Гістарычны факультэт
Вид материала | Документы |
- Уа “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава” Факультэт беларускай філалогіі, 332.99kb.
- Беларускі дзяржаўны універсітэт, 317.83kb.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”
Гістарычны факультэт
Кафедра гісторыі Беларусі
Праграма
па гісторыі Беларусі для ўступных
экзаменаў у аспірантуру па
спецыяльнасці 07.00.02 – Айчынная гісторыя
Гродна, 2004
Складальнікі: Крэнь І.П. – кандыдат гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Беларусі
Коўкель І.І. – кандыдат гістарычных навук, дацэнт, прафесар кафедры гісторыі Беларусі
Рэцэнзент: Леанавец В.Ц. - кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў (УА”ГрДУ імя Я.Купалы”)
Верхась У.П. – доктар гістарычных навк, прафесар (ГДАУ)
Рэкамендуецца да друку кафедрай гісторыі Беларусі (пратакол № 12 ад 24.03.2004 г.) і Саветам гістарычнага факультэта ГрДУ імя Я.Купалы (пратакол № 9 ад 24.03.2004 г.)
Уводзіны
Гісторыя Беларусі як навука і вучэбная дысцыпліна. Асаблівасці гістарычнага развіцця беларускага народа. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы па гісторыі Беларусі. Навуковыя і вучэбныя выданні крыніц.
Асноўныя напрамкі ў развіцці гістарыяграфіі гісторыі Беларусі. Гісторыя Беларусі ў працах польскіх і рускіх дваранскіх і буржуазных гісторыкаў. Зараджэнне і развіццё беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. Станаўленне і развіццё гістарычнай навукі ў БССР. “Белыя плямы” і дэфармацыі ў гістарычнай навуцы. Сучасны стан беларускай гістарыяграфіі.
Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі
(100 тыс. гадоў да н. э. – VIII ст. н.э.).
Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі. Старажытныя паселішчы, умовы жыцця, прылады працы і асноўныя заняткі першабытных людзей у эпоху палеаліту. Сацыяльная арганізацыя грамадства.
Асаблівасці мезаліту, неаліту і бронзы на тэрыторыі Беларусі. Археалагічныя культуры.
Этнічная гісторыя старажытнай Беларусі. Балцкая каланізацыя беларускіх зямель. Сацыяльна-эканамічнае жыццё першабытных людзей эпохі жалеза.
Генезіс усходніх славян і шляхі іх рассялення на тэрыторыі Беларусі. Узаемаадносіны балтаў і славян. Пытанне аб ролі балцкага субстрата ў этнагенэзе беларусаў.
Разлажэнне першабытнаабшчыннага ладу і пераход да раннекласавага грамадства. Прычыны разлажэння першабытнаабшчыннага ладу, пачатак фарміравання феадальных адносін. Саюзы ўсходнеславянскіх плямёнаў на тэрыторыі Беларусі ў VI – VIII ст. н. эры.
Беларускія землі
ў ІХ – першай палове ХІІІ ст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX -першай палове ХІІІ ст. Стан сельскай гаспадаркі. Фарміраванне феадальных адносін. Складванне феадальнай уласнасці на зямлю, формы феадальнай залежнасці сялянства. Першыя формы феадальных павіннасцей. Развіццё рамяства. Узнікненне гарадоў. Гандль. Шляхі зносін.
Сацыяльна-палітычнае развіццё беларускіх зямель у IX - першай палове ХІ ст. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі: воласці-княствы, племяныя княжанні. Уключэнне беларускіх зямель у склад Старажытнарускай дзяржавы - Кіеўскай Русі. Узаемаадносіны полацкіх, наўгародскіх і кіеўскіх князёў. Яраполк і Уладзімір, Рагвалод і Рагнеда. Усталяванне ў Полацку дынастыі Ізяславічаў. Полацкія князі Брачыслаў Ізяславіч і Усяслаў Брачыславіч, іх унутраная і знешняя палітыка. Бітва на рацэ Нямізе, яе вынікі.
Беларускія землі ва ўмовах феадальнай раздробленасці (другая палова ХІ – першая палова ХІІІ ст.). Прычыны феадальнай раздробленасці. Распад Старажытнарускай дзяржавы – Кіеўскай Русі. Палітычная гісторыя Полацкага, Смаленскага, Тураўскага, Менскага і іншых княстваў у другой палове ХІ - першай палове ХІІІ ст. Берасцейская зямля. Княствы і гарады ў Панямонні. Значэнне перыяду феадальнай раздробленасці.
Барацьба насельніцва беларускіх зямель з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татар. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у пачатку ХІІІ ст. Напад нямецкіх феадалаў на Усходнюю Прыбалтыку і Полацкую зямлю. Барацьба. Кукенойскага, Герцыкскага і Полацкага княстваў супраць крыжакоў. Бітвы на Няве і Чудскім возеры і іх значэнне ў стрыманні крыжацкай агрэсіі, удзел у іх насельніцтва Беларусі. Роля насельніцтва беларускіх зямель у спыненні нямецкай агрэсіі на Русь у ХІІІ ст.
Барацьба насельніцтва беларускіх зямель супраць мангола-татарскіх заваёўнікаў.
Культура беларускіх зямель ў ІХ – першай палове ХІІІ ст. Распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі. Заснаванне Полацкай і Тураўскай епархій. Роля хрысціянства ў развіцці культуры. Вусная народная творчасць. Паданні пра Рагнеду і Усяслава Чарадзея. Узнікненне школ, бібліятэк. Пісьменнасць і навуковыя веды. Перакладная і арыгінальная літаратура. Летапісы. Полацкая асветніца Ефрасіння. Літаратурная дзейнасць Кірылы Тураўскага. Клімент Смаляціч. Аўрамій Смаленскі. Архітэктура. Полацкая і Гродзенская архітэктурныя школы. Жывапіс. Прыкладное мастацтва. Крыж Еўфрасінні Полацкай.
БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА (сярэдзіна ХІІІ – першая палова ХVІ ст.).
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага і ўключэнне ў яго склад беларускіх зямель. Праблема ўзнікнення ВКЛ у сучаснай беларускай гістарычнай літаратуры. Пытанне аб месцазнаходжанні “летапіснай Літвы”.
Сацыяльна-эканамічны і палітычны лад Літвы ў канцы ХІІ – пачатку ХІІІ ст. Прычыны аб’яднання літоўскіх зямель. Міндоўг і яго палітыка. Уключэнне паўночна-заходніх беларускіх зямель у склад Літоўскай дзяржавы. Войшалк. Княжанне Віценя, Гедыміна і Альгерда. Супрацьстаянне з Ордэнам. Давыд Гарадзенскі. Бітва на Сініх Водах. Шляхі ўключэння астатніх беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага.
Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у Вялікім княстве Літоўскім у 70-я гады Х1У ст. Барацьба за ўладу паміж Ягайлам, полацкім князем Андрэем і Кейстутам. Крэўская унія і яе вынікі. Агульназемскія прывілеі 1387 г., іх сутнасць. Пачатак распаўсюджання каталіцтва на Беларусі. Узмацненне палітычных супярэчнасцей паміж феадаламі каталіцкага і праваслаўнага веравызнання. Барацьба Вітаўта і Ягайлы. Востраўскае пагадненне.
Княжанне Вітаўта, яго ўнутраная і знешняя палітыка. Цэнтралізацая дзяржавы. Абласныя прывілеі. Бітва на Ворскле і яе вынікі. "Вялікая вайна" 1409-1411 г. Разгром крыжакоў пад Грунвальдам. Гарадзельскі прывілей 1413 г.
Барацьба феадальных груповак за ўладу ў ВКЛ у 30-я гады ХУ ст. Свідрыгайла. Сігізмунд Кейстутавіч. Агульназемскія прывілеі 1432 і 1434 г. Княжанне Казіміра. Паўстанне "чорных людзей" у Смаленску, Віцебску і Полацку. Агульназемскі прывілей 1447 г. Змова князёў І480-І481 г. Спробы адзялення ад ВКЛ часткі беларускіх зямель.
Дзяржаўны улад, судаводства і органы кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім. Вялікі князь, “паны-рада". Агульназемскія вальныя сеймы. Ваяводы, старасты, кашталяны. Судаводства. Кадыфікацыя права. "Судзебнік” Казіміра 1468 г.
Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове ХУІ ст. Абвастрэнне унутрыпалітычнага становішча ў Вялікім княстве Літоўскім у канцы ХУ - пачатку ХУІ ст. Праўленне Аляксандра Казіміравіча і Сігізмунда І Старога. Агульназемскія прывілеі 1492 і 1506 г. Абмежаванне ўлады вялікага князя і пашырэнне правоў "паны – рады”. Руска-літоўскія войны канца ХУ - першай паловы ХУІ ст. Іх прычыны і вынікі. Барацьба з набегамі крымскіх татар.
Унутрыкласавыя супярэчнасці паміж магнатамі і шляхтай. Паўстанне пад кіраўніцтвам Глінскіх. Узмацненне значэння шляхты ў дзяржаве. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная, судовая і ваенная реформы. Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529 і 1566 г. Віленскі сейм І565-1566 г. і яго рашэнні.
Становішча сялян і афармленне прыгоннага права ў Беларусі (ХІУ - першая палова ХУІ ст.). Формы феадальнай уласнасці на зямлю. Этнічны і генеалагічны склад пануючага класа ў Беларусі. Формы феадальнай эксплуатацыі і асабістай залежнасці сялян. Абласныя і агульназемскія прывілеі і іх роля ў афармленні правоў феадалаў на зямлю. Прававое становішча сялян па "Судзебніку” Казіміра і Першаму Статуту Вялікага княства Літоўскага І529 г. "Валочная памера” 1557 г. і яе роля ў запрыгонванні сялянства. Арганізацыя фальваркаў. Сяляне цяглыя, асадныя, агароднікі, слугі і іх павіннасці. Прававое становішча сялян па Другому (1566 г.) Статуту Вялікага княства Літоўскага.
Гарады і мястэчкі Беларусі ў ХIV – першай палове XVI ст. Шляхі ўзнікнення і размяшчэнне гарадоў у Беларусі. Катэгорыі і колькасць гарадоў. Сацыяльны і нацыянальны склад гарадскога насельніцтва.
Эканамічнае развіццё сярэдневяковага беларускага горада. Рамёствы і промыслы. Цэхі. Унутраны і знешні гандаль. Купецкія гільдыі.
Сістэма гарадскога кіравання. Магдэбургскае права і яго роля у жыцці гарадоў. Войты і іх улада. Магістраты і іх дзейнасць. Арганізацыя абароны, супрацьпажарнай санітарнай бяспекі.
Мястэчкі і іх роля ў эканамічным і палітычным жыцці грамадства.
Утварэнне беларускай народнасці. Культура Беларусі ў ХІУ – першай палове ХУІ ст.
Прадумовы складвання беларускай народнасці. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі Беларусі. Складванне і развіццё спецыфічных рыс беларускай народнасці. Фарміраванне мовы і этнічнай самасвядомасці беларусаў. Помнікі ранняй беларускай пісьменнасці. Паходжанне назвы “Белая Русь”.
Агульная характарыстыка беларускай культуры ХІУ - першай паловы ХУІ ст. Народная творчасць. Школа і асвета. Літаратура. Грамадска-палітычная думка. Выдатныя дзеячы беларускай культуры першай паловы ХУІ ст. і іх дзейнасць: Ф.Скарына, Мікола Гусоўскі. Горадабудаўніцтва і архітэктура. Замкавае і царкоўнае дойлідства. Жывапіс і графіка. Музыка і тэатр.
БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (1569 – 1795 г.)
Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Прычыны і пачатак Лівонскай вайны. Ход ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі. Страта Полацка. Падрыхтоўка Люблінскага сейма. Дамаганні шляхты і пазіцыя магнатаў у адносінах да новай уніі з Польшчай. Люблінскі сейм. Літоўскі і польскі праекты уніі. Заключэнне уніі і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.
"Генрыхавы артыкулы". Стэфан Баторый, яго унутраная і знешняя палітыка. Заканчэнне Лівонскай вайны. Спробы аддзялення Вялікага княства Літоўскага ад Польшчы. Трэці Статут (1588 г.) Вялікага княства Літоўскага і яго значэнне.
Эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Стан сельскай гаспадаркі. Завяршэнне афармлення прыгоннага права. Развіццё рамяства і гандлю ў гарадах і мястэчках Беларусі.
Рэлігійная сітуацыя ў Беларусі ў другой палове ХУІ - першай палове ХУІІ ст. Брэсцкая царкоўная ўнія. Рост уплыву каталіцкай царквы. Рэфармацыйны рух на БеларусіІ. Палітыка Ватыкану ў адносінах да праваслаўнага і пратэстанцкага насельніцтва Рэчы Паспалітай. Езуіты і іх дзейнасць на тэрыторыі Беларусі.
Ідэя царкоўнай уніі. Ідэйная барацьба вакол уніі. Брэсцкі царкоўны сабор. Пачатак распаўсюджання уніі. Канфлікты на рэлігійнай глебе. Ацэнка царкоўнай уніі ў беларускай і польскай гістарыяграфіях.
Барацьба народных мас Беларусі супраць сацыяльнага і рэлігійнага прыгнёту ў канцы XVI - першай палове XVII ст. Прычыны абвастрэння класавых супярэчнасцей. Формы і характар сялянскіх выступленняў. Паўстанне пад кірауніцтвам С.Налівайкі. Антыфеадальная барацьба беларускага сялянства ў першай палове ХУІІ ст. Рост сацыяльнага напружання ў гарадах. Гарадскія паўстанні канца ХУІ-першай паловы ХУІІ ст.
Вызваленчая вайна беларускага народа ў сярэдзіне XVII ст. Прычыны вайны. Паўстанне на Украіне ў 1648 г. і яго роля ў актывізацыі вызваленчага руху на Беларусі. Народнае паустанне 1648 г. на Беларусі. Гераічная абарона Мінска, Мазыра, Бабруйска. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі вясной-летам 1649 г. Бітва пад Лоевам. Антыфеадальныя выступленні 1630-1653 г. Прычыны паражэння народных паўстанняў на Беларусі.
Беларусь у час руска-польскай вайны 1654-1667 г. Прычыны вайны, яе падрыхтоўка. Ход ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі ў 1654-1655 г. Уздым антыфеадальнай барацьбы народных мас. Палітыка царскага ўрада на Беларусі. Пазіцыя казацкай вярхушкі. Паводзіны беларускай шляхты. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў канцы 50-х - пачатку 60-х гадоў. Вынікі руска-польскай вайны. Андрусаўскае перамір’е. "Вечны мір" 1686 г.
Эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове XVII ст. Эканамічны заняпад Беларусі. Сялянская і панская гаспадарка. Гарады і мястэчкі. Рамяство і гандаль. Арганізацыя ўлады і кіравання на Беларусі. Павятовыя і ваяводскія сеймікі. Палітычнае панаванне магнатаў у дзяржаве. Становішча дробнай і сярэдняй шляхты. Аслабленне каралеўскай улады.
Узмацненне феадальнай анархіі. Суперніцтва Радзівілаў, Пацаў і Сапег. Ваенны канфлікт паміж Сапегамі і беларуска-літоўскай шляхтай. Спробы аддзялення Вялікага княства Літоўскага ад Польшчы.
Беларусь ў гады Паўночнай вайны. Прычыны і пачатак вайны. Ход ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі. Гродзенская аперацыя. Выступленні шляхецкіх груповак. Выбранне каралём Станіслава Ляшчынскага. Сандамірская канфедэрацыя. Барацьба беларускага народа супраць швецкіх захопнікаў. Бітва пры Лясной і яе значэнне. Вынікі вайны для Беларусі.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў сярэдзіне і другой палове ХVIII ст. Нармалізацыя эканамічнага жыцця. Аднаўленне сельскай і гарадской гаспадаркі. Рост насельніцтва. Пачатак разлажэння феадальнай фармацыі. Сялянская і панская гаспадарка. Вотчынныя мануфактуры. Унутраны і знешні гандаль. Гарады. Становішча гарадскога і сельскага насельніцтва.
Барацьба народных мас Беларусі супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту ў другой палове XVII -XVIII ст. Рост прыгонніцкай эксплуатацыі сялян. Узмацненне нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту. Працэс паланізацыі і яго вынікі. Вызваленчы рух на Беларусі ў другой палове ХУІІ ст. Народныя выступленні ў першай палове ХУІІІ ст. Крычаўскае паўстанне. Антыфеадальныя выступленні беларускага сялянства і гараджан у другой палове ХУІІІ ст.
Культура Беларусі другой паловы ХУІ - ХУІІІ ст. Умовы развіцця культуры. Вусная народная творчасць. Літаратура. Сімяон. Полацкі. Асвета. Кнігадрукаванне. Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. С.Будны, П.Крышкоўскі, М.Кавячынскі, Васіль Цяпінскі і іх дзейнасць.
Грамадска-палітычная думка. Афанасій Філіповіч, Феадосій Касой, Казімір Лышчынскі, Ілья Капіевіч, Георгій Каніскі.
Архітэктура. Выяўленчае мастацтва, графіка. Музыка і тэатр.
Падзелы Рэчы Паспалітай і ўключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Эканамічнае і палітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове ХУІІІ ст. Страта ўласнага палітычнага курса. Умяшанне Расіі, Аўстрыі і Прусіі ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Дысідэнцкае пытанне. Барацьба за ўладу магнацкіх груповак Патоцкіх і Чартарыйскіх. Спробы рэформ. Абранне каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Канфедэратскі рух. Першы падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расіі.
Нарастанне народнага руху ў Рэчы Паспалітай у 80-я гады. Шляхецка-буржуазны блок. Чатырохгадовы сейм. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Барацьба супраць канстытуцыі. Другі падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне да Расіі цэнтральнай часткі Беларусі. Паўстанне Т.Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне да Расіі заходняй часткі Беларусі.
Увядзенне новага тэрытарыяльна-адміністрацыйнага падзелу і арганізацыя кіравання. Насаджэнне рускага дваранскага землеўладання. Становішча сялянства. Стан гарадоў. Шляхі зносін. Нацыянальна-рэлігійная палітыка царызму.
Вынікі падзелаў Рэчы Паспалітай для Беларусі.
БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ Расійскай імперыі. крызіс ФЕАДАДАЛЬНА-ПРЫГОНІЦКАЙ СІСТЭМЫ
(канец ХУІІІ – першая палова ХІХ ст.)
Эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку XIX ст. Вотчынныя і купецкія мануфактуры. Пачатак прамысловага перавароту. Будаўніцтва дарог. Развіццё гандлю. Рост гарадскога насельніцтва.
Развіццё таварнай вытворчасці ў сельскай гаспадарцы. Крызіс панскай гаспадаркі. Сялянскі рух.
Вайна 1812 года і Беларусь. Руска-французскія адносіны і палітычная сітуацыя ў беларускіх губернях напярэдадні вайны. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. Арганізацыя французскімі акупантамі марыянетачных органаў кіравання. Адносіны шляхты да напалеонаўсніх захопнікаў. Барацьба насельніцтва Беларусі супраць акупантаў і іх памагатых. Партызанскі рух. Барацьба беларусаў у складзе рускай арміі супраць напалеонаўскіх войск. Выгнанне французскіх захопнікаў. Бітва на р.Бярэзіне. Вынікі вайны для Беларусі.
Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове ХІХ ст.. Саслоўна-класавы склад насельніцтва і характар грамадска-палітычнага руху ў Беларусі. Масонства. Тайныя гурткі вучнёўскай моладзі і іх дзейнасць. Дзекабрысцкі рух. "Таварыства ваенных сяброў". Выступленні дзекабрыстаў у Літоўскім корпусе і ў Бабруйскай крэпасці.
Шляхецкае паўстанне 1830-1831 г. Прычыны яго паражэння. Дэмакратызацыя грамадскага руху ў 40-50-я гады. "Дэмакратычнае таварыства". Францішак Савіч. "Саюз свабодных братоў". Уплыў рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе на грамадска-палітычны рух у Беларусі.
Палітыка царызму на Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Палітыка царскага ўрада ў заходніх губернях у канцы ХУІІІ - першай палове XIX ст. Палажэнне аб яўрэях. Ваенныя пасяленні. Выгнанне іезуітаў. Сялянскае пытанне: указ 23 сакавіка 1818 г. Камітэт па справах заходніх губерняў і яго дзейнасць. Разбор шляхты. Абмежаванне ўплыву каталіцкага духавенства.
Ліквідацыя уніяцкай царквы. Люстрацыя дзяржаўных маёнткаў. Інвентарная рэформа. Мерапрыемствы па русіфікацыі Беларусі.
Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Умовы развіцця культуры. Нацыянальна-культурная палітыка царызму. Пытаные аб забароне назваў "Беларусь" і "Літва". Уплыў польскай і рускай культур на культуру беларускага народа.
Школа і адукацыя. Віленскі універсітэт. Навуковае вывучэнне Беларусі.
Літаратура. Грамадская думка. Архітэктура. Выяўленчае мастацтва. Музыка і тэатр.
СТАНАЎЛЕННЕ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА Ў БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛ0ВЕ XIX СТ. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ
Рэформа 1861 г. Адмена прыгоннага права. Абвастрэнне крызісу прыгонніцкай сістэмы ў сярэдзіне ХІХ ст., наспяванне рэвалюцыйнай сітуацыі. Пачатак падрыхтоўкі рэформы. Рэскрыпт Назімаву. Стварэнне і дзейнасць губернскіх камітэтаў. Рэдакцыйныя камісіі. Сялянскі рух у 1859-1860 гг.
Маніфест і "Палажэнні" 19 лютага 186І г. Асабістае вызваленне сялян. Надзелы і павіннасці сялян у Мінскай, Віленскай, Гродзенскай і ліфляндскіх уездах Віцебскай губерні. Надзелы і павіннасці сялян у Магілёўскай і астатніх уездах Віцебскай губерні. Выкупная аперацыя. Устаўныя граматы і выкупныя акты. Парадак выкупу палявых надзелаў і сядзібнай аселасці. Стварэнне новых органаў сельскага кіравання. Сялянскі рух у Беларусі ў 1861-1862 г. Вынікі і значэнне адмены прыгоннага права ў Беларусі.
Паўстанне 1863 года у Польшчы, Літве і Беларусі. Прычыны і характар паўстання. К.Каліноўскі і яго рэвалюцыйная дзейнасць у 1861-1862 г. С.Серакоўскі і В.Урублеўскі. "Мужыцкая праўда". Нацыянальна-вызваленчы рух у Польшчы, яго асноўныя плыні. Пачатак паўстання. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Здрадніцкая тактыка "белых". Выканаўчы аддзел Літвы. Перагляд царызмам некаторых палажэнняў рэформы 1861 г. Спад паўстанцкага руху. Утварэнне "Літоўска-беларускага чырвонага жонду". Падаўленне паўстання царызмам, прычыны паражэння, яго гістарычнае значэнне.
Палітыка царызму ў Беларусі пасля падаўлення паўстання 1863 г. Буржуазныя рэформы 60 – 70-х гг. і іх асаблівасці ў Беларусі. Распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі Расіі ў адносінах да польскай шляхты на тэрыторыі Літвы і Беларусі. Адносіны царскіх улад да "беларускага пытання". Узмацненне русіфікацыі. Дыскрымінацыйныя меры ў галіне адукацыі, культуры і рэлігіі. Паслабленне дыскрымінацыйных мер у канцы 60-х гадоў, іх узмацненне ў канцы 70-х - 90-я гады.
Буржуазныя рэформы 60-х - 70-х гадоў і іх асаблівасці ў Беларусі. Судовая, гарадская, ваенная, школьная, цэнзурная рэформы. Контррэформы 80-х гадоў.
Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Памешчыцкае і сялянскае землеўладанне. Раслаенне сялянства. Развіццё гандлёвага земляробства ў памешчыцкай і ў сялянскай гаспадарках. Стварэнне і дзейнасць Сялянскага і Дваранскага банкаў. Вытворчасць тэхнічных культур. Вінакурэнне. Малочная і мясная жывёлагадоўля. Уплыў прыгонніцкіх перажыткаў на развіццё капіталізму ў сельскай гасцадарцы. Аграрны крызіс. У.І.Ленін аб развіцці капіталізму ў сельскай гаспадарцы беларускіх губерняў.
Развіццё капіталізму ў прамысловасці Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Асноўныя стадыі развіцця прамысловасці Беларусі. Прамысловасць Беларусі ў другой палове XIX ст., яе спецыялізацыя і асноўныя галіны. Асаблівасці тэрытарыяльнага размяшчэння прамысловых прадпрыемстваў на Беларусі. Чугуначнае будаўніцтва. Рост гарадоў. Фарміраванне рабочага класа Беларусі, яго колькасць і нацыянальны склад. Фарміраванне беларускай буржуазіі. Народная гаспадарка Беларусі як частка агульнарасійскай эканомікі.
Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Сялянскі рух. Становішча сялян у Беларусі пасля адмены прыгоннага права. Сялянскі рух ў 60-70 гады. Узмацненне барацьбы сялянства ва ўмовах аграрнага крызісу. Новыя формы сялянскага руху ў 90-я гады. Перасяленчы рух. Ідэалогія і сацыяльная псіхалогія сялянства.
Народніцкі рух. Вытокі і сутнасць народніцкага руху. Узнікненне і дзейнасць першых народніцкіх гурткоў у Беларусі. Народнікі, выхадцы з Беларусі, у народніцкіх арганізацыях Расіі. І.Я. Грынявіцкі. Дзейнасць народніцкіх організацый на тэрыторыі Беларусі ў другой палове 70-х – пачатку 80-х гг. Спробы аб’яднання беларускіх народнікаў. Група "Гоман", яе погляды на беларускі народ.
Рабочы рух у 60-90-х гады. Узнікненне і дзейнасць першых палітычных партый. Становішча рабочага класа. Рабочы рух у Беларусі ў 60-я - першай палове 90-х гадоў. Першыя рабочыя гурткі і рабочыя арганізацыі. Распаўсюджанне ідэй марксізму, узнікненне і дзейнасць першых палітычных партый.
Спробы стварэння першай агульнарасійскай палітычнай партыі. "Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа" і яго ўплыў на развіццё рэвалюцынага руху ў Беларусі. Дзейнасць сацыял-дэмакратыі Польшчы і Літвы. "Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз" (Бунд). Стачачная барацьба ў другой палове 90-х гадоў. І з’езд РСДРП. Афармленне і дзейнасць першых сацыял-дэмакратычных арганізацый у Беларусі.
Фарміраваыне беларускай нацыі. Культура Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Прадумовы фарміравання беларускай нацыі. Нацыянальная палітыка царызму. Складванне агульнасці эканамічнага жыцця рэгіёна. Фарміраванне беларускай нацыянальнай мовы і агульнасці псіхалагічнага складу. Фарміраванне этнічнай і нацыянальнай самасвядомасці. Новыя рысы нацыянальнага руху беларусаў, галоўныя напрамкі у ім. Палітыка царызму ў галіне школьнай справы. Асвета і навука. Народная творчасць. Літаратура. Развіццё грамадска-палітычнай думкі ў Беларусі. К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч, Я.Лучына, А.Гурыновіч, іх роля ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Тэатр. Выяўленчае мастацтва: К.Альхімовіч, Н.Сільвановіч, А.Гараўскі. Вывучэные гісторыі, культуры і быту беларускага народа.
далейшае развіццё буржуазнага грамадства ў беларусі. крызіс самадзяржаўя (канец ХІХ – пачатак ХХ ст.)
Беларусь у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі на рубяжы ХІХ-ХХ ст. Развіццё прамысловасці, яе канцэнтрацыя. Залежнасць прадпрыемстваў і банкаў Беларусі ад расійскіх манапалістычных аб’яднанняў.
Пранікненне замежнага капіталу ў эканоміку Беларусі. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Становішча сялянства. Эміграцыя.
Рэзалюцыйыы рух у пачатку XX ст. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічных і палітычных супярэчнасцей у краіне. Газета "Іскра" і яе роля ў развіцці рэвалюцыйнага руху на Беларусі. Эканамічныя і палітычныя стачкі ў 1901-1904 г. Сялянскі рух. Рост сацыял-дэмакратычных арганізацый ў Беларусі пасля ІІ з"езду РСДРП. Палескі і Паўночна-Заходні камітэты. Узнікненне і дзейнасць партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў і іншых рэвалюцыйных партый і арганізацый. Актывізацыя нацыянальнага руху. Утварэнне першых беларускіх палітычных партый: БРП, БРГ, БСГ.
Рэвалюцыя 1905-1907 г. у Беларусі. Пачатак першай расійскай рэвалюцыі. Палітычныя і эканамічныя забастоўкі рабочых Беларусі ў студзені-сакавіку 1905 г. Барацьба бальшавікоў Беларусі за ажыццяўленне рашэнняў ІІІ з"езду РСДРП.
Развіццё рэвалюцыйных падзей на Беларусі вясной – летам 1905 г. Удзел рабочых Беларусі ва Усерасійскай Кастрычніцкай палітычнай стачцы. Адносіны да Маніфеста 17 кастрычніка. Курлоўскі расстрэл у Мінску і рэпрэсіі царскага урада ў іншых гарадах. Стачачныя камітэты і кааліцыйныя саветы. Утварэнне буржуазных партый. Сялянскі рух у Беларусі восенню 1905 г. Хваляванні салдат.
Уздым рэвалюцыйнага руху ў Беларусі ў перыяд Снежаньскага ўзброенага паўстання. Усеагульная палітычная забастоўка у Мінску, Гомелі, Баранавічах і іншых гарадах. Барацьба за ператварэнне забастовак ва ўзброенае паўстанне. Рэпрэсіі царызму.
Нацыянальна-вызваленчы рух у Беларусі ў 1905-1907 г., яго ідэйна-палітычныя напрамкі. Праграма і дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Рух настаўніцтва. Легальны беларускі друк.
Экамамічнае і палітычнае развіццё Беларусі ў 1907-1914 г. Палітыка царызма ў Беларусі пасля падаўлення рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. ІІІ Дзяржаўная дума. Нагнятанне вяліка-дзяржаўнага шавінізму ў Беларусі. Прамысловы застой і становішча рабочага класа. Рабочы рух у 1907-1910 гады. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі. Перасяленчая палітыка. Сяляыскі рух у гады рэакцыі. Вынікі сталыпінскай аграрнай рэформы. Дзейнасць бальшавіцкіх і іншых палітычных арганізацый у Беларусі ў 1907-1909 г.
Уздым у развіцці прамысловасці і саматужна-рамесніцкай вытворчасці ў 1919 – 1941 гг. Становішча у сельскай гаспадарцы. Арганізацыя земстваў у Беларусі. Рабочы і сялянскі рух. Газета "Праўда” і яе роля ў развіцці рэвалюцынага руху у Беларусі. Выбары ў ІУ Дзяржаўную думу. Нацыянальна-вызваленчы рух у Беларусі ў 1907-1914 г.
Беларусь у гады першай сусветнай вайны. Беларусь у пачатку вайны. Адносіны да вайны розных грамадскіх груп і палітычных партый. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Грабяжы і насілле нямецкіх войск на акупіраванай частцы тэрыторыі Беларусі. Уплыў вайны на стан эканомікі і становішча народных мас. Дзейнасць бальшавікоў па выкрыццю захопніцкага характару вайны.
Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Беларусі. Прадумовы рэвалюцыі: гаспадарчая разруха ў прамысловасці, заняпад у сельскай гаспадарцы. Рабочы і сялянскі рух. Рэвалюцыйныя выступленні ў арміі. Дзейнасць бальшавіцкіх і іншых арганізацый і партый у Беларусі і на Заходнім фронце.
Звяржэнне самадзяржаўя. Утварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Стварэнне ў Беларусі органаў Часовага ўрада. Двоеўладдзе і яго сутнасць.
Культура Беларусі ў пачатку ХХ ст. Уплыў рэвалюцыі 1905-1907 г. на развіццё беларускай нацыянальнай культуры.
Палітыка царызму ў Беларусі ў галіне культуры. Асвета. Друк. Стварэнне легальнага беларускага друку і беларускіх выдавецтваў. Газеты "Наша доля", "Наша ніва"', "Паўночна-заходні край". Навуковыя даследаванні. Беларуская літаратура: Я Купалы, Я.Колас, М.Багдановіч, Цётка (А.Пашкевіч), З.Бядуля, Д.Гартны. Стварэнне нацыянальнага тэатра. І.Буйніцкі. Музыка. Хор пад кіраўніцвам І.Тэраўскага. Кампазітары Л.Разгоўскі, М.Чуркін. Выяўленчае мастацтва: З.Бялыніцкі-Біруля, Ю.Пэн, Я.Кругер і інш.
Беларусь ва ўмовах Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны
Расстаноўка класавых і палітычных сіл у Беларусі пасля звяржэння царызму. Барацьба за масы. Палітычнае становішча ў Беларусі пасля звяржэння самадзяржаўя. Ажыўленне грамадска-палітычнага руху. Палітыка буржуазных і дробна-буржуазных палітычных партый і арганізацый. Аднаўленне дзейнасці Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Утварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК), яго нацыянальна-палітычная платформа і дзейнасць. Фарміраванне новых палітычных партый і арганізацый і іх адносіны да перспектыў рэвалюцыі.
Тактыка бальшавікоў Беларусі ва ўмовах двоеўладдзя. Красавіцкія тэзісы У.І.Леніна, барацьба бальшавікоў Беларусі за іх ажыццяўленне. Барацьба палітычных партый за масы.
Рэвалюцыйны і нацыянальны рух у Беларусі летам – восенню 1917 г. Забастовачная барацьба рабочых. Ажыўленне сялянскага руху. Становішча на Заходнім фронце. Чэрвеньская дэманстрацыя. Ліпеньскія падзеі ў Петраградзе.
Становішча ў Беларусі і на Заходнім фронце пасля ліпеньскіх падзей ў Петраградзе. Арганізацыя контррэвалюцыйных сіл. Канец двоеўладдзя і мірнага развіцця рэвалюцыі. УІ з’езд РСДРП(б). Курс партыі бальшавікоў на ўзброенае паўстанне. Уздым рабочага і сялянскага руху.
Спробы буржуазіі і памешчыкаў расправіцца з рэвалюцыйным рухам. Карнілаўскі контррэвалюцыйны загавар. Барацьба працоўных Беларусі супраць карнілаўшчыны. Бальшавізацыя Саветаў. Палітыка і тактыка беларускіх палітычных партый і арганізацый пасля ліпеньскіх падзей у Петраградзе. Раскол у Беларускім нацыянальным камітэце. Утварэнне Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (ЦРБА) і яе дзейнасць. Дыферэнцыяцыя палітычных сіл у беларускім нацыянэльыа-вызваленчым руху. Дзейнасць БСГ. Стварэнне і дзейнасць Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (БСДРП) у Петраградзе.
Новая рэарганізацыя палітычных сіл. Вялікая Беларуская Рада і Цэнтральная беларуская вайскавая рада, іх дзейнасць напярэдадні Вялікай Кастрычйіцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.
Дзейнасць бальшавікоў Беларусі па мабілізацыі мас на сацыялістычную рэвалюцыю. Газета "Звязда" і яе роля ў палітычным выхаванні мас. Афармленне Паўночна-Заходняй абласной і франтавой арганізацыі РСДРП(б). ІІ Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РСДРП(б) і яе рашэнні. Пераўтварэнне Беларусі і Заходняга фронту ў апору сацыялістычнай рэвалюцыі.
Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады ў Беларусі і на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Удзел беларусаў у Кастрычніцкім узброенным паўстанні. ІІ Усерасійскі з"езд Саветаў і яго рашэнні. Устанаўленне Савецкай улады ў Мінску. Утварэнне Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта (ВРК) Паўночна-Заходняй вобласці і Заходняга фронту. Ліквідацыя "Камітэта выратаваныя рэвалюцыі". Барацьба за Савецкую ўладу ў Віцебску, Гомеле, Полацку, Оршы і іншых гарадах. Ліквідацыя Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага і ўстанляванне Савецкай улады ў Магілёве. Перамога сацыялістычнай рэвалюцыі на Заходнім фронце.
Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Антысавецкія загаворы і мяцежы ў канцы 1917 – пачатку 1918 гг. Злом старога дзяржаўнага апарату. Стварэнне і ўмацаванне савецкіх органаў улады. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Увядзенне рабочага кантролю за вытворчасцю і размеркаваннем прадуктаў. Пачатак нацыяналізацыі прамысловасці. Правядзенне ў жыццё Дэкрэта аб зямлі. Новая сацыяльная палітыка. Арганізацый культурнага будаўніцтва.
Мерапрыемствы органаў Савецкай улады ў Беларусі па абароне заваёў Кастрычніцкай рэвалюцыі. Стварэнне новых судовых органаў - рэвалюцыйных трыбуналаў і мясцовых судоў. Перагляд асабовага складу міліцыі, фарміраванне часцей Чырвонай Гвардыі і Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі. Падаўленне першых антысавецкіх змоў і мяцежоў: князя Святаполк-Мірскага і "Саюза зямельных уласнікаў" у Магілёве, ваеннай групоўкі "Парадак" у Гомелі і іншых гарадах Беларусі, эсера-меншавіцкіх і бундаўскіх выступленняў у Віцебску, Магілёве і Клімавічах. Роспуск "Усебеларускага з’езда" і ліквідацыя мяцежу польскага корпуса Доўбар-Мусніцкага.
Новае нашэсце інтэврентаў. Абвяшчэнне БНР. Становішча на савецка-германскім фронце пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі. Падпісанне пагаднення аб перамір’е і часовым спыненні ваенных дзеянняў 22 лістапада.1917 года. Мірныя перагаворы ў Брэст-Літоўску. Зрыў перагавораў і ўзнаўленне ваенных дзеянняў кайзераўскай Германіяй супраць Савецкай краіны.
Арганізацыя абароны Беларусі. Фарміраванне атрадаў Чырвонай гвардыі і часцей Чырвонай Арміі. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
Акупацыйны рэжым нямецкіх інтэрвентаў на часова захопленай тэрыторыі Беларусі. Супрацоўніцтва з інтэрвентамі буржуазных і дробнабуржуазных палітычных партый і арганізацый, абвяшчэнне імі Беларускам народнай Рэспублікі (БНР). Дзейнасць Рады БНР. Адказ Германіі і іншых дзяржаў прызнаць БНР. Адносіны працоўных Беларусі да палітыкі Рады і ўрадаў БНР.
Палітычная і арганізатарская работа бальшавікоў у тыле ворага. Стварэнне бальшавіцкага падполля і яго дзейнасць. Партызанскі рух.
Дзяржаўнае і гасладарча-культурнае будаўніцтва на неакупаванай тэрыторыі Беларусі. Утварэнне Заходняй вобласці. Стварэнне камбедаў і іх дзейнасць. Ліквідацыя контррэвалюцыйных мяцежоў: манархістаў у Віцебску, левых эсэраў у Сенна і Оршы, загавару Дормана ў Смаленску, кулацкіх выступленняў у Віцебскай і Магілёўскай губернях.
Вызваленые Беларусі ад нямецкіх інтэрвентаў і аднаўленне Савецкай улады. Буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Германіі. Скасаванне Брэсцкага мірнага дагавору і пераход Чырвонай Арміі ў наступленне на савецка-германскім фронце. Актывізацыя дзейнасці партызанскіх атрадау ў тыле нямецкіх войск. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў. Крах Рады БНР. Узнаўленне Савецкай улады на вызваленай тэрыторыі.
Абвяшчэнне БССР і ўтварэнне Літоўска-Беларускай ССР. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў Літоўска-Беларускай ССР вясной і летам 1919 г.
Першыя мерапрыемствы Савецкай улады па вырашэнню нацыянальнага пытання ў былой Расійскай імперыі. Стварэнне Белнацкама. Адносіны да праблемы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі беларускіх палітычных партый і арганізацый, губернскіх і абласных Саветаў, кіраўніцтва Пауночна-Заходняга абласнога камітэта партыі бальшавікоў. Аблвыканкамзаха, Белнацкама і Цэнтральнага бюро беларускіх секцый пры ЦК РКП(б). Роля У.І.Леніна і ЦК РКП(б) у яе рашэнні. Нарада прадстаўнікоў Беларусі ў Наркамнацы РСФСР 27 снежня 1918 года па пытаннях нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва і яе рашэнні. 1 з"езд КП(б)Б і яго роля ў стварэнні беларускай савецкай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР. Маніфест Часовага Рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўраду. Рашэнне ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1919 года і яго роля ў дальнейшым развіцці нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі. 1 Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні. Утварэнне Літоўска-Беларускай ССР. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў Літоўска-Беларускай ССР вясяой і летам І9І9 г.
Становішча Беларусі на першым этапе польска-савецкай вайны (люты 1919 – красавік 1920 гг.). Напад на ЛітБел ССР Польшчы.Стракапытаўскі мяцеж у Гомелі. Арганізацыя адпору інтэрвентам і ўнутранай контррэвалюцыі. Ваенная і фінансавая дапамога РСФСР і УССР працоўным ЛітБела. Ваенна-палітычны саюз савецкіх рэспублік.
Актывізацыя дзейнасці беларускіх палітычных партый і арганізацый на акупаванай тэрыторыі і на міжнароднай арэне.
Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі летам 1919 года. Гераічная абарона Мінска. Стабілізацыя на польска-савецкім фронце восенню 1919 года.
Акупацыйны рэжым польскіх інтэрвентаў на часова захопленай тэрыторыі Беларусі. "Беларускае пытанне" у палітыцы Польшчы. Палітыка і тактыка беларускіх палітычных партый і арганізацый ва ўмовах польскай акупацыі. Цэнтральная беларуская Рада Гродзеншчыны і Віленшчыны, Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, Рада БНР і іх дзейнасць. Беларуская вайсковая камісія. Актывізацыя эсэраўскага руху. Ідэя "трэцяга шляху" у рэвалюцыі. Стварэные Беларускай камуністычнай арганізацыі (БКА) і яе праграма. Беларускі паўстанцкі камітэт.
Бальшавіцкае падполле і партызанская барацьба ў тыле польскіх інтэрвентаў.
Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі, свабоднай ад польскай акупацыі.
Беларусь на завяршальным этапе польска-савецкай вайны. Баявыя дзеянні на польска-савецкім фронце ў красавіку-маі 1920 г. Контрнаступленне Чырвонай Арміі ў чэрвені-ліпені 1920 г. Вызваленне Беларусі ад інтэрвентаў. Узнаўленне органаў Савецкай улады на вызваленай тэрыторыі. Дзейнасць Белрэўкама, губернскіх, уезных і валасных ваенна-рэвалюцыйных камітэтаў. Паўторнае абвяшчэнне БССР. Палітыка і тактыка беларускіх палітычных партый і арганізацый у гэты час.
Адступленне Чырвонай Арміі з-пад Варшавы. Акупацыя Заходняй Беларусі буржуазна-памешчыцкай Польшчай. Падпісанне прэлімінарнага мірнага дагавору. Актывізацыя контррэвалюцыйных сіл. Нарада кіраўнікоў беларускіх палітычных партый у Рызе. Авантура Б.Савінкава і С.Булак-Балаховіча. "Слуцкае паўстанне". Іх ліквідацыя. ІІ Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні. Заключэнне мірнага дагавору з Польшчай і яго умовы.
Працоўныя Беларусі на франтах грамадзянскай вайны. Трагічныя вынікі вайны.
Савецкая Беларусь ва ўмовах НЭПа. Аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі (1921-1928 г.)
Эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі пасля заканчэння польска-савецкай вайны. Пачатак рэалізацыі НЭПа. Эканамічнае і ўнутрыпалітычнае становішча Беларусі пасля заканчэння грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі. Незадаволенасць працоўных палітыкай ваеннага камунізма. Палітычны і "эканамічны" бандытызм. Неабходнасць змянення гаспадарчай палітыкі. Пошукі шляхоў і метадаў аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі. Падыходы Л.Д.Троцкага і У.І.Леніна да вырашэння гэтай праблемы.
Х з’езд РКП(б) і яго рашэнні. Пераход да новай эканамічнай палітыкі. Заканадаўчае замацаванне НЭПа. Прыняцце дэкрэтаў аб замене харчразвёрсткі натуральным падаткам, аб свабодным абмене, куплі і продажу сельгаспрадуктаў. "Наказ СНК аб правядзенні ў жыццё асноў новай эканамічнай палітыкі".
Пачатак рэалізацыі НЭПа ў Беларусі. Падтрымка насельніцтвам Беларусі новага эканамічнага курсу Савецкай дзяржавы. Першая харчова-падатковая кампанія і яе вынікі. Нарыхтоўка сельгаспрадуктаў па лініі тавараабмену. Аднаўленне свабоды гандлю, рынку, грашовага абароту. Развіццё кааперацыі.
Аднаўленчыя работы ў прамысловасці і на транспарце. Перабудова кіравання прамысловасцю. Перавод прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік. Маральнае і матэрыяльнае стымуляванне росту прадукцыйнасці працы. Развіццё саматужніцтва. Арэнда і рэгуляванне дзейнасці прыватна-капіталістычнага сектару ў эканоміцы.
Вынікі першага года рэалізацыі новай эканамічнай палітыкі ў Беларусі. Ліквідацыя палітычнага і "эканамічнага" бандытызму.
Удзел БССР ва ўтварэнні СССР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі ў 1921 – 1928 г. Узаемаадносіны працоўных Беларусі з працоўннмі РСФСР і іншых савецкіх рэспублік пасля заканчэння грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі. Ваенна-гаспадарчы саюз савецкіх рэспублік. Дапамога РСФСР і іншых савецкіх рэспублік Беларусі ў аднаўленні разбуранай вайной народнай гаспадаркі. Дапамога працоўных Беларусі галадаючаму насельніцтву Паволжжа. Дыпламатычны дагавор паміж савецкімі рэспублікамі напярэдадні міжнароднай канферэнцыі ў Генуі.
Удзел БССР ва ўтварэнні СССР. Асэнсаванне неабходнасці аб’яднання савецкіх рэспублік у адзіны дзяржаўны саюз. Удзел працоўных Беларусі ў аб"яднаўчым руху за ўтварэнне Саюза ССР. ІУ з’езд Саветаў БССР і яго рашэнні. Заканадаўчае афармленне ўваходжанне БССР у склад СССР.
Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі пасля ўваходжання БССР у склад СССР.
Арганізацыйная і палітычная работа КП(б)Б па пасшырэнню тэрыторыі БССР. Першае і другое ўбуйненне тэрыторыі рэспублікі. Новы тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел. Ажыўленне работы Саветаў. Удасканаленне работы дзяржаўнага апарату. Палітыка беларусізацыі ў нацыянальна-дзяржаўным будаўніцтве. Прыняцце новай Канстытуцыі БССР (1927 г.).
Пашырэнне фронту гаспадарчага будаўніцтва ў БССР пасля уваходжання яе ў склад СССР. Вынікі і ўрокі НЭПа. Аднаўленне прамысловасці і транспарту. Дальнейшае ўдасканаленне кіраўніцтва прамысловасцю і ўкараненне гаспадарча-разліковых адносін. Развіццё саматужніцтва, кааператыўнага руху, арэнды і прыватнакапіталістычнага сектару. Рэгуляванне іх дзейнасці. Пераадоленне "крызісу збыту" прамысловых тавараў. Барацьба з беспрацоўем. Увядзенне адзінай грошавай сістэмы. Абарона правоў рабочых. Узрастанне ролі прафсаюзаў. Дапамога працоўных РСФСР і іншых саюзных рэспублік у прамысловым будауніцтве і аднаўленні транспарту.
Аднаўленне сельскай гаспадаркі. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вёскі. Новы Зямельны кодэкс БССР і правядзенне на яго аснове землеўпарадкавання ў беларускай вёсцы. Рашэнне праблемы беззямелля і малазямелля сялянства. Удасканаленне сістэмы падаткаабкладання, развіццё крэдытнай сістэмы і іх роля ў аднаўленні сельскай гаспадаркі. Мерапрыемствы органаў Савецкай улады па аднаўленню жывёлагадоўлі. Развіццё кааператыўнага руху ў весцы. Саўгасы і іх роля ў аднаўленні сельскай гаспадаркі. Дзейнасць наркома земляробства Д.Ф.Прышчэпава.
Вынікі аднаўлення народнай гаспадаркі і яе дальнейшае развіццё. Паляпшэнне матэрыяльнага становішча працоўных, рост іх сацыяльна-палітычнай актыўнасці. Згортванне НЭПа, яго вынікі і ўрокі.
Культурнае будаўніцтва ў БССР у 1921 - 1929 г. Станаўленне савецкай агульнаадукацыйнай школы. Пераход да навучання на роднай мове. Змяненне зместу навучання. Разгортванне культурна-асветніцкай работы. Барацьба з непісьменнасцю. Стварэнне вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Першыя крокі беларускай савецкай навукі.
Развіццё літаратуры і мастацтва. Стварэнне і дзейнасць літаратурных аб’яднанняў: "Маладняк", "Узвышша", "Полымя", "БелАПП" і інш. Асноўныя напрамкі і тэмы беларускай мастацкай літаратуры. Пошукі новых сродкаў адлюстравання рэвалюцыйнай героікі ў тэатральным мастацтве. Е.Міровіч, У.Галубок. Узнікненне беларускага кіно. Ю.Тарыч. Беларускае музычнае мастацтва. У.Лэраўскі, Н.Сакалоўскі, М.Чуркін і інш. Развіццё жывапісу і графікі. Творчасць В.Болкава, М.Філіповіча, У.Кудрэвіча і інш. Пачатак творчага шляху скульптараў А.Грубэ, З.Азгура, А.Бембеля, А.Глебава і інш.
Курс на пабудову сацыялізма ў БССР. Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы (1928-1941 гг.)
Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР у канцы 20-х – пачатку 30-х гадоў. Фарміраванне культу асобы Сталіна, палітычныя рэпрэсіі. Барацьба ў кіраўніцтве ВКП(б) і КП(б)Б па пытаннях гаспадарчага будаўніцтва і ўнутрыпартыйнага жыцця ў канцы 20-х – пачатку 30-х гадоў. Падыходы да вырашэння гэтых пытанняў Сталіна, Бухарына, Рыкава, Томскага, Угланава. Перамога сталінскага падыходу. Адказ ад НЭПа. Пераход да камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіраўніцтва эканомікай.
Згортванне ўнутрыпартыйнай дэмакратыі і пераход да рэпрэсіўных метадаў барацьбы з апазіцыяй. Чысткі дзяржаўнага і партыйнага апарату. Тэзіс Сталіна аб узрастанні класавай барацьбы па меры дальнейшага будауніцтва сацыялізма і яго роля ў барацьбе з палітычнымі апанентамі. Расправа з "новай апазіцыяй" і "правым ухілам" .
Зрыў беларусізацыі ў БССР. Барацьба з "нацдэмаўшчынай”. Першыя палітычныя працэсы. Справа СВБ.
Ажыццяўленне індустрыялізацыі ў БССР яе вынікі. Перадумовы індустрыялізацыі, яе неабходнасць і асаблівасці правядзення ў Беларусі. Асноўныя крыніцы і шляхі іх накаплення. Выкарыстанне экстэнсіўных метадаў гаспадарання. Адказ ад рыначных адносін. Першыя пяцігадовыя планы, іх выкананне. Новае прамысловае будаўніцтва і рэканструкцыя дзеючых прадпрыемстваў за гады даваенных пяцігодак. Стварэнне энергетычнай базы. Рост рабочага класа. Распаўсюджанне розных форм спаборніцтва на прамысловых прадпрыемствах.
Вынікі індустрыялізацыі у БССР, яе асаблівасці ў Беларусі.
Ажыццяўленне калектывізацыі ў БССР, яе вынікі і ўрокі. Падрыхтоўка і пачатковы этап калектывізацыі. Узмацненне палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва. Адказ ад прынцыпаў кааперацыі і НЭПа ў рэспубліцы. Прымусовыя метады стварэння калгасаў. Масавы выхад з іх сялян вясной 1930 г. Разгортванне суцэльнай калектывізацыі, фарсіраванне яе тэмпаў. Дваццаціпяцітысячнікі. Ліквідацыя кулацтва. Рэпрэсіі супраць сераднякоў. Рост незадавальнення сялян аграрнай палітыкай у вёсцы. Арганізацыйна-гаспадарчае кіраўніцтва калгасамі. Стварэнне МТС.
Завяршэнне калектывізацыі, яе вынікі. Эканамічныя, сацыяльныя і культурныя страты беларускай вёскі.
Культурныя пераўтварэнні ў БССР у канцы 20-х – пачатку 40-х гг. Рэформа беларускага правапісу (1933 г.) і яе недахопы. Ажыццяўленне ўсеагульнай пачатковай і пераход да сямігадовай адукацыі. Пашырэнне агульнай сярэдняй адукацыі. Дальнейшае змяненне зместу школьнай адукацыі. Увядзенне адзінай школьнай сістэмы і яе вынікі. Адкрыцце новых вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Рэарганізацыя Інстытута беларускай культуры ў Акадэмію навук БССР. Рост навуковых устаноў і навуковых кадраў. Дасягненні беларускай навукі. У.І.Пічэта, М.М.Нікольскі, У.М.Перцаў, М.А.Прыляжаеў, У.В.Шкацелаў, Ц.М.Годнеў, Я.М.Афанасьеў, А.Р.Жэбрак, І.І.Замоцін, С.Я.Вальфсон, П.А.Бузук. Арганізацыя культурна-асветніцкай работы. Масавы рух за ліквідацыю непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва.