1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі

Вид материалаДокументы

Содержание


Абвяшчэнне БНР.
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10
40. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.

25 кастр. 1917 г. у Петрагр. адбылося ўзбр. паўст. раб. і салдат. У вын. быў звергн. Час. ўрад і ўлада перайш. да Саветаў раб. і салдац. дэпут.. Звест. аб гэтых падз. хутка дайш. да Бел.. 26 кастр. 1917 г. выканкам Мінск. Савета абвясц. аб перах. ўлады ў рукі Сав. раб. і салд. дэпут.. Але супр. нов. улады выст. бурж. партыі, бунд., меншав., эсэры і інш. Яны стварылі ў Мінс. т.зв. Каміт. выратав. рэвал. і паспрабав. ўзяць уладу ў свае рукі. Бальшав. ўсё ж такі, апіраюч. на падтр. войск Зах.фронту, пераадол. супраціўл. сваіх паліт. апанен. і ўсталяв. свой кантр. на тэр. Бел., якая не была захопл. ням. войск.. 27 ліст. ў Мінску быў створ. Абл.Выкан.Кам.Зах.Вобл. і фронту як выш. орган сав. улады ў Бел.. Яго ўзнач. Рагазінскі. Выкан. орг. улады стаў Сав. нар. каміс. на чале з Ландарам. Т.ч. на Бел. пачаліся рэвалюц. пераўтв.. Так, быў уведз. рабочы кантр., пачала праводз. зям. рэф., рэф. сіст. адукац. і інш. Акт. дзейніч. Паўн.-Зах. абл. кам. РСДРП(б), на чале Мяснікоў. Паліт. сілай, якая імкн. ўстанав. сваю ўладу на Бел., былі бел. нац. арганіз.. Яны згурт-ся вакол Вял. бел. рады. Прызнаўшы сав. ўладу ў Расіі, яны разгляд. Аблвыкамзах толькі як франтавы, а не выш. мясц. орган улады раб. і сял.. Вял. бел. рада выступ. за ствар. дэмакрат. краёвай улады. Кіруюч. паліт. сілай у бел. нац. руху выступ. Бел. сацыяліст. грамада. Парт. бальшав. негат. аднесл. да намаган. бел. нац. арганіз. па ствар. органа краёвай улады. Сав. ўладу падтрым. з'езды многіх армейс. каміт.. У ноч з 1 на 2 ліст. ў Мінск увайшлі вайск. часці і бранір. поезд, я-я ўзялі пад ахову Мінс. Савет. У горад. зноў была ўстаноўл. Сав. ўлада. У кастр.-ліст. 1917 г. Сав. ўлада перамагла ў мног. гарадах Бел.: Віцеб., Полац., Гомелі і інш. Т. ч., у ліст. 1917 г. на неакуп. тэр. Бел. ўсталявал. ўлада Сав.. Армія ў асн. падтр. дэкрэты Сав. ул.. Бел. нац. партыі, я-я не прынялі ўладу Сав., выступ. пад лозун. поўн. нац. самавызн. Бел.. Пасля кастрычн. падзей 1917 г. на Бел. разгарн. рух за ствар. бел. дзярж-сці. У студз. 1918 г. быў створ. Бел. нац. камісарыят (БНК) як аддзел нар. камісарыята па справах нац-сцей Расіі на чале з А.Р.Чарвяковым. Ён выступіў за пераўтвар. Зах. вобл. ў аўтан. рэсп. ў складзе РСФСР. Прапан. Белнацкама падтрым. бел. секцыі РКП(б) на чале з Жылуновічам. Адн. Аблвыкамзах адхіліў яе, даўшы вобл. назву "Зах. Камуна". Дэбаты па пыт. аб нац. вызнач. бел. працягвал. да 1918 г. Урэшце рэшт дзейн. урада БНР, пагроза з боку Польш. прымусілі бальшав. кіраўн. прыслух. да патрабав. нац. секц. РКП(б) аб ствар. бел. дзярж.. 30 снеж. 1918 г. у Смален., які стаў цэнтр. Зах. вобл. ў сувязі з герм. акупац., была склік. VI Паўн.-Зах. канфер. РКП(б). Яна прыняла рэзалюц. "Аб абвяшч. Зах. Камуны Бел. Сав. Рэсп.". 1 студз. 1919 г. быў абнародав. Маніфест Часов. рабоча-сял. ўрада Бел. на чале з Жылунов., які абвясціў утвар. БССР. Яна была створ. ў межах Мінс., Гродз., Віцеб., Магіл., а таксама часткі Смал., Віл., Ковенс. і Чарнігаў. губерній. 5 студз. 1919 г. сталіц. БССР стаў Мінск, і ўрад пераехаў са Смал. 7 студз. ў Мінск. Сваю дзейн. урад БССР пачаў ў вельмі цяжк. паліт. і эканам. умовах. т.ч. перам. Кастр. рэв. і устанаул. сав. улады паклалі пач. рэвалюц. пераутвар. ва усіх сферах грам. жыцця бел. нар., на я-я пауплывалі : акупац. част. тэр., органы сав. улады былі у асн. салдацкімі. Гэтыя фактары стрымлів. разв. рэвалюц. пераутвар., ускладнялі эканам. становішча на Бел., садзейнічалі размежаванню паліт. сіл.


38. Фарміраванне беларускай нацыі: асноўныя перыяды фарміравання і характэрныя прыкметы нацыі.

Нацыя – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці. Нацыі ўзнікаюць на базе феадальных народнасцей у перыяд станаўлення капіталістычнага спосабу вытворчасці. Вырашальную ролю ў пераўтварэнні народнасцей у нацыі адыгрывалі капіталістычныя эканамічныя сувязі, фарміраванне ўнутранага рынку. Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак. У працэсе станаўлення рыначнай эканомікі адбывалася разлажэнне саслоўяў феадальнага грамадства – дваран, сялян, рамеснікаў, гандляроў, купцоў і фарміраванне асноўных класаў капіталістычнага грамадства – пралетарыяту і буржуазіі. Сацыяльнай базай для фарміравання пралетарыяту з’явілася сялянская бедната, дробныя рамеснікі і гандляры, збяднелыя мяшчане і шляхта. Налічвалася звыш 460 тыс. наёмных рабочых. Прамысловы пралетарыят Беларусі характарызаваўся шматнацыянальнасцю і адносна невысокай канцэнтрацыяй. Гандлёва-прамысловая буржуазія Беларусі была таксама шматнацыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва (яўрэйскія, польскія і рускія прамыслоўцы і купцы). Беларуская нацыянальная буржуазія амаль цалкам складалася з заможных сялян і выхадцаў з дробнай шляхты. Раскіданая па вёсках, расколатая паводле канфесійнай прыналежнасці, беларуская нацыянальная буржуазія не ўсведамляла сваёй ролі ў нацыянальна-культурным адраджэнні і абыякава, іншы раз варожа ставілася да яго. Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў ХІХ ст. не выкарыстоўвалася беларуская мова. У канцы ХІХ ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Яна ўключала поўнасцю Магілёўскую і Мінскую губерні, частку Віленскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў. Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя ў эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах. Тут пражывала амаль палова пісьменных беларусаў, адсюль выйшла большасць дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і культуры таго перыяду. Сярэднебеларускія гаворкі склалі аснову беларускай літаратурнай мовы. Працэс фарміравання беларускай нацыі закрануў і насельніцтва Палесся, якое, аднак, захоўвала моўныя і культурныя асаблівасці. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі працэсы нацыянальнай кансалідацыі ішлі больш запаволена, тут адчуваўся больш моцны расійскі ўплыў. Паводле перапісу 1897 г., на тэрыторыі пяці заходніх губерняў пражывала 5,4 млн. беларусаў, 3,1 млн. іншых. З іх яўрэяў – 13,8 %. Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за 90 %). Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці на праваслаўных і католікаў. Праваслаўная царква і каталіцкі касцёл не прызнавалі існавання беларускага этнасу, лічачы, што праваслаўныя беларусы ёсць рускія, а беларусы-католікі – палякі. У другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Значныя змены адбыліся ў гутарковай мове. Ішло паступовае змешванне мясцовых дыялектаў, з’яўляліся новыя словы і тэрміны, паланізмы замяняліся русізмамі. Асабліва моцны ўплыў рускай мовы адчуваўся ў фанетычным складзе паўночна-ўсходніх беларускіх гаворак. На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова. Яна не магла развівацца на базе старабеларускай мовы, якая з ХVІІІ ст. фактычна стала мёртвай. Беларускія пісьменнікі і паэты ў сваіх літаратурных творах шырока выкарыстоўвалі народныя песні, казкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі. Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі. Істотнай перашкодай развіццю беларускай пісьмовай мовы з’яўлялася адсутнасць яе нарматыўнай граматыкі. Але паступова ішоў працэс складвання графічнай сістэмы, правапісных і граматычных норм, узбагачэння лексікі беларускай літаратурнай мовы. Галоўную сферу духоўнай культуры беларускай нацыі перыяду фарміравання капіталізму складалі народныя формы мастацтва, традыцыйныя абрады і звычаі. Працягвалі існаваць такія віды фальклору, як абрадавая паэзія каляндарна-вытворчага і сямейна-абрадавага цыклаў, апавядальны жанр, лірычная паэзія. Фальклор адлюстроўваў сацыяльнае палажэнне простага народа, надаючы сацыяльную вастрыню прыпеўкам, песням, казкам і апавяданням. Узнікаў так званы рабочы рэвалюцыйны фальклор. Развівалася народнае тэатральнае мастацтва з захаваннем традыцыі батлейкі. Працоўная дзейнасць народа знайшла сваё адлюстраванне ў танцах “Лянок”, “Бульба”, “Бычок”, “Крыжачок” і інш. У тэатралізаваных прадстаўленнях і на абрадавых святах народныя музыкі на дудках, свірэлях, дудах, гуслях, цымбалах, скрыпках, бубнах выконвалі шматлікія песні і прыпеўкі. Адметнасць беларускага этнасу адлюстроўвалася ў своеасаблівым народным выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. З другой паловы ХІХ ст. сталі ўсё больш актыўна ўжывацца назва “Беларусь” і этнонім “беларусы”. Паводле перапісу 1897 г., беларускую мову лічылі роднай 74 % насельніцтва Беларусі. Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці садзейнічалі публікацыі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. фундаментальных навуковых прац, прысвечаных беларускаму народу, яго мове, культуры і гістарычнаму мінуламу. Працы І.І. Насовіча, М.А. Дзмітрыева, Ю.Ф. Крачкоўскага, А.М. Семянтоўскага, М.Я. Нікіфароўскага, Я.Ф. Карскага, Е.Р. Раманава і іншых аўтараў аб’ектыўна засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу. Важнае значэнне на шляху абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адыгралі працы В.Ю. Ластоўскага, асабліва яго “Кароткая гісторыя Беларусі”, дзе ўпершыню беларускі этнас разглядаўся як суб’ект гістарычнага працэсу. У другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. у асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвалі слабасць нацыянальнай буржуазіі, беднасць і непісьменнасць большасці беларусаў, рэлігійны раскол і антыбеларуская скіраванасць праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла, школы, друку, дзяржаўных устаноў, якія адмаўлялі існаванне беларускага этнасу і ўсіх беларусаў лічылі альбо рускімі, альбо палякамі. Да пачатку ХХ ст. цалкам не завяршыліся складванне нацыянальнай літаратурнай мовы і фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.


39. Культура Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX стст.

Культ. Бел. у др. пал. XIX ст. развiвал. ва умовах сцвярдж. i панавання капiталiст. аднос.. Нягледз. на каланiяльн. палiт. рас. самауладства, у гэты час пачала фармiрав. бел. нац. iнтэлiг., якая вывуч. i стварала нац. культуру. Прадст. бел. iнтэл. тэарыт. абгрунтавалi iснав. самаст. бел. этнасу i абвясцiлi яго права на роунасць з iнш. народ.. Завяршаўся працэс пераўтвар. бел. народн. ў бел. нацыю. Бел. лiт-ра гэтага часу развiвал. падспудна, пад забар., у неспр. атмасф.. Рэпрэсii у дачын. да удзельн. пауст. 1963 г., фактычная забар. бел. друку, жорсткi русiфiкат. курс прывялi да таго, што многае з творч. спадчыны выдатн. бел. пiсьменн. загiнула. Асновай развiцця бел. лiт. гэт. перыяду быу паступ. рост сац. i нац. самасв. народа. Абвастр. сац. супярэчн. у краiне напярэд. i у пер. рэф. 1861 г. , развiцце капiталiз. i з’яулен. на арэне палiт. бараць. пралетарыяту, уплыу передав. грамадс. думкi стварылi глебу для развiцця бел. лiт-ры дэмакрат. напрамку. Вядомы прадст. – К.Калiн. (1838 – 1864), кiраун. пауст. 1863 – 1864 гг., рэвалюц.-дэмакрат, мыслiцель i публiцыст. Нац. пачуццi яго найб. поуна выявiлiся у творы «Лiсты з-пад шыбенiцы», напiс. перад пакаран. смерцю у Вiленс. турме. Удзельнiк пауст., пачынальн. крытычн. рэалiзму, патрыет сваей радзiмы Ф Багуш. выступау у абар. бел. нар. i яго мовы, якой пагарджалi i якую зневажалi як царскiя сатрапы, так i поль. паны. Паслядоун. Багуш. былi паэты-дэмакр. Я.Лучына i А.Гурыновiч. Культ. Бел.i у пач. XX ст. развiвал. у цеснай сувязi з нац. рухам, культ. суседн. народау. У гады рэвал. 1905—1907 гг. i пасля яе адбываец. уздым у многiх яе галiнах, асабл. у лiт-ры. Прыкметныя змены адбывалiся у развiццi асветы. Замест царкоуна-прыходс. школ, якiя знаходз. у заняпадзе, адкрывалiся народ. вучыл., а гарад. вучыл. пераутвар. у выш. пачатк. школы. Хутка пашырал. сетка дзярж. i прыв. сяр. школ – гiмн. i рэальн. вучылiшч.. Для даросл. насельн. адкрывалiся нядзельн. школы, вяч. змены i курсы. Для падрыхт. педагогау былi адкрыты 5 настаун. семiнарый i 3 настаун. iнстытуты. На Бел. мелiся значн. дасягн. у вывуч. этнаграфii, гiст. i культуры краю, а такс. у прыродазн. навуках. Пытаннямi быту i культ. Бел. займалiся вяд. даследч. Е. Раманау, М.Федароускi, М.Нiкiфораускi, А.Сержпутоускi. Гiст. ВКЛ прысвяцiу свае працы М.Доун.-Зап.. В.Ластоускi выдау «Кар. гiст. Бел.». Павыш. агульнаадук. i культ. узроуню насельн. садзейнiч. бiб-экi. Адкрывалiя школьн. i грамадс. бiб-экi розн. ведамтсвау. Буйнейш. сярод iх была мiнская публiчная бiб-эка iмя Пушкiна, створ. у 1900г. На Бел. дав. хутка развiвауся друк. З 1901 по 1914 г. у 5 бел. губ. кольк. перыяд. выданняу павялiч. з 15 да 109. Больш. газет i кнiг друкав. на рус. мове. Вял. уклад у разв. бел. лiт-ры унеслi Я.Куп., Я .Кол., М.Багдан., К.Каганец i iнш.


42. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў (1918 г.). Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).

З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць акупантаў. Гэта была барацьба за свабоду і незалежнасць савецкай Радзімы. Жорсткасць акупацыйнага рэжыму толькі ўзмацняла нянавісць да нямецка-фашысцкіх захопнікаў.У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны быў сфарміраваны і ўступіў у барацьбу з ворагам Пінскі партызанскі атрад.На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп.Гераічнай і трагічнай старонкай ў гісторыю барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў увайшло Мінскае падполле.У першыя месяцы вайны партызаны не мелі патрэбнай падрыхтоўкі, матэрыяльнага забеспячэння, узаемадзеяння з вайсковым камандаваннем і г.д.Расла колькасць і актыўнасць народных мсціўцаў.Удасканальвалася і аператыўнае кіраўніцтва падпольнымі арганізацыямі і партызанскімі фарміраваннямі.У рабоце сярод насельніцтва вялікае значэнне надавалася сродкам масавай інфармацыі і распаўсюджванню цэнтральных газет.У заходніх абласцях Беларусі барацьбу з акупантамі вялі антыфашысцкія камітэты.Партызанскі рух на Беларусі з’яўляўся ўсенародным.Магутны партызанскі рух і гераічная барацьба падпольшчыкаў умацоўвалі веру насельніцтва ў перамогу.Партызаны кантралявалі многія шашэйныя і амаль усе грунтавыя дарогі, грамілі штабы, склады і гарнізоны захопнікаў.Рэйды партызанскіх фарміраванняў займалі важнае месца ў разгортванні партызанскага руху ў заходніх абласцях Беларусі.Кіраўніцтва ўсёй дзейнасцю насельніцтва і партызан на тэрыторыі партызанскіх зон ажыццяўлялі падпольныя абкомы і райкомы партыі.Партызаны, падпольшчыкі не здолелі б адны весці паспяховую барацьбу, калі б не дапамога большасці насельніцтва Беларусі.Большую частку партызан Беларусі складалі сяляне і рабочыя.

Абвяшчэнне БНР.9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага з’езда. На пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата да народа Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай.Аднак ў граматах не былі дастаткова выразна акрэслены сацыяльна-палітычныя задачы.Таму выпрацоўваецца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні.25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята Устаўная грамата. Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіраваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.Найбольшую самастойнасць Рада БНР атрымала ў галіне культуры і адукацыі.Народны сакратарыят БНР атрымаў ад нямецкага камандавання некаторыя правы і ў галіне міжнароднай палітыкі.Вось у такіх складаных умовах Рада БНР на закрытым пасяджэнні прыняла тэкст тэлеграмы германіі, у якой выказвалася падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі.Пасылка Радай тэлеграмы выклікала востры палітычны кразіс у самой Радзе, яе пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты.Крызіс прывёў да расколу БСГ.Пасля вайны на вызваленай тэрыторыі Беларусі была адноўлена савецкая ўлада. Ствараліся яе органы: ваенныя саветы, рэвалюцыйныя камітэты, выканкомы Саветаў.Такім чынам, абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ на пачатку ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці.Аднак гэта быў першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сакавіка 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.


43. Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне Беларускай ССР з Літоўскай ССР.

Пасля вызвал. Бел. ад ням. акуп. зноў паўстала пыт. аб утвар. бел. дзярж.. Але па гэтым пыт. не было адзiнай думкi. Iснавала некалькi пазiцый: 1) Паўн.-Зах. абкома РКП(б). Яго кiраўнiк А.Мяснiкоў, В.Кнорын i iнш. лiчылi, што Бел. павiнна быць тэрытар. адзiнк. РСФСР на той падставе, што бел. не нацыя; Іх погляд складвауся па уплывам ідэі сусв. сацыяліст. рэвалюцыі, а самавызнач. народау – перашкода на гэтым шляху. 2) Бел. нац. камiсарыята. Кiраўнiкi Белнацкама А.Чарвякоў, З.Жылуновiч i iнш. лiчылi неабх. стварыць Бел. сав. рэсп. i ўстанавiць цесныя сувязi з РСФСР (на прынцыпах аўтаномii). Гэтую пазiцыю падтрымлiв. Цэнтр. бюро бел. секцый РКП(б) у Расii, арганізаваных з бежанцау-белар. у розн. гарадах Расіі. 27 лістапада 1918 Маск. камітэт бел. секцый выказауся за абвяшч. бел. нац. дзяржаунасці, але Сталін не адрэагавау на гэта. УЦВК 23 снежня 1918 г. прыняу рашэнне аб ахаванні Зах. вобл. і канчаткова вызначыу яго тэрыт.. Бел. па-ранейш. заставалася у складзе Расіі. Доўгi час гэтае пыт. не вырашалася. I толькi 24 снеж. 1918 г. пленум ЦК РКП(б) прыняў раш. аб ствар. БССР. 30 снежня 1918 г. на VI Паўн.-Зах. партыйнай канфер. РКП(б) была прынята рэзалюц. «Аб абвяшч. Зах. Камуны Бел. Сав. Рэсп-й». У складзерэспублікі – Мінс., Магіл., Гродз. губерні, частка Віц. і Смаленс. губерняу. Быў створаны Часовы ўрад Бел. на чале з З.Жылуновiчам. 1 студз. 1919 г. Часовы ўрад абвясцiў Манiфест аб ствар. БССР. Маніфест абвясціу раунапрауе працоуных усіх нацыян. на тэр. Бел., адмяніу усе загады акупацыйных улад, аб’явіу па-за законам Бел.раду. 5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюц. рабоча-сял. урад БССР, ЦБ КП(б)Б пераехалі у Мінск, я-я стау сталіцай БССР. У сувязi з гэтым Зах. вобл. была скасавана. Аднак пагроза новай вайны з боку буржуазна-памешчыцкай Поль. прымусiла сав. кiраўн. прыняць 16 студз. 1919 г. рашэнне аб аб`ядн. БССР з Лiт. ССР. Для юрыд. замацав. абвяшч. БССР i стварэння Лiтбел 2 лютага 1919 г. быў склiканы 1-ы ўсебел. з`езд Саветаў. З`езд прыняў Канстытуцыю БССР, згодна з якой найвыш. ўлада ў рэсп. належала з`езду Саветаў. З`езд вызначыў тэр. БССР у складзе Мiнскай i Гродз. губерняў, планавалася, што ўключаныя ў склад РСФСР па рашэннi ЦК РКП(б) ад 16 студз. 1918 г. Магiл. i Вiцебс. губернi, калi iнш. тэр. Бел. будуць захоплены Поль. (што i адбыл. на самой справе) у будучым могуць стаць асновай для аднаўл. бел. дзярж-сцi. 1-ы ўсебел. з`езд Саветаў прыняў раш. аб аб`ядн. БССР i Лiтоўскай ССР. У склад Лiтбел увайшла тэрыт. Мiнскай, Гродз., Вiленс., Ковянскай i частка Сувалкаўскай губерняў з большi як 4-мiльенным насельн.. Т.ч. усе спробы захаваць тэрыторыю Бел. не удаліся. Сталiцай аб`яднанай дзяржавы стаў г. Вiльня. 27 лютага 1919 г. ствараюцца ЦВК Літ.Бел. ССР і яго прэзідыум на чле з Цыхоускім, урад аб’яднанай рэспублікі – Савет Нар. Камісарау на чале з Міцкявічусам – Капсукасам, створаны Выўэйшы Савет нар. гаспадаркі. Лiтбел праiснавала да лiпеня 1920 г.


44. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі (1919-1920 гг.). Беларускі нацыянальны рух. Аднаўленне БССР.

На захопленай тэрыторыі польскія інтэрвенты ліквідавалі савецкую ўладу і аднавілі ўладу памешчыкаў і капіталістаў.Акупанты ўстанавілі на захопленай тэрыторыі дэспатычны рэжым.Беларускі народ не схіліў галавы перад інтэрвентамі. Амаль ва ўсіх гарадах рэспублікі былі створаны падпольныя партыйныя арганізацыі, якія ўзначалілі барацьбу працоўных за сваё вызваленне.28 студзеня 1920 г. у в. Гатава Мінскага павета адбыўся першы з’езд партызан.Але ўсе гэтыя намаганні былі дарэмныя. Адначасова закрываліся на захопленай тэрыторыі беларускія школы, культурна-асветныя ўстановы, газеты.Галоўнымі напрамкамі палітыкі Рады БНР і яе ўрада ва ўмовах польскай акупацыі былі: 1) па-ранейшаму дамагацца ад сусветнай дзяржаўнасці афіцыйнага прызнання незалежнасці БНР; 2) устанаўленне федэратыўных адносін з Польшчай; 3) перадача ўсёй грамадзянскай улады на Беларусі Радзе БНР.Перагаворы з польскай уладай завяршыліся тым, што Рада БНР была распушчана.Такім чынам, беларускі нацыянальны рух у перыяд польскай акупацыі быў накіраваны на аб’яднанне ўсіх працоўных у іх барацьбе супраць інтэрвентаў і вызваленне Беларусі ад іншаземных захопнікаў.Пасля паспяховага ліпеньскага (1920) наступлення Чырвонай Арміі, калі ўся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад польскіх захопнікаў, практычна пыўстала пытанне пра аднаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.6 ліпеня 1920 г., калі Чырвоная Армія перайшла ў наступленне, выказаўся за аднаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці.Вельмі складаным было тэрытарыяльнае пытанне адноўленай рэспублікі. Канкрэтна яе межы не былі вызначаны. І зрабіць гэта было вельмі цяжка.У ліпені 1920 г., калі Чырвоная Армія паступова прасоўвалася на захад, з’явілася рэальная магчымасць аднавіць рэспубліку.У лістападзе–снежні 1920 г. на Беларусі прайшлі выбары ў сельскія, валасныя, павятовыя і гарадскія Саветы. Рэўкомы былі скасаваны. З’езд абраў ЦВК БССР і звярнуўся да працоўных Беларусі з заклікам накіраваць усе сілы на аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі.

45. Пачатак мірнага будаўніцтва ў Беларусі. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і вынікі.

Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства.Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў.З’явілася новая эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г. Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.Галоўнай мэтай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам.Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць.У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Дзяржбанк ў канцы 1922 г. выпусціў новыя грашовыя знакі – чырвонцы.Былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках.Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы.Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю.Узнаўлялася грашовая аплата працы.Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца.Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы крызісам збыту, які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў.Разыходжанне ў цэнах прывяло да таго, што селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш.Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему.У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш.У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў, узніклі ўмовы для зніжэння цэн на прамысловыя тавары.Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы.Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку.Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася.У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны.