Гарады і мястэчкі Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

"Гарады і мястэчкі Беларусі"

 

 

 

Насельніцтва гарадоў у ХIV - XVI стст.

 

У ХIV - XVI стст. На Беларусі ішоў інтэнсіўны працэс урбанізацыі грамадства. Калі да 1500 г. крыніцы змяшчаюць звесткі аб 83 гарадах Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, то з 1500 па 1600 г. налічваецца 530 гарадскіх пасяленняў.

Насельніцтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, а таксама з рамеснікаў, пераселеных феадаламі ў горад. Сярод жыхароў гарадоў каля 80% былі беларусы. Тут жылі таксама рускія, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, немцы, татары. Большую частку насельніцтва складалі рамеснікі і гандляры. Яны называліся мяшчанамі. Акрамя іх у гарадах мелася вялікая колькасць гарадскіх нізоў (плебса). Гарадзкія нізы (плебс) - "людныя людзі" і "гульцяі" - у горадзе выконвалі камунальныя работы, служылі пры дамах багатай гарацкой вярхушкі. Былі і жабракі-найміты. Насельніцтва ў гарадах і мястэчках займалася і сельскай гаспадаркай, забяспечваючы сябе ўсім неабходным.

Беларускі горад феадальнай эпохі ў сваёй большасці ўяўляў невялікае паселішча, якое налічвала ад 1,5 да 3 тысяч жыхароў. Горад з насельніцтвам у 10 і болей тысяч складаў рэдкае выключэнне. Прыгонніцкая прыкаванасць селяніна да феадальнага маёнтка была асноўнай перашкодай на шляху росту гарадскога насельніцтва. Грамата вялікага князя літоўскага Казіміра 1444 г. вылучала ва ўсёй дзяржаве 15 лепшых гарадоў. У іх ліку былі названы Берасце, Віцебск, Гародня, Драгічын, Менск, Наваградак, Полацк, Слуцк. Важным крытэрыем эканамічнай ролі гарадоў быў памер падатку, які ішоў у дзяржаўную казну.

 

Стан развіцця гораду

 

Сярод усіх беларускіх гарадоў таго часу сваім вядучым значэннем у гаспадарчым, палітычным і культурным жыцці грамадства вызначаўся Полацк. Аб ім самі палачане, як сведчыць грамата полацкага ваяводы 1476 г., з гонарам заяўлялі, што іх горад места славутае, нічым не саступае сталіцы ВКЛ - Вільні.

Але ўсё ж асноўная частка беларускіх гарадскіх паселішч заставалася ў становішчы паўаграрным, паўгандлёвым з невялікай колькасцю рамеснікаў. Такім узроўнем характарызавалась жыццё ва ўмовах феадалізацыі бадай усіх еўрапейскіх краін. Прычынай таго былі абмежаваныя магчымасці развіцця таварна-грашовых адносін. Разам з развіццём фальварачнай сістэмы арганізацыі сельскай гаспадаркі павялічвалася зацікаўленасць феадалаў, асабліва буйных землеўладальнікаў, у гандлёвых сувязях. Сродкам яе задавальнення стала стварэнне ў межах свайго ўладання горада ці мястэчка з рынкам, дзе ўладальнік, а таксама і яго падданыя, прадавалі прадукты сваёй гаспадаркі і набывалі для сябе неабходныя рэчы. Выдзяляюцца дзве групы гарадоў - дзяржаўныя (вялікакняжацкія) і прыватнаўласніцкія.

Горад служыў феадалу не толькі як рынак, які забяспечваў грашовы даход, але таксама як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт.

гарад беларусь магдэбурскіў право

Гарадское рамяство

 

Існаванне горада ў якасці самастойнага сацыяльна-эканамічнага фактару феадальнага грамадства і цэнтра развіцця культуры стала магчымым дзякуючы ператварэнню яго ў цэнтр рамяства і гандлю. Дакументы XVI ст. вылучаюць у якасці цэнтраў разнастайнай рамеснай вытворчасці Берасце, Гародню, Слуцк, Менск, Полацк, Магілёў, Пінск. У кожным з гэтых гарадоў рамяство было прадстаўлена некалькімі дзесяткамі прафесій. У меншых гарадах - Нясвіжы, Копысі, Шклове, Клецку ды іншых - рамяством было занята ад некалькіх дзесяткаў майстроў да 200 і больш.

Да другой паловы XVI ст. у буйных гарадах рамяством займалася большасць жыхароў. На Беларусі было вядома больш за 100 рамесніцкіх спецыяльнасцей. Высокага ўзроўню дасягнула ювелірная справа. Значную ролю адыгрывала апрацоўка металу. Беларускія рамеснікі займаліся таксама апрацоўкай дрэва, касцей, каменя. Асабліва славіліся беларускія майстры-гарбары. Юхт, замша, саф ян і іншыя вырабы карысталіся вялікім попытам у Польшчы і гарадах Прыбалтыкі, куды вывозіліся гэтыя вырабы цэлымі партыямі. Высокім узроўнем развіцця вызначалася і шклаварнае рамяство.

Рамеснікі адной спецыяльнасці былі аб яднаны ў цэхі. Яны ствараліся з мэтай абароны грамадскіх, палітычных і маёмасных правоў горада. Гэта былі своеасаблівыя манапалізаваныя структуры, якія дапамагалі рамеснікам пазбегнуць канкурэнцыі, а таксама засцерагчы мясцовы гарадскі рынак ад вырабаў іншагародніх і іншаземных рамеснікаў. Цэх уяўляў сабой не толькі вытворчую кааперацыю, але і вайсковую адзінку. Падчас ваенных дзеянняў цэхі пераўтвараліся ў вайсковыя атрады, якія абаранялі горад і крэпасць, займаючы раней акрэсленае для кожнага цэха месца дыслакацыі.

Карпарацыі рамеснікаў у гарадах Беларусі існавалі ўжо ў першай палове XVI ст. пад сваімі мясцовымі назвамі: сотні ў Гародні, брацтвы Ў Полацку, Менску, староствы - у Магілёве. Да канца XVI ст. усюды замацавалася назва цэх.

Гарадское рамяство абслугоўвала ў гарадах Беларусі разнастайныя патрэбы ўсіх слаёў насельніцтва, фарміравала ўнітарны рынак. Вырабы з адных гарадоў прадаваліся купцамі на рынках іншых гарадоў, вывозіліся за мяжу. Цэхі садзейнічалі замацаванню ўнутранага рынку за мясцовай вытворчасцю, паколькі мелі сваю манаполію на гарадскім рынку. Аднак развіццё рамяства тармазілася перш за ўсё з-за таго, што колькасць рамеснікаў павялічвалася вельмі марудна, паколькі сельскі рамеснік, прывязаны д?/p>