Развіццё феадальнай гаспадаркі на Беларусі ў ХІІІ–ХVІІ стагоддзяў

Информация - История

Другие материалы по предмету История

ырошчвалі: авёс, ячмень, проса, грэчку, тэхнічныя культуры - лён, каноплі. Прысядзібныя агароды - неадемная частка сялянскай, а таксама і мяшчанскай гаспадаркі. Вырошчвалі рэпу, агуркі, моркву, буракі, цыбулю, часнок, бабы, гарох, зеляніну.

 

Жывёлагадоўля

 

Жывёлагадоўля. З умацаваннем ворнага земляробства узрастала гаспадарчае значэнне хатняй жывёлы. У якасці цяглавай сілы на захадзе Беларусі больш выкарыстоўвалі валоў, на ўсходзе - коней. Але акрамя гэтай функцыі, была яшчэ адна вызначальная, што звязвала менавіта ворнае земляробства з жывёлагадоўляй - гэта ўгнаенне, якое павялічвала ўраджайнасць. Дробная жывёла і птушка вырошчваліся для харчавання і атрымання сыравіны для хатніх промыслаў і рамяства: свінні, авечкі, козы, гусі, куры і г. д. Жывёлагадоўля давала таксама мяса і малочныя прадукты. Значную ролю ў гаспадарчым жыцці па-ранейшаму адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва.

Нягледзячы на рост вагі рамяства ў гаспадарцы краіны, сялянская гаспадарка па-ранейшаму мела натуральны характар. Усё неабходнае для жыцця - прылады працы, посуд, тканіна, адзенне, абутак - выраблялася ў сямі.

 

Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў

 

Сялянскі двор - “дым” - гэта звычайная сямя, радзей - некалькі семяў і іх уласнасць: пабудовы, жывёла, прылады працы, зямля, якою “дым” карыстаўся на падставе спадчыннага звычаёвага права. Дым зяўляўся адзінкай падаткаабкладання.3 часам семі разрасталіся, але не імкнуліся ператварацца ў асобную адзінку падаткаабкладання. Так утвараліся дворышчы з 5-10 і больш сваяцкіх семяў, а ў некаторых выпадках да іх далучаліся і прышлыя людзі: прымакі, сябры, дольнікі. Дворышчы карысталіся агульным інвентаром, сумесна вялі гаспадарку і пароўну дзялілі ўраджай, хоць і жылі асобнымі дварамі. Паступова палеткі і сенажаці дзяліліся паміж дымамі дворышчаў і асноўнай гаспадарчай адзінкай зноў станавіўся дым.

Сялянская гаспадарка ў XVI ст. - гэта складаны гаспадарчы комплекс. Ен уключаў жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы - гумны, клеці, пуні, хлявы; неабходны для працы інвентар - бароны, калёсы, косы, сані, сохі, сякеры і г. д. Зямля кожнай гаспадарцы надавалася з боку феадала, уласніка зямлі, яна перадавалася па спадчыне. Сяляне не мелі права перадаваць зямлю ў пастаяннае ці часовае ўладанне, закладваць ці прадаваць яе іншым асобам без дазволу пана. У сярэднім на дым прыпадала 10,6 га розных угоддзяў.

Асноўныя формы сялянскіх угоддзяў - ворыва і сенакосы. Былі яшчэ і агульныя ўгоддзі, што належалі абшчыне: выганы, сенажаці, рыбныя ловы, лясныя уваходы.

Сялянская гаспадарка мела комплексны характар: на першым месцы стаяла раслінаводства, з ім цесна звязана жывёлагадоўля. Промысламі і хатнім рамяством займаліся ва ўсіх гаспадарках, але больш там, дзе панская гаспадарка развівалася марудней і не перайшла да стадыі фальварка (паўднева-ўсходні рэгіён).

Абшчына ці грамада арганізоўвала сялянскае землекарыстанне і выплату феадальнай рэнты. Сельская ці суседская абшчына складалася з дымаў і дворышчаў і звычайна зяўлялася часткай тэрытарыяльнай ці валасной абшчыны. На агульных сходах абшчыннікаў выбіраліся дзесяцкія, соцкія, старцы (старасты), якія арганізоўвалі абшчыннае жыццё. Адказнасць абшчыны перад феадалам або дзяржавай забяспечвалася кругавой парукай. Абшчына абараняла сялян ад самавольства феадалаў, выконвала судовую функцыю копным судом. Крызіс абшчыны наглядаўся ў тым, што феадалы прысвойвалі сабе права распараджэння абшчыннымі землямі, а потым і ўсімі землямі сялян. Гэты працэс быў асабліва характэрны для заходняй часткі Беларусі. На ўсходзе землеўладальнікі прыстасавалі функцыі абшчыны для сваіх патрэб і яна захавалася як элемент феадальнай сістэмы.

Павіннасці сялян - змяняліся па меры развіцця феадальных адносін.

Даніна - найстаражытнейшая форма феадальнай рэнты, што набыла форму натуральнага аброку. “Дзякло" - гэта даніна жытам, пшаніцай, аўсом, сенам; “мезлева” - гэта даніна мясам, яйкамі, прадуктамі бортніцтва і палявання.

Паншчына ці адпрацовачная рэнта - асноўная форма павіннасці (з XV - XVI стст.). патрабавала замацавання селяніна на зямлі, з сярэдзіны XV ст. уводзіліся заканадаўчыя абмежаванні, а ў XVI ст. сяляне запрыгоньваюцца.

Грашовы аброк шырока распаўсюдзіўся ў XV ст. - чынш. Гэта было вынікам развіцця таварна-грашовых адносін, уцягваннем у іх дзяржаўных і феадальных маёнткаў.

Да рэформы 1557 г. асноўнай адзінкай падаткаабкладання зяўляецца “служба" (дворышча, жрэбій). Гэта ўчастак зямлі, за карыстанне якім сяляне неслі ўстаноўленыя цяглыя і інш. павіннасці. Складалася служба часцей за ўсе з двух-трох дымоў. “Дым” таксама мог быць адзінкай падаткаабкладання.

Акрамя абавязкаў у адносінах да свайго гаспадара сяляне павінны былі таксама працаваць на карысць дзяржавы: будаваць і рамантаваць замкі, дарогі, масты ("бярэма павозавае", "падарожчына", "згоны"), удзельнічаць у зборах грошай на ваенныя патрэбы і г. д. Такія абавязкі не былі пастаяннымі і рэгламентаванымі.

 

Катэгорыі сялян

 

Па характару эканамічных адносін з феадалам сяляне падзяляліся на шэраг катэгорый: дольнікаў, даннікаў, людзей цяглых, асадных, агароднікаў, слуг і інш.

Даннікі (людзі данныя) - сяляне, што выконвалі феадальную рэнту ў выглядзе даніны прадукцыяй асабістай гаспадаркі - збожжам, мёдам, футрам і інш. Адзінкай абкладання служыў дым. Дольнікі - асобная група даннікаў, што павінны былі выплочваць даніну памерам