Першая сусветная вайна на Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?ворых на халеру, санітарнай дапамогі ніякай, паветра страшэннае, народ адязджае, а тыя, хто прыязджаюць, займаюць ix месцы ў адным брудзе i тут жа памраюць [цыт. па: 4, с. 601].царскі ўрад, нi грамадскія арганізацыі буржуазіі (саюз земстваў i саюз гарадоў) уладкаваннем бежанцаў па-сапраўднаму не займаліся.

Ваенныя дзеянні на фронце ўсё болей выяўлялі правал ваеннай палітыкі царызму, ілжывасць i прадажнасць яго апарату, прагнае імкненне царскіх чыноўнікаў, памешчыкаў i буржуазіі выкарыстаць вайну ў свaix мэтах, нажыцца на крыві i няшчасці народу.

На акупаванай тэрыторыі паводле загаду нямецкага галоўна-камандуючага Гіндэнбурга быў уведзены жорсткі рэжым дэспатызму, рабаўніцтва i гвалту.

Нямецкія захопнікі распрацавалі шырокую сістэму падаткаў i штрафаў. Падатак браўся з плакатаў, забаўных відовішчаў, бальніц, бойняў, рынкаў i г. д. Акрамя гэтага, усё насельніцтва ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў павінна было плаціць падушны падатак. Начальнікi ваенных упраўленняў мелі права паводле свaix меркаванняў вызначаць памер падатку i аб'екта абкладання iм.

Першая сусветная вайна падарвала i без таго слаба развітыя прадукцыйныя сілы кpaiны i прывяла да ўпадку i paзpyxi яе гаспадарку, узмацніла бядоту, голад i нястачы народа.

Ужо з лета 1915 г. рэзка скарацілася здабыча вугалю, жалезнай руды, вытворчасць чыгуну, сталі, прамысловага абсталявання i тавараў народнага ўжытку. Спыняліся фабрыкі i заводы, расла дарагавізна. Асабліва ў цяжкім становішчы апынуўся чыгуначны транспарт, які дайшоў да стану дэзарганізацыі i развалу. Наспяваў фінансавы крызіс. Заняпала сельская гаспадарка.

Асабліва цяжка адбівалася вайна на гаспадарцы Беларусі. Былі разбураны многія прамысловыя прадпрыемствы. Царскі ўрад не здолеў эвакуіраваць абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў. Усяго з Беларусі было вывезена ці дэманціравана 432 прамысловыя прадпрыемствы, прычым большая частка абсталявання, пагубілася ў дарозе.

У неакупаваных раёнах Беларусі многія галіны прамысловасці з-за адсутнасці сыравіны, паліва, кваліфікаваных рабочых рук скарацілі або зусім спынілі сваю вытворчасць. Ужо пад канец 1915 г. на Беларусі працавала ўсяго толькі 139 фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў. Спынілася больш як 600 прадпрыемстваў дрожджава-вінаробчай i харчовай прамысловасці, амаль усе дрэваапрацоўчыя заводы. Закрыліся або рэзка скарацілі вытворчасць прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў - гуты, цагелыны, чарапічна-кафляныя прадпрыемствы, што выпускалі прадметы народнага ўжытку.

Разам з рэзкім скарачэннем прамысловай вытворчасці ў цэлым паасобныя галіны (швейная, абутковая, металаапрацоўчая, хлебапякарна-сухарная i некаторыя іншыя), што выконвалі ваенныя заказы, значна павялічылі выпуск прадукцыі. Адбыліся значныя змены галіновай структуры прамысловасці Беларусі ў гады вайны. Разам з перабудовай многix фабрык i заводаў, што асталіся тут, было створана нямала часовых буйных прадпрыемстваў i майстэрань, што абслугоўвалі армію. Шырокае развіццё атрымала тут хлебапякарна-сухарная вытворчасць. Прадпрыемствы па выпуску гэтай прадукцыі былі адкрыты ў Віцебску, Мінску, Магілёве, Нова-Барысаве, Гомеле, Оршы. У выніку колькасць рабочых у гэтай галіне павялічылася амаль у 5 разоў.

Вялікія заказы ваеннага ведамства выконвала беларуская прамысловасць па забеспячэнні apмii вопраткай, абуткам i рыштункам. У 1915 г. адкрылася 10 буйных швальняў, дзе працавала 1670 чалавек. Акрамя таго, усе дробныя майстэрні ва ўcix губернях і павятовых гарадах павінны былі выконваць заказы на шыццё вайсковага адзення, абутку, выраб прадметаў вайсковага рыштунку. Павялічыўся аб'ём вытворчасці на тэкстыльных прадпрыемствах Беларусі.

На вытворчасць боепрыпасаў, транспартных сродкаў i іншага вайсковага рыштунку былі пераключаны ўсе прадпрыемствы металаапрацоўчай прамысловасці. У Мінску снарады i гранаты рабілі 5 заводаў. Гранаты i чыгунныя снарады выпускалі 3 гомельскія заводы. Гранаты i бомбы выраблялі Рэчыцкі i Аршанскі (Барань) драцяна-цвіковыя заводы. У Гомелі, Оршы, Віцебску, Miнскy былі створаны майстэрні для вырабу i рамонту збpoi i транспартных сродкаў.

На ўcix прадпрыемствах, што абслугоўвалі фронт, разам з мясцовымі была занята вялікая колькасць рабочых, мабілізаваных з прамысловых цэнтраў Раійскай iмперыii.

Амаль усе рабочыя, што працавалі на прадпрыемствах, якія выпускалі прадукцыю для арміі, былі пастаўлены пад кантроль ваенных ведамстваў. На ix пашыраліся спецыяльныя Правілы, згодна з якімі ўстанаўліваліся строгі рэжым i дысцыпліна. Работа на гэтых прадпрыемствах вызначалася Правіламі як спецыфічны від вайсковай службы, неабходнай дзяржаве на час вайны. За удзел у забастоўках або спыненне работы без дазволу адміністрацыі прадпрыемства i вайсковых улад рабочых адпраўлялі ў штрафныя роты.

У гады вайны рабочы дзень па сутнасці не рэгламентаваўся. У прыфрантавой паласе былі адменены выхадныя i святочныя дні, шырока практыкаваліся звышурочныя работы i нізкааплатная праца жанчын, падлеткаў i дзяцей [4, с. 602-606].

У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. Толькі з Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў у армію прызвалі 634 400 чалавек. Акрамя гэтага, на абаронныя работы: капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог, ахову вайсковых аб'ектаў і г. д. прымусова пасылалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Цяжкім ярмом для сялян Беларусі з'яўляліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання