Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь праграма для ўстаноў, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай м0вай мовай навучання
Вид материала | Документы |
- Навукова-метадычная установа “нацыянальны інстытут адукацыі” міністэрства адукацыі, 162.01kb.
- Аб унясенні змяненняў І дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 985.75kb.
- Матэрыялы да кваліфікацыйнага экзамену на вышэйшую катэгорыю па тэорыі І методыцы выкладання, 174.94kb.
- Агульныя палажэнні, 503.73kb.
- Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага, 569.24kb.
- Патрабаванні да падрыхтоўкі абітурыентаў, 112.1kb.
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 378.93kb.
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 706.24kb.
- А.І. Жук 2008 г, 1697.12kb.
- Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №15 "Аб некаторых пытаннях агульнай сярэдняй, 1406.66kb.
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУсЬ
ПРАГРАМА
ДЛЯ ЎСТАНОў, ЯКАЯ ЗАБЯСПЕЧВАЕ
АТРЫМАННЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫі,
З БЕЛАРУСКАЙ М0ВАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ
3 12-ГАДОВЫМ ТЭРМІНАМ нАВУЧАННЯ
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
VIII клас
Зацверджана
Міністэрствам адукацыі
Рэслублікі Беларусь
М1НСК
НАЦЫЯНАЛЬНЫ іНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ
2006
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Праграма па беларускай мове падрыхтавана ў адпаведнасці з Канцэпцыяй моўнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Гэты дакумент арыентуе на гуманізацыю і дэмакратызацыю нашага грамадства, яго нацыянальна-культурнае адраджэнне. Асноўныя палажэнні Канцэпцыі грунтуюцца на тым, што беларуская мова з'яўляецца адной а дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь і каштоўным сацыяльна-культурным скарбам нацыі. Беларускі народ у сваёй мове, міфалогіі, вусна-паэтычнай творчасці, літаратуры, мастацтве выказаў і пакінуў у спадчыну нашчадкам сваё разуменне каштоўнага, разумнага і прыгожага. У ёй, як і ў мовах іншых народаў, адлюстравана адзіная, самабытная і непаўторная карціна бачання свету.
У школе беларускую мову трэба вывучаць не толькі як знакавую сістэму і сродак абмену думкамі. Неабходна так наладзіць працэс навучання, каб адным з галоўных напрамкаў у рабоце настаўнікаў стала фарміраванне сапраўднага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, удумлівага чытача, адукаванага суразмоўніка, спагадлівага, высакароднага чалавека. Трэба дапамагаць вучням назапашваць навыкі, неабходныя для самаадукацыі, самапазнання і самавыхавання, вучыць карыстацца імі ў штодзённым жыцці. Арганізатарам адукацыі, вучоным, настаўнікам нельга забываць, што ў сістэмах усіх навук надзвычай важнае значэнне мае лагічна-лінгвістычны кампанент. Менавіта ён забяспечвае функцыянаванне навукі ў грамадстве. Хоць кожная з яе галін і мае сваю ўласную мову (слоўнікі, алфавіты, паняцці, тэрміны, формулы выражэння сэнсу), аднак усё гэта дапаўняецца і суправаджаецца ў школьнай практыцы тым словам, якое зразумела вучню. А гэта азначае, што беларуская мова з'яўляецца не толькі прадметам вывучэння, але і сродкам пазнання, развіцця і выхавання.
Задача моўнай адукацыі - абудзіць павагу да беларускага слова, працэсу пазнання, імкненне захоўваць сваю культуру і культуры іншых народаў, стымуляваць уменне захапляцца дзівосным светам прыроды, захоўваць і ўпрыгожваць яго.
Для гэтага неабходна:
па-першае, сфарміраваць у школьнікаў свядомае разуменне самабытнасці і непаўторнасці беларускай мовы як адзінай і унікальнай з’явы на свеце, сродку, які на працягу многіх вякоў задавальняе запатрабаванні нацыі, дапамагае людзям абменьвацца думкамі і духоўнымі каштоўнасцямі, разумець адзін аднаго і ўзаемадзейнічаць ва ўсіх відах працы. Мова захоўвае веды пра чалавека і Сусвет, стварае гістарычнае этнакультурнае асяроддзе, у якім адбываецца станаўленне нацыянальнага характару чалавека і яго індывідуальнасці;
па-другое, дапамагчы вучням зразумець, што па сваёй будове мова з’яўляецца ўладкаванай сістэмай, надзвычай дасканалым механізмам, у якім суладна, згодна з яго спецыфічнымі законамі ўзаемадзейнічаюць гукі, марфемы, словы, іх формы, словазлучэнні і сказы. Менавіта дзякуючы гэтаму з яе дапамогай можна занатаваць рэальныя звесткі пра падзеі і факты, думкі людзей, іх пачуцці, эмоцыі, уяўленні, мастацкія вобразы.
Школьны курс мовы не можа абмяжоўвацца запатрабаваннямі асобы ў лінгвістычных ведах, знаёмствам вучняў з моўнымі адзінкамі і законамі. . Абавязак школы – навучыць сваіх выхаванцаў карыстацца беларускім словам, дапамагчы ім авалодаць моўнай этыкай і культурай. За час навучання ў школе вучням трэба даць такую лінгвістычную адукацыю, якая дапаможа ім не толькі граматычна правільна будаваць і афармляць свае вусныя і пісьмовыя паведамленні, але і выбіраць пры гэтьм з багатага арсеналу выяўленчых моўных сродкаў самыя трапныя, самыя дасканалыя і пераканаўчыя. Інакш кажучы, праграма арыентуе на неабходнасць фарміраваць у вучняў высокую маўленчую культуру.
Трэба, нарэшце, зразумець, што ў школах рэспублікі беларуская мова выкладаецца не толькі дзеля таго, каб навучыць дзяцей і падлеткаў дакладна выконваць усе віды граматычнага разбору, а і для таго, каб дапамагчы ім авалодаць літаратурнай мовай.
Асноўнымі моўнымі ўменнямі і навыкамі з'яўляюцца: здольнасць дакладна, поўна ўспрымаць змест і форму чужых выказванняў на слых і пры чытанні; ствараць, перадаваць вусна і пісьмова ўласныя паведамленні ў розных стылях; уздзейнічаць словам на розум і пачуцці суразмоўнікаў і чытачоў.
Маўленне — адначасова прымета, па якой мяркуюць пра ўзровень культуры чалавека, яго інтэлект, характар, сацыяльную прыналежнасць, імкненні, жаданні і захапленні. Гэта і ўчынак, які можа стаць падставай для пахвалы ці асуджэння. Таму важна ў час маўлення захоўваць не толькі арфаэпічныя, лексічныя і граматычныя нормы, але і этычныя. А гэта магчы-ма пры ўмове, што людзі будуць разумець, як лепш гаварыць і пісаць у кожнай канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.
Ужо сёння трэба перабудаваць працэс навучання беларускай мове і наладзіць яго так, каб ён стаў своеасаблівым практыкумам па выкарыстанні разнастайных моўных сродкаў, у тым ліку этычных і выяўленчых. Кіруючыся гэтым, сучасная методыка выкладання беларускай мовы вялікае значэнне надае навучанню моўнай этыцы і фарміраванню ў вучняў уменняў, неабходных для глыбокага лагічнага і сэнсава-стылістычнага аналіэу тэкстаў розных стыляў і жанраў.
Але аналіз тэкстаў толькі з мэтай выяўлення лінгвістьічных ведаў ужо не можа задавальняць моўную падрыхтоўку сённяшніх вучйяў. Неабходна лічыцца з тым, што чалавек выказвае думкі ў адпаведнасці са сваімі моўнымі здольнасцямі, жыццёвымі інтарэсамі, бытавымі патрэбамі, інтэлектам, эмацыянальным светаўспрыманнем і тым самым дэманструе перад іншымі самога сябе: свой маральны вопыт, ідэалы, жаданні, імкненні.
У сувязі з гэтым неабходна паўсядзённа ўдасканальваць маўленчую практыку школьнікаў, якая наладжваецца ў форме гутаркі, пісьма, чытання, публічных выступленняў, слухання радыё- і тэлеперадач, вучэбных лекцый, дакладаў, паведамленняў. Гэтым сцвярджаецца тая думка, што ў школе да маўлення трэба падыходзіць як да адной з формаў пазнавальнай дзейнасці чалавека, спосабу яго грамадскай актыўнасці, сродку сацыялізацыі.
Менавіта на вырашэнне гэтых і іншых задач скіраваны змест і будова праграмы па беларускай мове. Адметнай яе асаблівасцю з'яўляецца тое, што ў цэнтры ўвагі - дзіця (падлетак) як суб'ект, зацікаўлены ў пазнанні, вывучэнні разнастайных законаў беларускай мовы і правіл карыстання ёю; яго запатрабаванні ў сферы маўлення як форме грамадскай дзейнасці і спосабе праяўлення ўласнай жыццёвай актыўнасці.
ІІраграма толькі сваёй лінгвістычнай часткай падобная да той, па якой школы працавалі раней. Гэта зразумела: у школьным курсе нельга абысціся без лінгвістычнай тэорыі. Трэба дапамагчы вучням асэнсаваць законы мовы, якой яны карыстаюцца з маленства; выпрацаваць трывалыя арфаэпічныя і пунктуацыйныя навыкі; далучыць да літаратурных нормаў, навучыць карыстацца імі. Але новая праграма скіравана не столькі на моўныя разборы, колькі на асэнсаванне неабходнасці ўжывання тых ці іншых моўных сродкаў у сваіх і чужых тэкстах. Увага засяроджваецца на выпрацоўцы ўменняў успрымаць тэкставую і моўную семантыку. А гэта азначае, што ў цэнтры ўвагі - школьнік і тэкст, маўленчыя і інтэлектуальныя здольнасці кожнага канкрэтнага чалавека, без якіх нельга ўспрымаць тэксты іншых аўтараў і ствараць уласныя.
У праграме па-новаму вырашаецца пытанне аб павышэнні тэарэтычнага ўзроўню выкладання беларускай мовы ў агульнаадукацыйных школах. Яе складальнікі кіраваліся меркаваннем, што творчы стыль адукацыі, пра які вучоныя і настаўнікі-практыкі так многа гавораць, выяўляецца не толькі ў тым, ч а м у вучыць, але і ў тым, я к вучыць.
Менавіта з мэтай рэалізацыі творчага падыходу да працэсу навучання робіцца спроба аслабіць уплыў на практыку школьнага выкладання беларускай мовы вербальна-кніжных метадаў, якія арыентуюць пераважна на выкладанне ведаў настаўнікам і на калектыўныя формы працы, авалоданне лінгвістычнымі паняццямі ў ходзе граматычнага разбору, які нярэдка абмяжоўваецца выпрацоўкай адных аналітычных навыкаў, звязаных з выяўленнем будовы і значэння моўных адзінак, з фарміраваннем уменняў апісваць факты і з'явы, з якімі школьнікі знаёмяцца пры вывучэнні гэтага прадмета. Пры такім навучанні вопыт прымянення ў моўнай практыцы лінгвістычных ведаў, уменняў і навыкаў фарміруецца вельмі павольна або зусім не фарміруецца. У выніку многія вучні слаба валодаюць тэхнікай чытання, сустракаюцца з цяжкасцямі як пры ўспрыманні сэнсу вусных і пісьмовых паведамленняў, так і пры перадачы іх зместу. Усё гэта адмоўна ўплывае на паспяховасць школьнікаў, стрымлівае працэс пазнання свету праз кнігу, паслабляе імкненні і жаданні, абмяжоўвае магчымасць удзелу ў грамадскім жыцці.
Заняткі па беларускай мове павінны выхоўваць не толькі культуру маўлення і культуру думкі, але і любоў да нацыянальнай культуры, Айчыны, высокую духоўнасць. Таму вельмі добра, калі настаўнік кожны раз будзе заахвочваць сваіх выхаванцаў вывучаць беларускую мову, падтрымліваць у іх жаданне ўключацца ў маўленне, фарміраваць новыя ўменні і навыкі, неабходныя для паспяховага разгортвання і актывізацыі маўленчай дзейнасці школьнікаў як асновы навучальнага працэсу.
Складальнікі праграмы прытрымліваюцца думкі, што вучні будуць паспяхова карыстацца мовай у паўсядзённым жыцці і навучанні тады, калі зразумеюць, што маўленчая дзейнасць не можа наладжвацца без усведамлення сітуацыі і мэтанакіраванасці. Выказванне заўсёды мае свайго адрасата. Мэтай яго можа стаць паведамленне факта ці выяўленне яго прычыны, пабуджэнне да дзеяння іншых людзей ці прызнанне свайго абавязку. Вядома, такія віды маўлення, як зварот, віншаванне, парада, наогул немагчымы без непасрэднага ці апасродкаванага ўзаемадзеяння з іншай асобай. Гэтай мэце падпарадкавана логіка і методыка падачы лінгвістычнага матэрыялу. Паслядоўнасць раздзелаў, іх змест і метадычная апрацоўка накіроўваюць не толькі на авалодванне лінгвістычнымі ведамі, хоць гэта задача па-ранейшаму застаецца надзвычай актуальнай.
Шмат увагі надаецца выпрацоўцы ў вучняў здольнасці прымяняць атрыманыя веды, уменні і навыкі на практыцы ў ходзе гутаркі, чытання тэкстаў, падрыхтоўкі вусных і пісьмовых паведамленняў розных стыляў і жанраў, што патрабуе перамяшчэння акцэнтаў з калектыўных формаў навучальнай працы на індывідуальна-групавыя. Складальнікі праграмы кіруюцца тым, што навыкі моўнага аналізу, чытання, вуснага і пісьмовага маўлення чалавек можа выпрацаваць толькі ўласнымі намаганнямі ў час выканання ім адпаведных практыкаванняў. Пры такім падыходзе паралельна дасягаюцца тры дыдактычныя мэты. Па-першае, школьнікі ў ходзе шматаспектнага сэнсава-стылістычнага і логіка-граматычнага аналізу навучаюцца метадам і падыходам, неабходным для асэнсавання мовы, а таксама для выяўлення функцыі, будовы і значэння яе адзінак. Па-другое, яны засвойваюць тэхніку выяўлення зместу тэксту, абапіраючыся на высвятленне яго тэмы, асаблівасцей яе разгортвання ў падтэмах; знаходжанне адрасата, ключавых слоў і словазлучэнняў, апорных сказаў. Па-трэцяе, прывучаюцца адказна, патрабавальна, аналітычна падыходзіць да таго, што ім трэба напісаць ці сказаць, і да таго, як гэта можна зрабіць.
Такі падыход да арганізацыі навучання беларускай мове дазваляе разгрузіць праграму, не зніжаючы аб'ёму ведаў, і развіваць лінгвістычныя здольнасці навучэнцаў, прывучыць іх самастойна працаваць. Тым самым школа дае маладым людзям магчымасць самастойна папаўняць веды. Складальнікі праграмы імкнуліся засяродзіць увагу педагагічнай грамадскасці на сутнасці распрацаванай айчыннымі лінгвістамі і метадыстамі канцэпцыі моўнай асобы і дзейсным падыходзе да фарміравання такой асобы сродкамі прадмета «Беларуская мова». Менавіта ў гэтым складальнікі праграмы бачаць шлях да павышэння тэарэтычнага ўзроўню выкладання беларускай мовы ў агульнаадукацыйнай школе. Змест навучання беларускай мове фарміруецца з апорай на індывідуальныя псіхафізіялагічныя і сацыяльна-педагагічныя заканамернасці, найважнейшымі з якіх з'яўляюцца інтэлектуальнае і псіхафізіялагічнае развіццё школьнікаў, апора на дасягненні лінгвістычнай і педагагічнай навук, іх спецыфіка, узровень ведаў, маўленчых і аналітыка-сінтэтычных уменняў і навыкаў, якімі вучні ўжо валодаюць і якія неабходна засвоіць у ходзе працы.
У праграме не на словах, а ў сапраўднасці ўлічана тое, што мова з'яўляецца не толькі фармальнай, але і семантычнай сістэмай. Гэта абавязала павялічыць патрабаванні да слова як назвы паняцця і сродку, з дапамогай якога ствараюцца выказванні і забяспечваецца сувязь гаворачай асобы з адрасатам. Узнікла неабходнасць накіраваць аналітыка-сінтэтычную працу вучняў на вызначэнне не толькі формы і граматычнага значэння слова, але і яго сэнсава-граматычнай і стылістычнай ролі ў тэксце. Інакш кажучы, прызнаць у ходзе аналізу назыўную і тэкстаўтваральную ролю слова як асноўную і абавязковую. Важна навучыць сваіх выхаванцаў патрабавальна ставіцца да слова і тых думак, якія выказваюцца з яго дапамогай. У такіх умовах адной з найгалоўнейшых задач метадычнай навукі становіцца зарыентаваны на этнакультурнае выхаванне падбор тэкстаў, іх педагапчная апрацоўка, аб'яднанне ў сістэмы, арганізацыя працы над тэкстамі сваіх і чужых вусных і пісьмовых выказванняў розных стыляў і жанраў.
Улічваючы тое, што вучэбныя тэксты на ўроках мовы разглядаюцца як сродак атрымання інфармацыі і матэрыял для ўсебаковага мэтанакіраванага сэнсава-стылістычнага і граматычнага аналізу, у аснову іх асэнсавання пакладзены такія прыметы, як від, форма і прызначэнне, стыль, жанр, тып выказвання, эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць мовы.
Мовазнаўчы матэрыял падаецца ў праграме лінейна. Перад сістэматычным курсам змешчаны падрыхтоўчы курс («Мова — найважнейшы сродак зносін», «Паўтарэнне вывучанага ў I—IV класах», «Сінтаксіс і пунктуацыя»). Гэта дазволіць на практыцы забяспечыць рэалізацыю такіх метадычных прынцыпаў, як мэтанакіраванае апярэджанне, пераемнасць з праграмай I—IV класаў і перспектыўнасць. Пры ўмове правільнай арганізацыі навучальнага працэсу мэтанакіраванае апярэджанне дапаможа, пачынаючы з V класа, задоўга да вывучэння сістэматычнага курса сінтаксісу і пунктуацыі пазнаёміць вучняў з асноўнымі сінтаксічнымі паняццямі і на гэтай аснове сфарміраваць у іх пунктуацыйныя ўменні і навыкі; развіць і ўдасканаліць граматычны лад мовы; навучыць складаць словазлучэнні, сказы, тэксты і карыстацца імі ў практычнай маўленчай дзейнасці.
Апора ў працы на прынцыпы пераемнасці і развіцця дазволіць настаўнікам пазбегнуць «таптання на месцы», неабгрунтаванага паўтарэння, а вучням — успрымаць мову як суладную сістэму, якая выконвае сваё грамадскае прызначэнне - абслугоўвае разнастайныя камунікатыўныя і інтэлектуальныя запатрабаванні людзей, дзякуючы ўзаемадзеянню ўсіх яе састаўных кампанентаў: гукаў, марфем, слоў і іх формаў, словазлучэнняў і сказаў.
Такім чынам, гэтая праграма ставіць перад педагагічнай практыкай новыя з а д а ч ы, якія выходзяць за межы асэнсавання граматычнай тэорыі. Паводле праграмы, навучаць беларускай мове значыць:
• сістэматычна і паслядоўна дапамагаць вучням авалодваць асноўнымі законамі фанетыкі, лексікі і граматыкі, літаратурным вымаўленнем і правапісам, знаёміць іх з выяўленчымі сродкамі мовы і яе стылістычнай шматграннасцю;
- на аснове атрыманых ведаў няспынна развіваць аналіты-ка-сінтэтычныя здольнасці вучняў: уменне знаходзіць моўныя з'явы ў тэкстах, расчляняць іх, абстрагавацца ад канкрэтных лексічных значэнняў і выяўляць граматычныя, рабіць абагульненні і вывады, выконваць класіфікацыйныя практыкаванні, параўноўваць моўныя адзінкі па форме, значэнні і функцыі, уключаць іх у кантэкст звязнага маўлення;
- удасканальваць маўленчыя ўменні школьнікаў: навыкі чытання, успрыманне зместу прачытанага і пачутага, вучыць іх выказвацца вусна і пісьмова на тэмы школьнага, сямейнага і грамадскага жыцця. Важна дабіцца, каб яны не толькі граматычна правільна афармлялі свае вусныя і пісьмовыя паведамленні, але і захоўвалі пры гэтым этычныя нормы, умелі выбіраць з багатага арсенала выяўленчых моўных сродкаў самыя трапныя, дакладныя і пераканаўчыя.
(68 гадзін на год, 2 гадзіны на тыдзень;
з іх 15 гадзін — на пісьмовыя работы)
МАЎЛЕНЧАЕ АСЯРОДДЗЕ
ЯК СРОДАК РАЗВІЦЦЯ ЧАЛАВЕКА
(3 гадзіны)
I. Мова і маўленчая дзейнасць чалавека. Роля мовы ў жыц-
ці грамадства. Мова як сродак зносін, атрымання ведаў, перада-
чы культуры, фарміравання светапогляду і інтэлекту чалавека.
Маўленчая культура і этыка.
Чытанне і пераказ навукова-папулярных і публіцыстычных тэкстаў пра ролю мовы ў жыцці чалавека і грамадства, вызначэнне іх мэта-накіраванасці, тыпу і стылю, характарыстыка моўных асаблівасцей.
Пісьмовае выказванне на адну з прапанаваных тэм раздзела.
II. Расказваць пра ролю мовы ў жыцці чалавека і грамад-
ства; вызначаць стылявую прыналежнасць тэкстаў; ствараць
вусныя і пісьмовыя выказванні на адпаведныя тэмы.
ПАЎТАРЭННЕ ВЫВУЧАНАГА Ў ПАПЯРЭДНІХ КЛАСАХ
(7 гадзін, з іх 1 гадзіна— на пісьмовую работу)
I.Назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў як часціны мовы. Іх формы, значэнне, ужыванне.
Аналіз тэкстаў розных стыляў, выяўленне ў іх вывучаных часцін мовы, вызначэнне іх сэнсава-граматычнай і стылістычнай ролі, марфалагічны разбор.
Паглыбленне паняцця пра публіцыстычны стыль і яго жанры. Сачыненне публіцыстычнага характару з элементамі разважання.
II. Знаходзіць у тэксце назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі,
займеннікі, дзеясловы, вызначаць іх граматычныя прыметы і
ролю ў тэксце, правільна ўжываць ва ўласным маўленні; ра-
біць падрабязны пераказ публіцыстычнага тэксту з элементамі
разважання.
ПРЫСЛОЎЕ
(21 гадзіна, з іх 4 гадзіны — на пісьмовыя работы)
I. Прыслоўе як часціна мовы (значэнне, ужыванне). Групы прыслоўяў па значэнні (знаёмства). Словы стану, іх значэннне, ужыванне. Сінтаксічная і сэнсава-стылістычная роля прыслоўяў у тэкстах. Словазлучэнні з прыслоўямі.
• Кантрольны дыктант з дадатковымі заданнямі.
Ступені параўнання прыслоўяў. Утварэнне формаў вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыслоўяў, асаблівасці іх ужывання ў беларускай мове.Сінанімічныя варыянты.
Утварэнне прыслоўяў і іх правапіс. Прыслоўі і аманімічныя з імі спалучэнні назоўніка з прыназоўнікам, прыметнікам, займеннікам, лічэбнікам. Прыслоўі-сінонімы і прыслоўі-антонімы.
Пераклад на беларускую мову тэкстаў мастацкага стылю з элементамі апісання пэўнай мясцовасці.
Н і нн у прыслоўях на -а, -о, -е.
Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі. Дэфіс у прыслоўях. Выпадкі асобнага напісання прыслоўяў.
Складанне слоўніка мясцовых назваў, іх тлумачэнне.
Сачыненне-апісанне сваёй вёскі (горада, мікрараёна) з мэтай перадачы сваіх адносін да родных мясцін («Ліст да сябра»).
• Кантрольны дыктант з дадатковымі заданнямі.
II. Знаходзіць у тэксце прыслоўі, вызначаць іх сэнсава-граматычную і стылістычную ролю, спосаб утварэння; правільна вымаўляць і пісаць прыслоўі, карыстацца формамі ступеней параўнання прыслоўяў як сінонімамі; адрозніваць прыслоўі ад слоў-амонімаў розных часцін мовы; адрозніваць сінанімічныя і антанімічныя значэнні прыслоўяў; выкарыстоўваць прыслоўе як сродак арганізацыі тэксту; рабіць марфалагічны разбор прыслоўя.
Перакладаць на беларускую мову тэксты з элементамі апісання пэўнай мясцовасці; складаць слоўнік мясцовых назваў, рабіць апісанне сваёй вёскі (горада, мікрараёна).
СЛУЖБОВЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ I ВЫКЛІЧНІК
(1 гадзіна)
ПРЫНАЗОЎНІК
(9 гадзін, з іх 2 гадзіны — на пісьмовыя работы)
I. Прыназоўнік як службовая часціна мовы (ужыванне, сінтаксічная роля). Групы прыназоўнікаў па значэнні. Мнагазначнасць прыназоўнікаў. Асаблівасці ўжывання і сінаніміка прыназоўнікаў у беларускай мове. Тэкстаўтваральная роля прыназоўнікаў.
Знаходжанне ў тэкстах словазлучэнняў з прыназоўнікамі, вызначэнне сэнсава-граматычнай ролі прыназоўнікаў.
Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі. Вытворныя прыназоўнікі і словы-амонімы іншых часцін мовы.
Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх правапіс,
Паглыбленне паняцця пра разважанне як тып тэксту. Чытанне і аналіз публіцыстычных тэкстаў на маральна-этычную тэму, іх вусны і пісьмовы пераказ.
Падрыхтоўка да ўдзелу ў дыспуце на тэму «Каго можна назваць сапраўдным сябрам» на аснове адной крыніцы. Напісанне нататкі пра дыспут у газету.
II. Адрозніваць вытворныя прыназоўнікі ад самастойных часцін мовы. Правільна ўжываць прыназоўнікі ў маўленні, у тым ліку прыназоўнікі з (са), у (ва), па, згодна, дзякуючы, падобна, адпаведна і інш.; выкарыстоўваць спецыфічныя для беларускай мовы спалучэнні прыназоўнікаў з назоўнікамі, займеннікамі (у тым ліку пры перакладзе з рускай мовы); рабіць марфалагічны разбор прыназоўніка.
Пераказваць вусна і пісьмова публіцыстычныя тэксты на маральна-этычныя тэмы, пісаць нататку ў газету.
ЗЛУЧНІК
(10 гадзін, з іх 4 гадзіны — на пісьмовыя работы)
I. Злучнік як службовая часціна мовы (ужыванне, сінтаксічная роля).
Аналіз тэкстаў (у тым ліку на лінгвістычную тэму), вызначэнне ў іх ролі злучнікаў. Пераклад тэкстаў навуковага стылю на лінгвістычную тэму.
Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне.
Простыя і састаўныя злучнікі, іх ужыванне.
• Кантрольны падрабязны пераказ тэксту мастацкага стылю.
Адзіночныя, парныя, паўторныя злучнікі, іх ужыванне і пра-
вапіс.
Падзел тэкстаў на сказы з пастаноўкай знакаў прыпынку. Складанне сказаў, тэкстаў са злучальнымі і падпарадкавальнымі злучнікамі.
• Кантрольная тэставая работа.
II. Знаходзіць злучнікі ў тэкстах, вызначаць іх ролю; дзяліць тэкст на сказы і прэдыкатыўныя часткі, расстаўляючы знакі прыпынку; ужываць злучнікі ў сказах з аднароднымі членамі, у складаных сказах і для сувязі прэдыкатыўных частак тэксту; правільна выбіраць злучнікі (у адпаведнасці са значэннем і стылістычнай афарбоўкай), ужываць іх у маўленні; складаць тэксты з ужываннем розных злучнікаў для перадачы разнастайных адносін у сказах, паміж сказамі і часткамі тэксту; карыстацца паўторам злучніка з мэтай узмацнення выразнасці маўлення; рабіць марфалагічны разбор злучніка.
Перакладаць на беларускую мову тэксты на лінгвістычную тэму; рабіць падрабязны пераказ тэксту мастацкага стылю.
ЧАСЦІЦА
(10 гадзін, з іх 2 гадзіны — на пісьмовыя работы)
I. Часціца як службовая часціна мовы (ужыванне, сінтаксічная роля). Асноўныя значэнні часціц (знаёмства). Сэнсава-граматычная і стылістычная роля часціц у маўленні.
Формаўтваральныя часціцы, іх ужыванне ў формах дзеяслова ўмоўнага і загаднага ладу.
Правапіс часціц.
Часціцы не, ні, іх адрозненне і правапіс. Правапіс не (ня) з рознымі часцінамі мовы (паўтарэнне).
Падрабязны, сціслы і выбарачны пераказ аднаго і таго ж тэксту.
• Кантрольны падрабязны пераказ тэксту.
II. Знаходзіць часціцы ў тэксце, вызначаць іх ролю; складаць з імі сказы, ужываць у маўленні; захоўваць правільную інтанацыю пры чытанні сказаў з часціцамі; карыстацца часціцамі як сродкам сувязі частак тэксту; рабіць марфалагічны разбор часціцы.
Рабіць падрабязны, сціслы і выбарачны пераказ аднаго і таго ж тэксту.
ВЫКЛІЧНІК
(4 гадзіны, з іх 2 гадзіны — на пісьмовыя работы)
I. Выклічнік як часціна мовы. Яго сэнсава-стылістычная роля ў маўленні, асаблівасці ўжывання. Дэфіс у выклічніках. Інтанаванне сказаў з выклічнікамі, знакі прыпынку. Выклічнік і маўленчы этыкет.
Складанне сказаў з выклічнікамі, уключэнне іх у маўленне. Вуснае апавяданне пра спартыўныя спаборніцтвы з выкарыстаннем выклічнікаў, якія перадаюць радасць, захапленне, розныя пабуджэнні.
• Кантрольны дыктант з дадатковымі заданнямі.
II. Знаходзіць выклічнікі ў тэксце, вызначаць іх ролю; правільна чытаць сказы з выклічнікамі, самастойна складаць новыя; ужываць выклічнікі ў маўленні; складаць апавяданне пра спартыўныя спаборніцтвы з выкарыстаннем выклічнікаў.
ПЕРАХОД СЛОЎ 3 АДНОЙ ЧАСЦІНЫ МОВЫ Ў ІНШУЮ
(1 гадзіна)
Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага за год
(2 гадзіны)
Скачено с Образовательного портала www.adu.by