Беларускі фальклор

Вид материалаДокументы

Содержание


2.7. Віды народна-драматычнага мастацтва
2.8. Дзіцячы фальклор
Сфера гульнёвай культуры
Песенны рэпертуар. Песні-заклічкі
3. Беларуская літаратура і фальклор
Звод “Беларуская народная творчасць” (БНТ)
Подобный материал:
1   2   3   4

2.6. Пазаабрадавая лірыка


Пазаабрадавыя лірычныя песні – з’ява культуры новага часу. Новае стаўленне да асобы і індывідуальнасці – ідэалагічны падмурак народнай лірыкі. Адметнасць лірычнай парадыгмы. Інтэнцыі пачуццёвай рэфлексіі (знешняе асяроддзе, унутраны свет чалавека). Пачуцці і перажыванні як паэтычная рэальнасць лірычных песень. Сінтэз перажыванняў лірычнага героя і выканаўцы. Сістэма маральных каштоўнасцей. Бытавы і сацыяльны канфлікт як аснова першаснай класіфікацыі пазабрадавай лірыкі. Экспліцытны і імпліцытны «аўтар».

Выканальніцкі час пазабрадавых песень. Феномен перажывання чужога лёсу як уласнага. Ілюзія рэальнасці.


2.6.1. Бытавыя песні.

Любоўныя песні (песні пра каханне). Жыццёвыя калізіі і паэтычныя матывы. Тыпалогія лірычных герояў любоўных песень. Тып беларускага залётніка. Этыка і эстэтыка кахання. Паэтычныя знакі шчаслівага і нешчаслівага кахання. Ідэальнае каханне. Мастацкае прыхаванне эратычнага і сексуальнага.

Сямейныя песні. Гендэрны аспект сямейных песень. Гендэрная ідэалогія і гендэрныя стэрэатыпы. Тэма сямейнага дэспатызму. Тыпалогія жаночых і мужчынскіх характараў. Тэма жаночай долі. Дамінантныя матывы (журба, скаргі, слёзы, праклёны і г. д.). Паэтычныя сродкі адлюстравання рэактыўнага насілля і маральнага гвалту над замужніцай. Жаночыя мары.

Сюжэтныя сітуацыі сіроцкіх, удовіных, прымацкіх песень.


2.6.2. Сацыяльныя песні.

Асоба і аўтарытарнае сацыяльнае асяроддзе. Персаніфікацыя і безасабовасць улады.

Рэкруцкія, салдацкія, казацкія песні. Тэматыка. Драматычныя і трагічныя сітуацыі. Псіхалагічны малюнак лірычных герояў. Метафарычны вобраз «смерць – вяселле» ў салдацкіх і казацкіх песнях.


2.6.3. Жартоўныя і сатырычныя песні.

Вытокі і корпус народнай смехавай культуры. Рытуальныя і бытавыя формы смеха.

Камічнае – сацыякультурная рэальнасць. Структура камічнага. Разнастайнасць паэтычных форм камічнага ў жартоўных песнях. Алагізм – аснова песень-небыліц. Сфера гумару і сфера сатыры. Сродкі стварэння сатырычных вобразаў у беларускіх песнях (іронія, гратэск, сарказм). Перапрацоўка літаратурных твораў як шлях узбагачэння складу жартоўных і сатырычных песень.


2.6.4. Прыпеўкі.

Праблема суадносінаў прыпеўкі з малымі лірычнымі формамі класічнага фальклору. Прыпеўка як маргінальная з’ява народнай культуры. Прыпеўка і кіч. Мясцовыя назвы жанру. Тэматыка і функцыянальныя групы прыпевак. Мастацкія асаблівасці. Адкрытае выказванне пачуццяў як жанравая асаблівасць прыпеўкі. Выкарыстанне традыцыйных прыёмаў. Рытміка, рыфма, гукапіс. Прыпеўка і сучаснасць.


2.7. Віды народна-драматычнага мастацтва


Драматургія фальклорна-этнаграфічных комплексаў. Прастора і час. Традыцыйныя ролі. Выканаўцы. Касцюмы і маскі. Рэгламентацыя паводзінаў. Абавязковыя і імправізаваныя дыялогі. Вяселле як народны мюзікл. Проціборства і прымірэнне двух бакоў (нявесты і жаніха) як аснова вясельнай драматургіі. Паўтаральнасць дзеянняў у карагодных гульнях. Семантыка фіналаў. Драматургія маладзёжных і дзіцячых гульняў.

Элементы тэатралізацыі пры выкананні казак. Зваротная сувязь з аўдыторыяй.

Тэатральна-драматычныя прадстаўленні падчас кірмашоў і святаў. Творчасць скамарохаў.

Культурныя вытокі беларускай батлейкі і яе нацыянальная самабытнасць. Віды батлейкі (лялечная пантаміма з хорам, лялечная батлейка з агучваннем роляў, «жывая» батлейка, камбінаваны від). Носьбіты традыцыі. Тэатральны рэквізіт. Рэлігійная частка батлейкі.

Драматургія асноўнага сюжэта. Містэрыяльная драма «Цар Ірад». Сюжэты і героі свецкай часткі батлейкавага прадстаўлення. Узвышаная стылістыка рэлігійнай часткі і зніжаная свецкай.

Інтэрмедыі ў складзе школьнай біблейска-евангельскай драмы. Антытэза рытарычнага і камічнага. Аўтары драм і інтэрмедый. Фалькларызм інтэрмедый. Вобраз селяніна.

Народная драма «Цар Максімілян». Вытокі драмы. Духоўная аснова канфлікту. Склад дзеючых асоб. Касцюмы і бутафорыя. Спалучэнне гераічнай, трагічнай і камедыйнай ліній. Тып коміка-рэзанёра. Рэалістычныя і фантастычныя элементы. Асаблівасці мовы дзеючых асоб. «Цар Максімілян» на сцэне прафесійнага тэатра.

Візуальныя і славесныя формы кіча ў народнай драме.


2.8. Дзіцячы фальклор


Паняцце «дзіцячы фальклор». Узроставая дыферэнцыяцыя розных жанраў. Фальклор для дзяцей і ўласна дзіцячая творчасць. Жанравы склад і прынцыпы класіфікацыі дзіцячага фальклору. Дзіцячы фальклор у кантэксце беларускай духоўнай культуры і этнапедагогікі. Роля культуры дзяцінства ў захаванні непрадуктыўных жанраў нацыянальнага фальклору.

Вершаваныя і празаічныя, гульнёвыя і негульнёвыя жанры дзіцячага фальклору.

«Паэзія калыскі». Функцыянальнае прызначэнне і мастацкія асаблівасці калыханак і забаўлянак.

Сфера гульнёвай культуры. Гульня як сродак сацыялізацыі асобы. Гульні-дзеянні (рэгламентаваныя і імправізаваныя) і гульні мастацка-драматычнага ладу. Структурныя элементы гульні. Функцыя лічылак і слоўных прыгавораў. Гульнёвыя карагоды. Слоўныя гульні.

Песенны рэпертуар. Песні-заклічкі і кола іх адрасатаў. Песні аб падзеях у жывёльным свеце. Мадэль перавернутага свету ў песнях-небыліцах. Цыклічная пабудова тэксту ў дакучных песнях.

Дражнілкі як частка народнай смехавай культуры. Міфалогія імя ў дражнілках. Паэтыка абсурду.

Сучасная дзіцячая субкультура і фальклор. Класічныя жанравыя мадэлі ў новай афарбоўцы. Празаічныя «страшылкі» і іх героі. Сфера сучаснай дзіцячай міфалогіі. Новае жыццё літаратурных і візуальных персанажаў у анекдотах. Грані «чорнага гумару». Дэфармаваны свет і маральныя клішэ.


3. Беларуская літаратура і фальклор


3.1. Паняцце «фалькларызм». Розныя грані цікавасці да фальклорнай спадчыны. Фалькларызм як «другасная» форма існавання фальклору. Літаратурны фалькларызм. Новыя функцыі фальклорна-міфалагічных элементаў у нетрадыцыйным змястоўна-эстэтычным кантэксце літаратурных твораў. Фалькларызм і натуральная фальклорнасць паэзіі (П. Багрым).

Фалькларызм як фактар станаўлення беларускай нацыянальнай літаратуры.


3.2. Асаблівасці ўзаемадзеяння літаратуры і фальклору на розных гістарычных этапах.

Традыцыі хрысціянскай культуры ў старабеларускай літаратуры ХІ–ХІІІ ст. Фальклорныя элементы ў жанрах царкоўнага характару – жыціях, пропаведзях, павучаннях і г. д. Суадносіны фальклорна-легендарнага і гістарычнага ў «Аповесці мінулых часоў». Поліфанічнае адзінства фальклорнага і літаратурнага стылю ў «Слове пра паход Ігаравы». Архетып «мудрай дзевы» ў «Жыціі Ефрасінні Полацкай». Важнасць літаратурнай спадчыны К. Тураўскага ў справе рэканструкцыі светасузірання беларусаў.

Праявы фальклорнай свядомасці аўтараў у беларускіх летапісах і хроніках XIV–XVI ст. Мясцовыя легенды і вусныя апавяданні на старонках «Баркулабаўскай хронікі» і «Хронікі Быхаўца». Ф. Скарына і народная хрысціянская культура. Тэма храма ў Ф. Скарыны і ў народнай культуры. Фальклорна-міфалагічная і філасофская лініі ў «Песні пра зубра» М. Гусоўскага.

Функцыя фальклору ў беларускай палемічнай і мемуарнай літаратуры. Зварот да рэсурсаў трапнага народнага слова ў парадыйна-сатырычных творах «Прамова Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча». Традыцыі інтэрмедый у першай нацыянальнай камедыі («Камедыя» К. Марашэўскага).

Ананімная палітычная паэзія ХІХ ст. і фальклор. Статус фальклору ў творчасці паэтаў-рамантыкаў Я. Чачота, А. Міцкевіча і іншых: нацыянальны фальклор як змест і форма літаратурных твораў. Паэтызацыя легендарнай гісторыі роднага краю. Фальклорна-міфалагічныя казанні як сродак стварэння вобраза Бацькаўшчыны ў творы Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня». Роля фальклору ў маральна-філасофскім асэнсаванні тэмы душы. Аўтарская інтэрпрэтацыя «асноўнага» славянскага міфа. Стыль травесційных паэм «Тарас на Парнасе», «Энеіда навыварат» і стыхія фальклорнага слова.

Паэтызацыя беларускіх народных звычаяў і абрадаў у паэмах і вершаваных аповесцях В. Дуніна-Марцінкевіча. Народныя песні і легенды ў структуры яго твораў. Фальклор як сродак характарыстыкі персанажаў у п’есах «Пінская шляхта» і «Залёты». Літаратурная апрацоўка фальклорных сюжэтаў у рамантычным ключы (Ф. Багушэвіч).


3.3. Шляхі выкарыстання фальклору ў літаратуры перыяду нацыянальнага адраджэння.

Спецыфіка апрацоўкі народных легенд (К. Каганец).

Анекдоты і жарты як сюжэтная аснова твораў (У. Галубок). Сказавыя формы ў беларускай літаратуры (Л. Калюга).

Фальклорна-міфалагічная вобразнасць як сродак паглыблення сацыяльна-філасофскай праблематыкі рамантычных твораў (Я. Купала). Фальклорна-жанравыя алюзіі (зборнікі «Песні-жальбы», «Казкі жыцця» Я. Коласа).

Канцэптуальнае спалучэнне фальклорнай і літаратурнай вобразнасці ў паэзіі М. Багдановіча (нацыянальнае – агульнаславянскае – сусветнае).

Фальклорна-міфалагічны космас Я. Купалы. Сімволіка-алегарычныя вобразы ў паэтычных драмах-казках Я. Купалы. «Новая зямля» Я. Коласа – энцыклапедыя народнага жыцця. Фальклорна-міфалагічная аснова вобраза творцы ў паэмах Я. Купалы і Я. Коласа.

Свет палескай народнай культуры ў рамане Мележа «Людзі на балоце». Карэляцыя фальклорна-рамантычнага і рэалістычнага ў творчасці У. Караткевіча.

Фальклорная эстэтыка – арганічная частка мастацкага стылю сучаснай беларускай паэзіі, прозы, драматургіі. Грані народнага характару.

«Апошняя пастараль» А. Адамовіча ў кантэксце міфа і казкі. Фальклорна-міфалагічная стыхія ў аповесці В. Казько «Цвіце на Палессі груша» (ідэя адраджэння).

Фалькларызм і міфалагізм – эстэтычныя факты паэзіі сучаснага авангарду.

Фальклор у мастацкай структуры сучасных літаратурных балад і казак.

Аўтарская песня як з’ява сучаснага мастацкага сінкрэтызму (прымат слова). Лінія фальклорнай паэтыкі. Грані сааўтарства пры стварэнні песень і кампазіцый у сучасных гуртах (прымат музыкі).


ЛІТАРАТУРА


Падручнікі, дапаможнікі, хрэстаматыі


Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падручнік для студэнтаў філал. спец. ВНУ / К. П. Кабашнікаў, А. С. Ліс, А. С. Фядосік і інш. Мн., 2000.

Беларускі фальклор: Хрэстаматыя / Склад. К. П. Кабашнікаў, А. С.Ліс, А. С. Фядосік, І. К. Цішчанка. Мн., 1996.

Кавалёва Р. М. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: вучэб.-метад. комплекс. Мн., 2005.

Русское народное поэтическое творчество: Хрестоматия по фольклористике / Сост. Ю. Г. Круглов. М., 1980.


Энцыклапедыі, слоўнікі, паказальнікі


Андреев Н. П. Указатель сказочных сюжетов по системе Аарне. Л., 1929.

Бараг Л. Р. Сюжэты і матывы беларускіх казак: Сістэматызаваны паказальнік. Мн., 1978.

Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. Мн., 2004.

Беларускі фальклор: Энцыклапедыя / У 2 т. Т. 1 / Пад рэд. Г. П. Пашкова. Мн., 2005; Т. 2. Мн., 2006.

Восточнославянская сказка: Сравнительный указатель сюжетов / Сост. Л. Г. Бараг, Н. П. Березовский, К. П. Кабашников, Н. В. Новиков. Мн., 1979.

Восточнославянский фольклор: Словарь научной и народной терминологии. Мн., 1993.

Кляус В. Л. Указатель сюжетов и сюжетных ситуаций заговорных текстов восточных и южных славян. М., 1997.

Коваль У. І. Народныя ўяўленні, павер’і і прыкметы: Даведнік па ўсходнеславянскай міфалогіі. Гомель, 1995.

Маковский М. М. Сравнительный словарь мифологической символики в индоевропейских языках: Образ мира и миры образов. М., 1996.

Мифы народов мира: Энциклопедия: В 2 т.Т. 1. М., 1991; Т. 2. М.,1992.

Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. Мн., 1987.

Славянские древности: Этнолингв. слов.: В 5 т. / Под общ. ред. Н. И. Толстого. Т. 1. М., 1995; Т. 2. М., 1999; Т. 3. М., 2004.

Славянская мифология: Энцикл. слов. М., 1995.

Этнаграфія Беларусі:Энцыкл. Мн., 1989.


Гістарыяграфія беларускай фалькларыстыкі


Беларуская фалькларыстыка: Збіранне і даследаванне народнай творчасці ў 60-х гг. ХІХ – пач.ХХ ст. / Г. А. Пятроўская, І. К. Цішчанка, У. А. Васілевіч. Мн., 1989.

Васілевіч У. А. Збіральнікі. Мн., 1991.

Гілевіч Н. С. З клопатам пра песні народа. Мн., 1970

Каханоўскі Г. А., Малаш Л. А., Цвірка К. А. Беларуская фалькларыстыка. Эпоха феадалізму. Мн., 1989.

Фядосік А. С. Беларуская савецкая фалькларыстыка. Мн., 1987.

Фядосік А. С. Ілюзорнасць і сапраўднасць: Белыя плямы ў гісторыі фалькларыстыкі 20 – 30-х гадоў. Мн., 1991.

Цішчанка І. К. Да народных вытокаў: Збіранне і вывучэнне беларускага фальклору ў 50–60-я гады ХІХ ст. Мн., 1986


Тэксты


Звод “Беларуская народная творчасць” (БНТ)


І. Каляндарна-святочная абраднасць і яе паэзія

Валачобныя песні / Уклад. Г. А. Барташэвіч, Л. М. Салавей, В. І. Ялатаў. Мн., 1980.

Веснавыя песні / Уклад. Г. А. Барташэвіч, Л. М. Салавей, В. І. Ялатаў. Мн., 1979.

Восеньскія і талочныя песні / Склад. А. С. Ліс, С. Т. Асташэвіч, В. І. Ялатаў. Мн., 1981.

Жаніцьба Цярэшкі / Уклад. Л. М. Салавей, І. Дз. Назіна. Мн., 1992.

Жніўныя песні / Уклад. А. С. Ліс, В. І. Ялатаў. Мн., 1974.

Земляробчы каляндар (Абрады і звычаі) / Уклад. А. І. Гурскі. Мн., 1990.

Зімовыя песні (Калядкі і шчадроўкі) / Уклад А. І. Гурскі, З. Я. Мажэйка. Мн., 1975.

Купальскія і пятроўскія песні / Уклад. С. Т. Асташэвіч, Г. В. Таўлай. Мн., 1985.

Паэзія беларускага земляробчага календара / Уклад. А. С. Ліс. Мн., 1992.


ІІ. Сямейная абраднасць і яе паэзія

Вяселле. Абрад / Склад. К. А. Цвірка. Мн., 1978.

Вяселле. Песні: У 6 кн. / Склад. Л. А. Малаш, З. Я. Мажэйка. Кн.1. Мн., 1980; Кн. 2. Мн., 1981; Кн. 3. Мн., 1983; Кн. 4. Мн., 1985; Кн. 5. Мн., 1986; Кн. 6. Мн., 1988.

Пахаванні, памінкі, галашэнні / Уклад. У. А. Васілевіч, Т. Б. Варфаламеева. Мн., 1986.

Радзінная паэзія / Склад. М. Я. Грынблат, В. І. Ялатаў. Мн., 1971.

Радзіны: Абрад. Песні / Уклад. Г. А. Пятроўская, Т. І. Кухаронак. Мн., 1998.


ІІІ. Замовы

Замовы / Уклад. Г. А. Барташэвіч. Мн., 1992.


ІV. Малыя жанры фальклору (парэміі)

Выслоўі / Уклад. М. Я. Грынблат. Мн., 1979.

Загадкі / Склад. М. Я. Грынблат, А. І. Гурскі. Мн., 1972.

Прыказкі і прымаўкі: У 2 кн. / Склад. М. Я. Грынблат. Мн., 1976.


V. Фальклорная проза

Жарты, анекдоты, гумарэскі / Склад. А. С. Фядосік. Мн., 1984.

Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі / Склад. К. П. Кабашнікаў. Мн., 1971.

Казкі ў сучасных запісах / Склад. К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч. Мн., 1989.

Легенды і паданні / Склад. М. Я. Грынблат, А. І. Гурскі. Мн., 1983.

Сацыяльна-бытавыя казкі / Склад. А. С. Фядосік. Мн., 1976.

Чарадзейныя казкі: У 2 ч. / Склад. К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч. Ч.1. Мн., 1973; Ч. 2. Мн., 1978.


VI.Пазаабрадавая лірыка

Балады: У 2 кн. / Уклад. Л. М. Салавей, Т. А. Дубкова. Кн. 1. Мн., 1977; Кн. 2. Мн., 1978.

Жартоўныя песні / Склад. І. К. Цішчанка, С. Г Нісневіч. Мн., 1974.

Песні пра каханне / Склад. І. К. Цішчанка, С. Г. Нісневіч. Мн., 1978.

Песні савецкага часу / Склад. Г. А. Барташэвіч. Мн., 1970.

Прыпеўкі / Уклад. І. К. Цішчанка, Л. М. Фёдараў. Мн., 1989.

Сацыяльна-бытавыя песні / Уклад. І. К. Цішчанка, В. І. Скідан, Г. В. Таўлай. Мн., 1987.

Сямейна-бытавыя песні / Склад. І. К. Цішчанка, Г. В. Таўлай. Мн., 1984.


VII. Народна-драматычная творчасць

Гульні, забавы, ігрышчы / Уклад. А. Ю. Лозка. Мн., 1996.

Народны тэатр / Уклад. М. А. Каладзінскі. Мн., 1983.


VIII. Дзіцячая творчасць

Дзіцячы фальклор / Склад. Г. А. Барташэвіч, В. І. Ялатаў. Мн.,1972.


Рэгіянальныя зборнікі


Абрадавы фальклор гомельскага Палесся / Уклад. В. С. Новак. Гомель, 1998.

Беларускі фальклор у сучасных запісах. Брэсцкая вобласць. Традыцыйныя жанры / Уклад. В. А. Захарава. Мн., 1973.

Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць / Уклад. В. А. Захарава, Р. М. Кавалёва, В. Д. Ліцвінка, У. І. Раговіч. Мн., 1989.

Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Мінская вобласць / Уклад. В. Д. Ліцьвінка, Г. Р. Кутырова. Мн, 1995.

Варфаламеева Т. Б. Песні Беларускага Панямоння. Мн., 1998.

Вяселле на Гомельшчыне: Фальклорна-этнаграфічны зборнік / Уклад. І. Ф. Штэйнер, В. С. Новак. Гомель, 2003.

Зянько У. Спадчына маёй маці: Песні, загадкі, казкі, жартоўныя апавяданні. Мн., 1993.

Казкі і апавяданні Беларускага Палесся: Са зборнікаў А. К. Сержпутоўскага / Склад. А. С. Фядосік. Мн., 1965.

Касько У. К. Палескі дзівасіл: Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі, выслоші: са скарбніцы А. К. Сержпутоўскага, Мн., 2005.

Крыніц кармянскіх перазвоны / Уклад. В. С. Новак. Гомель, 2000.

Ледаховіч М. Беларускія народныя песні Гродзеншчыны. Мн., 1960.

Мажэйка З. Я. Песні Баларускага Паазер’я. Мн., 1981.

Мажэйка З. Я., Варфаламеева Т. Б. Песні Беларускага Падняпроўя. Мн., 1999.

Можейко З. Я. Песни Белорусского Полесья: Вып. 1. М., 1983.

“На гранай нядзелі русалкі сядзелі...” [Тэкст] / В. С. Новак. Гомель, 2005.

Народная міфалогія Гомельшчыны / Уклад. І. Ф. Штэйнер, В.С. Новак. Гомель, 2003.

Палескае вяселле / Уклад. В. А. Захарава. Мн., 1984.

Песні сямі вёсак: Традыцыйная народная лірыка Міншчыны / Уклад. Н. С. Гілевіч. Мн., 1973.

Раговіч У. І. Песенны фальклор Палесся: У 3 т. Т. 1. Песні святочнага календара. Мн., 2001; Т. 2. Вяселле. Мн., 2002.

Сержпутоўскі А. К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. Мн., 1998.

Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: У 6 т. Т. 1. Магілёўскае Падняпроўе / Т. Б. Варфаламеева, В. І. Басько, М. А. Козенка і інш. Мн., 2001; Т. 2. Віцебскае Паддзвінне. Мн., 2004; Т. 3. Гродзенскае Панямонне: У 2 кн. Мн., 2006.


Агульныя зборнікі


Беларуская міфалогія / Уклад. У. А. Васілевіч. Мн., 2002.

Беларускі казачны эпас / Склад. У. В. Анічэнка. Мн., 1976.

Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны / Склад. І. В. Гутараў, М. Я. Грынблат, К. П. Кабашнікаў, І. Р. Сцяпунін, І. К. Цішчанка. Мн., 1961.

Беларускі эпас / Склад. С. І. Васілёнак,. М. Я. Грынблат, К. П. Кабашнікаў. Мн., 1959.

Беларускія народныя песні: Са зборнікаў П. В. Шэйна / Склад. К. П. Кабашнікаў. Мн., 1962.

Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / Склад. Ф. Янкоўскі. Мн., 1959.

Беларускія частушкі / Склад. К. П. Кабашнікаў, І. К. Цішчанка. Мн., 1960.

Вянок беларускіх песень / Зап. У. Раговіч. Мн., 1988.

Голас з невычэрпнай і жыватворнай крыніцы / Склад. У. В. Анічэнка. Мн., 1995.

Жанчына ў беларускай народнай творчасці / Склад. Э. В. Галубок, А. К. Каленчыц, Н. О. Багдановіч. Мн., 1940.

Жыцця адвечны лад: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 2. / Уклад. У. Васілевіч. Мн., 1998.

Замовы / Уклад. Н. С. Гілевіч. Мн., 2000.

Зямля стаіць пасярод свету...: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 1. / Уклад. У. Васілевіч. Мн., 1996.

Зямная дарога ў вырай: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 3. / Уклад. У. Васілевіч. Мн., 1999.

Казкі і легенды роднага краю / Склад. К. П. Кабашнікаў. Мн., 1960.

Лірыка беларускага вяселля / Уклад. Н. С. Гілевіч. Мн., 1979.

Лірычныя песні / Уклад. Н. С. Гілевіч. Мн., 1978.

Міфы бацькаўшчыны / Уклад. У. Васілевіч. Мн., 1994.

Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі / Уклад. Н. С. Гілевіч. Мн., 1983.

Песні беларускага народа / Уклад. Г. І. Цітовіч. Мн., 1959.

Песні народных свят і абрадаў / Уклад. Н. С. Гілевіч. Мн., 1974.

Шырма Р. Р. Беларускія народныя песні: У 4 т. Т. 1. Мн., 1959; Т. 2. Мн., 1960; Т. 3. Мн., 1962; Т. 4. Мн., 1976.


Даследаванні


Асноўныя


Актуальная праблема тэорыі літаратуры і фальклору: Працы членаў кафедры тэорыі літаратуры БДУ. Мн., 2004.

Алексеев Э. Фольклор в контексте современной культуры. М., 1988.

Бараг Л. Р. Беларуская казка. Мн., 1969.

Барташэвіч Г. А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985.

Барташэвіч Г. А. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору. Мн., 1976.

Барташэвіч Г. А. Магічнае слова: Вопыт даследавання светагляднай і мастацкай асновы замоў. Мн., 1990.

Барышаў Г. І., Саннікаў А. К. Беларускі народны тэатр батлейка. Мн., 1962.

Беларускія народныя абрады / Склад. і навук. рэд. Л. П. Касцюкавец. Мн., 1994.

Богданович А. Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов. Мн., 1996.

Бядуля З. Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песнях і казках. Мн., 1924.

Валодзіна Т. В. Талака ў духоўнай культуры беларусаў. Мн., 1997.

Варфоломеева Т. Б. Северо-белорусская свадьба: Обряд, песенно-мелодические типы. Мн., 1988.

Василевич В. А. Восточнославянская юмористическая песня. Мн., 1979.

Васілевіч У. А. Беларускі народны каляндар. Мн., 1993.

Веселовский А. Н. Историческая поэтика. М., 1989.

Вількін Я. Р. Народныя гульні. Мн., 1969.