Першая сусветная вайна на Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

Змест

 

Уводзіны

1.Пачатак і прычыны першай сусветнай вайны

2.Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель

3.Беларускі нацыянальны рух

Заключэнне

Спіс літаратуры

 

Уводзіны

 

Колькі год чалавецтва марыла аб тым, каб у грамадстве не стала эксплуататараў і эксплуатуемых! На працягу ўсёй сваёй шматвяковай гісторыі масы людзей вялі барацьбу за ажыццяўленне гэтай запаветнай мэты. Колькі разоў браліся яны за зброю, каб пазбавіцца ўлады эксплуататараў і стаць сапраўднымі гаспадарамі свайго жыцця! Аднак ланцугі рабства разарваць не ўдавалася. Часамі яны замяняліся новымі, не менш цяжкімі.

Так і здарылася… Першая сусветная вайна… Смяротнай хадой яна прайшлася па тэрыторыі Беларусі.

Вайна вялася арміямі, якія выкарыстоўвалі разбуральную зброю, створаную індустрыяльным грамадствам. Вайна, пачатая для пашырэння і ўмацавання імперый, праз чатыры гады іх жа і разбурыла. Яна так і не змагла вырашыць супярэчнасцей паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі, а толькі прычыніла нябачаныя разбурэнні народнай гаспадарцы, выклікала незлічоныя людскія ахвяры, прынесла галечу і голад народу. Аднак разам з усімі народамі краіны гераічную барацьбу за сваё вызваленне вёў і беларускі народ. Гісторыя ў чарговы раз паставіла народ Беларусі перад жорсткімі выпрабаваннямі.

Менавіта лёс Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны і будзе вызначаны ў рабоце. Каб выканаць пастаўленную мэту трэба адзначыць і рад задач:

.Асвяціць пачатак і указаць прычыны Першай сусветнай вайны;

2.Апісаць эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель;

.Паказаць асноўныя кірункі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху.

Пры напісанні работы была выкарыстана наступная літаратура: падручнікі па гісторыі Беларусі ад старажытных часоў - па люты 1917, Беларусь у кантэксце сусветнай гісторыі, аўтара Саракавіка І.А., у якіх гісторыя разглядаецца як састаўная частка еўрапейскай і сусветнай гісторыі; шматтомныя энцыклапедыі, у якіх аўтары разглядаюць мінулае нашай Бацькаўшчыны ў перыяд знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі, а таксама адлюстроўваюць шматвяковы шлях беларускага народа ад сівой даўніны да нашых дзён; артыкулы перыядычных выданняў.

 

1.Пачатак і прычыны першай сусветнай вайны

 

Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. па новаму стылю. Галоўнай яе прычынай з'явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі. Прага да сусветнага панавання была важнейшым каталізатарам палітыкі гэтых краін. Англія, напрыклад, жадала стварыць яшчэ больш Вялікую Брытанію, каб падпарадкаваць сабе ўвесь свет, намервалася разграміць Германію захапіць яе калоніі і арабскія тэрыторыі ў Турцыі. Германія імкнулася: дамагчыся панавання ў Еўропе, для гэтага разграміць свайго галоўнага эканамічнага канкурэнта - Англію, пазбавіць яе калоній i ваенна-марскога флоту; разбіць Францыю, Бельгію, Галандыю i захапіць ix калоніі; аслабіць Расію, забраць у яе Польшчу, Украіну, Прыбалтыку, замацавацца на Балканах. Акрамя таго, Германія прагнула мець вялізную германскую калонію ў Афрыцы. Францыя спадзявалася не толью вярнуць Эльзас i Латарынгію, але i завалодаць сумежным Саарскім вугальным басейнам, абараніць свае калоніі (найперш Марока) ад дамаганняў Германіі. У царскай Pacii былі свае інтарэсы ў Турцыі, Персіі, Галіцыі. Яна імкнулася авалодаць пралівамі Басфор i Дарданелы. Аўстра-Венгрыя хацела замацаваць свой уплыў у Балгарыі i Румыніі, падпарадкаваць Сербію. Італьянскія iмпeрыялісты імкнуліся вярнуць славу Старажытнага Рыма, падпарадкаваць сабе Албанію, перадзяліць каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы. Злучаныя Штаты Амерыкі марылі ўзмацніць свой уплыў у Заходнім паўшар'i, а таксама ў Kітаi. Японія мела на мэце захапіць усю Усходнюю Азію i значную частку Ціхага акіяна.

Падрыхтоўка да здзяйснення гэтых планаў абвастрала існуючыя i нараджала новыя супярэчнасці. Галоўнай была супярэчнасць паміж старой каланіяльнай Англіяй i хутка набіраючай моц Германіяй, саперніцтва паміж Германіяй i Расіяй з-за ўплыву на Балканах, а таксама спрэчкі з-за таго, што Германія хацела адарваць ад Pacii i захапіць Польшчу, Фiнляндыю, Беларусь i Украіну. Сутыкаліся інтарэсы i іншых краін: Францыі i Германіі, Iтaлii i Аўстра-Венгрыі. У сувязі з гэтым у канцы XIX - пачатку XX ст. утварыліся два саюзы iмпepыялicтычныx краін: Германія - Італія - Аўстра-Венгрыя (Tpaicты саюз) i Англія - Францыя - Расія (Антанта). Гэтыя саюзы пачалі ўзмоцнена рыхтавацца да вайны.

Былі створаны шматмільённыя арміі. Узброеныя сілы германа-аўстрыйскага блока налічвалі больш за 3,5 млн. чалавек, а Антанты - больш за 6 млн. Панаванне ў краінах гэтых блокаў буйных мaнaпoлiй i барацьба паміж iмi пpывялi да рэзкага ўзмацнення нераўнамернасці развіцця капіталістычных краін. У выніку на сусветнай арэне змяніліся cyaднociны эканамічных i ваенных сіл. Kpaiны, якія aбaгнaлi ў развіцці cвaix канкурэнтаў, дaбiвaлicя новых рынкаў збыту, новых сфер выкарыстання капіталу. Але ў cyвязi з тым, што да пачатку XX ст. свет быў падзелены паміж буйнейшымі iмпepыялicтычнымi краінамі, новы яго перадзел мог скончыцца тoлькi вайной. сусветная вайна беларусь армія

Акрамя эканамічных сур'ёзнай палітычнай прычынай вайны было імкненне падавіць узросшы за апошняе дзесяцігоддзе рэвалюцыйны рух. Расійская рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. садзейнічала ўзмацненню барацьбы працоўных Еўропы i Aмерыкi, абуджэнню нацыянальна-вызваленчага руху народаў Усходу. Імперыялісты нaцкoўвaлi адны народы на другі?/p>