Развіццё феадальнай гаспадаркі на Беларусі ў ХІІІ–ХVІІ стагоддзяў
Информация - История
Другие материалы по предмету История
Развіццё феадальнай гаспадаркі на Беларусі ў ХІІІ - ХVІІ стагоддзяў
Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага развіцця Беларусі
Дзяржаваўтваральныя працэсы на беларускіх землях у сярэдзіне XIII - XIV ст., звязаны з Вялікім княствам Літоўскім з цэнтрам у Навагародку. Як сведчаць археалагічныя даследаванні, у XII - XIII стст. Навагародская зямля дасягнула значнага эканамічнага і культурнага развіцця, а сам Навагародак стаў багатым горадам. Прычыны ўзмацнення Наваградка:
ўрадлівыя землі;
развітое рамяство - вядучая галіна - апрацоўка каляровых і каштоўных металаў, выплаўка і апрацоўка жалеза;
шырокія знешнія сувязі - гандаль з Полацкам, паўднёва-рускімі гарадамі, Прыбалтыкай, Польшчай, Візантыяй, Блізкім Усходам;
адносная бяспека зямель - тут ратаваліся ад заваёўнікаў бежанцы, што ўзмацняла прадукцыйныя сілы зямлі.
У XIII ст. Полацкае княства пазбаўляецца выхаду ў Балтыйскае мора і страчвае сваю магутнасць. Наваградская зямля разам з суседнімі літоўскімі стала ядром фарміравання новай дзяржавы, а Навагародак - яго сталіцай. Пры Гедыміне (княжыў у 1316 - 1341 гг.) завяршылася абяднанне тэрыторыі Беларусі ў складзе Вялікага княства Літоўскага. У 1323 г. ен перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню. Славяне займалі ў дзяржаве 9/10 тэрыторыі і складалі 8/10 насельніцтва, на старабеларускай мове вялося дзяржаўнае справаводства. Балцкія тэрыторыі складалі ў гэтай дзяржаве толькі 1/12 часткі, а насельніцтва прыкладна 10%.
Сын Гедыміна вялікі князь Альгерд (княжыў у 1341 - 1377 гг.) у 1362 г. перамог татараў у бітве на Сініх водах і далучыў да Вялікага княства Кіеўшчыну, Валынь, Падолле. На ўсходзе Альгерд пашырыў свае ўладанні да Мажайска і Каломны. Гэты працэс суправаджаўся эканамічным ўздымам дзяржавы.
Экспансія Тэўтонскага ордэна (крыжацкай дзяржавы на ўзбярэжжы Балтыйскага мора) прымусіла Ягайлу, сына Альгерда, заключыць у 1385 г. Крэўскую ўнію з Польшчай. Галоўным эканамічным патрабаваннем польскай шляхты і каталіцкай царквы было права набыцця зямель у Вялікім княстве Літоўскім. Акрамя таго, Ягайла ў 1387 г. выдае прывілей, у якім феадалы ВкЛ каталіцкага веравызнання атрымалі неабмежаванае права валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, былі вызвалены ад выканання шэрагу дзяржаўных павіннасцяў. Гэта стварыла няроўныя эканамічныя магчымасці для феадалаў. Праваслаўныя феадалы княства адчулі перспектыву пагаршэння свайго эканамічнага становішча і адмовіліся прыняць умовы ўніі. Фактычна застаўся толькі ваенны саюз з Польшчай супраць крыжакоў. Гэты саюз дазволіў 15 ліпеня 1410 г. нанесці сакрушальнае паражэнне Тэўтонскаму ордэну. Больш не існавала пагрозы беларускай гаспадарцы з боку Прыбалтыкі.
Пры Вітаўце Вялікім (княжыў у 1392 - 1430 гг.) Вялікае княства Літоўскае і Рускае дасягнула сваёй найвышэйшай магутнасці. Адбылася ўнутраная перабудова дзяржавы: былі ўвядзены ваяводствы і намесніцтвы замест мясцовых родаў што ўмацоўвала цэнтральную ўладу, спрыяла станаўленню адзінага рэгіёну. У княстве развіваліся класічныя еўрапейскія інстытуты дзяржаўнай улады, складвалася своеасаблівая форма саслоўна-прадстаўнічай манархіі, шляхецкая дэмакратыя. Заканадаўства было прадстаўлена ў трох Статутах (1529, 1566, 1588 гг.). У іх былі замацаваны асновы дзяржаўнасці, маёмасныя адносіны - гаспадарчае права, якое было распрацавана з улікам рымскага права і мясцовых традыцый, звычаёвага права.
У канцы XV - пачатку XVI ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Вялікім княствам Маскоўскім, якое таксама прэтэндавала на збіранне славянскіх зямель. У ваенных дзеяннях з княствам Маскоўскім, ВКЛ на працягу XVI ст. цярпела паражэнні, страчвала землі, гаспадарка ўсходніх зямель разбуралася, а людзі знішчаліся. Пад час Лівонскай вайны 1558 - 1583 гг. ВКЛ вымушана было пайсці на цесны саюз з Польшчай. У 1569 г. была ўтворана федэрацыя - Рэч Паспалітая, а польскі кароль станавіўся вялікім князем літоўскім. За Вялікім княствам захоўваліся правы аўтаноміі ў абяднанай дзяржаве (права мець сваю адміністрацыю, казну, армію, карыстацца беларускай мовай як дзяржаўнай, збіраць соймы). Вялікае княства страціла частку сваёй тэрыторыі: эканамічна развітая Украіна адміністрацыйна адыходзіла да Польшчы. Паступова страчваецца эканамічная моц княства, паскараецца гэты працэс пад час ваенных дзеянняў.
Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання ў другой палове XIII - першай палове XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян
У XIII - першай палове XVI ст. на Беларусі пераразмяркоўваецца галоўны сродак вытворчасці - зямля. Змяняюцца формы землеўладання і землекарыстання. Галоўнымі заняткамі людзей як і раней, застаюцца земляробства, жывёлагадоўля, хатняе рамяство, а дапаможнымі - борніцтва, паляванне, рыбалоўства.
Прылады земляробчай працы - драўляная двурогая саха, плуг, барана - па форме заставаліся нязменнымі на працягу стагоддзяў, стала толькі больш жалезных рабочых частак (жалезныя сашнікі - нарогі - у сахі).
Агратэхніка: двухполле і архаічнае трохполле змянялася рэгулярным трохполлем, якое стала пераважаць у XIV ст. У паўдневых і лясістых раёнах працягвалі існаваць прымітыўныя сістэмы земляробства: падсека і пералог.
Асноўная сельскагаспадарчая культура - жыта, якім засявалася да паловы і больш ворыва. Ураджай збожжа быў сам 3-4 (збіралі ўраджаю ў 3-4 разоў больш, чым сеялі), а на ўгноеных палетках - сам 4-5. Гэта было каля чатырох цэнтнераў з гектара, вагаючыся ў розныя гады ў даволі вялікіх межах. Акрамя жыта в