Гаспадарчая дзейнасць насельніцтва Беларусі ў першабытную эпоху

Информация - История

Другие материалы по предмету История

грамадства.

Бронзавы век

Бронзавы век на Беларусі мае храналагічныя рамкі: 2-е тысячагоддзе да н.э. і закранае пачатак 1-га тысячагоддзя да н.э. На Беларусі можна гаварыць аб гэтым перыядзе як аб энеаліце ці медна-каменным веку. Асноўная маса прылад працы як і ў неаліце была з камню. Бронзавых і медных артэфактаў знойдзена няшмат, усяго каля 70 прадметаў на ўсю Беларусь. гэта тлумачыцца адсутнасцю сваіх сыравінных рэсурсаў і аддаленасцю ад распрацовак медзі наогул. Асноўная група знаходак з бронзы ці медзі гэта ўпрыгожанні. Сярод прылад працы можна вылучыць сякеры, наканечнікі дзідаў, далоты, шылы. У невялікай колькасці кардынальных зменаў у гаспадарцы яны зрабіць не маглі. Таму ў бронзавы век на Беларусі развівалася і ўдасканальвалася ўсё тое, што было набыта ў неаліце.

Земляробства і жывёлагадоўля з дапаможных заняткаў сталі галоўнымі формамі гаспадарання. На працягу веку бронзы земляробы вырошчвалі на палетках усе асноўныя сельскагаспадарчыя культуры.

У апрацоўцы камню шырока выкарыстоўвалі прыёмы пілавання, шліфавання, свідравання. Новы тэхналагічны прыём струменьчатая рэтуш выкарыстоўваўся для надання асобнай вастрыні колюча-рэжучым краям прылад. Шырокае распаўсюджанне набылі сякеры з адтулінамі для драўляных ручак яны мелі выключнае значэнне для рапаўсюджвання ляднага земляробства.

Гліняны посуд пачалі рабіць з плоскім дном. Гэта азначае, што зявіліся сталы, лаўкі і паліцы, пачала складвацца культура быту. Знаходкі шматлікіх прасельцаў гаворыць аб распаўсюджванні і пэўных поспехах у ткацтве.

Далейшае развіццё атрымаў абмен. Перш за ўсё гэта датычыцца міжрэгіянальнага абмену. З беларускіх зямель шырока вывозіўся крэмень і прылады працы з яго у Прыбалтыку; з Прыбалтыкі на Беларусь везлі бурштын, далей ен трапляў на Каўказ і ў Прыкарпацце. З гэтых месцаў мы атрымлівалі медзь і бронзу. Знойдзеныя на Беларусі шкляныя ўпрыгожванні маюць паходжанне з Усходняга Міжземнаморя.

Паспехі ў развіцці гаспадаркі спрыялі зараджэнню маёмаснай няроўнасці і няроўнасці па палавой прыкмеце. Матрыярхат як сацыяльная арганізацыя грамадства страчвае свае пазіцыі. У гаспадарчым жыцці галоўнай асобай, здабытчыкам і працаўніком становіцца мужчына. Гэта павышае яго статус у грамадстве, што спрыяе ўсталяванню патрыярхальных адносін. Пацвярджаюць гэта знаходкі больш багатых па інвентару мужчынскіх пахаванняў.

 

Развіццё сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлёвых адносін у перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу і станаўлення феадальных адносін

 

Распад першабытнаабшчынных адносін на Беларусі храналагічна супадае з жалезным векам. Першыя прылады працы з жалеза зявіліся на Беларусі на мяжы 2-га і 1-га тысячагоддзяў да н.э. Яны былі знойдзены ў адным месцы на поўдні Беларусі, у Лоеўскім раёне. Толькі праз 2-3 стагоддзі перапрацоўка жалеза і вытворчасць жалезных прылад працы распаўсюдзілася па ўсей тэрыторыі сучаснай Беларусі. Таму прынята лічыць пачатак жалезнага веку з VIII-VII стст. да н.э.

На Беларусі існавалі станоўчыя перадумовы, што паспрыялі досыць хуткаму распаўсюджванню жалеза:

- наяўнасць вялікай колькасці лёгкадаступнай сыравіны балотнай ці лугавой руды і драўнянага вугалю;

- адносна нескладаная тэхналогія перапрацоўкі жалеза ў домніцах (прымітыўных плавільных печах);

- адзначаўся вялікі попыт на якасныя і прасцейшыя ў эксплуатацыі прылады працы, асабліва ў земляробстве;

- існавала магчымасць выкарыстоўваць мясцовымі кавалямі ўжо распрацаваныя тэхналагічныя прыёмы кавальскую зварку, пакетную коўку і інш.

Выкарыстоўванне жалезных прылад працы значна павысіла вытворчасць працы, людзі атрымлівалі больш прадукцыі, зявіўся прыбавачны прадукт, што выкарыстоўваўся для накаплення ці абмену.

Абмен у гэтыя часы меў пераважна натуральны характар, калі адна рэч мянялася на іншую рэч. Тым не менш, зявіліся грошы грэчаскія і рымскія манеты. Яны яшчэ не выконвалі ролю універсальнага эквіваленту, а хутчэй за ўсё зяўляліся прадметам накаплення. Аб гэтым сведчаць знаходкі буйных кладаў, што адносяцца да адзначанай эпохі. Як і раней, існаваў лакальны абмен і міжрэгіянальны. Беларускія землі пастаўлялі суседзям з Паўночнага Прычарнаморя і Ніжняга Падняпроўя драўняны вугаль (існавала вытворчасць гэтага прадукта), рээкспартавалі у тым жа напрамку прыбалтыйскі бурштын. На Беларусь прывозіліся манеты грэчаскіх і рымскіх гарадоў, прадметы “прэстыжу”.

На пачатак нашай эры гаспадарчае развіцце беларускіх земляў шло пад ўплывам актыўных этнічных працэсаў. Апошняя стадыя гэтых працэсаў гэта рассяленне на сучасных беларускіх землях славянскіх пляменаў. Рассяленне славян (пачалося ў VI ст.) прынесла кардынальныя змены ў эканамічным жыцці. Славяне мелі больш высокі ўзровень развіцця гаспадаркі ў параўнанні з мясцовым насельніцтвам. Перасяленцы вялі ворнае земляробства і жывёлагадоўлю, арыентаваную на малочную вытворчасць. Больш таго, яны прынеслі жорны на змену зернацёркам, якімі карысталася мясцовае насельніцтва. Славяне прынеслі новую форму сацыяльнай арганізацыі сельскую абшчыну. Змешваючыся з мясцовымі жыхарамі у VI-VII стст. яны утварылі славяна-балцкія калочынскую і банцараўскую археалагічныя культуры. Некаторыя даследчыкі лічаць , што гэтыя утварэнні маглі мець прыкметы прота-дзяржавы. На вялікіх тэрыторыях адсутнічалі ўмацаваныя паселішчы, што гаворыць аб скаардынаванай абароне і адсутнасці ўнутранных сутычак. На тэрыторыі існавання гэтых культур ёсць знаходкі п