Тлумачальная запіска
Вид материала | Документы |
- Тлумачальная запіска, 177.76kb.
- Тлумачальная запіска, 170.51kb.
- Тлумачальная запіска, 170.54kb.
- Беларуская мова праграма ўступных іспытаў для асоб, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, 459.19kb.
- Приказ Высшей аттестационной комиссии Республики Беларусь от 10 декабря 2007 г. №209, 332.32kb.
Уз’яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР. Не чакаючы заканадаўчых
актаў, сялянскія камітэты дзялілі памешчыцкую і царкоўную зямлю сярод беззямельных і малазямельных сялян, якія атрымалі 431 тыс. га зямлі, пераважна ворнай і сенакосу. Ім было перададзена 14 тыс. коней і 33,4 тыс.кароў, а таксама зерне на песеў. У выніку было ліквідавана памешчыцкае землеўладанне, значна павялічылася серадняцкая праслойка ў вёсцы.
У гарадах часовыя ўправы бралі на ўлік фабрыкі і заводы, пакінутыя іх ўладальнікамі, арганізоўвалі вытворчасць. На многіх прадпрыемствах былі створаны групы і камісіі, якія ажыццяўлялі кантроль за іх дзейнасцю. Наведаўшы заходніх рэгіёнах Беларусі сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка ў дасланым на імя I. В. Сталіна пісьме, так харатэрызаваў становішча : "...Хочу поделиться некоторыми впечатлениями от своих поездок в Западную Белоруссню. Мне пришлось посетить Столбцы, Мир, Тур, Кареличи, Новогрудок, Несвиж, Слоним, Барановичи, Волковыск и много сел и деревень. Белорусский крестьяннн-бедняк, часто и середняк, гол и раздет... Белорусское крестьянство настроено прекрасно, поддерживает во всем, чем может, Красную Армню.. .Прекрасно все говорят по-русски, даже молодежь...
За Белостокам население встречает наши войска более сдержанно, русский язык знают меньше, чаще раздаются выстрелы из-за угла, и из лесу по красноармейцам, командирам..."
Адначасова вялася актыўная падрыхтоўка да выбараў у Народны Сход Заходняй Беларусі. Выбары прайшлі 22 кастрычніка 1939 г. у абстаноўцы палітычнага ўздыму. Чырвоная Армія не ўмешвалася ў падрыхтоўку і правядзенне выбараў, хоць яе прысутнасць не магла не ўплываць на становішча ў краі.
На выбарчыя ўчасткі прыйшлі 2672 тыс.чалавек, што складала 96,7% выбаршчыкаў. За вылучаных кандыдатаў было аддадзена 90,7% галасоў. 3 926 абраных дэпутатаў Народнага сходу 363 былі з сялян, пераважна беднякоў і парабкаў, 197 - з рабочых, 166 - з інтэлігенцыі і іншых пластоў насельніцтва. Сярод дэпутатаў было: 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэі, 43 рускіх, 53 украінцы і 10 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей.
Народны Сход Заходняй Беларусі пачаў работу 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку, які адкрыў старэйшы дэпутат С. Ф. Струг, селянін з вёскі Масевічы Ваўкавыскага павета.
Народны сход абраў паўнамоцную камісію з 66 чалавек для перадачы Вярхоўнаму Савету СССР і Вярхоўнаму Савету БССР яго рашэння аб жаданні насельніцтва Заходняй Беларусі ўвайсці ў склад Савецкага Саюза і БССР. 2 лістапада 1939 г. нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР першага склікання, выслухаўшы заяву паўнамоцнай камісіі Народнага сходу Заходняй Беларусі, вырашыла задаволіць просьбу прадстаўнікоў Народнага сходу і ўключыць заходнія вобласці Беларусі ў склад СССР з уз'яднаннем іх з Беларускай ССР.
У склад Беларускай ССР увайшла тэрыторыя плошчай 100 тыс. кв. км. з насельніцтвам 4,7 млн.чалавек. Пераважную большасць насельніцтва складалі беларусы, і толькі ў заходняй частцы Беластоцкай вобласці пераважала польскае насельніцтва. Плошча БССР павялічылася са 125,6 тыс. кв. км да 225,6 тыс. кв. км, насельніцтва - з 5,6 млн. да 10,3 млн. чалавек.
Яшчэ да гэтых рашэнняў па дагавору паміж урадамі СССР і Літоўскай рэспублікі, які быў падпісаны 10 кастрычніка 1939 г., Вільня і так званая Віленская вобласць (Віленска-Трокскі, частка тэрыторыі Свянцянскага і Браслаўскага паветаў) агульнай плошчай 6900 кв.км была перададзена Літве, хоць волі насельніцтва ніхто не пытаў і нацыянальнага складу яго не ўлічваў. У аснове гэтых рашэнняў былі палітычныя меркаванні. Пасля перадачы Літве часткі беларускіх зямель плошча рэспублікі склала 223 тыс. кв. км, насельніцтва - 10,2 млн. чалавек. У складзе БССР было ўтворана 10 абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Віцебская, Вілейская, Гомельская, Мінская, Магілёўская, Палеская, Пінская.
Уз'яднанне заходніх абласцей у адзіную Беларускую Савецкую Сацыялістычную рэспубліку было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, захавала яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз'яднала беларускі народ у адзінай дзяржаве. Болыл чым на 20 млн. чалавек павялічылася колькасць насельніцтва Савецкага Саюза, а т'зрыторыя пашырылася на 400 тыс. кв. км. Паводле данных на 22 чэрвеня 1941 г. тэрыторыю БССР складалі 10 абласцей і 188 раёнаў агульнан плошчай 225,7 тыс. кв. км., на якой пражывала 10 млн 528 тыс. чалавек. Палітычную аснову ў БССР як і ў СССР складала таталітарная сітэма ўлады са сваім культам асобы ў абліччы Сталіна.
У студзені-сакавіку 1940 г. ствараліся мясцовыя органы савецкай улады. У канцы 1939 - пачатку 1940 гг. былі арганізаваны партыйныя органы. Для іх умацавання з усходніх абласцей было накіравана 4 500 камуністаў. Абласныя, раённыя і гарадскія камітэты партыі забяспечвалі арганізацыю грамадска-палітычнага жыцця і гаспадарчую дзейнасць. Ужо ў пачатку 1941 г. мелася 1 232 пярвічныя партарганізацыі, якія аб'ядноўвалі 16 лютага 1937 г. 16948 камуністаў.
Адначасова з партыйнымі пачалі дзейнічаць камсамольскія арганізацыі. Да мая 1940 г. для работы з моладдзю з усходніх абласцей было накіравана 6 00 камсамольскіх актывістаў. Пачаўся прыём у камсамол мясцовай моладзі, ствараліся камсамольскія ячэйкі і арганізацыі. Ужо ў верасні 1940 г. дзейнічала 2 041 пярвічная камсамольская арганізацыя, якія аб'ядноўвалі 23 611 камсамольцаў, у тым ліку, звыш 8 770 мясцовых юнакоў і дзяўчат.
Адбываліся сацыялістычныя пераўтварэнні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. У лістападзе-снежні 1939г. пачалася нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемстваў і банкаў. Былі нацыяналізаваны не толькі буйныя і сярэднія прадпрыемствы, але і большая частка дробных, што пярэчыла рашэнням Народнага сходу.
Аднаўляліся і пашыраліся прадпрыемствы, пачалося будаўніцтва новых фабрык і заводаў. Абсталяванне для іх завозілася з Расіі, Украіны і ўсходніх абласцей БССР. У канцы 1940 г. у заходніх абласцях дзейнічалі 392 прамысловыя прадпрыемствы, на якіх было занята каля 40 тыс. рабочых. Аб'ём валавай прадукцыі прамысловасці павялічыўся амаль у 2 разы ў параўнанні з 1938 г. і склаў 27,6% прамысловай вытворчасці рэспублікі. У 1940 г. у заходніх абласцях было нарыхтавана каля 43% усяго аб'ёму драўніны Беларусі , 49% піламатэрыялаў, 54% цэменту, 40% шкіпідару, 98% шарсцяных тканін.
Рэканструкцыя і будаўніцтва новых прадпрыемстваў, пераход на двух-і трохзменную работу дазволілі значна павялічыць колькасць занятых рабочых. 22 тыс. чалавек былі накіраваны на фабрыкі і заводы Мінска, Магілёва, Віцебска, Оршы, Гомеля, іншых гарадоў усходніх абласцей БССР. У выніку да 1941 г. беспрацоўе ў рэгіёне практычна было пераадолена.
Вялася работа па перабудове сельскай вытворчасці, ствараліся калектыўныя гаспадаркі. Да канца 1940 г. у заходніх абласцях БССР мелася 646 калгасаў, а да чэрвеня 1941 г. - 1115, якія аб'ядноўвалі 49 тыс. сялянскіх сем'яў. Іх абслугоўвалі 101 машынна-трактарная станцыя з 997 трактарамі,іншымі сельскагаспадарчымі машынамі, якія былі створаны за кароткі тэрмін з дапамогай усёй дзяржавы. На землях лепшых маёнткаў было арганізавана 28 саўгасаў.
Наладжваўся гандаль. У канцы 1940 г. тут дзейнічала 717 дзяржаўных магазінаў. Спажывецкая кааперацыя аб'ядноўвала каля 1 250 тыс. чалавек.
Некаторыя пераўтварэнні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы выклікалі незадаволенасць у часткі польскага насельніцтва. Асабліва рэзкія выступленні былі з боку кулакоў, былых ляснічых, асаднікаў і паліцэйскіх, Варта заўважыць, што пры актыўнай падтрымцы польскага эміграцыйнага ўрада і касцёла, на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі была створана даволі шырокая канспіратыўная сетка польскага нацыяналістычнага падпол-ля, якое вяло барацьбу за захаванне Полылчы ў межах да верасня 1939 г. Маючы пэўную падтрымку сярод мясцовага польскага насельніцтва неле-гальныя арганізацыі былі заснаваны і дзейнічалі ў болышасці буйных насе-леных пунктаў. Органы бяспекі правялі шэраг аперацый па разгрому канспі-ратыўнай сеткі. Толькі з кастрычніка 1939 г. па ліпень 1940 г. было раскрыта 109 падпольных арганізацый, якія аб'ядноўвалі 3 231 удзельніка, з якіх 2 904 чалавекі былі польскай нацыянальнасці. У мэтах папярэджання шырокай хвалі антысавецкіх выступленняў органы бяспекі ажыццяўлялі рэпрэсіўныя мерапрыемствы Тых, хто ўдзельнічаў у антысавецкіх актах, а таксама бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія не жадалі прымаць у БССР савецкае грамадзянства, высялялі ва ўсходнія і паўночныя раены Савецкага Саюза.
Нягледзячы на ўсю супярэчлівасць перажываемага моманту, у заходніх абласцях Беларусі была праведзена вялікая работа па арганізацыі сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця. За кароткі час была наладжана бясплатная сістэма медыцынскага абслугоўвання. Калі ў 1938 г. у заходніх абласцях было толькі каля 60 бальніц і каля 70 урачоў, то ў канцы 1940 г. тут мелася 243 бальніцы і радзільныя дамы. У медыцынскіх установах працавала 1 755 урачоў і 5 585 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.
Значныя перамены адбыліся ў культурным жыцці. Асабліва станоўчыя вынікі меліся ў нацыянальнай асвеце. Напрыклад, калі ў 1937 -1938 навучальным годзе ў рэгіёне дзейнічала 4 221 школа, у якіх на польскай мове абучалася 546,6 тысяч дзяцей, то ў 1939 - 1940 навучальным годзе ўжо працавала 5 643 школы, прычым, у 4 278 абучэнне адбывалася на беларускай мове, а ў астатніх 1365 дзеці вучыліся на рускан, польскай, яўрэйскай 1 літоўскай мовах. У пачатку 1941 г. каля 170 тыс. дарослых наведвалі школы па ліквідацыі непісьменнасці.
У заходніх абласцях былі адкрыты 4 вышэйшыя навучальныя ўстановы і 25 сярэдніх спецыяльных, у тым ліку 8 педвучылішчаў, 8 медвучылішчаў, 7 тэнікумаў. На беларускай мове сталі выдавацца газеты, адкрыліся 5 драмтэатраў і 100 кінатэатраў, 220 бібліятэк з фондам 446 тыс. кніг.
Важна падкрэсліць, што кіраўніцтва СССР і БССР імкнулася ўлічваць нацыянальныя асаблівасці заходняга рэгіёну. 3 гэтай мэтай адкрываліся нацыянальна-культурныя ўстановы на польскай і яўрэйскай мовах. У 1940 г. у Беластоку былі адчынены польскі і яўрэйскі драматычныя тэатры. У красавіку 1941 г. у Гродне адкрыўся музей польскай літаратуры імя Элаізы Ажэшкі. Выходзілі на польскай мове газеты, працавалі рэдакцыі польскага радыёвяшчання.
Значны ўклад у сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ўнеслі кіраўнікі і арганізатары вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Сярод іх - А. I. Валынец, I. Я. Дабрыян, М. Е. Крыштафовіч, 3. Ф. Паплаўскі, С. В. Прытыцкі, I. П. Урбановіч, У. 3. Царук, В. 3. Харужая і многія іншыя.
Патрэбна назваць дзеячоў беларускай нацыянальнай культуры М. Васілька, А. Салагуба, П. Пястрака, В. Таўлая, М. Засіма, Я. Брыля, М. Танка, С. Пяюна, якія шмат зрабілі для абуджэння нацыянальнай годнасці народа.
Становішча v ісраінах Балтыі. Утварэнне Малдаўскай €ХЛ\ Намнога складаней адбываліся сацыяльныя пераўтварэнні ў Прыбалтыцы і Малдавіі. Асвятленне гэтых працэсаў празмерна заблытана, савецкай афіцыйнай гістарыяграфіяй, а таксама сучаснымі суб'ектывісцкімі ацэнкамі. Нельга не адзначыць таго, што ўвод савецкіх войск у заходнія рэгіёны Беларусі і Украіны, садзейнічаў ўзмацненню націску СССР на прыбалтыйскія краіны. Імкнучыся забяспечыць бяспеку пауночна-заходняй мяжы, Савецкі Саюз дамагаўся ад Эстоніі, Латвіі і Літвы згоды на размяшчэнне на іх тэрыторыі сваіх ваенных баз. Пачаліся інтэнсіўныя перамовы, якія закончыліся падпісаннем дагавораў. Пакт аб узаемадапамозе паміж СССР і Эстоніяй быў падпісаны 28 варасня 1939 г., а 5 кастрычніка з Латвіяй, 10 з Літвой. Савецкі Саюз атрымаў права размясціць на тэрыторыі гэтых краін свае ваенныя базы і воінскія гарнізоны.
Сёння вельмі папулярнае ў некаторых палітычных дзеячаў прыбалтыйскіх рэспублік слова "акупацыя", якое не адпавядае фактам мінулага. Па-першае, Чырвоная Армія імкнулася захоўваць нейтралітэт у адносінах да ўнутраных спраў Прыбалтыйскіх краін. Па-другое, што вельмі важна, савецкай акупацыйнай адміністрацыі на гэтых тэрыторыях не было. Народ ствараў свае органы самакіравання ў паветах, гарадах і абласцях. Па-трэцяе, уваходжанне прыбалтыйскіх рэспублік у склад СССР адбылося ў 1940 г. паводле рашэння нацыянальных устаноўчых органаў, створаных на аснове праведзеных выбараў. Гэты акт быў прызнаны вялікімі дзяржавамі законным у 1945 г на Патсдамскай канферэнцыі, а таксама і 35 краінамі ў 1975 г. на Хельсінскай канференцыі.
Прысутнасць Чырвонай Арміі прыдавала прыхільнікам сацыялі-стычнай ідэі смеласці і рашучасці. Напрыклад, у Рызе, насельніцтва якой налічвала каля 350 тыс. чалавек, у антыўрадавых дэманстрацыях і мітынгах удзельнічала больш за 100 тыс.чалавек. У выбарах у Сейм у ліпені 1940 г. прыняло ўдзел 94,8% выбаршчыкаў. За кандыдатаў блоку працоў-нага народа прагаласавала 97,8%, супраць - толькі 2,2%. Дэпутатамі Сейма сталі 52 камуністы і 48 беспартыйных.
Ва ўмовах прысутнасці часцей Чырвонай Арміі адбывалася радыка-лізацыя некаторай часткі жыхароў прыбалтыйскіх краін, ўзрастала рэакцыйнасць кіраўніцтва, што выявілася ў імкненні стварыць ваенна-палітычны саюз "Прыбалтыйская канфедэрацыя", якая была накіравана супраць уз'яднання з СССР. У адказ на гэта, у чэрвені 1940 г. былі значна ўзмоцнены гарнізоны савецкіх войск ў Прыбалтыцы.
Утварэнне Малдаўскай ССР у жніўні 1940 г. адбылося ў выніку вяртання СССР, па яго патрабаванні, Бесарабіі і Букавіны, якія былі захоплены Румыніяй ад маладой Савецкай рэспублікі ў гады грамадзянскай вайны, і ўз'яднання іх з Малдаўскай аўтаномнай рэспублікай, якая ў гэты час ўваходзіла ў склад Украінскай ССР.