Гаспадарчая дзейнасць насельніцтва Беларусі ў першабытную эпоху
Информация - История
Другие материалы по предмету История
ахаванняў, што змяшчаюць выключныя па якасці і каштоўнасці рэчы. Гэтыя пахаванні прыпісваюць правадырам вялікіх тэрыторый.
Сельская абшчына (мір, вервь) абяднанне людзей, заснаванае не на роднасных, а на тэрытарыяльных і часткова, вытворчых сувязях. У працэсе развіцця мела тры асноўныя формы, што змянялі адна адну.
Вялікасямейная сельская абшчына (VI-VII стст.) складалася з 150-200 абшчыннікаў, што разам апрацоўвалі зямлю. Маёмасць на зямлю была калектыўная, а на жыллё і гаспадарчыя пабудовы ўжо ўсталявалася прыватная ўласнасць. Размеркаванне прадукцыі адбывалася згодна са звычаем.
Суседска-вялікасямейная ці земляробчая сельская абшчына (VIII-IX стст.). Разам з цэнтрам абшчыны галоўным вялікім пасяленнем існавалі малыя паселішчы “сямейныя абшчыны”. Вялікая патрыярхальная сямя як і раней была асноўнай гаспадарчай адзінкай. Ёй належала тая зямля, што яна апрацоўвала, і ўжо на той час семі мелі розны ўзровень багацця. Адначасова вылучаюцца малыя семі, што самастойна вялі гаспадарку.
Суседская сельская абшчына (X-XI стст.). Яе існаванне адзначана наступнымі прыкметамі:
- вылучэнне малых семяў з вялікай патрыярхальнай;
- усталяванне прыватнай уласнасці сямі на зямлю;
- індывідуальнае вядзенне гаспадаркі кожнай сямёй.
Далейшае развіццё абшчыны ішло ў двух напрамках. Першы шлях гэта дыферэнцыяцыя абшчынікаў унутры абшчыны, што мела вынікам канцэнтрацыю права маёмасці на зямлю у адной ці некалькіх семях, рост залежнасці бяднейшых абшчыннікаў ад багацейшых. Такім чынам, усталёўваліся феадальныя адносіны. Другі шлях гэта прамы захоп абшчынных зямель і свабодных абшчынікаў з боку дзяржаўнай улады ў асобе князя і дружыны. Вынік той жа знікненне сялянскай маёмасці на зямлю, усталяванне феадальных адносін. Першабытнаабшчынны лад хутка распадаўся, а з ім адыходзіла і першабытная гаспадарка.
Вылучэнне рамяства і развіццё гандлю
У першабытнай гаспадарцы рамесніцкая вытворчасць была непарыўна звязана з сельскай гаспадаркай. Вытворчасць розных прылад мела выгляд хатняга промыслу. Хатні промысел гэта вытворчасць тых ці іншых вырабаў для ўжытку ў сямі. Рамяство гэта вытворчасць розных рэчаў на рынак ці пад заказ людзьмі, што валодалі спецыяльнымі ведамі і навыкамі.
Вылучэнне рамяства з сельскай гаспадаркі мае наступныя прыкметы:
- былі распрацаваныя спецыфічныя складаныя тэхналогіі вырабу прадметаў;
- наяўнасць спецыялізаваных майстэрняў, размешчаных асобна ад іншых пабудоў;
- наяўнасць сыравіннай базы ці шляхоў дастаўкі сыравіны;
- гатовая прадукцыя мела стандартны выгляд на вялікай тэрыторыі;
- абмен меў развіты характар.
Ужо ў VI-VIII стст. шэраг хатніх промыслаў існаваў у пераходнай стадыі да рамяства. Так, апрацоўка дрэва вылучалася шырокім спісам дрэваапрацоўчых інструментаў (сякеры сучаснага тыпу, далоты, цясло, свярдзёлкі і інш.). Гэта гаворыць аб развітай тэхналогіі дрэваапрацоўкі. Вырабы з керамікі на вялікай тэрыторыі мелі больш-менш стандартны S-падобны выгляд, амаль на ўсей тэрыторыі сустракаліся прасліцы аднаго тыпу. Разьбой па косці і рогу займаліся ў кожнай хаце, але зяўленне выключных па мастацкай якасці рэчаў можна аднесці толькі да вытворчасці пад заказ ці на абмен. Тое ж можна сказаць і пра ткацтва і прадзенне. Для ўнутраннага ўжывання выкарыстоўвалася больш грубая тканіна, а якасная выраблялася пад заказы ці на абмен.
Першае рамяство звязана з апрацоўкай жалеза і вытворчасцю жалезных прылад працы. Кожны жадаючы не мог займацца гэтай справай, таму што: патрабавалася веданне складанай тэхналогіі, спецыяльныя веды. Шматгадовая практыка, фізічная падрыхтоўка таксама былі вызначальнымі фактарамі выдзялення кавальства ў рамяство. Развіццё рамяства ішло ў двух напрамках. Існавалі аседлыя кавалі. Іх праца мела сезонны характар. Вытворчасць асноўнай масы прадукцыі адбывалася ў перыяды, свабодныя ад сельскагаспадарчых работ (каваль вёў сваю гаспадарку). Але існавалі і кавалі-вандроўнікі. Гэта былі прафесійныя кавалі, што выконвалі заказы жыхароў розных месцаў ці прапанавалі ім гатовыя вырабы. У замен яны атрымлівалі ўсе неабходнае для існавання.
Вылучэнне рамёстваў мела наступныя вынікі:
- падрываўся калектыўны характар працы і прысваення;
- асобныя члены абшчыны атрымлівалі магчымасць самастойна прысвойваць прыбавачны прадукт, абыходзячы працэдуру размеркавання ў межах абшчыны;
- развіваўся абмен ў рамках селянін-рамеснік.
Вылучэнне рамясва з сельскай гаспадаркі было другім грамадскім падзелам працы. Гэта быў рухавік, што прывеў да фарміравання дзяржавы і класаў.
Абмен і гандаль. Паступова, у працэсе развіцця і ўдасканалення абмену, сваё месца стаў адваёвываць гандаль. Перадумовы ўзнікнення гандлю:
- хуткае развіцце сельскай гаспадаркі;
- аседлы лад жыцця мясцовага насельніцтва;
- рост шчыльнасці насельніцтва;
- вылучэнне і развіццё рамёстваў;
- далейшае развіццё прысвойвальных формаў гаспадаркі;
- гаспадарчая спецыялізацыя рэгіенаў;
- усталяванне эквіваленту абменаў.
Эквівалент гэта найбольш значная, універсальная для абодвух абменьваючыхся бакоў рэч. Славяне спачатку выкарыстоўвалі ў якасці эквіваленту жывёлу, пазней металы, а дакладней манеты існаваўшых у тыя часы дзяржаў, з якімі падтрымлівалі гандлёвыя сувязі. Міжрэгіянальны абмен меў выгляд так званага “прэстыжнага абмену”. Яго сутнасць у тым, што за свой тавар (у асноўным сыравіну) атрымлівалі рэчы, якія не мелі спажывецкай ці вытворчай вар