Першая сусветная вайна на Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

°сць беларускага народа.

А ў прадстаўнікоў левай плыні ў беларускім нацыянальным руху, якія пасля акупацыі Заходняй Беларусі Германіяй працягвалі сваю дзейнасць у Маскве, былі зусім іншыя погляды на пытанне аб будучым Беларусі. Адзін з кіраўнікоў гэтай плыні А. Бурбіс сцвярджаў, што ва ўмовах акупацыі Беларусі не было ніякіх надзей на магчымае нацыянальнае адраджэнне. Як і іншыя прадстаўнікі левай плыні нацыянальнага руху, ён стаяў на пазіцыі паражэння царызму ў вайне, лічыў, што перамога царскай Расіі канчаткова паставіць крыж на вызваленні Беларусі.

другой паловы 1915 г. галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху сталі Петраград, Масква, Мінск, Калуга і іншыя гарады, дзе бежанцы-беларусы ўтварылі свае суполкі, апорныя пункты па вывучэнні становішча ў Беларусі, згуртаванні беларускага нацыянальнага руху, прапагандзе беларускай літаратуры. У кастрычніку 1916 г. Міністэрства ўнутраных спраў Расіі дазволіла выданне ў Петраградзе і Мінску беларускіх газет Дзянніца і Светач [2, с. 376-378].

Нягоды, прынесеныя імперыялістычнай вайной, выклікалі глухое незадавальненне, пашырэнне апазіцыйных настрояў, якія ўсё часцей выліваліся ў адкрытае супраціўленне ўладам. Поруч з класава-палітычнай абуджалася нацыянальная самасвядомасць беларусаў. Усё гэта ў спалучэнні з aнaлaгiчнымi працэсамі ў іншых рэгіёнах Расійскай дзяржавы паглыбляла крызіс арганізаванага па імперскаму тыпу расійскага грамадства, які ўрэшце рэшт выліўся ў грандыёзны рэвалюцыйны катаклізм 1917 года і ўжо далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.

 

Заключэнне

 

гады назад скончылася Першая сусветная вайна…

Страшно подсчитывать миллионы убитых. Горько видеть слом государства. Ещё страшнее и горше, и обиднее глухая бесследность трагедии в нашей истории. Ни одна война не оказалась так затёрта в сознании потомков, как эта. Она переросла в гражданскую и как бы перестала существовать. Европа вся покрыта памятниками бойцам 1914-1918 годов. Миллионы жертв первой мировой войны были покрыты десятками миллионов жертв второй, Отечественной. Герои той, первой, скрывали свои награды от новой власти. Поколения, угробленные в 1914-1918 годах, взывают к нам из безвестности, - Л. Анінскі [цыт. па: 7, с. 74-75].

Помнікі - сведкі старадаўніх і не зусім аддалёных падзей часта сустракаюцца на беларускай зямлі. Спачатку гэта былі звычайныя камяні з выбітымі на іх словамі ў гонар... ці ў памяць..., затым зявіліся крыжы, каплічкі, помнікі і мемарыялы... Іх шмат, таму што жахлівых і разам з тым велічных падзей за стагоддзі адбылося нямала. І адна з іх Першая сусветная вайна.

З друку вядома, што зараз надаецца вялікая ўвага ўшанаванню памяці загінуўшых у першай сусветнай. Так, у в. Заброддзе Вілейскага раёна, на беразе р. Нарачанка, па ініцыятыве мастака Барыса Цітовіча створаны музей Першай сусветнай вайны.

Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт Гродзенскай вобласці правёў адкрыты конкурс на распрацоўку эскізнага праекта мемарыяльнага ансамбля ў памяць абаронцаў Айчыны. І гэта невыпадкова... Ушанаванне подзвігу яе ўдзельнікаў падпарадкоўвалася ідэалогіі, якая раней нічога агульнага не мела з гісторыяй. Сёння, калі старая ідэалогія саступае месца новай, надыходзіць час хоць часткова выправіць несправядлівасць у дачыненні да вядомых і невядомых герояў і ўдзельнікаў ваенных бітваў.

Урачыстая цырымонія перапахавання астанкаў воінаў Першай сусветнай вайны прайшла 14 жніўня 2011 г. на Мінскіх брацкіх ваенных могілках. На гэтых могілках пахаваны 5 тыс. воінаў, якія аддалі свае жыцці за Айчыну. На месцы пахавання ахвяр вайны створаны велічны мемарыял [1, c. 2].

Да Дня перамір'я - 11 лістапада 2011 г. была прымеркавана памятная акцыя. Яе ўдзельнікі ўшанавалі памяць ахвяр першага ў гісторыі глабальнага ваеннага супрацьстаяння. Начальнік кіравання па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ўзброеных Сіл Беларусі палкоўнік Віктар Шумскі расказаў, што ў іх базе дадзеных маюцца звесткі аб 923 пахаваннях ахвяр гэтай вайны на тэрыторыі нашай краіны. На дзяржаўным уліку лічыцца 147 вайсковых пахаванняў перыяду Першай сусветнай вайны, дзе 18317 ваяроў. Аднак праца па пошуку пахаванняў працягваецца.

У народзе лічаць, што вайна не скончана, пакуль не пахаваны апошні яе салдат!

Начальнік цыклу гісторыі войн і ваеннага мастацтва Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Лютко, у сваю чаргу, адзначыў адзін дадатны момант у падзеях 1914-1918 гг., аб тым што, упершыню на палітычнай карце Еўропы і свету з'явілася самастойная беларуская дзяржава. Наша краіна - "стварэнне" вайны. Як ні дзіўна, упершыню пра Беларусь як пра дзяржаву загаварылі менавіта ў гады Першай сусветнай.

Не было б шчасці, ды няшчасце дапамагло-чатырохгадовая бітва, якое панесла жыцці тысяч беларусаў, дало нараджэнне нашай краіне. Гэта наш боль і наша быль. Але не варта забываць, пра тое, што любая вайна вядзе толькі да магіл... [5, с. 2].

Таксама трэба адзначыць правядзенне 14 лістапада на тэлеканале ОНТ грамадска-палітычнага ток-шоў Адкрыты фармат на тэму Першая сусветная вайна ў лёсе Беларусі. Кожны тэлеглядач мог паўдзельнічаць у інтэрактыўным галасаванні і аддаць свой голас, за тое як павінна фінансавацца ўвекавечанне памяці герояў Першай сусветнай з дзяржаўнага бюджэту ці энтузіястамі?

Жадаецца сказаць, што створаныя помнікі, мемарыялы, правядзенне тэлеперадач ў гонар герояў і ахвяр гэтай вайны сімвалізуе аднаўленне