Гаспадарчая дзейнасць насельніцтва Беларусі ў першабытную эпоху
Информация - История
Другие материалы по предмету История
я жывелагадоўлі на Беларусі:
- прыручэнне жывелы;
- аседлы лад жыцця насельніцтва;
- асваенне тэхналогіі назапашвання і захавання кармоў для жывелы;
- уплыў плямён перасяленцаў-жывёлаводаў.
Прыкладна ў пачатку 3 тысячагоддзя да н.э. жывёлаводства было вядома сярод жыхароў палескага рэгіену. Да канца неаліту жывелагадоўля занятак насельніцтва на ўсіх беларускіх землях.
Земляробства гэта апрацоўка зямлі з мэтай атрымання прадуктаў харчавання і сыравіны для дамашніх промыслаў. Перадумовы ўзнікнення земляробства на Беларусі:
- уплыў плямён перасяленцаў-земляробаў;
- аседлы лад жыцця мясцовага насельніцтва;
- поспехі ў выпрацоўцы і выкарыстоўванні прылад працы;
- спрыяльныя прыродныя ўмовы.
Звесткі аб спарадычным земляробстве датычацца 5 тысячагоддзя да н.э., але толькі пад канец неаліту на пачатак бронзавага веку яно стала адной з асноўных галін гаспадаркі. На Беларусі існавала ў двух формах “падсечна-агнявой” ці ляднай і матычнай.
Ляднае земляробства складаны тэхналагічны працэс, што складаўся з шэрагу этапаў і аперацый.
Першы этап выбар месца. Выконвалі асноўныя правілы: гэта быў бераг ракі ці возера, глеба павінна быць якаснай, ніколі не выбіралі нізіны і паўночныя схілы.
Другі этап непасрэдна падсека. Складалася з дзвюх паслядоўных аперацый:
- падрэзка і выдаленне часткі кары на дрэве. На першых этапах развіцця земляробства, калі шырокае выкарыстоўванне сякер было немагчыма па тэхналагічных прычынах, дрэвы сохлі на пні;
- высыханне і спальванне дрэў. Працэс займаў 10-15 год. Выкарыстоўванне сякеры з драўлянай ручкай паскорыла падсеку, скараціўшы працягласць другога этапу да 2-3 год.
Трэці этап выдаленне пнёў.
Чацвёрты этап апрацоўка глебы, вырошчванне ўраджаю. Выкарыстоўваўся палетак на працягу 3-6 год. Апрацоўка зямлі і вырошчванне ўраджаю складалася з некалькіх паслядоўных аперацый:
- рыхленне зямлі
- пасеў зярнят або пасадка іншых сельскагаспадарчых культур;
- догляд пасеваў, барацьба з пустазеллем;
- ахова ад звяроў і птушак;
- збор ураджаю;
- малацьба і ачышчэнне зерня;
- пабудова збожжасховішчаў;
- памол зерня;
- выпечка хлеба;
- якасны і колькасны адбор і зберажэнне насеннага матэрыялу (прымітыўная селекцыя).
Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры таго часу пшаніца, лён, проса.
Паралельна ляднай сістэме земляробства ужывалася матычнае земляробства. Яно не атрымала шырокага распаўсюджання, бо на Беларусі былі стрымлівальныя фактары:
- нізкая ўрадлівасць глебы;
- адсутнічалі вялікія прасторы, свабодныя ад лясоў.
Зяўленне новых формаў гаспадарання мела вынікам значнае расшырэнне спісу прылад працы. Толькі земляробства прынесла з сабой матыкі, сярпы, зернацёркі, паспрыяла ўдасканаленню сякеры і г.д.
Далейшае развіцце ў неаліце атрымала рыбалоўства. Гэта было звязана з вынаходніцтвам лодкі. Лодка (човен) не толькі сродак больш дасканалага рыбалоўства, але яшчэ і першы транспартны сродак. Зяўленне лодкі стымулявала больш актыўны абмен і развіццё суднаходства. У неаліце была удасканалена сетка, яна мела некалькі розных відаў, мела некалькі прызначэнняў. Усё гэта павялічыла аддачу ад рыбалавецкага занятку.
У неаліце узнікла вытворчасць першага штучнага матэрыялу абпаленай гліны. З гліны выраблялі ляпны посуд. Сасуды былі недакладнай формы, але ужо мелі розную функцыянальную накіраванасць (гатоўка, захоўванне харчавання, культавыя патрэбы і г.д.).
У неаліце зявілася адзенне з тканіны, што атрымлівалі ад хатняга промыслу ткацтва. Сыравіна выкарыстоўвалася як прыродная (крапіва, канопля), так і вырошчвалася на палетках (лён).
У неаліце на Беларусі ўзнікла вытворчасць прылад працы з крэмню з мэтай абмену. Гэтая зява цесна звязана з існаваннем чырвонасельскіх шахтаў. Старажытныя шахты былі выпадкова выяўлены ў Ваўкавыскім раёне каля пасёлка Чырвонае Сяло ў 1962 годзе. Аб існаванні спецыялізацыі ў вытворчасці прылад працы можна гаварыць на падставе наступных фактаў:
- існавала ўстойлівая канструкцыя шахтаў. Былі выпрацаваныя галоўныя правілы пабудовы шахтаў прыладка ствалоў, штрэкаў, устаноўка стаўбоў, функцыянаванне сістэмы вентыляцыі і асвятлення;
- апрацоўка крэмню праводзілася аднастайнымі тэхналагічнымі прыёмамі;
- канчатковая прадукцыя крэмнеперапрацоўчых майстэрань мела стандартны выгляд.
Акрамя майстэрань у непасрэднай адлегласці ад шахтаў, былі майстэрні і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Такія знойдзены каля Оршы, у Быхаўскім раене, у Брэсцкай вобласці. Перапрацоўшчыкі камню карысталіся новымі тэхналагічнымі прыёмамі пілаваннем, шліфаваннем, свідраваннем, што ўзніклі на прыканцы неаліту. Больш дасканалыя прылады працы, якімі было прасцей працаваць, садзейнічалі росту вытворчасці працы. Зяўленне лішкаў прадукцыі стымулявала ўзнікненне абмену.
Абмен у неаліце існаваў у дзвюх формах: абмен у межах абшчыны ажыццяўляўся на падставе ўраўняльнага размеркавання; абмен паміж спецыялізаванымі абшчынамі земляробаў і жывёлаводаў існаваў у адвольнай форме, бо яшчэ не існавала агульнага эквіваленту мены.
Такім чынам, перыяд неаліту на Беларусі характарызаваўся кардынальнымі зменамі у гаспадарцы, у вытворчасці. У гэты час адбыўся першы вялікі грамадскі падзел працы на земляробства і жывёлагадоўлю. Усе гэтыя змены ёмка называюць “неалітычная рэвалюцыя”, і хоць яна цягнулася некалькі тысячагоддзяў, вынікі яе былі вызначальнымі для больш позніх перыядаў існавання чалавечага