Першая сусветная вайна на Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

х i палітычных эліт нярускіх народаў краіны нарастала заклапочанасць будучым лёсам cвaix суродзічаў, актывізаваліся пошукі магчымых варыянтаў дзеянняў на выпадак змянення геапалітычнай сітуацыі ў Pacii i ў свеце.

Беларускі нацыянальны рух на падкантрольнай царызму тэрыторыі перажываў складаныя працэсы. Сыход з краю значнай часткі тытульнага этнасу (у асобе беларускіх бежанцаў i мабілізаваных у войска беларусаў) i наплыў сюды прышлых элементаў павялічылі этнічную стракатасць насельніцтва. Тым самым сацыяльная глеба для беларускага руху стала больш хісткай. Мабілізацыя, эвакуацыя i бежанства параскідалі яго актывістаў Я. Купалу, В. Іваноўскага, Я. Коласа, I. Краскоўскага, М. Гарэцкага, Я. Станкевіча i многіх іншых па розных кутках iмперыі. У той жа час падзел Белаpyci расійска-германскім фронтам, нягоды, якія прынесла краю вайна, узмацнялі трывогу за яго будучыню, паскаралі абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці. У першую чаргу такія настроі пашыраліся сярод бежанцаў, вайскоўцаў, работнікаў эвакуіраваных устаноў. Знаходзячыся ўдалечыні ад радзімы ў іншаэтнічным асяроддзі, у цяжкіх i нязвыклых умовах, яны выразней усведамлялі сваю этнічную прыналежнасць, былі больш успрымальнымі да ідэй нацыянальнага вызвалення.

У гады вайны царызм па-ранейшаму імкнуўся не дапусціць выкрышталізацыі беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, дзеля чаго максімальна стрымліваў разгортванне беларускага руху. У выніку з прычыны рэальных або штучна створаных цяжкасцей ваеннага часу прыходзілі ў заняпад беларускія нацыянальна-культурныя асяродкі. Выдавецкая суполка Загляне сонца i ў наша аконца, знаходзячыся ў стане рэарганізацыі, з-за зніжэння попыту на кнігi i фінансавых праблем згарнула дзейнасць. Спыніліся беларускія перыядычныя выданні. Ужо восенню 1914 г. у Мінску перастаў выходзіць чacoпic Лучынка, у студзені 1915 г. перапынілася друкаванне сельскагаспадарчага часопіса Саха. Летам 1915 г. закрылася віленская газета BieIarus. Узмацніліся цэнзурныя ганенні на Нашу Hiвy, яе выданне таксама перапынілася. Праекты стварэння новых беларускіх перыядычных выданняў ва ўмовах царскага рэжыму рэалізаваць, як правіла, не удавалася [3, с. 461-462].

У самім беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол. Група яго дзеячаў на чале з В. Ластоўскім заснавала арганізацыю Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі, якая ставіла мэту ўтварэння незалежнай Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Аднак гэта мэта не атрымала афіцыйнага прызнання з боку нямецкага ўрада. У 1915 г. рэлігійныя дзеячы ўтварылі на Беларусі палітычную арганізацыю Хрысціянская злучнасць, у якую ўваходзілі прадстаўнікі вышэйшых колаў каталіцкага духавенства, буйной буржуазіі і памешчыкаў, буржуазнай інтэлігенцыі, а таксама сяляне, рабочыя і дробная буржуазія. Галоўная мэта гэтай арганізацыі - прыстасавацца да палітычных і сацыяльна-эканамічных умоў нямецкай акупацыі.

Германія, імкнучыся ўмацаваць сваю ўладу на захопленай тэрыторыі, ажыццявіла адпаведныя захады, каб, папершае, не даць магчымасці стварыць самастойную дзяржаву, а падругое - прадухіліць поўнае засілле Польшчы на гэтых землях. У пачатку 1916 г. германскі фельдмаршал Гіндэнбург у загадзе аб школах у акупіраваным краі абвясціў беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыянальны рух значна ажывіўся. На акупіраванай тэрыторыі былі адчынены беларускія школы, створаны выдавецтвы. Пачалося выданне на беларускай мове газет, часопісаў. Стала выходзіць газета Гоман.

Як на акупаванай немцамі тэрыторыі, так i на усход ад лініі фронту легальнымі беларускімі арганізацыямі з'яўляліся дабрачынныя бежанскія камітэты. Заснаванае вясной 1915 г. у Вільні Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны (старшыня В. Іваноўскі, намеснікі А. Луцкевіч і В. Ластоўскі) паспела да акупацыі заходняй часткі краю адкрыць свае аддзелы ў Мінску, Вілейцы, Дзісне, Полацку i іншых месцах. Дзейнічалі таксама такія таварыствы, як Беларускі клуб, згуртаванне Золак, Навуковае таварыства, Беларускі вучыцельскі саюз .

Кіраваў усёй гэтай работай створаны ў 1915 г. у Вільні Беларускі народны камітэт (БНК), які ўзначальваў А. Луцкевіч. Спачатку камітэт прытрымліваўся ідэі стварэння канфедэратыўнай дзяржавы ў форме ВКЛ, але пазней выказаўся за ўтварэнне Беларуска-Літоўскай дзяржавы.

БНК прыняў удзел у рабоце канферэнцыі народаў Расіі, якая адбылася ў Стакгольме ў красавіку 1916 г. На гэтай канферэнцыі камітэт абвясціў сваю дэкларацыю, у якой гаварылася, што беларускі народ чакае вызвалення з-пад няволі. У чэрвені 1916 г. камітэт выступіў з мемарандумам на міжнароднай канферэнцыі ў г. Лазане. Дэлегацыя БНК на чале з В. Ластоўскім звярнулася да ўсіх цывілізаваных народаў свету з заклікам прымусіць царызм паважаць нацыянальныя і культурныя правы беларускага народа, якія дазволяць яму свабодна развіваць свае інтэлектуальныя, маральныя і эканамічныя сілы, стаць гаспадаром на ўласнай зямлі.

У беларускай гістарычнай літаратуры даецца ў асноўным адмоўная ацэнка дзейнасці БНК. Ён абвінавачваецца ў нацыяналізме, у поўным адыходзе ад палітычнай праграмы беларускага нацыянальнага руху, распрацаванай і прынятай на II з'ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады ў студзені 1906 г.

У гэтых абвінавачваннях не ўлічваецца тое, што Беларускі народны камітэт ва ўмовах акупацыі прыкладаў вялікія намаганні, каб звярнуць увагу сусветнай грамадскасці на лёс Беларускага краю, яго культуру, каб абудзіць нацыянальную свядом?/p>