Гістарычны факультэт
Вид материала | Документы |
СодержаниеДэфармуючае ўздзеянне культу асобы Сталіна і камандна-адміністрацыйнай сістэмы на грамадска-палітычнае жыццё рэспублікі ў сярэдз |
- Уа “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава” Факультэт беларускай філалогіі, 332.99kb.
- Беларускі дзяржаўны універсітэт, 317.83kb.
Дальнейшае станаўленне і развіццё беларускай літаратуры і мастацтва. Перабудова літаратурна-мастацкіх арганізацый у рэспубліцы. Першы з’езд пісьменнікаў БССР, іх удзел у рабоце першага Усесаюзнага з’езда пісьменнікаў. Абвяшчэнне сацыялістычнага рэалізму адзіным мастацкім метадам. Асноўныя тэмы беларускай савецкай літаратуры канца 20-х – 30-х гг. Творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, Ц.Гартнага, М.Гарэцкага, М.Чачота, М.Зарэцкага, Я.Нёманскага, С.Варацавых, П.Галавача, З.Бядулі, К.Чорнага, М.Лынькова, К.Крапівы, А.Мрыя, А.Куляшова, П.Броўкі, П.Глебкі і іншых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.
Тэатральнае жыдцё ў БССР. Расфарміраванне Трэцяга Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра. Лепшыя спектаклі беларускіх тэатраў. У.Крыловіч, У.Уладзімірскі, В.Платонаў, І.Ждановіч, Г.Грыгоніс, І.Глебаў, Л.Рахленка, П.Малчанаў, В.Галіна, М.Звездачотаў, А.Ільінскі, С.Станюта і іншыя вядомыя беларускія акцёры.
Развіцдё беларускага кіно. Дзейнасць кінастудыі "Савецкая Беларусь". Мастацкія фільмы, створаныя В.Тарычам, Я.Дзіганам, У.Гардзіным, У.Корш-Сабліным.
Беларускае музычнае мастацтва. З’яўленне твораў беларускай сімфанічнай музыкі (Я.Цікоцкі, М.Аладаў). Новыя музычныя творы М.Чуркіна, В.Залатарова, А.Туранкова, А.Багатырова,С.Палонскага, П.Падкавырава, Р.Пукста і інш.
Беларускае опернае і балетнае мастацтва. Л.Александроўская, Р.Млодак, М.Дзянісаў, І.Балоцін, Д.Кроз, А.Мікалаева, С.Дрэчын і інш.
Вядучыя тэмы выяўленчага мастацтва Беларусі. Лепшыя творы беларускіх мастакоў і скульптараў І.Ахрэмчыка, В.Сухаверхава, У.Кудрэвіча, В.Волкава, А.Шаўчэнка, Я.Кругера, А.Астаповіча, А.Тычыны, Л.Лейтмана, І.Гембіцкага, М.Малевіча, В.Ціхановіча, З.Азгура, А.Бембеля, А.Глебава, А.Бразера, М.Манізера, А.Арлова і інш.
Архітэктура Савецкай Беларусі. Грамадскае і жылёвае будаўніцтва. Творчасць архітэктараў І.Лангбарда, А.Воінава, У.Вараксіна. Рэканструкцыя Мінска і іншых гарадоў рэспублікі. Змяненні ў знешнім абліччы беларускай вёскі.
Дэфармуючае ўздзеянне культу асобы Сталіна і камандна-адміністрацыйнай сістэмы на грамадска-палітычнае жыццё рэспублікі ў сярэдзіне 30-х - пачатку 40-х гадоў. Фарміраванне культу асобы Сталіна і рэжыму бюракратычнага абсалютызму ў пачатку 30-х гадоў. Незаконныя палітычныя рэпрэсіі - асноўны метад Сталіна кіраўніцтва краінай. Рост беззаконня ў БССР.
Супярэчлівасць грамадска-палітычнага жыцця ў БССР. Працоўны патрыятызм рабочага класа і сялянства. Узнагароджанне БССР ордэнам Леніна і масавыя палітычныя рэпрэсіі ў сярэдзіне і другой палове 30-х гадоў. Разгром рэспубліканскай партыйнай арганізацыі. Неабгрунтаваныя рэпрэсіі супраць дзеячоў навукі і культуры.
Прнняцце новай Канстытуцыі БССР. Разыходжанні паміж словам і справай.
заходняя беларусь у складзе польшчы і яе ўз’яднанне з бсср
Эканамічнае і палітычнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921-1939 г.). Палітыка правячых колаў Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Ператварэнне яе ў аграрны прыдатак цэнтральных прамысловых раёнаў. Развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Насаджэнне асадніцтва. Становішча рабочых і сялян. Палітыка паланізацыі. Закрыццё беларускіх школ. Рэлігійнае нецярпімасць да праваслаўных.
Рэвалюцыйны і нацыянальны вызваленчы рух. Забастовачная барацьба рабочых і партызанскі рух у пачатку 20-х гадоў. Утварэнне і дзейнасць Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, яе праграма. Палітыка і тактыка беларускіх буржуазных і дробнабуржуазных палітычных партый і арганізацый. Стварэнне Беларускай сялянска-рабочай грамады (БСРГ) і яе разгром. Судовыя палітычныя працэсы над актыўнымі членамі грамады і КПЗБ. Дзейнасць Беларускага пасольскага клуба "Змаганне". Уздым сялянскага руху вясной 1931 года. Узброенае выступленне сялян Кобрынскага павета. Народны рух за адукацыю на роднай мове. Дзейнасць Таварыства беларускай школы (ТБШ). Барацьба за стварэнне антыфашысцкага Народнага фронту. Выступленне нарачанскіх рыбакоў. Актыўныя ўдзельнікі і кіраўнікі рэвалюцыйна-вызваленчага руху: І.КЛагіновіч, С.А.Мертэнс, М.А.Блінчыкаў, В.З.Харужая, М.С.Славінскі, М.Дворнікаў, С.В.Прытыцкі, У.З.Царук, М.С.Арэхва і інш. Уплыў культу асобы Сталіна на развіццё рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Роспуск КПП і КПЗБ, рэпрэсіі супраць іх кіраўнікоў.
Вызваленне Заходняй Беларусі і ўз’яднанне яе з БССР. Напад фашысцкай Германіі на Польшчу. Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і яе вызваленне. Народны сход і яго рашэнні. Прыняцце Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанне яе з БССР. Утварэнне органаў Савецкай улады. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў Заходняй Беларусі ў 1939-1941 г., іх супярэчлівасць. Актывізацыя польскага руху супраціўлення. Дэпартацыі мясцовага насельніцтва ў глыб СССР. Дапамога народаў СССР у эканамічным і культурным развіцці заходніх абласцей Савецкай Беларусі.
БССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Становішча прамысловасці і сельскай гаспадаркі напярэдадні вайны. Узмацненне камандна-адміністрацыйнай сістэмы.
Савецка-германскія адносіны напярэдадні вайны. Ацэнка дагавораў 1939 г. і іх уплыў на лёс беларускага народа. Неадназначнасць падыходаў да вызначэння верагоднага праціўніка. Памылкі ў стратэгіі і тактыцы падрыхтоўкі і вядзення вайны. Рэпрэсіі ў Чырвонай Арміі і іх уплыў на боегатоўнасць савецкіх узброеных сіл. Умацаванне заходніх граніц СССР. Падрыхтоўка насельніцтва масавым формам ваеннага ўсянавуча. Фармалізм у правядзенні гэтай работы. Пазіцыя бюро ЦК КП(б)Б у пытаннях умацавання абароназдольнасці рэспублікі.
Рашэнне сацыяльных праблем. Матэрыяльна-бытавое становішча беларускага народа.
БССР У ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (1941 – 1945 г.)
БССР у пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Вераломны напад фашысцкай Германіі на СССР. Баі ў пагранічных раёнах рэспублікі. Абарона Брэсцкай крэпасці. Мабілізацыя працоўных на адпор ворагу. Эвакуацыя насельніцтва, прамысловых прадпрыемстваў, дзяржаўнай і калгаснай маёмасці, культурных каштоўнасцей у савецкі тыл. Баі пад Мінскам, Барысавым і Бабруйскам. Абарона Магілёва і Гомеля. Зараджэнне падпольных груп і партызаыскіх атрадаў. Прычыны паражэння савецкіх войск у першы перыяд вайны.
Акупацыйны рэжым гітлераўскіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі. Калабарацыйны рух. Нямецка-фашысцкі “новы парадак” у Беларусі. План “Ост”.
Масавае знішчэнне насельніцтва. Карныя экспедыцыі акупантаў. Палітыка грабяжоў і насілля. Раздзел тэрыторыі Беларусі. Акупацыйны апарат кіравання. Стварэнне канцэнтрацыйных лагераў і турмаў. Угон насельніцтва на катаржныя работы ў Германію. Калабарацыйны рух. Супрацоўніцтва беларускіх нацыяналістаў з гітлераўскімі акупантамі.
Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах нямецкай акупацыі. Дзейнасць КП(б)Б па мабілізацыі сіл беларускага народа на барацьбу з ворагам. Стварэнне сеткі падпольных партыйных і камсамольскіх арганізацый. Партызанская і падпольная барацьба супраць акупантаў. Баявая дзейнасць беларускіх партызан і падпольшчыкаў вясной і летам 1942 г. Стварэнне партызанскіх зон і краёў. "Рэйкавая вайна" на камунікацыях ворага. Кіраўнікі і актыўныя ўдзельнікі партызанскага руху і падполля. Дапамога савецкага тыла. Усенародны і інтэрнацыянальны характар барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943 – 1944 гг.
Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пачатак аднаўленчых работ. Пачатак вызвалення Беларусі. Сумесныя дзеянні партызан з часцямі Чырвонай Арміі ў вызваленні ўсходніх раёнаў рэспублікі восенню 1943 г. Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён". Акружэнне і разгром фашысцкіх груповак пад Віцебскам, Бабруйскам, Мінскам. Вызваленне Мінска. Поўнае выгнанне нямецка-фашысцкіх войск з тэрыторыі БССР. Ваенна-палітычнае і стратэгічнае значэнне разгрому гітлераўцаў у Беларусі.
Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі і мілілітарыскай Японіі. Подзвігі беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў савецкім тыле. Удзел ураджэнцаў Беларусі ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Сучасныя гісторыкі аб барацьбе беларускага народа з нямецка-фашысцкімі акупантамі.
Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны. Нашы землякі-героі фронту і тылу.
БССР У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 40-х – ПАЧАТКУ 90-х ГАДОЎ
БССР у перыяд аднаўлення і дальйшага развіцця народнай гаспадаркі (сярэдзіна 40-х – пачатак 50-х гг.). Страты, нанесеныя фашысцкімі акупантамі народнай гаспадарцы і культуры БССР. Пачатак аднаўленчых работ. Масавы ўдзел насельніцтва Беларусі ў аднаўленчых работах. БССР - заснавальнік Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Аднаўленне сельскай гаспадаркі. Становішча сельскай гаспадаркі пасля вызвалення рэспублікі ад фашысцкай акупацыі. Дапамога народаў СССР у аднаўленні сельскай гаспадаркі. Калектывізацыя ў заходніх абласцях БССР. Узбуйненне калгасаў. Аднаўленне і рэканструкцыя даваенных прамысловых прадпрыемстваў, транспарту, сродкаў сувязі і камунальнай гаспадаркі.
Аднаўленне прамысловасці. Стварэнне новых галін прамысловасці. Індустрыялізацыя заходніх абласцей БССР.
Матэрыяльнае і бытавое становішча працоўных рэспублікі. Развіццё гандлю. Жыллёвае будаўніцтва. Падатковая палітыка ў вёсцы. Прамысловыя пазыкі. Працадзень і яго аплата. Адмена картачнай сістэмы і правядзенне грашовай рэформы.
Культурнае будаўніцтва. Аднаўленне вышэйшых навучальных устаноў, школ, клубаў, бібліятэк, радыёфікацыя вёсак. Падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў. Літаратура. Тэатр. Музыка. Выяўленчае мастацтва. Скульптура. Архітэктура.
Грамадска-палітычнае жыццё. Выбары ў Вярхоўны і мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных. Удзел грамадскіх арганізацый у аднаўленні і развіцці народнай гаспадаркі. Першая Беларуская канферэнцыя прафсаюзаў.
Грамадска-палітычная абстаноўка ў заходніх абласцях Беларусі. Стварэнне і дзейнасць палітаддзелаў пры МТС у заходніх абласцях. Акаўскі тэрор. Ліквідацыя антысавецкага ўзброенага супраціўлення.
Культ асобы Сталіна і рэпрэсіі супраць савецкіх людзей у 40-я - пачатку 50-х гадоў.
Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё БССР у 50-я – 80-я гг. Капітальнае будаўніцтва і тэхнічнае пераўзбраенне прамысловасці, транспарту і сувязі. Эканамічныя рэформы сярэдзіны 60-х гадоў. Стварэнне у рэспубліцы новых галін прамысловасці, буйных вытворчых комплексаў і прамысловых аб’яднанняў. Зніжэнне тэмпаў росту прамысловай вытворчасці ў канцы 70-х -першай палове 80-х гадоў.
Становішча ў сельскай гаспадарцы рэспублікі ў другой палове 50-х гадоў. Пошукі выхаду з крызісу. Рэарганізацыя МТС. Ажыццяўленые эканамічнай рэформы у сельскай гаспадарцы. Паглыбленне спецыялізацыі і канцэнтрацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Жывёлагадоўчыя комплексы. "Неперспектыўныя" вёскі і іх лёс. Меліярацыя. Харчовая праграма і яе вынікі. Развіццё сельскай гаспадаркі рэспублікі ў 80-я гады.
Спробы дэмакратызацыі грамадскага жыцця. Працэс рэабілітацыі ахвяр культу асобы. Дзейнасць КПБ, прафсаюзаў, камсамола і іншых грамадска-палітычных арганізацый. Прыняцце новай Канстытуцыі БССР. Жыццёвы ўзровень насельніцтва.
Культура. Развіццё агульнаадукацыйнай школы. Пераход да абавязковай 8-гадовай і агульнай сярэдняй адукацыі. Вышэйшая і сярэдняя спецыяльная адукацыя. Прафесійна-тэхнічная адукацыя.
Навукова-даследчыя ўстановы рэспублікі, іх дасягненні. Літаратура, мастацтва і народная творчасць. Звужэнне сферы ўжывання беларускай мовы.
Эканамічныя і культурныя сувязі БССР з замежнымі краінамі.
Беларусь у канцы 80-х – пачатку 90-х гг. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь
Грамадска-палітычнае жыццё. Неабходнасць карэнных пераўтварэнняў у савецкім грамадстве. Курс кіраўніцтва КПСС на перабудову. Успрыманне перабудовы на Беларусі. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця. Развіццё галоснасці і плюралізму думак. Рост палітычнай актыўнасці мас. Выбары ў Вярхоўныя Саветы СССР і БССР і мясцовыя органы ўлады. Іх дзейнасць. Узнікненне новых палітычных партый і рухаў. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
Правал жнівеньскага путчу 1991 г. Прыпыненне дзейнасці КПСС-КПБ. Паданне дэкларацыі аб суверэнітэце статуса канстытуцыйнага закона. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне новай дзяржаўнай сімволікі. Распад Савецкага Саюза. Удзел Рэспублікі Беларусь у Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Дыпламатычнае прызнанне Рэспублікі. Міжнародная дзейнасць Беларусі. Перамены ў сістэме органаў улады і кіравання ў сувязі з абвяшчэннем незалежнасці. Законатворчасць Вярхоўнага Савета.
Прыняцце Канстытуцыі. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узаемаадносіны трох галін дзяржаўнай улады. Канфлікт Прэзідэнта з Вярхоўным Саветам і Канстытуцыйным судом. Рэферэндумы 1995 і 1996 гадоў, іх вынікі. Стварэнне Саюза Беларусі з Расіяй, развіццё ўзаемаадносін паміж імі.