Гарады і мястэчкі Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

ушы (прывілеі) і падлягаў да выдання мескім уладам і захоўваўся ў адпаведных службовых асобаў. Такі самы тэкст заносіўся ў кнігі дзяржаўнага архіва, які называўся Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Акрамя таго, адпаведна з тагачасным заканадаўствам, кожны дакумент набываў юрыдычную моц і права вечнасці, калі ён на працягу паўгоддзя або году быў унесены ў актавыя кнігі земскага суда адпаведнага павету. Такая трайная фіксацыя дакумента забяспевала найбольш аптымальныя магчымасці для яго захавання ад вогнішчаў вайны, зламыснікаў і іншых надзвычайных здарэнняў.

Увогуле правамі надання самакіравання для гарадоў валодала толькі першая асоба ў дзяржаве, але здараліся выпадкі, калі буйныя магнаты (якія былі гаспадарамі такіх маёнткаў і сродкаў, што маглі спрачацца з каралём) таксама надавалі прывілеі местам у сваіх прыватных валоданнях. Часта прывілей зацвярджаўся на Сейме і нават для прыватніцкіх мест падпісваўся, як правіла, каралём - вялікім князем.

Прывілеі былі двух відаў: першапачатковы (фундацыйны) і канфірмацыйны (пацвярджальны). За некалькі стагодзяў карыстання правамі самакіравання у некаторых беларускіх гарадах (Гародня, Віцебск і іншыя) скапілася столькі прывілеяў, што яны складалі цэлыя кнігі. У сярэднім кожны магдэбурскі горад на Беларусі меў ад пяці да трынаццаці асноўных і канфірмацыйных прывілеяў.

Нямецккае права, якое давалася гарадам, не было аднолькавае паводле свайго значэння. Буйныя гарады атрымлівалі так званыя вялікія прывілеі. Гэтымі прывілеямі гарадам дазвалялася рабіць у горадзе ратушу, мець магазіны і латкі, адкрываць фабрыкі, загадваць вагамі і мерамі, наладжваць васкабойнідля адлівання воску і прыкладаць пячаці на воск. Які прадаваўся, будаваць млыны, лазні, нарэшце, ім часта давалася права безакцызнага вінакурэння і даваліся прывілеі на правядзенне кірмашоў. Такім чынам, у распараджэнне гарадской абшчыны перадавалася гарадская гаспадарка, рэгуляванне гандлю і прамысловасці ў горадзе.

Да горада прыпісваліся пазагарадскія землі для рыбнай лоўлі, сенажацяў, што таксама складала крыніцы гарадской гаспадаркі. Скарб абкладаў гарады агульнай сумай, прычым развёрстка дзяржаўных падаткаў праводзілася ўжо органамі самакіравання.

Дробныя гарадскія пасяленні-мястэчкі, частка якіх ператварылася з сёл, атрымлівалі дробныя прывілеі. У XVI ст. асабліва заходняя частка Беларусі пакрылася масай мястэчак з нямецкім правам.

Звычайна бывала так. Знаходзіўся прадпрымальны чалавек, які дамогся прывілеі на асаду новага мястэчка. Новая асада атрымлівала льготы на некалькі гадоў ад пачаткаў, права на кірмашы і на некаторыя гаспадарчыя крыніцы і, вядома, права на суд. Прадпрымальнік склікаў насельніцтва, уладкоўваў яго і заводзіў новыя парадкі. Пад уплывам ільгот насельніцтва ахвотна сыходзілася. Такія мястэчкі былі напаўгандлёвымі, напаўземляробчымі паселішчамі, таму што ім адводзілася шмат зямлі для развіцця земляробства. Вядома, гэтыя мястэчкі атрымлівалі менш правоў і ў значнай ступені знаходзіліся пад кіраўніцтвам войта.

Горад меў права абкладання ўсіх крыніц сваёй гаспадаркі. Ўн меў сваю казну, у якой сканцэнтроўваліся гарадскія даходы.часам буйным гарадам, асабліва Вільні, дараваліся і льготы па плацяжы мытных пошлінпа-за межамі гарадской тэрыторыі.

Горад зусім выдзяляўся з уладання велікакняжацкай адміністрацыі і атрымліваў права абшчыннага кіравання і суда. гарадскі

Сведчаннем юрыдычнай правадзейнасці і сімвалам мескага самакіравання былі пячатка і герб. Атрыманне герба, які сведчаў аб непадлегласці горада княжацкім і каралеўскім ураднікам, была вельмі важнай падзеяй у жыцці ўсяго горада.

Гарадскія пячаткі адлюстроўвалі праз форму шчыта і стыль выканання выяваў паступовую змену мастацкіх стыляў рэнесансу, барока, ракако, классіцызму. Прычым пячаткі буйных культурных цэнтраў Беларусі (Бярэсця, Вільні, Віцебска, Гародні, Нясвіжа, Полацка, Слуцка і інш) не саступаюць лепшым узорам тагачаснага еўрапейскага мастацтва.

Узнікненне і існаванне на нашых землях інстытуту мескай геральдыкі з яўляецца сведчаннем глубокіх культурных, эканамічных і палітычных стасункаў і развіцця ўсяго гістарычнага працэсу ў рэчышчы агульнаеўрапейскай цывілізацыі.

Па свайму зместу прывілей складаўся з асноўных частак і гарантаваў дзейнасць органаў самкіравання ў наступных сферах:

1.Стварэнне, функцыянаванне размеркаванне паўнамоцтв органаў улады, наданне ім юрыдычных правоў і атрыбутаў самакіравання.

2.Гандлёвыя ільготы жыхарам упрывіліяваных местаў:

  • вызваленне ад мыта за права правозу тавараў праз межы як унутрыдзяржаўныя, так і знадворныя;
  • забарона купцам з іншых местаў гандлю ў раздроб і ўстанавленне таргоў і кірмашоў;
  • стварэнне "складаў" - гэта значыць абавязковы продаж у месце тавараў, якія прывозіліся з-за мяжы.

3.Развіццё рамеснай вытворчасці.

 

Стварэнне і функцыянаванне органаў самакіравання

 

У "дамайдэборскі" перыяд у кожным месце існавалі "канцы" (раёны), якія аб ядноўваліся толькі сваім сітуяцыйным станам а падзяляліся паміж сабой юрыдычным становішчам. Так, у адным месце маглі быць свецкія юрыздыкі - пляцы, якія належылі шляхце ітмагнатам; духоўныя - дзе знаходзіліся манастыры, цэрквы, касцёлы і г.д. Гродскія юрыздыкі - замак, чэлядзь і рамеснікі, якія абслугоўвалі яго і г.д. наданне гораду майдэборскіх правоў сцірала гэтую "шматковасць", і, у ідэале, спрыяла зліццю ўсіх гэтых фрагментаў у адзін жыццяздольн