Гарады і мястэчкі Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?энс з-за поўнай слабасцівелікакняжацкай улады: ваяводы, знакамітыя паны, епіскапы каталіцкія і ўніяцкія парушалі гарадскіе прывілеі. Гарады пачыналі працэсы, якія цягнуліся часам шмат дзесяцігоддзяў і не мелі ніякіх вынікаў. Рэлігійная варожасць і барацьба таксама адыгралі немалую ролю ў гэтым развале гарадоў.

 

Магдэбургскае права ў Віцебску

 

У эканамічным жыцці Віцебска з часоў яго заснавання значную ролю адыгрываў гандаль.

У канцы сярэдневякоўя гандаль усё больш і больш становіцца залежным ад княскіх намеснікаў і ваявод, якія абкладалі купцоў рознымі паборамі і штрафамі. Ад намеснікаў не адставалі і ваяводскія ўраднікі. Яны вымагалі розныя даплаты з усякага тавару - "ад солі, і ад селядцоў, і ад мёду". Шматлікія зборы былі скасаваны толькі з атрыманнем Віцескам Мандэбурскага права (1597), па якому купецтву давалася шмат ільгот.

Магдэбурскае права садзейнічала ажыўленню гандлю ў Віцебску. З розных гарадоў сюды прывозілі ўсялякія тавары, асабліва водным шляхам у перыяд навігацыі.

Вываз, як правіла, перавышаў увоз. У Рыгу, напрыклад, адпраўлялі паташ, лес, пшаніцу, ячмень, ільнасемя, гарох, пяньку, пакулле, хмель; у Вільню, Магілёў і Полацк - футры, шкуры; у Мінск і лукомль - футры; у Белы - сала, селядцы і соль; у Дзісну - футры і сала.

З прыняццем у 1569 годзе Люблінскай уніі Віцебск апынуўся ў складзе Польска-Літоўскай дзяржавы - Рэчы паспалітай. Пануючае становішча на беларускіх землях займаюць польскія магнаты і мясцовыя феадалы, якія перайшлі ў каталіцкую веру.

Бязлітаснымі здзекамі з жыхароў Віцебска асабліва вызначыўся епіскам Іёсафат Кунцэвіч. Ён прыгнятаў насельніцтва непамернымі падаткамі і паборамі. Пасля забойства віцяблянамі ў 1623 годзе Полацкага ўніяцкага архіепіскапа Язафата Кунцэвіча Віцебск быў пазбаўлены магдэбурскага права. У 1641 годзе Віцебску было вернута Магдэбурскае права.

У прывілеі Віцебска 1597 года было запісана: "Герб надаем месту нашому Віцебскому, в блекітном полю образ спаса Збавіцеля нашого, і прітом зараз трохі ніжей меч голый червоны..." (гл. малюнкі)

Адмена магдэбурскага права

 

Магдэбурскае права дало гарадам высокаарганізованную сістэму самакіравання. Дзеянне магдэбурскага права прыпынялася ў Беларусі пасля далучэння Беларусі да Расіі Ўказамі Кацярыны II: у Магілёўскай губерніі ў 1775 годзе, у Мінскай губерніі і Западнай Беларусі ў 1795 годзе. Магдэбурскае права адменена ў 1785 годзе, пасля падзелу Рэчы паспалітай.

 

Абагульненне

 

У XIV - XVI стст. выяўляюць глыбокія зрухі ў гаспадарчым жыцці, якія ўзломвалі векавыя традыцыі феадальных асноў і сведчылі аб параўнаўча высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця тагачаснай Беларусі.

Сам факт атрымання горадам магдэбурскага права сведчыў пра тое, што той або іншы горад пераходзіў у сваім статусе на новыя рэйкі эканамічнага і палітычнага жыцця.

Гарадскія пячаткі адлюстроўвалі праз форму шчыта і стыль выканання выяваў паступовую змену мастацкіх стыляў - рэнесансу, барока, ракако, классіцізму. Прычым пячаткі буйных культурных цэнтраў Беларусі (Бярэсце, Вільні, Віцебска, Гародні, Нясвіжа, Полацка, слуцка і інш.) не саступаюць лепшым узорам тагачаснаша еўрапейскага мастацтва.

Увогуле атрыманне герба, які сведчаў аб непадлегласці горада княжацкім і каралеўскім ураднікам, была вельмі важнай падзеяй у жыцці ўсяго горада.

Гарадское жыццё з усімі яго цяжкасцямі, канфліктамі аказвало ўплыў на развіццё культуры, фарміравала пошук перадавых поглядаў. Горад стаў цэнтрам адукацыі, на глебе гарадскога жыцця склаліся ідэі асветы, яно стало спрыяльным асяроддзем для станаўлення выдатных мысліцеляў таго часу - Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Мялеція Сматрыцкага і інш.

 

 

Літаратура

 

.Гісторыя Беларусі. /А.Я. Абецэдарская, Л.А. Жылуновіч, П.І. Брыгадзін і інш., - Мн.: Экаперспектыва, 1996. - 496 с.

.Гісторыя Беларусі: Падручнік у 2 частках. Частка 1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г. /Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш.; - Мн.: Вышэйшая школа, 2003. - 416 с.

.Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 частках. Частка 1. /М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаченко, Г.В. Штыхаў і інш. - Мн.: Беларусь, 1994 - 527 с.

.Новік Я.К., Качалаў І.Л., Новік Н.Я. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў - па 2008 год. - Мн., 2009. - 430 с.

.Славянскій мір і славянскіе культуры ў Еўропе і мір. Матэрыялы міжнароднай навукова-тэарытычнай канферэнцыі. Частка 2. - Віцебск, 2002. - 56 с.

.Цітоў А.К. Вольныя беларускія месцы. - Мн.: БРФПДР,1999. - 36 с.