Вучэбная праграма ўступных экзаменаў па спецыяльнасці
Вид материала | Документы |
СодержаниеЗмест праграмы Тэорыя літаратуры. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ – ХVIII стст. Гісторыя беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. |
- Вучэбная праграма для паступаючых у магістратуру па спецыяльнасці, 696.93kb.
- Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў па беларускай літаратуры на ўступных экзаменах 2011, 79.6kb.
- Праграма кандыдыцкага мінімума па спецыяльнасці 07. 00. 02 – отечественная история, 471.85kb.
- «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны», 421.74kb.
- Беларуская мова праграма ўступных іспытаў для асоб, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, 459.19kb.
- Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў ХІ класа, 171.35kb.
- Зацверджана рашэнне Смаргонскага раеннага Савета дэпутатаў, 119.55kb.
- Праграма факультатыва: 10 клас / аўтар-скл. А. Ю. Лозка. Мн.: Ніа, 2006., 157.4kb.
- Пытанні да экзамену па курсу “гісторыя беларусі”, 43.15kb.
- Ўступнага экзамену для другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры) па спецыяльнасці, 454.37kb.
ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА
ЎСТУПНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ
ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ
1-21 80 10 «Літаратуразнаўства»
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Літаратуры, як кожнаму віду мастацтва, належаць пазнавальныя, выхаваўчыя і ўласна эстэтычныя функцыі. Яна выяўляе і ўвасабляе ў мастацкіх вобразах усю шматстайнасць чалавечае існасці, грамадскую самасвядомасць часу, багацце людскіх характараў і тыпаў.
Асноўныя задачы, якія ставяцца Праграмай пры ўступных экзаменах наступныя: працэсы развіцця беларускай літаратуры ХІ — ХХ стст., творчасць вядомых пісьменнікаў гэтага часу, эстэтычныя прынцыпы іх творчасці, асаблівасці развіцця іх творчых індывідуальнасцей, традыцыйнае і наватарскае ў іх творах, станаўленне жанраў, развіццё культуры творчасці.
Уменне аналізаваць складаныя мастацкія структуры, паглыблена раглядаць спецыфіку жанраў, уменне вызначыць паэтыку літаратуры, народжанай падзеямі ХІ — ХХ стагоддзя, яе эстэтычныя ўласцівасці, праўдзіва раскрываць традыцыі папярэдняй літаратуры і фальклору ў творчасці беларускіх пісьменнікаў, паказаць іх мастацкае наватарства, а адсюль — і цікавы экскурс у іх творчую лабараторыю з перспектывай на грунтоўны глыбокі аналіз напісанага імі.
У адказах абітурыентаў павінна быць прадэманстравана веданне асноўных літаратурных паняццяў, асвятленне усіх пытанняў літаратуразнаўчых аспектаў, пацверджаных прыкладамі мастацкіх твораў пісьменнікаў.
ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ
- Беларускі фальклор.
Фальклор як вусна-паэтычная творчасць народа. Жанравая сістэма фальклору. Каляндарна-арадавая і сямейна-абрадавая паэзія. Беларускі казкавы эпас: вытокі, жанравая разнастайнасць, матывы. Казкі ў мастацкай літаратуры. Беларуская пазаабрабравая паэзія. Вывучэнне фальклору ў школе. Мастацкі вобраз як своеасаблівая форма і спосаб пазнання і адлюстравання рэчаіснасці.
- Тэорыя літаратуры.
Мастацкі твор як ідэйна-эстэтычная цэласнасць. Праблема суаднесенасці фармальнага і змятоўнага ўзроўняў твора. Літаратурныя кірункі, плыні і стылі. Сюжэт і кампазіцыя мастацкага твора. Сістэма арганізацыі вершаванага і празаічнага маўлення.
- Гісторыя беларускай літаратуры ХІ – ХVIII стст.
«Слова пра паход Ігаравы»: ідэйна-тэматычны змест. «Слова...» і Беларусь. Летапіс як жанр літаратуры. Беларуска-літоўскае летапісанне ХІV-ХVІ стагоддзяў. Гісторыя Вялікага княства Літоўскага ў хроніцы Быхаўца. Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік, гуманіст. С.Будны і В.Цяпінскі як паслядоўнікі Ф.Скарыны. Лацінамоўная паэзія Беларусі. Асноўная праблематыка паэмы М.Гусоўскага «Песня пра зубра». Творчасць С.Полацкага і станаўленне «высокага» стылю барока. Беларуская драматургія XVII-XVIII стагоддзяў. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. «Камедыя» К.Марашэўскага.
- Гісторыя беларускай літаратуры XIX стагоддзя.
Ананімная літаратура ХІХ стагоддзя (праблематыка, асаблівасці стылю). Паэма «Энеіда навыварат». Праблема аўтарства. Ідэйная накіраванасць і вобразы твора. Мастацкія асаблівасці. Беларуска-польскія пісьменнікі і іх роля ў развіцці беларускай літаратуры (Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, Ул.Сыракомля, В.Каратынскі і інш.). Паэма «Тарас на Парнасе». Праблема аўтарства. Ідэйны змест, вобразы. Мастацкія асаблівасці і значэнне твора. Эвалюцыя драматургіі В.І.Дуніна-Марцінкевіча: светапогляд, тыпаж, паэтыка («Пінская шляхта», «Залёты»). Матывы і вобразы паэзіі і прозы Ф.Багушэвіча. Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры. Кастусь Каліноўскі: грамадская і літаратурная дзейнасць. Грамадска-літаратурнае жыццё на Беларусі апошняй трэці ХІХ стагоддзя (А.Абуховіч, Ф.Тапчэўскі, З.Манькоўская, А.Ельскі і інш.).
- Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.
Грамадска-літаратурны рух на Беларусі пачатку ХХ стагоддзя. Нашаніўская літаратура як эстэтычны і культурны феномен. Вывучэнне аглядных тэм у школе. Жанрава-стылёвыя асаблівасці прозы Ядвігіна Ш. Асноўныя матывы і вобразы паэзіі і прозы Цёткі. Асаблівасці стылю. Традыцыі нацыянальнай камедыяграфіі і наватарства Я.Купалы ў камедыі «Паўлінка». Драма Я.Купалы «Раскіданае гняздо» як сімволіка-рамантычны твор. Вывучэнне драматычных твораў у школе. Эвалюцыя лірычнага героя паэзіі Я.Купалы 1905-1915 гг. Лірыка Я.Купалы перыяду грамадзянскай вайны і 20-х гадоў. Драматызм часу і яго ўплыў на мастацкую творчасць. Жанрава-мастацкія асаблівасці п’есы Я.Купалы «Тутэйшыя». Матывы і вобразы лірыкі Я.Коласа. Жанравая разнастайнасць эпічнай творчасці Я.Купалы (сімвалічныя, фальклорна-рамантычныя і драматычныя паэмы). Жанрава-стылёвыя асаблівасці прозы Змітрака Бядулі. Сцвярджэнне народнай сілы і нацыянальнага духу ў паэме Я.Коласа «Новая зямля». Тыпалогія і жанравыя асаблівасці апавяданняў Я.Коласа. Паэма Я.Коласа «Сымон-музыка» як філасофска-рамантычны твор. Праблема гістарычнага лёсу народа і інтэлігенцыі ў трылогіі Я.Коласа «На ростанях». Духоўны свет героя ў трылогіі Філасофска-алегарычны змест «Казак жыцця» Я.Коласа. М.Багдановіч як крытык. Эстэтычныя густы і погляды пісьменніка. Творчая індывідуальнасць М.Гарэцкага. Жанр дакументальнай прозы ў яго творчасці. Праблема «роднага карэння» і інтэлігенцыі, інтэлігенцыі і гісторыі ў творчасці М.Гарэцкага. Творчая індывідуальнасць Алеся Гаруна. Грамадзянска-патрыятычныя і філасофскія матывы яго лірыкі. Адметнасць стылю. Жанрава-структурныя асаблівасці паэзіі М.Багдановіча. «Вянок» М.Багдановіча: гісторыя стварэння, кампазіцыя, паэтычнае майстэрства. Ідэйная барацьба ў беларускай літаратуры 20-х гадоў (арганізацыі, аб’яднанні). Разбурэнне эстэтычных асноў літаратуры ў 30-ыя гады. «Узвышаўская» паэзія і проза (творчасць Ул.Дубоўкі, Я.Пушчы, А.Мрыя, Л.Калюгі, У.Жылкі). Літаратура Заходняй Беларусі. Агульны агляд. Жанравая адметнасць аповесці З.Бядулі «Салавей». Прыёмы стварэння вобразаў. Я.Маўр як дзіцячы пісьменнік. Эвалюцыя мастацкага мыслення Кузьмы Чорнага 20-30-х гадоў. Кандрат Крапіва як байкапісец. Філасофска-алегарычная проза К.Чорнага перыяду Вялікай Айчыннай вайны («Млечны шлях», «Пошукі будучыні». «Вялікі дзень»). Асаблівасці апавяданняў Міхася Лынькова. Мастацкія пошукі М.Лынькова ў жанры аповесці і рамана. Асаблівасці творчасці П.Панчанкі 30-х гадоў і перыяду Вялікай Айчыннай вайны. К.Крапіва як драматург. Уладзімір Караткевіч як паэт і драматург. Асаблівасці драматургіі А.Макаёнка. Грамадзянскі, гуманістычны пафас сучаснай паэзіі П.Панчанкі. Асаблівасці лірыкі А.Куляшова 60 — 70-х гадоў. Паэмы «Цунамі», «Далёка да акіяна», «Варшаўскі шлях», «Хамуціус». Паэзія М.Танка 30-х гадоў. Урокі па вывучэнні біяграфіі і творчасці пісьменніка ў школе. Станаўленне творчай індывідуальнасці А.Куляшова (паэзія 30-40-х гадоў). Раннія паэмы А.Куляшова. Праблемна-тэматычны змест і жанрава-структурная адметнасць паэзіі М.Танка 60-90-х гадоў. Паэзія Петруся Броўкі. Асаблівасці вывучэння лірыкі ў школе. Жанр аповесці ў мастацкай сістэме Я.Брыля. Навелістыка пісьменніка (мініяцюры, апавяданні і інш.). Драматургія А.Дударава: духоўна-эстэтычны змест. Беларуская літаратуразнаўчая школа: асноўныя напрамкі і прадстаўнікі. Псіхалагізм як спосаб раскрыцця характару героя (паводле «Палескай хронікі» І.Мележа). Сучасная беларуская драматургія. Драматургія і тэатр. Сучасная беларуская паэзія. Мастацкія здабыткі розных пакаленняў паэтаў. Мастацкія здабыткі розных пакаленняў паэтаў. «Палеская хроніка» І.Мележа як з’ява беларускай літаратуры (традыцыі і наватарства). Раман Я.Брыля «Птушкі і гнёзды». Асаблівасці стылю твора. І.Шамякін як раманіст. Жанравыя магчымасці «лакальнай» аповесці ў творчасці В.Быкава. Стыль мастака. Творчасць і грамадская дзейнасць В.Быкава 80 — 90-х гг. Творы апошніх гадоў. Ул.Караткевіч як празаік. Гісторыя і сучаснасць у яго творчасці. Адметнасць паэзіі Н.Гілевіча. Раман «Родныя дзеці». Паэтычнае майстэрства Р.Барадуліна. Беларуская проза на сучасным этапе (І.Навуменка, І.Чыгрынаў, І.Пташнікаў, В.Адамчык і інш.). Творчасць А.Разанава як з’ява беларускага мадэрнізму. Літаратура беларускага замежжа. Творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў (Н.Арсеннева, М.Сяднёў, А.Салавей і інш.).
ЛІТАРАТУРА
- Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. — Мн., 1985.
- Ахрыменка П., Ларчанка М. Старажытная беларуская літаратура. — Мн., 1968.
- Вольскі В. Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізма. — Мн., 1958.
- Майхровіч С. Нарыс гісторыі старажытнай беларускай літаратуры ХІV — ХVІІІ стст. — Мн., 1980.
- Старажытная літаратура. Зборнік тэкстаў. — Мн., 1990.
- Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. А.Коршунава. — Мн., 1959.
- Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 т., — Т.1,2. — Мн., 1968.
- Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд: У 2 ч. — Ч.1, 2. — Мн., 1989.
- Гісторыя беларускай літаратуры ХІХ — пачатак ХХ ст. — Мн., 1981.
10. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры.1917 — 1940. — Мн., 1981.
11. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4-х т. — Т.1-4. — Мн., 1999.
12. Лойка А. Беларуская паэзія на пачатку стагоддзя. — Мн.
13. На суд гісторыі. — Мн., 1994.
14. Лойка А. «Новая зямля» Якуба Коласа: Вытокі, веліч, хараство. — Мн., 1961.
15. Гніламёдаў У. Янка Купала: Новы погляд. — Мн., 1995.
16. Навуменка І. Янка Купала: Духоўны воблік героя. — Мн., 1967.
17. Багдановіч І.Я. Купала і рамантызм. — Мн., 1989.
18. Навуменка І. Змітрок Бядуля. — Мн., 1995.
19. Бачыла А. Дарогамі Максіма. — Мн., 1971.
20. Чыгрын І.Л. Паміж былым і будучым: Проза М.Гарэцкага. — Мн., 1994.
21. Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. — Мн., 1984.
22. Няфёд У. Гісторыя беларускага тэатру. — Мн., 1982.
23. Чыгрын І.П. Рэальнае і магчымае. Проза Якуба Коласа. — Мн., 1989.
24. Аристотель. Поэтика (любое издание)
- Гуляев Н.К. Теория литературы. М., 1975.
- Лотман Ю.М. Избранные статьи в 2 тт. Таллин, 1992.
- Поспелов Г.Н. Введение в литературоведение. М., 1988.
- Рагойша В.П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. Мн., 2001.
- Словарь литературоведческих терминов / под. Ред. Л.Н.Тимофеева. М., 1974.
- Теория литературы в 3 тт. М. 1962-1965.
- Томашевский В.Б. Теория литературы. Поэтика (любое издание)
- Тынянов Ю.Н. Поэтика. История литературы. Кино. М., 1977.
- Хализев В.Е. Теория литературы. М., 1996.