1. Прадмет, функцыі І задачы гістарычнай наукі

Вид материалаДокументы

Содержание


33. Падзеі Лютаўскай Рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі. Абвастрэнне палітычнай сітуацыі у красавіку-верасні 1917 г.
34. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. на тэрыторыі Беларусі.Усталяванне савецкай улады.
Подобный материал:
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   17

33. Падзеі Лютаўскай Рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі. Абвастрэнне палітычнай сітуацыі у красавіку-верасні 1917 г.


23 лютага 1917 г. ў Расіі пачалася другая буржуазная рэвалюцыя. 28 лютага Часовы камітэт Дзярждумы абвясціў аб пераходзе да яго ўсёй улады ў краіне. 2 сакавіка з гэтым рашэннем пагадзіўся Петраградскі Савет, які ўяўляў сабой орган кіраўніцтва паўстаннем рабочых і сялян. 2 сакавіка Мікалай ІІ адрокся ад прастолу. Расія была абвешчана рэспублікай. Уводзіліся асноўныя грамадзянскія свабоды. Да склікання агульнага Устаноўчага сходу Расіяй кіраваў Часовы ўрад.

На Беларусі весткі аб перамозе рэвалюцыі з’явіліся 1 сакавіка і былі сустрэты насельніцтвам з вялікім энтузіязмам. 2 сакавіка рабочыя Мінска занялі асноўныя прадпрыемствы горада, арыштавалі каменданта і камандуючага фронтам. Была раззброена паліцыя. 4 сакавіка сфарміраваліся атрады добраахвотнай міліцыі на чале з бальшавіком М.В. Фрунзе. У той жа дзень узнік і Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў ствараліся ў іншых гарадах Беларусі. Акрамя таго, дзейнічалі падначаленыя Часоваму ўраду грамадзянскія камітэты. Такім чынам, пасля рэвалюцыі склалася сітуацыя двоеўладдзя.

25 сакавіка 1917 г. на з’ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый быў абраны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), які павінен быў вырашыць пытанне аб аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі. Гэту задачу БНК вырашыць не здолеў. На II з’ездзе ён быў ператвораны ў Цэнтральную раду. Але і яна не здолела канчаткова аб’яднаць нацыянальныя арганізацыі Беларусі. Таму ў кастрычніку на яе аснове была створана Вялікая беларуская рада. Праходзілі таксама з’езды сялянскіх дэпутатаў, быў праведзены I з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту.

Прыход да ўлады буржуазіі не вырашыў ніводнай з найбольш вострых праблем: сяляне не атрымалі зямлю, не была скончана вайна, пагоршылася эканамічная сітуацыя. Пасля няўдалага ліпеньскага наступлення расійскай арміі на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах 4 ліпеня ў Петраградзе адбылася антываенная дэманстрацыя. Яна была скарыстана Часовым урадам у якасці зачэпкі для ліквідацыі стану двоеўладдзя ў краіне: пачаліся арышты бальшавікоў, кіраўніцтва ў саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў перайшло да меншавікоў і эсэраў, якія ў асноўным падтрымлівалі палітыку буржуазіі. Часовы ўрад узначаліў эсэр А. Керанскі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя скончылася.

У жніўні 1917 г. Вярхоўным галоўнакамандуючым Л. Карнілавым быў арганізаваны мяцеж з мэтай перадачы ўсёй улады ў краіне вышэйшым армейскім чынам (іх падтрымлівала буйная буржуазія і многія дваране). Бальшавікі прынялі актыўны ўдзел у арганізацыі разгрому мяцяжу, што істотна ўмацавала іх пазіцыі ў краіне. Яны шырока распаўсюджвалі лозунгі аб заканчэнні вайны, аб перадачы памешчыцкіх і дзяржаўных зямель сялянам. Гэтыя ідэі асабліва шчыра падтрымлівалі салдаты. Менавіта на іх рабілася асноўная стаўка пры падрыхтоўцы сацыялістычнай рэвалюцыі. Кастрычніцкія рэвалюцыйныя падзеі пачаліся з 24 на 25 кастрычніка 1917 г. Улада да бальшавікоў перайшла амаль без супраціўлення. На большай частцы тэрыторыі Расіі ўсталяваўся жорсткі рэпрэсіўны рэжым, тэрор якога ў адносінах да насельніцтва ў тысячы разоў пераўзыходзіў тэрор эпохі Імперыі. На II Усерасійскім з’ездзе Саветаў быў створаны новы ўрад - Савет народных камісараў (СНК).

34. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. на тэрыторыі Беларусі.Усталяванне савецкай улады.


3 24 на 25 кастрычніка 1917г. у Петраградзе пачалося ўзброенае паўстанне, якое ўзначаліў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК), створаны пры Петраградскім Савеце. Кіравала паўстаннем партыя бальшавікоў. 25 кастрычніка Часовы ўрад быў скінуты. 28 кастрычніка II Усерасійскі з'езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах.

Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковым радыё атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет, дзе пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай. 3 турмаў былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антываенныя выступленіі і з іх быў сфарміраваны Першы рэвалюцыйны полк. Былі створаны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы. Супраціўленне бальшавікам аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з Т.Калатухіным. Неўзабаве у Мінску і на Заходнім фронце ўладу у свае рукі ўзяў ВРК. Ён распусціў Камітэт выратавання, а Калатухін быў арыштаваны.

На працягу кастрычніка-лістапада 1917г. савецкая ўлада была ўстаноўлена на усёй свабоднай ад немцаў тэрыторыі Беларусі. З’езды саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, якія адбыліся ў лістападзе 1917 г., сваімі рашэннямі замацавалі перамогу савецкай улады на Беларусі.

27 лістапада выканаўчыя камітэты, абраныя з’ездамі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, 3аходняга фронту, аб'ядналіся і ўтварылі выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Абылвыканкомзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М.Рагазінскі. Для кіравання вобласцю і фронтам быў створаны абласны Савет Народных Камісарау (СНК) на чале з бальшавіком К.Ландарам. Зазначым, што ў прэзідыўме СНК былі толькі прадстаўнікі фронту, сярод якіх не было ніводнага беларуса. Яны адкрыта выступілі супраць беларускага нацыянальнага дзяржаўнага самавызначэння, прытрымліваючыся ідэі стварэння ўнітарнай савецкай дзяржавы. У сувязі з гэтым, прызнаючы ўладу Саветаў ў Расіі, Вялікая беларуская рада не прызнавала ўладу Абылвыканкамзаха на тэрыторыі Беларусі, разглядаючы яго выключна як франтавы орган ўлады.

30 лістапада 1917г. прадстаунікі розных партый і рухаў, якія ўваходзілі ў Вялікую беларускую раду, выступілі з адозвай «Да ўсяго беларускага народа», у якой аб'явілі сваю палітычную праграму. Для арганізацыі законнай улады ў цэнтры і на месцах меркавалася 5 снежня 1917г. склікаць у Мінску з'езд прадстаўнікоў усяго беларускага народа. Дазвол на правядзенне з'езда даў урад УЛ.Леніна, а нарком па нацыянальных справах I.В.Сталін выдзеліў на яго правядзенне 50 тыс.рублёў і паабяцаў, што рашэнні форума будуць прызнаны савецкай уладай.