Развіццё феадальнай гаспадаркі на Беларусі ў ХІІІ–ХVІІ стагоддзяў

Информация - История

Другие материалы по предмету История

дасканала валодалі прафесіяй. З іх ліку на год выбіраўся кіраўнік цэха - стараста, ці цэхмістр. Чаляднікі ("таварышы", "пахолкі") працавалі ў якасці падручных у майстроў. Яны прайшлі курс навучання, але не мелі сваіх прылад працы і не атрымалі статусу майстра. Вучні майстроў зваліся хлопцамі, ў доме майстра былі ў якасці прыслугі, бясплатных і бяспраўных работнікаў. Тэрмін вучнёўства ў розных рамёствах быў ад трох да пяці гадоў. Потым чаляднік тры - чатыры гады працаваў у майстра, і яшчэ паўтара - тры гады вандраваў па іншых гарадах. Пасля вяртання з вандроўкі чаляднік з дазволу сходу майстроў рабіў “шэдэўр" - складаную рэч, каб падцвердзіць сваю кваліфікацыю. Пасля экзамену і шыкоўнага застолля чаляднік пераводзіўся ў майстры.

Рэдкія цэхавыя статуты на Беларусі абмяжоўвалі колькасць чаляднікаў і вучняў у майстра, ці ўстанаўлівалі вызначаную колькасць заказаў і забаранялі працу на скупшчыкаў.

Жыццё цэхаў праходзіла ў адпаведнасці з трывалымі традыцыямі, якія старанна захоўваліся.1-2 разы ў месяц праходзілі сходы і паседжанні цэхавой вярхушкі. Пад час ваенных дзеянняў цэх пераўтвараўся ў узброены атрад, абараняў адведзены яму кавалак гарадскіх умацаванняў.

У гэты час у буйнейшых гарадах колькасць цахоў хутка павялічвалася да некалькіх дзесяткаў. У Мінску на сярэдзіну XVII ст. было 9, у Слуцку 17, у Магілеве 21, у Брэсце 14 цахоў.

 

Гандаль

 

Прыкметы развіцця гандлю да сярэдзіны XVII ст.:

1. Складваецца сістэма гандлёвых устаноў. Наладжваецца пастаянны гандаль па гарадах у лавах і крамах. Кожны тыдзень у мястэчках і гарадах праходзілі таргі (пераважалі аптовыя і дробнааптовыя аперацыі) і ў буйных гарадах кожны год праводзіліся адна-дзве ярмаркі, дзе шырока былі прадстаўлены замежныя купцы і разам з гандлем у розніцу праводзіліся буйныя аптовыя аперацыі.

2. Ідзе працэсс абяднання гандлёвага люду. Адначасова з рамеснікамі пачалі ствараць свае абяднанні (брацтвы ці гільдыі) купцы. Яны атрымлівалі гандлёвыя прывілеі - іншагароднім купцам забаранялася весці рознічны гандаль і рабіць закупкі па навакольных весках. Усе аперацыі павінны былі праходзіць толькі на мясцовым рынку пад наглядам спецыяльных “інстыгатараў”. Яны таксама наглядалі за дакладнасцю вагаў, бязменаў, якасцю тавару.

3. XVI ст. вызначаецца пераходам мясцовага гандлю на больш высокую прыступку. Рэгулярны мясцовы абмен горад-веска дапаўняецца рэгулярнымі адносінамі на ўзроўні розных рэгіёнаў краіны. Трывалымі гандлёвымі сувязямі былі звязаны Смаленск, Віцебск, Полацак. Цесна былі звязаны гарады поўдню Беларусі, а таксама Пандяпроўе з Падзвіннем і цэнтрам княства. Гэтыя адносіны стымулявалі будаўніцтва дарог-гасцінцаў. Самая вялікая звязвала Брэст, Мінск з Оршай і Смаленскам.

4. Садзейнічае унутраннаму гандлю выразная спецыялізацыя рэгіенаў. Слуцк спецыялізуецца на металаапрацоўцы, Магілеў - на скарняжным рамястве, Гродна - на мылаварэнні і г. д.

5. Пашыраліся абёмы экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі. Галоўныя прадукты экспарту - збожжа, сала, воск, лес, скуры, смала, дзёгаць, лен, хмель, попел, пянька, радзей - рамесніцкія вырабы.

Імпарт складалі наступныя тавары: жалеза, медзь, волава, свінец, вырабы з металу, зброя, сукно, перац, віна, соль.

У знешнім гандлі шырока ўдзельнічалі феадалы, яны мелі вызваленне ад мыта.

6. Значна пашырыўся пасрэдніцкі гандаль расійскімі таварамі - воскам, футрам каштоўных жывел.

 

Грашовае абарачэнне

 

У гэты перыяд грошы амаль паўнасцю выцеснілі натуральны абмен. У пачатку датаванага перыяду нярэдка як грошы выкарыстоўваліся каштоўныя футры ці прадаўгаватыя срэбныя зліткі - грыўны (ізгоі) - масай 100, 160, 200 г.

Найбольш развітай у Вялікім княстве Літоўскім была віцебска-полацкая грашовая сістэма. Яе грашовыя адзінкі мелі агульнаўсходнеславянскія назвы: нагата і грыўна. У пачатку XIV ст. у гэтую сістэму ўвайшлі пражскія грошы і рублі - масай каля 189 г. У першай палове XVI ст. полацка-віцебская грашовая сістэма мела наступны выгляд: ізгой ці літоўская грыўна (108,0 г) = 30 пражскім грошам (па 3,6 г) = 180 заўшням (па 0,6 г) = 300 далгеям (па 0,36 - 0,42 г). Рубель (189,0 г) = 105 нагатам (па 1,8 г) = 52,5 грошам = 315 заўшням = 525 далгеям. Праз пражскі грош - найбольш распаўсюджаны сродак платы таго часу - гэтыя дзве галіны сістэмы абядноўваліся ў адну.

У канцы XIV - пачатку XV ст. у ВКЛ ўстанаўліваецца адзіная агульнадзяржаўная грашова-вагавая сістэма, складзеная на падставе полацка-віцебскай сістэмы. Яна мае выгляд: рубель (каля 180 г) == 100 пражскім грошам = 1000 пенязям. Каля 1492 г. у Вільні пачаў працаваць дзяржаўны манетны двор, дзе друкаваліся паўгрошы, а пазней дынарыі. Да таго грашовая сістэма была заснавана на замежных грашовых адзінках.

3 эканамічным узмацненнем дзяржавы (з пачатку XVI ст.) яна пачала гарантаваць кошт сваіх грошай, у выніку ўводзіцца грашовая сістэма не па масе манеты, а па намінале, нярэдка па прымусовым курсе (калі каштоўнасць самой манеты не адпавядала яе наміналу).

У XIV ст. на тэрыторыі Беларусі было больш за 40 гарадоў. У сярэдзіне XV ст. з пералічаных у прывілеі 15 найбольш буйных гарадоў Вялікага княства Літоўскага сем знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі: Полацк, Віцебск, Слуцк, Мінск, Брэст, Гродна, Навагародак. Сюды трэба дадаць і Вільню як цэнтр фарміравання беларускай культуры і народнасці.

У XV ст. многія крэпасці, замкі і гаспадарчыя двары таксама набываюць рысы рамесных і гандлёвых цэнтраў (Койданава, Мір, Любча, Валожын і інш.) - узнікаюць так званыя мястэчкі. Мястэчкі ўзнікалі і на тэрытор