Развіццё феадальнай гаспадаркі на Беларусі ў ХІІІ–ХVІІ стагоддзяў

Информация - История

Другие материалы по предмету История

µ стала тут пераважнай. Насельніцтва ў асноўным пераводзілася з даніны на чынш. Валочны надзел на ўсходзе параўнальна шырока зацвердзіўся толькі ў першай палове XVII ст., рэформа зацягнулася больш чым на сто гадоў.

Правядзенне аграрнай рэформы і ўпарадкаванне павіннасцяў суправаджалася замацаваннем сялян за зямлёй, ператварэннем розных іх катэгорый у адзін клас-саслоўе - прыгоннае сялянства.

Прыгонны стан сялянства замацоўваўся заканадаўча на працягу некаторага часу:

Прывілей 1447 г., пацвердзіў даўняе права феадалаў на вотчынны суд, што ставіла ў значную залежнасць ад яго рашэнняў сялян.

Першы Статут ВКЛ 1529 г. адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю. Яны страчвалі права ёю распараджацца без згоды феадала. "Уставай на валокі" (1557 г.) дзяржаўныя сяляне фактычна замацоўваліся за зямельнымі надзеламі.

Другі Статут ВКЛ 1566 г. уводзіў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых ці крадзеных сялян і адміністрацыйныя пакаранні супраць тых, хто іх хаваў. Забаранялася хаваць сялян ў гарадах.

Трэці Статут ВКЛ (1588 г.) падоўжыў тэрмін пошуку беглых да 20 гадоў, пазбаўляў сялян права пераходу і залічваў у стан непахожых людзей тых, хто пражываў на зямлі феадала 10 гадоў. Тэарэтычна селянін мог адкупіцца, заплаціўшы 10 коп грошай, а таксама ўсе пазыкі і дапамогі, якія ён атрымаў ад пана, аднак выплаціць такія грошы было вельмі цяжка.

У канцы XVI - першай палове XVII ст. у ВКЛ канчаткова фактычна і юрыдычна аформілася прыгоннае права. Селянін быў пазбаўлены права свабодна распараджацца сваёй спрадвечнай маёмасцю. Селянін стаў абектам залогу, куплі-продажу як з зямлёй, так і без яе. Феадал мог судзіць селяніна.

Сістэма пазямельных адносін, якая стыхійна складвалася на працягу стагоддзяў, у ходзе аграрнай рэформы другой паловы XVI - першай паловы XVII ст. была ўпарадкавана. Адзінкай падаткаабкладання стала валока зямлі. Сялянскія семі замацоўваліся за валокай ці яе часткай, станавіліся як бы дадаткам да яе, часткай уласнасці землеўладальніка.

 

Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых адносін. Беларускія гарады

 

У XIII - першай палове XVII ст. у ВКЛ, як і ў Еўропе, адбываецца бурнае развіццё рамеснай вытворчасці. Прычыны гэтага: па-першае рост прадукцыйнасці сельскагаспадарчай працы і прыбавачнага прадукту, што дазваляла пракарміць значную частку насельніцтва, не звязаную з сельскагаспадарчай вытворчасцю; па-другое феадалы, а таксама заможныя сяляне імкнуліся купляць добра вырабленыя прылады працы, прадметы быту, якія ў сваю чаргу спрыялі павьшэнню вытворчасці сельскагаспадарчай працы.

У гэты перыяд рамеснікі канцэнтруюцца у мястэчках (невялікіх паселішчах гарадскога тыпу) і гарадах. Развіццё рамяства спрыяла іх росту і росквіту.

На Беларусі былі шырока распаўсюджаны розныя віды рамёстваў. Апрацоўка металаў набыла шырокую спецыялізацыю (не менш 25 прафесій, у тым ліку кавалі, слесары, кацельшчыкі, меднікі, лудзільшчыкі, бляхары і інш.). Асобнай прафесіяй быў выраб зброі.

Сыравіна - балотная руда. Рудні звычайна знаходзіліся ў сельскай мясцовасці, у іх існаваў падзел працы, яны ўяўлялі сабой пачаткі мануфактуры. Каштоўныя металы завозілася на Беларусь з Заходняй Еўропы, часткова з Усходу.

Ювеліры працавалі перш за ўсё на феадалаў і царкву, рабілі з золата і срэбра ўпрыгажэнні, пераплёты царкоўных кніг. Ювелірам-гравільшчыкам забаранялася выязджаць з княства ў Еўропу.

Апрацоўка дрэва (было да 27 прафесій). Вырабляліся асноўныя часткі плугоў, сох, лапаты, вёслы, граблі, а таксама посуд і іншы інвентар.3 дрэва будавалі жыллё, гаспадарчыя памяшканні, павозкі, караблі. Дрэваматэрыялы і вырабы з дрэва вывозіліся на экспарт.

Ганчарства. Ганчарныя вырабы карысталіся вялікім попытам, цэны на іх былі адносна невялікія. Акрамя посуду, часта аздобленага зялёнай палівай, у XV - XVI стст. значна пашырылася вытворчасць цэглы, чарапіцы, кафлі, што было выклікана павелічэннем будаўніцтва крэпасцяў, замкаў, ратуш, культавых пабудоў.

Апрацоўка скур: гарбарнае, рымарнае, шавецкае, кушнерскае рамёствы. У гарбарнай вытворчасці да сярэдзіны XVII ст. было каля 25 прафесій. Скура і замша карысталіся попытам на ўнутраным і на знешнім рынку, вывозіліся ў Польшчу і Заходнюю Еўропу.

Ткацкая справа. Ткацтвам з воўны, ільну займаліся не толькі рамеснікі, але і сяляне і гараджане для сваіх патрэб.3 мясцовых тканін краўцы шылі аддзенне. Шаўцы пад канец XV ст. пачалі вырабляць абутак з цвёрдай падэшвай і абцасам.

У другой палове XVI ст. большая частка насельніцтва беларускіх гарадоў займалася рамяством. Дакументы нагадваюць больш за 100 прафесій і спецыяльнасцяў, у тым ліку: півавары, мяснікі, муляры, скрыннікі, рэзнікі і інш. У пачатку XVII ст. колькасць рамесных прафесій і спецыяльнасцяў падвоілася. Асноўнай стала работа не на заказ, а на продаж.3яўляецца асоба скупшчыка, што арганізуе рэгулярны гандаль.

З другой паловы XVI ст. рамеснікі абядноўваюцца ў цэхі (брацтвы). Цэхі абядноўвалі рамеснікаў аднаго веравызнання. Яны прымалі рамеснікаў адной ці некалькіх сумежных спецыяльнасцяў і абаранялі іх ад канкурэнцыі з боку прышлых сельскіх і іншагародніх рамеснікаў. Не прынятым ў цэх “пакутнікам" ці “партачам" забаранялася займацца рамяством. Звычайна гэта катэгорыя рамеснікаў вырабляла рэчы больш нізкай якасці, чым патрабавалася цэхам, прадавала іх больш танна.

 

Структура цэха

 

У склад цэха ўваходзіла каля 60-100 чалавек. На вышэйшай прыступцы стаялі майстры. Яны мелі ва ўласнасці прылады працы і майстэрні,