людзі атрымлівалі скуру, косці, рогі, зубы, тлушч сыравіну, якая выкарыстовывалася ў першабытнай вытворчасці, магіі.

На першым этапе развіцця паляванне мела каллектыўны і спецыялізаваны характар. Гэта было загоннае паляванне на адпаведны від жывелы маманта, пайдночнага аленя, насарога). Адсюль узнікла сацыяльнае абяднанне першабытных людзей лоўчая абшчына (першая форма кааперацыі), у склад яе ўваходзіла каля 30-50 чалавек. У год ім патрабавалася прыкладна 11 тон мяса, што магчыма было здабыць на тэрыторыі 750 кв. км.

Галоўныя прылады і прыстасаванні дзіда, лоўчая яма.

Паляванне давала не толькі харчаванне, але і матэрыялы для пабудовы жылля косці, чарапы і скуру маманта, а таксама і адзенне скураную вопратку. Вялікую перавагу людзям давала валоданне агнём. На першым этапе выкарыстоўвалі прыродны агонь, пазней навучыліся яго здабываць самі. Захоўвалі агонь жанчыны, што значна павышала іх сацыяльны статус.

Функцыі агню:

- абагрэў жылля;

- абарона ад драпежнікаў;

- дапамога ў паляванні;

- прыгатаванне якаснага харчавання.

У познім палеаліце прылады працы мелі больш за 100 функцыянальных прызначэнняў. Сярод найбольш распаўсюджаных прылад працы можна вызначыць розныя праколкі, скрабкі, нажы, рубілы і. г.д. Матэрыялы крэмень ці іншы цвёрды камень, дрэва, косць, скура, сухажыллі. Тэхналагічны прыём апрацоўкі камню “адшчэпа”. Сутнасць тэхналогіі пласціны дакладнай формы адшчэпліваліся ад прызматычнага ядра. Даапрацоўка ажыццяўлялася шляхам аджыму маленькіх чашуек па краях пласцін.

Найбольш старажытныя знаходкі прылад працы на Беларусі зроблены каля населеных пунктаў Абідавічы, Падлужжа, Свяцілавічы на Поўдні Беларусі. Храналагічна яны адносяцца да перыяду 100 40 тыс. год да н.э. Першыя пасяленні людзей зявіліся значна пазней Юравічская стаянка мае узрост каля 26-27 тыс. год, стаянка ў Бердыжы каля 24 тыс. год. На тэрыторыі стаянак былі знойдзены сякерападобныя каменні, наканечнікі дзідаў і інш. Прылады, што тыпалагічна адносяцца да мусцьерскай культуры.

Мезаліт

Мезаліт (9 тыс. год да н.э. 6 тыс. год да н.э.) гэта пасляледавіковы перыяд, ці галацэн. Кардынальныя змены ў прыродным асяроддзі мелі вынікам змены у спосабах вядзення гаспадаркі.

Далейшае развіцце атрымала паляванне, што, найперш, адбілася на змене формаў палявання. Гэта было выклікана наступнымі перадумовамі:

- адбывалася ўдасканаленне стацыянарных сродкаў і прылад палявання (ямы, сілкі, сеткі, пасткі, самастрэлы);

- удасканаленне механічных прылад палявання (зявіўся лук);

- у мезаліце адбылося прыручэнне сабакі;

- пашырэнне абектаў палявання за кошт птушкі, сярэдніх і дробных жывёл.

Калектыўны характар палявання стаў не такім актуальным, распаўсядзілася індывідуальнае паляванне.

Рыбалоўства новая ў мезаліце форма гаспадарання для беларускіх тэрыторый. Пасля адыходу ледавіка утварыліся рэкі і азеры, с цягам часу яны набылі сучасны выгляд.

На першым этапе зяўлення рыбалоўства людзі карысталіся астрогай, гарпуном, кручкамі а то і проста рукамі. Пазней была вынайдзена сетка, што дазволіла лавіць рыбу на працягу ўсяго года. У сваю чаргу апошняе стымулявала аседласць.

Збіральніцтва перажывала росквіт. Прыродныя ўмовы паспрыялі значнаму пашырэнню спісу абектаў збіральніцтва.

Зяўленне новых і ўдасканаленне старых формаў гаспадарання дазволіла збіраць: па-першае большую колькасць прадуктаў харчавання, па-другое больш разнастайнае харчаванне. Як вынік лоўчая абшчына вырасла ў новую форму сацыяльнай арганізацыі людзей родавую абшчыну.

Радавая абшчына:

- абядноўвала людзей аднаго паходжання;

- характарызавалася калектыўнай маёмасцю;

- падзел працы ажыццяўляўся паводле ўзросту і полу;

- у вытворчай сферы існавала простая кааперацыя;

- вядучая роля ў гаспадарцы і сацыяльнай структуры грамадства належала жанчыне.

Тэхналогіі вырабу прылад працы былі прадстаўлены мікралітычнай на усходзе і захадзе тэрыторыі сучаснай Беларусі і макралітычнай у цэнтры сучаснай Беларусі. Макраліты гэта масіўныя прылады працы, вырабленыя з аднаго куска каменя. Мікраліты мініяцюрныя прылады працы з каменя дакладнай геаметрычнай формы. Пласцінкі мелі памер каля 1-2 квадратных сантыметраў, выкарыстоўваліся для вырабу састаўнах прылад.

У мезаліце адбылося засяленне усёй тэрыторыі Беларусі, зявілася аўтахтоннае, ці пастаяннае насельніцта.

 

Узнікненне і эвалюцыя вытворчых формаў гаспадаркі

 

На Беларусі пачатак пераходу да формаў вытворчай гаспадаркі адбыўся ў перыяд неаліту (5 тыс. год да н.э. 3 тыс. год да н.э.). Адначасова дасягнулі росквіту прысвойвальныя формы гаспадарання.

Вытворчая гаспадарка гэта гаспадарка, заснаваная на вытворчасці чалавекам матэрыяльных даброт, неабходных для яго жыцця і дзейнасці.

Жывелагадоўля гістарычна развілася з палявання. Перадумовы развіцц