Тлумачальная запіска
Вид материала | Документы |
- Тлумачальная запіска, 177.76kb.
- Тлумачальная запіска, 170.51kb.
- Тлумачальная запіска, 170.54kb.
- Беларуская мова праграма ўступных іспытаў для асоб, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, 459.19kb.
- Приказ Высшей аттестационной комиссии Республики Беларусь от 10 декабря 2007 г. №209, 332.32kb.
ЗМЕСТ
Ад аўтараў Уводзіны
Раздзел I. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
Тэма 1. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны
Тэма 2. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
Тэма 3. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
Тэма 4. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
Раздзел II. Барацьба савецкага народа супраць германскай агрэсіі
Тэма 5. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
Тэма 6. Акупацыйны рэжым
Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на акупіраванай тэрьп'орыі Беларусі
Раздзел Ш. Разгром фашысцкага блока. Завяршэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў
Тэма 8. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта
Тэма 9. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
Тэма 10. Савецкі тыл у гады вайны
Тэма 11. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў
Памяць аб вайне.
Ад аўтараў
У шматвяковай гісторыі Беларусі яе землі неаднойчы станавілася арэнай узброенага процістаяння. Сотні вялікіх і малых войнаў апалілі шматпакутную нашу Бацькаўшчыну, прынеслі безліч людскіх страт, разбурэнне і гора. Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю беларускага народа ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, найбольш кровапралітных за ўсю гісторыю чалавечай цывілізацыі.
Патрыятычныя пачуцці сталі маральна-псіхалагічным фундаментам паводзін беларускага народа ва ўмовах ваенных выпрабаванняў, якія выпалі на яго долю. Народы Беларусі ўнеслі значны ўклад у разгром германскіх агрэсараў. Звыш 1,3 млн байцоў змагаліся ў радах Чырвонай Арміі, 374 тыс. чалавек удзельнічала ў партызанскім руху, 70 тыс. чалавек вялі барацьбу ў падполлі, амаль 400 тыс. жыхароў Беларусі складалі партызанскія рэзервы, некалькі тысяч ураджэнцаў Беларусі змагаліся ў радах ерапейскага руху Супраціўлення. У першых радах мужных патрыётаў ішла моладзь. Амаль 60% беларускіх партызан былі да 30-годовага ўзросту, звыш 20 тыс. юнакоў і дзяўчат удзельнічалі ў патрыятычным падполлі. Гэта быў велізарны, навядомы раней у гісторыі патрятычны ўздым народа супраць захопнікаў. Шматнацыянальнае насельніцтва Беларусі праявіла бясконцую мужнасць, самаадданасць, вернасць сацыялістычным ідэалам і нават самаахвярнасць у барацьбе за свабоду і незалежнасць Бацькаўшчыны.
У вучэбным дапаможніку асэнсоўваюцца супярэчлівыя міждзяржаўныя адносіны напярэдадні і ў пачатку вайны, паказваецца іх уплыў на фарміраванне тэрытарыяльна-дзяржаўнай цэласнасці Беларусі, сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні, што адбыліся ў заходніх абласцях рэспублікі ў перадваенныя гады. Вучэбная інфармацыя ў дапаможніку асвятляе гераічныя і трагічныя старонкі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, жыццё насельніцтва на акупіраваных тэрыторыях і ў савецкім тыле, уклад прадстаўнікоў шматнацыянальнага беларускага народа ў разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў, уплыў ваенных падзей на лёсы народаў Еўропы і Савецкага Саюза. Шмат увагі ўдзелена раскрыццю сутнасці партызанскага руху, узаемадзеяння партызан і войск Чырвонай Арміі, іх сувязі з мясцовым насельніцтвам. Значная частка матэрыялаў дапможніка прысвечана паказу ролі моладзі ў ваенна-палітычным жыцці акупіраванай Беларусі, дзейнасці камсамольска-маладзёжнага падполля, барацьбе юнакоў і дзяўчат у радах партызан, а таксама заснаванню прагерманскіх саюзаў моладзі. На старонках дапаможніка асвятляецца сутнасць акупацыйнай палітыкі, дзейнасць беларускіх калабарацыянісцкіх сіл, Арміі Краёвай, прыводзяцца цікавыя малавядомыя факты, якія даюць больш поўнае ўяўленне аб злачынным характары паводзін германскіх агрэсараў, велізарных людскіх і матэрыяльных стратах, якія панесла наша краіна.
Сёння намаганні, накіраваныя на захаванне міру і бяспекі павінны ўлічваць урокі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Нягледзячы на тое, што ў апошні час адбываецца збліжэнне краін і народаў, сітуацыя ў свеце застаецца складанай, чалавецтва не пазбаўлена ад выпадковасці пачатку новай сусветнай вайны. Сучасная сістэма падтрымання міждзяржаўных адносін не дае гарантыі бяспечнага прагрэсіўнага развіцця. Зварот да мінулага вопыту, яго трагічных старонак уяўляецца справай неабходнай для таго, каб забяспечыць мірнае суіснаванне чалавечай цывілізацыі ва ўмовах сучасных шматлікіх сацыяльных, нацыянальных і рэлігійных супярэчнасцей.
Змест вучэбнага дапаможніка ўлічвае навейшыя дасягненні айчыннай і замежнай гістарыяграфіі з улікам выяўленых невядомых раней архіўных дакументаў і матэрыялаў. Айчынная гісторыя прадстаўляецца ў кантэксце сусветнай з выкарыстаннем сучасных метадалагічных падыходаў, звязаных з асвятленнем вайны як з'явы ў жыцці чалавецтва і накіраваных на рэалізацыю прыміраючай функцыі гісторыі. Разгляд ваенна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі ажыццяўляецца на фоне развіцця падзей на савецка-германскім фронце, а таксама ў краінах Еўропы.
Кожны з раздзелаў пачынаецца агульнай характарыстыкай вывучаемага перыяду, у якой прадстаўлены заканамернасці і асаблівасці развіцця грамадства, у т.л. беларускага этнасу ў складаных геапалітычных умовах 1939-1945 гг. Кожная з тэм на пачатку мае шэраг рознаўзроўневых па складанасці вучэбных задач, якія трэба выканаць у выніку азнаямлення з вучэбнай інфармацыяй і яе аналізу. Вывучэнне кожнай з тэм заканчваецца працай з гістарычнай інфармацыяй. Пры пошуку адказаў на пытанні дадзенай рубрыкі рэкамендуецца выкарыстаць ключавыя словы, якія абазначаны ў тэксце тэмы курсівам. Напрыканцы кожнай з тэм таксама размяшчаюцца гістарычныя дакументы, да якіх сфармуляваны разныя па сваёй складанасці пытанні.
Уводзіны
Другая сусветная вайна была найбольш кровапралітнай і жорсткай з усіх вядомых узброеных канфліктаў. Падзеі на яе франтах былі цесна ўзаемазвязаны і ўзаемаабумоўлены. Комплекснае вывучэнне разгортвання ваенных падзей, разуменне іх узаемаўплывовасці і ўздзеяння на лёс народаў Еўропы і на жыццядзейнасць народаў СССР, паказ трагедыі і выпрабаванняў, што выпалі на долю беларускага народа - важнейшая задача факультатыва.
Нягледзячы на вялікую колькасць даследаванняў, навуковае асэнсаванне падзей 1939 - 1945 гг. прадаўжаецца. У апошняе дзесяцігоддзе выяўлена вялікая колькасць, раней невядомых архіўных дакументаў, што прывяло да перагляду бясспрэчных, здавалася б, высноў. Нават праз 60 гадоў пасля гераічнай Перамогі многае застаецца яшчэ не да канца ясным. Да апошняга часу не знікаюць спрэчкі і навуковыя дыскусіі, асабліва наконт пачатковага перыяду вайны - найболыл складанага і яшчэ ў многім загадкавага. Узнікаюць пытанні: Якія прычыны прывялі да трагедыі 1941 г.? Якія урокі неабходна вынесці? Якія агульныя страты панёс Савецкі Саюз у вайне?
Наркамат абароны СССР у 1945 г. парушыў маральна-этычную традыцыю цывілізаваных народаў, якая патрабавала апублікавання паімённых спісаў загінушшых і трапіўшых у палон пасля заканчэння вайны. Пасля Першай сусветнай вайны такія зветкі былі апублікаваныя.
Афіцыйныя звесткі аб колькасці грамадзян Савецкага Саюза, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайне, пастаянна мяняліся. У 50-х гг. прыводзілася лічба 7 млн. чалавек, у 60-х гг. была названа лічба 20 млн., у канцы 80-х гг. сказана аб 27 млн. Аднак у друку можна сустрэць і 40 млн., і нават 100 млн., якія проста не адпавядаюць здароваму сэнсу і прыводзяцца дзеля дасягнення пэўных палітычных мэт.
Дзеля справядлівасці адзначым, што ў асвятленні і ацэнках вайны прысутнічае падтасоўка і падгонка фактаў пад пэўныя ідэалагічна-палітыч-ныя канструкцыі. Калі ў савецкай гістарыяграфіі акцэнт рабіўся на і
празмерным паказе кіруючай ролі КПСС, авангарднай ролі камуністаў у барацьбе супраць агрэсараў, гераізме і мужнасці народа, то ў апошні час, вайна ў многіх навуковых працах і падручніках асвятляецца ў негатыўных ацэнках, празмерным падкрэсліваннем промахаў, пралікаў і недахопаў палітычнага і ваеннага кіраўніцтва СССР. У шэрагу прац, тэлеперадачах і фільмах наогул адсутнічае гераічная барацьба савецкага народа, перабольшваецца ўклад саюзнікаў. Асабліва прыкра тое, што ўклад у Перамогу заходніх ваеначальнікаў празмерна ўзносіцца, а аб таленце і здольнасцях Г.К. Жукава, А.М. Васілеўскага, І.С. Конева, К.К. Ракасоўскага і іншых, прыроднай смекалцы, гераізме і мужнасці, гуманізме, духоўнай і фізічнай сіле салдат і камандзіраў Чырвонай Арміі, іх бязмернай стойкасці ў баях не гаворыцца. У апошнія гады Савецкаму Саюзу прыпісваецца адказнасць за развязванне Другой сусветнай вайны і шэраг іншых вымыслаў.
Абвінавачанне Савецкага Саюза ў падрыхтоўцы нападу на Германію гучалі неаднойчы з вуснаў Гітлера. У першыню аб гэтым было заяўлена германскім паслом ў СССР Шуленбургам, якую ён афіцыйна зрабіў савецкаму ураду, а таксама і ў мемарандуме, які быў уручаны савецкаму паслу у Берліне, адразу пасля пачатку германскай агрэсіі ў 1941 г. Выхад у пачатку 90-х гг. кнігі В. Суворава (В. Рэзуна) "Ледокол" значна актывізаваў абмеркаванне праблемы. З'явілася немала прыхільнікаў яго канцэпцыі. Аднак, у шматлікіх працах даказана безпадстаўнасць, ідэалагічны заказ і правакацыйны характар гэтай кампаніі. Неабходна падкрэсліць, што такія аднабаковыя падыходы з'яўляюцца не навуковымі, супярэчаць асноўным прынцыпам гістарызма. Акцэнт толькі на адмоўных, як і перабольшванне станоўчых, не дазваляе ўбачыць усёй шматмернай палітры разгортвання ваенна-палітычных працэсаў на рубяжы канца 30-х - першай палове 40-х гг. Важнейшая задача гістарычнай навукі - праўдзіва асвятляць мінулае, асабліва найболыы складаных, пераломных старонак, у тым ліку ваеннага часу, у які вырашаўся лёс усяго сусветнага грамадства.