Першая сусветная вайна на Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

і фуражу. За гады вайны значна скараціліся пасяўныя плошчы Беларусі.

-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, хуткае зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Цэны на прадукты харчавання і адзенне на Беларусі да 1917 г. павялічыліся ў 5-8 разоў.

Цяжкае становішча, у якім апынуліся працоўныя Беларусі, вымушала іх весці барацьбу за сваё існаванне. Рабочыя і сяляне ўжо ў пачатку вайны пазбавіліся патрыятычнага ладу, якім царскія ўлады прыкрывалі захопніцкія мэты вайны. Адбыўся якасны зрух у грамадскай свядомасці. Пачынаючы з 1915 г. назіралася нарастанне рабочага руху. У красавіку 1915 г. адбылося выступленне рабочых і служачых Гомельскага чыгуначнага вузла. Летам таго ж года баставалі рабочыя дэпо Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі, а ў 1916 г. дэпо станцый Маладзечна і Віцебска. Арганізатараў стачак арыштоўвалі і адпраўлялі на фронт. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з'яўлялася павышэнне заработнай платы.

Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка пралетарыяў. Масавасці рабочы рух не набыў. Дзейнасці якіх-небудзь палітычных арганізацый і плыняў ва Усходняй Беларусі таксама не назіралася. Тлумачылася гэта прыфрантавым становішчам Беларусі, перанасычанасцю яе тэрыторыі войскамі, паліцыяй, жандармерыяй.

Больш шырокі размах на Беларусі ў гады вайны атрымаў сялянскі рух. Ён выліваўся ў масавыя пагромы памешчыцкіх маёнткаў, разрабаванне харчовых магазінаў і лавак. Гэты рух сведчыў аб адвечнай нянавісці сялян да прыгнятальнікаў. Аднак гэты рух нельга лічыць рэвалюцыйным. Па сутнасці мелі месца стыхійныя пагромы, якія суправаджаліся рабаваннем маёмасці памешчыкаў і гандляроў-яўрэяў. Найбольш масавым сялянскі рух быў у Сенненскім, Мазырскім, Ігуменскім, Рэчыцкім, Мінскім, Лепельскім паветах. Парадак наводзілі карныя атрады і ваеннапалявыя суды. Па іх прыгаворах у Сенненскім, Мазырскім і Ігуменскім паветах былі павешаны 16 чалавек, многія трапілі на катаргу і ў арыштанцкія роты.

Значна актывізаваўся сялянскі рух у 1915 г. у сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі, ростам рэквізіцый і ваенных павіннасцей. Сярод сялян узмацніліся антыпамешчыцкія, антываенныя і антыўрадавыя настроі. На працягу 1915 г. адбылося 99 сялянскіх выступленняў. Аднак у 1916 - 1917 гг. колькасць сялянскіх выступленняў значна зменшылася. Адной з прычын спаду сялянскага руху было тое, што ў лістападзе 1915 г. урад прыняў закон аб спыненні на час вайны землеўпарадкавальных работ, звязаных з хутарызацыяй, якія выклікалі раней супраціўленне з боку большасці сялян. Новыя даследаванні сялянскага руху на Беларусі ў час вайны сведчаць і аб тым, што тут амаль не было выступленняў беднякоў і сераднякоў супраць кулакоў[2, с. 371-374].

Ваенныя паражэнні царскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія і матэрыяльныя страты выклікалі незадаволенасць салдат. У войсках успыхвалі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Усяго на Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні салдат. Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні адмаўляліся ісці ў наступленне. Узмацнілася антыўрадавая агітацыя сярод салдат.

У выніку больш частымі сталі выпадкі добраахвотнай здачы ў палон, сярод салдат пашыралася дэзерцірства. Паводле даных Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, з Заходняга фронту да 1 сакавіка 1917 г. дэзерціравала 13,6 тыс. салдат. Усё часцей назіраліся адмовы выходзіць на пазіцыі, пачало распаўсюджвацца братанне з немцамі. 3-за недахопу прадуктаў у войску салдаты ўчынялі пагромы крамаў, напады на памешчыцкія маёнткі, рабаванні.

Яскравым сведчаннем пачатку разлажэння царскай apмii з'явілася буйное выступленне ў кастрычніку 1916 г. на размеркавальным пункце каля Гомеля. Сюды адначасова былі прысланы данскія казакі, якія не вызначаліся дысцыплінаванасцю, i матросы Балтыйскага флоту, за рэвалюцыйныя выступленні спісаныя ў пяхоту. Такім чынам утварылася лёгкая на загаранне грымучая сумесь. Паўстанне ўспыхнула 22 кастрычніка, калі 4 тыс. салдат i матросаў не дапусцілі арышту казака, які не ўстаў у прысутнасці палкоўніка. Паўстанцы абяззброілі каравул гаўптвахты i вызвалілі з-пад арышту каля 800 чалавек. Выкліканыя камандаваннем іншыя войскі былі сустрэты ружэйным агнём, але, маючы перавагу ва ўзбраенні, рассеялі паўстанцаў. Праз некалькі дзён каля 200 вайскоўцаў разагналі ў Гомелі паліцэйскі атрад, абяззброілі на перасыльным пункце каравул i зноў вызвалілі арыштаваных. I гэта ўспышка была задушана ўзброенай сілай. За гэта арыштоўвалі і саджалі ў турму, каралі смерцю, адпраўлялі на катаргу і ў арыштанцкія роты.

Аднак рэпрэсіямі жо нельга было перапыніць працэс разлажэння арміі, якая з апоры царызму ператваралася ў крыніцу грознай небяспекі для пануючага рэжыму [3, с. 460-461].

Першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. У той час як рабочыя i сяляне знемагалі пад цяжарам эксплуатацыі i ваенна-паліцэйскага рэжыму, памешчыкі, буржуазія, царскія чыноўнікі набівалі сабе кішэні на ваенных пастаўках, раскрадалі дзяржаўныя сродкі.

 

3.Беларускі нацыянальны рух

 

Па меры паглыблення грамадскага крызісу ў шматнацыянальнай Расійскай імперыі абвастраліся не толькі сацыяльна-класавыя, але i нацыянальныя праблемы. Сярод інтэлектуальны