Зацверджана рашэнне Смаргонскага раеннага Савета дэпутатаў

Вид материалаДокументы

Содержание


2.Аналіз стану і праблем выхавання ва ўстановах
Га “брпа” га “брсм”
3.Мэта Праграмы
4.Вядучыя падыходы да рэалізацыі мэты
5.Задачы Праграмы
6.Прынцыпы арганізацыі выхавання
7. Асноўныя напрамкі і асаблівасці выхавання ў
8.Прыярытэтныя напрамкі выхавання
9.Этапы рэалізацыі Праграмы
10.Чакаемые вынікі рэалізацыі Праграмы
Подобный материал:

ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне Смаргонскага раеннага

Савета дэпутатаў

17 снежня 2004г. № 82


ПРАГРАМА

ВЫХАВАННЯ ДЗЯЦЕЙ І ПАДЛЕТКАЎ

на 2005-2008 гг.


1.Агульныя палажэнні

1.1.Праграма выхавання дзяцей і падлеткаў у Смаргонскім раене на 2005-2008 гады (далей- Праграма) распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года “Аб адукацыі”.

1.2.Праграма вызначае змест выхавання дзяцей і падлеткаў у сучасных умовах на тэррыторыі раена, накірункі рэалізацыі прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы выхавання, з’яўляецца навукова-метадычнай асновай арганізацыі выхаваўчай дзейнасці.

1.3.Праграма зарыентавана на павышэнне сацыяльнага статуса адукацыйных устаноў, абнаўленне зместу і структуры выхавання на аснове айчынных традыцый і сучаснага вопыту, забеспячэнне адзінства навучальнага і выхаваўчага працэсаў; аб’яднанне ўсіх зацікаўленых структур для вырашэння сацыяльна-педагагічных праблем выхавання; інтэгрыраванасць дзяржаўнага, грамадскага і сямейнага выхавання.


2.Аналіз стану і праблем выхавання ва ўстановах

адукацыі раена

Адукацыя сення –цэласная сістэма ,якая забяспечвае задавальнен-не адукацыйных запытаў дзяцей і іх бацькоў.Адукацыйная палітыка ўпраўлення і ўстаноў адукацыі накіравана на павышэнне якасці адука-цыі праз стандартызацыю агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі, укараненне ў навучальна-выхаваўчы працэс сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій, іх маніторынга; развіцце варыятыўных форм навучання;павышэнне ўзроўню ўпраўленчай дзейнасці кадраў, прафесіянальнай кампетэнцыі педагогаў.

У выхаваўчай рабоце прыярытэтная ўвага ўдзялялася грамадзян-скаму і патрыятычнаму выхаванню.На выхаванне нацыянальнай сама-свядомасці зарыентаваны праграмы, па якіх працуюць педагогі з дзець-мі.На 2,7% у 2003/2004 нав.годзе павялічылася колькасць рабят, якія займаюцца ў гуртках турысцка- краязнаўчага профілю, функцыяніруе 4 гісторыка-краязнаўчых клуба.Асаблівае значэнне надавалася мера-прыемствам, прысвечаным 60-годдзю вызвалення Беларусі ад немецка-фашысцкіх захопнікаў.Пошукава-даследчай дзейнасці ва ўстановах адукацыі садзейнічалі патрыятычныя акцыі “Памяць” і “Па месцах аперацыі “Багратион”, конкурс гістарычных ведаў.Важнае месца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе займаюць музеі, якіх створана 10 на базе школ.У 2004 годзе адкрыты экалагічны музей ва ўстанове адукацыі “СШ №6”, музейная комната-установа адукацыі “СШ №2”.

Разам з тым , неабходна прыняць меры па стварэнню музеяў, музейных пакояў, куткоў у кожнай установе адукацыі ў адпаведнасці з магчымасцямі. Недастаткова выкарыстоўваецца патэнцыял экскур-сійнай работы ў выхаванні дзяцей.

Адукацыйныя запыты па фізічнаму развіццю вучні змаглі рэалізаваць праз заняткі ў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах, спартыўных секцыях школ.Усяго даным відам паслуг ахоплена 2100

вучняў або 23,7 % ад усіх навучэнцаў. Раенны ўзровень фізічнай падрыхтаванасці складае 6,79 бала, што адпавядае сярэдняму(рэпра-дуктыўна-прадуктыўнаму) ўзроўню засваення вучэбнага матэрыяла і сведчыць аб неабходнасці паляпшэння работы па фізічнаму развіццю і выхаванню ва многіх школах раена.Развіцце творчага патэнцыяла здзяйснялася ў гуртках, клубах, аб’яднаннях рознай накіраванасці.Занятасць дзяцей у іх саставіла 74,24 %, што на 9,24 % больш, чым у 2001/2002 нав.годзе.

Патрэбна адзначыць выніковасць работы педагагічных калектываў раена па забеспячэнні асобасна арыентаванага развіцця вучняў.Адбы-ваецца пазітыўны рост прызавых месц на рэспубліканскіх фестывалях, конкурсах, аглядах, якія занялі школьнікі раена: 2001год-104 месцы(паказчык колькасці прызавых месц на 1000 вучняў-10,2), 2002г.-144 месцы (15,3), 2003г.-202 месцы(21,7).

Дзейнасць упраўлення і ўстаноў адукацыі накіравана на інтэгра-цыю ўсіх суб’ектаў соцыума ў выхаванні дзіцяці.Створаны умовы для рэалізацыі здольнасцей дзяцей у шосты , свабодны ад заняткаў, дзень.Рабятам прапаноўваюцца мерапрыемствы , накіраваныя на ўмацаванне фізічнага, маральнага здароўя,інтэлектуальнае развіцце.Наведвальнасць мерапрыемстваў у субботні дзень састаўляе ў сярэднім па раену 72%.

З мэтай умацавання выхаваўчага патэнцыялу шостага школьнага дня кіраўніцтву і педагагічным калектывам патрэбна актывізаваць работу па прыцягненню ў школу бацькоў, грамадскасці, максімальна выкарыстоўваць сацыяльнае партнерства.

У вырашэнні выхаваўчых задач значная роля адводзіцца дзіцячаму руху і вучнеўскаму самакіраванню.Піянерскія дружыны дзейнічаюць у 29 школах раена, вучні старэйшых класаў авалодваюць элементамі дэмакратычнай, палітычнай, нацыянальнай культуры ў грамадскім аб’яднанні “БРСМ”, пярвічныя арганізацыі якога створаны ў 19 школах раена.Назіраецца іх колькасны рост:

ГА “БРПА” ГА “БРСМ”

2002г 8,3%(548чал.) 20,3%(505чал.)

2004г 43,9%(2643 чал.) 39,3%(1022чал.)

Эфектыўна працуе на базе ўстановы адукацыі “СРЦТДМ” дзіцячы парламент, Школа актыву, Савет піянерскіх важатых.

Удасканаленне ўзаемадзеяння з грамадскімі аб’яднаннямі “БРПА”, “БРСМ” павінна стаць адным з прыярытэтаў выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі.

Ва ўстановах адукацыі захоўваецца права дзяцей на адпачынак.За тры гады працэнт ахопа вучняў усімі відамі аздараўлення ўзрос на 21,45 і склаў 55,3% ад агульнай колькасці дзяцей.

Высокая рэзультатыўнасць выхавання можа быць дасягнута толькі пры цесным супрацоўніцтве ўстаноў адукацыі з сям’ей. Праведзена значная работа ў вобласці сямейнай палітыкі, педагагічнай асветы бацькоў.У раене паспяхова функцыяніруе 56 бацькоўскіх лекторыяў, 25 псіхолага-педагагічных семінараў, 28 сямейных клубаў.Створаны універсітэт псіхолага-педагагічных ведаў для бацькоўскага актыву.Актывізавалася работа па прафілактыцы сацыяльнага сіротства.

Аднак, установам адукацыі патрэбна актывізаваць работу па стварэнні папячыцельскіх саветаў, саветаў садзейнічання сям’і і школе.Мэтанакіравана працаваць па фарміраванні пазітыўнага бацькоўства.

Інфармацыйна-асветніцкая работа праводзілася ў адпаведнасці з планам-праграмай дзейнасці па прафілактыцы асацыяльных паводзін непаўналетніх, фарміраванню здаровага ладу жыцця.Павялічылася з 163 да 171 колькасць факультатываў, заняткаў па цікавасці, змест якіх па-будаваны на сцвярджэнні ідэалаў і нормаў здаровага, гарманічнага жыц-ця. 13,8% школьнікаў удзельнічалі ў рэалізацыі праграм факультатываў.

Разам з тым, за 2004г. 20 вучнямі школ здзейснена 20 злачын-стваў( у паказчыках разліку злачыннасці на 1000 школьнікаў назіраецца рост з 0,15% да 0,21). Прыцягненне падлеткаў, павышанай педагагічнай увагі да арганізаванага правядзення вольнага часу, узмацненне перса-нальнай адказнасці кіраўнікоў устаноў, класных кіраўнікоў, педагогаў сацыяльных, педагогаў-псіхолагаў, бацькоў павінны стаць асноўнымі састаўляючымі павышэння якасці прафілактычнай работы.

Асаблівасцю арганізацыі выхаваўчай работы павінен стаць пераход на аб’ектыўную ацэнку якасці выхавання ва ўстановах адукацыі ў адпаведнасці з крытэрыямі і паказчыкамі, яе маніторынга.

Састаўляючымі якасці выхавання павінны стаць: якасць вынікаў выхавання, якасць выхаваўчай сістэмы ўстановы, якасць умоў арганізацыі выхавання.

3.Мэта Праграмы

Забеспячэнне неабходных метадычных, арганізацыйных, кадравых, інфармацыйных і іншых умоў для далейшага развіцця выхаваўчых сістэм у адукацыйных установах усіх тыпаў і відаў; упарадкаванне іх дзейнасці, якая будзе садзейнічаць развіццю сацыяльнай і культурнай кампетэнтнасці, яе самавызначэнню ў соцыуме, фарміраванню чалавека-грамадзяніна, сем’яніна-бацькі і маці, спецыяліста-прафесіянала.


4.Вядучыя падыходы да рэалізацыі мэты

4.1.сацыяльна-арыентаваны: адаптацыя асобы да жыцця ў грамадстве, да грамадска-карыснай справы і сумеснай жыццядзейнасці;

4.2.асобасна-арыентаваны: максімальны ўлік магчымасцей кожнай асобы, арыентацыя на самабытнасць і ўнікальнасць кожнага чалавека, развіцце яго магчымасцей;

4.3.змястоўна-арыентаваны:прызнанне вядучай ролі адукацыі, яе зместу, які ахоплівае не толькі навуку, але і культуру чалавека.

5.Задачы Праграмы

5.1.далейшае павышэнне сацыяльнага статусу выхавання ў сістэме адукацыі ў Смаргонскім раене;

5.2.канкрэтызацыя стратэгіі мясцовай улады і органаў кіравання, накіраванай на інтэграцыю ўсіх зацікаўленных структур для вырашэння сацыяльна-педагагічных праблем выхавання;

5.3.умацаванне і развіццё выхаваўчых функцый адукацыйных устаноў, пашырэнне складу суб’ектаў выхавання,каардынацыя іх намаганняў, пашырэнне ўзаемадзеяння сям’і і адукацыйных устаноў;

5.4.удасканаленне выхаваўчага асяроддзя адукацыйных устаноў;

5.5.актыўнае ўкараненне ў педагагічную практыку сучасных тэхналогій у сферы выхавання;

5.6.абнаўленне зместу маральнага, ідэалагічнага, грамадзянскага і патрыятычнага выхавання;

5.7.аказанне дапамогі сям’і ў вырашэнні праблем у выхаванні дзяцей, развіццё псіхолага-педагагічнай асветы бацькоў;

5.8.арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне дзейнасці ў адукацыйных установах грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”;

5.9.актывізацыя дзейнасці органаў кіравання адукацыяй па стварэнню сістэмы псіхолага-педагагічнай і медыка-сацыяльнай рэабілітацыі дзяцей і моладзі;

5.10.павышэнне прафесіянальнага ўзроўню ўпраўлення працэсам выхавання;

5.11.актуалізацыя праблемы здаровага ладу жыцця.


6.Прынцыпы арганізацыі выхавання

6.1.сацыяльна-культуралагічны прынцып- асэнсаванне нацыянальна-культурных традыцый, выхаванне здольнасці да развіцця культуры свайго народа;

6.2.прынцып гуманізму-прыняцце і зацверджанне непаўторнасці жыццевага шляху кожнага дзіцяці, падтрымка яго імкнення да самарэалізацыі;

6.3.прынцып індывідуалізацыі-азначанасць у задаваемых выхаваннем эталонах “адзінкавага”, індывідуалізаванага, суаднесенага з патэнцыяльнымі магчымасцямі развіцця канкрэтнай асобы;

6.4.прынцып варыятыўнасці- прыняцце разнастайнасці выхаваўчага асяроддзя з улікам зместу, формаў, метадаў выхавання, свабоды выбару пры абавязковым захаванні нормаў, правіл і маральных запаведзяў грамадства;

6.5.прынцып крэатыўнасці-творчы падыход да арганізацыі працэсу выхавання;

6.6.прынцып эфектыўнасці сацыяльнага ўзаемадзеяння-бесперапынны працэс выхавання;

6.7.прынцып канцэнтрацыі выхавання-дапамога дзіцяці ў засваенні сацыяльнага і культурнага вопыту, самавызначэнні ў сацыяльным акружэнні, станаўленні як грамадзяніна, сем’яніна, прафесіянала.


7. Асноўныя напрамкі і асаблівасці выхавання ў

адукацыйных установах рознага тыпу


7.1. Развіццё выхавання ў дашкольных адукацыйных установах

Дашкольная адукацыя фарміруе пэўную суму ведаў, развівае базавыя здольнасці асобы, яе сацыяльныя і культурныя навыкі, асновы экалагічна мэтазгодных паводзін, здаровага ладу жыцця.

Задачы дашкольнай адукацыі:

- захаванне сеткі дашкольных адукацыйных устаноў, фарміраванне іх новых відаў;

-авалоданне сучаснымі праграмамі і тэхналогіямі, якія задаюць новы змест выхавання і навучання;

-распрацоўка і ўкараненне ў практыку дзейнасці дашкольных устаноў адукацыйных праграм і тэхналогій па развіццю сацыяльнай і культурнай кампетэнцыі дзіцяці, фарміраванню ў іх камунікатыўных навыкаў, паводзін, якія адпавядаюць мэтам дашкольнага выхавання.


7.2. Развіццё выхавання ў агульнаадукацыйных установах

Агульнаадукацыйныя ўстановы з’яўляюцца цэнтральным звяном усёй сістэмы адукацыі, фундаментальнай сацыякультурнай базай выхавання і развіцця дзяцей.

Арганізацыя працэса выхавання ў агульнаадукацыйнай школе павінна ажыццяўляцца на аснове далейшага павышэння статусу выхавання, абнаўлення ідэалагічнага суправаджэння выхаваўчай работы, стымулявання разнастайнасці выхаваўчых сістэм, метадаў, устанаўлення балансу дзяржаўнага, сямейнага і грамадскага выхавання.

Задачы выхавання:
  • фарміраванне выхаваўчай сістэмы, якая ўключае ў сябе цэласнасць вучэбна-выхаваўчага працэсу, павышэнне выхаваўчага патэнцыялу навучання, маніторынг выхаванасці вучняў;
  • фарміраванне накіраванасці, базіса асобы, якія вызначаюць адносіны чалавека да з’яў, якія адбываюцца ў свеце і нашай краіне, культурнай і навуковай спадчыны, разуменне чалавекам сябе, свайго месца ў грамадстве;
  • умацаванне ідэалагічнага зместу вучэбных заняткаў і ўсіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў школе;
  • стварэнне належных умоў для ўдзелу дзяцей ў пазітыўным дзіцячым і маладзёжным руху;
  • умацаванне здароўя дзіцяці сродкамі здароўезберагаючых тэхналогій, фізкультуры і спорту;
  • арганізацыя вольнага часу, стварэнне ўмоў для самавыражэння дзяцей у мастацкай і тэхнічнай творчасці, клубнай і гуртковай дзейнасці;
  • павышэнне ролі псіхолага-педагагічнай службы ў фарміраванні школьных і класных калектываў, індывідуальных заняткаў з вучнямі, забеспячэнні прафілактыкі асацыяльных паводзін дзяцей;
  • пашырэнне ўмоў для ўдзелу сем’яў у выхаваўчым працэсе, развіцце бацькоўскіх, грамадскіх аб’яднанняў, прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў кіраванні ўстановай;



7.3.Развіццё выхавання ва ўстановах пазашкольнага выхавання

і навучання

Значныя магчымасці для сучаснага рашэння задач выхавання прадстаўляе сістэма пазашкольнага выхавання і навучання, арыентаваная на свабодны выбар дзецьмі заняткаў у адпаведнасці з іх патрэбнасцямі і здольнасцямі.

Задачы пазашкольнага выхавання:

- развіццё матывацыі дзяцей для пазнання і творчасці, садзейнічанне асобаснаму і прафесіянальнаму самавызначэнню выхаванцаў, іх адаптацыі да жыцця ў грамадстве, далучэнне да здаровага ладу жыцця;

-скарачэнне прасторы дэвіянтных паводзін, вырашэнне праблем занятасці дзяцей і падлеткаў;

-падтрымка і развіцце творчасці вучняў.


8.Прыярытэтныя напрамкі выхавання

8.1.станаўленне светапоглядных асноў асобы, фарміраванне актыўнай жыццевай пазіцыі;

8.2.выхаванне грамадзянска-патрыятычнай і маральна-этычнай культуры;

8.3.ідэалагічнае суправаджэнне выхаваўчай работы;

8.4.працоўнае выхаванне;

8.5.псіхолага-педагагічная прафілактыка і карэкцыя адхіленняў у асобасным развіцці;

8.6.фарміраванне патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця;

8.7.узаемадзеянне з сям’ей, выхаванне сем’яніна;

8.8.развіцце пазашкольнага выхавання і навучання.


9.Этапы рэалізацыі Праграмы

2005 год – “Патрыет”. Гэты этап прысвечаны патрыятычнаму выхаванню дзяцей і юнацтва, правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных 60 гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчынай вайне.

2006 год – “Наш двор”. Гэта арганізацыя работы з дзецьмі і падлеткамі па месцы жыхарства.

2007 год – “Сям’я”. Этап накіраваны на павышэнне ўвагі да праблем сям’і, яе выхаваўчага патэнцыялу, пошук новых шляхоў рэабілітацыі бацькоў, якія ў гэтым маюць патрэбу, шляхоў узаемадзеяння ў працэсе выхавання дзяцей.

2008 год - “Здаровы лад жыцця”. Этап прысвячаецца павышэнню зацікауленнасці ўсіх структур да фарміравання ў дзяцей і падлеткаў патрэбнасці ў захаванні свайго псіхічнага і фізічнага здароўя.


10.Чакаемые вынікі рэалізацыі Праграмы

і яе фінансаванне

Рэалізацыя Праграмы выхавання дзяцей і падлеткаў на 2005-2008 гады забяспечыць:

-далейшае павышэнне статусу выхавання ў адукацыйных установах усіх тыпаў і відаў на аснове шырокай грамадскай згоды;

- стварэнне ўмоў прыярытэтнасці выхавання ў працэсе адукацыі;

- адзінства навучання і выхавання як двух узаемазвязаных кампанентаў у сістэме адукацыі раена;

-стварэнне ўмоў для карэкцыі існуючых і распрацаўкі новых рэгіянальных праграм выхавання з улікам этнакультурных фактараў, іншых асаблівасцей навучальных устаноў;

- стварэнне нарматыўна-арганізацыйных, упраўленчых умоў для павышэння эфектыўнасці выхавання дзяцей і падлеткаў, фарміравання

чалавека-грамадзяніна, патрыета, здольнага да стваральнай працы, абароны Айчыны, праяўлення маральных якасцей асобы, сем¢яніна, дастойнага прадстаўніка свайго народа.

Галоўнымі крыніцамі фінансавання Праграмы з’яўляюцца фінансавыя сродкі раеннага бюджэта ў рамках выдзяляемых асігнаванняў.Дадатковымі крыніцамі фінансавання дадзенай Праграмы з’яўляюцца сродкі, якія будуць атрыманы ад пазабюджэтнай дзейнасці, а таксама з іншых крыніц, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.