Першая сусветная вайна на Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?, каб адцягнуць працоўных ад рэвалюцыйнай барацьбы [2, с. 364-365].

Падставай для развязвання вайны зявіліся супярэчнасці паміж Аўстра-Венгрыяй і Сербіяй, што ўзніклі ў выніку забойства 28 чэрвеня 1914 г. у Сараеве, сталіцы Босніі-Герцагавіны, якая належала тады Аўстрыі, сербскім нацыяналістам Г. Прынціпам аўстрыйскага наследніка прастола Франца Фердынанда. 23 ліпеня Аўстра-Венгрыя пры падтрымцы Германіі накіравала Сербіі ўльтыматум з патрабаваннем правесці на яе тэрыторыі сваімі сіламі расследаванне. Атрымаўшы невыразны адказ, Аўстрыя 28 ліпеня правяла мабілізацыю i аб'явіла вайну Ceрбii. 29-30 ліпеня Pacія ў адказ на гэта правяла сваю мабілізацыю супрацъ Аўстрыі, а затым i Германіі. Апошняя патрабавала ад Pacii гэта спыніць i, не атрымаўшы адказу, 1 жніўня аб'явіла вайну Pacii, а 3 жніўня - Францыі, як саюзніцы Pacii. Еўропа стала тэатрам самай крывавай вайны ў сваёй гісторыі. Hixто не ведаў, чым гэта ўсё завершыцца [8, с. 473].

Брытанскі мiнicтp замежных спраў, як быццам, зазначыў тады: У Еўропе патухлі агні. I пры нашым жыцці мы ўжо не ўбачым, як яны загарацца зноў [цыт. па: 6, с. 213].

Пачалася сусветная вайна, якая працягвалася 4 гады i 4 месяцы i дорага абышлася чалавецтву. Паводле няпоўных звестак, было зaбiтa, паранена i скалечана 30 млн. чалавек. Ваенныя расходы дзяржаў cклaлi 416 млрд. рублёў. У вайне удзельнічала 33 краіны з насельніцтвам звыш 1,5 млрд. чалавек, гэта значыць 75 % усяго насельніцтва зямнога шара.

Вайна, распачатая манапалістычнай буржуазіяй, не вырашала задач нацыянальнага развіцця ніводнай дзяржавы (сваю незалежнасць адстойвала толькі Сербія), не адпавядала інтарэсам працоўных, была з ycix бакоў захопніцкай. Урады кpaiн - удзельніц вайны стараліся пераканаць свае народы ў тым, што яна вядзецца ў мэтах абароны радзімы.

Трэбы закрануць і пытанне аб тым, якімі былі адносіны да пачатку вайны насельніцтва і палітычных партый?

Пануючыя класы і вярхі гандлёва-прамысловай буржуазіі Расіі падтрымалі вайну, таму што чакалі для сябе вялікіх выгод ад будучага падзелу турэцкай і аўстрыйскай маёмасці.

Шырокія пласты гарадской сярэдняй буржуазіі і буржуазнай інтэлігенцыі пад уплывам друку, пропаведзяў духавенства таксама лічылі вайну справядлівай з боку Расіі.

У самым пачатку вайны ў Мінску, Магілёве, Віцебску і іншых гарадах мясцовымі органамі ўлады былі праведзены патрыятычныя сходы. У Мінску 18 жніўня 1914 г. вялікая група вучнёўскай моладзі прайшла па вуліцы да дома губернатара і падала адрас на імя цара, у якім гаварылася аб поўнай падтрымцы палітыкі ўрада ў вайне супраць Германіі і Аўстра-Венгрыі. Амаль 5 тыс. чалавек прынялі ўдзел у патрыятычнай маніфестацыі, якая адбылася 30 жніўня 1914 г. у г. Пінску. Асаблівы патрыятычны ўздым назіраўся ў г. Магілёве. У ліпені 1914 г. тут адбыліся сходы прадвадзіцеляў дваранства, членаў земства, ганаровых грамадзян, духавенства і настаўнікаў, удзельнікі якіх запэўнівалі, што насельніцтва Магілёўскай губерні адзінадушна адабрае ўрадавую палітыку, гатова на любыя ахвяры дзеля Айчыны.

Сялянства ўспрымала вайну больш стрымана. Яна была для селяніна цяжкім бедствам, якое несла гора i пакуты. Усведамленне гэтага з'яўлялася адной з прычын гвалтоўных эксцэсаў у ходзе мабілізацыі, часам жа выяўлялася ў форме антываенных i нават антыцарскіх выказванняў. Разам з тым i частка сялян, асабліва маладзейшага ўзросту, у пачатку вайны трапіла пад уздзеянне афіцыйнай прапагандысцкай кампаніі [3, с. 434-438].

Партыі акцябрыстаў і кадэтаў заявілі аб сваёй поўнай падтрымцы знешняй палітыкі ўрада Расіі. Лідэр кадэтаў П. Мілюкоў выказаў думку аб далучэнні Галіцыі, Угорскай Русі, Букавіны да Расіі з той мэтай, каб дапамагчы нацыянальнаму ўзяднанню ўкраінскага народа. Ён жа прапанаваў далучыць да Расіі і землі, якія да славян ніякіх адносін не мелі: Басфор і Дарданелы, прыбярэжную тэрыторыю Турцыі з г. Стамбулам. Справа была не толькі ў абароне славян. Будаўніцтва Германіяй Багдадскай чыгункі праз Балканы і Турцыю закранала эканамічныя інтарэсы Расіі, якая вывозіла праз пралівы Басфор і Дарданелы 37 % сваіх тавараў, прызначанага на экспарт. 3 будаўніцтвам дарогі Германія ўстанавіла кантроль над пралівамі і стала галоўнай перашкодай пранікненню Расіі ў Турцыю. Пад германскі ўплыў трапіла і Балгарыя, што таксама супярэчыла пазіцыі Расіі, якая лічыла сябе абаронцай усіх славянскіх народаў.

Сярод дробнабуржуазных партый панавалі абаронніцкія погляды. Большасць эсэраў і меншавікоў прытрымліваліся лозунга абароны радзімы ад прускіх варвараў. Невялікая група меншавікоў-інтэрнацыяналістаў на чале з Ю. Мартавым выступіла з асуджэннем урадаў ваюючых краін. Сярод меншавікоў меў месца і правасацыялістычны напрамак. Яго ўзначальваў Г.В. Пляханаў. Ён лічыў, што Расія вядзе праўдзівую вайну, што адказнасць за яе павінен несці той, хто яе распачаў.

У партыі эсэраў таксама вызначылася тры напрамкі ў адносінах да вайны: сацыял-шавіністычны, які падтрымліваў ўрад, цэнтрысцкі, які прапагандаваў лозунг без пераможцаў і без паражэнцаў, і левы, які выступаў супраць вайны, за мір, зямлю і волю.

Найбольш радыкальнае стаўленне да вайны заняла партыя бальшавікоў, якая распрацавала сваю праграму. Сутнасць яе заключалася ў трох лозунгах. Першым і галоўным з іх быў лозунг ператварыць імперыялістычную вайну ў вайну грамадзянскую. Другім лозунгам бальшавікоў стаў лозунг паражэння сваіх урадаў у імперыялістычнай вайне. Трэцім - заклік да поўнага разрыву з II Інтэрнацыяналам, стварэння III, Камуністычнага Інтэрнацыянала. Трэба адзначыць, што апошні лозунг не падтрымала ніводная з